З 1780 года жыў у Варшаве, дзе быў прыняты ў двары Чартарыйскага, удзельнічаў у творчых сустрэчах. Вакол яго як вядучага паэта польскага сентыменталізму групаваліся дзеячы культуры ВКЛ. У 1781–1782 гадах наведаў Гродна і Вільню.
З 1793 года Францішак Карпінскі арандаваў на Гродзеншчыне і Пружаншчыне фальваркі. У 1819 годзе набыў ва ўласнасць фальварак Хораўшчына Ваўкавыскага павета (цяпер вёска Хораўшчына Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці). Тут пачаўся прынцыпова новы этап жыцця і творчасці паэта. Ён гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі, разам з сялянамі працаваў у полі. Вучыў сялянскіх дзяцей грамаце. Бываў у Свіслацкай гімназіі, у 1806 годзе падараваў ёй свой кнігазбор.
Аўтар ідылій, лірычных вершаў, абразкоў і перакладаў, камедыі «Чынш» (1790), у якой заклікаў да вызвалення сялян ад паншчыны. У Гродне выдадзены яго кнігі «Вяртанне з Варшавы ў вёску» (1784), «Размова Платона са сваімі вучнямі» (1802). У аўтабіяграфічных «Дзённіках» (1822, вытрымалі 6 выданняў) апісаў жыццё на Беларусі. Стваральнік вядомых рэлігійных гімнаў і адной з самых знакамітых і прыгожых польскіх калядак «Бог нараджаецца». У Хораўшчыне стварыў некалькі глыбока філасофскіх твораў пра сутнасць жыцця, простыя чалавечыя радасці і каштоўнасці. Падзяляў і пашыраў ідэі Жан Жака Русо, ідэалізаваў «несапсаванасць нораваў» у вёсцы.
Ф. Карпінскі згуртоўваў вакол сябе мясцовых літаратараў: Іахім Ігнацы Храптовіч, С. Клакоцкі, А. Хадкевіч, І. Кулакоўскі. З ім сябраваў астраном М. Пачобут-Адляніцкі. Цікавіўся праблемамі духоўнага жыцця краю, прымаў удзел у педагагічных дыскусіях.
Захапляўся беларускімі народнымі песнямі. Матывы беларускага фальклору выкарыстаў у творах «Падарожжа па зачараванай краіне», «Свецкія песні». Яго творы «Успамін нядаўняга кахання» «Лаура і Філон» М. Федароўскі запісаў на Беларусі ў канцы ХІХ ст. як народныя. Цікавіўся беларускай паэзіяй Францішка Рысінскага, збіраў яго вершы для выдання. Творчасць Ф. Карпінскага паўплывала на Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Францішак Карпінскі памёр 19 верасня 1825 года, пахаваны каля Троіцкага касцёла ў вёсцы Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (за 3 км ад Хораўшчыны).
У 2005 годзе ў Брэсцкім універсітэце імя А. С. Пушкіна адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная Ф. Карпінскаму. У Беластоку (Польшча) з канца 1990 гадоў акружным аддзелам Каталіцкага аб’яднання «CivitasChristiana» штогод прысуджаецца літаратурная прэмія імя Францішка Карпінскага.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Творы Ф. Карпінскага
-
Karpiński, F.Wybórwierszy / FranciszekKarpiński. – Kraków : Universitas, 2003. – 111 s. – (Klasykamniejznana).
-
Karpiński, F.Pieśni nabożne / Francizsek Karpiński. – Kraków : Universitas, 2002. – 69s. – (Klasyka mniej znana).
-
Karpiński, F.Pieśni nabożne : [Repr. z wyd. 1880 r.Repr. wykonany z okazji 175. rocznicy smierci F. Karpinskiego] / Francizsek Karpiński. – Warszawa : Bibl. Nar., 2000.
-
Karpiński, F.Poezje wybrane / Franciszek Karpiński ; wyboru dokonał i wstępem opartzył: Andrzej Krrzysztof Guzek. – Warszawa : Ludowa Spółdzienia Wydawnictwa, 1972. – 150 s.
-
Літаратура Беларусі XIX стагоддзя : анталогія : [сярод аўтараў Ф. Карпінскі] / [уклад.: К. А. Цвірка, І. С. Шпакоўскі, К. У. Антановіч ; навук. рэд. А. В. Мальдзіс]. – Мінск : Беларуская навука, 2013. – 861 с.
-
ФранцішакКарпінскі // Беларуская літаратура ХVІІІ–ХІХ ст. : зборнік тэкстаў. Мінск, 2000. С. 61–91.
-
Мархель, У. I. Водгулле : пераклады з польскай : [сярод аўтараў Ф. Карпінскі] / пер., уклад., уступ. арт. Уладзіміра Мархеля. – Мінск : Тэхналогiя, 2000. – 142 с.
-
Падарожжа па зачараваным краі : [вершы] / Ф. Карпінскі ; пер. М. Хаўстовіча // Культура. 1995. 6–12 верасня. С. 8–9.
Аб жыцці і творчасці Ф. Карпінскага
-
Хаўстовіч, М. В. Карпінскі Францішак / М. В. Хаўстовіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. С. 663–664.
-
Карпінскі (Karpiński) Францішак // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 96.
-
Мальдзіс, А. І. Францішак Карпінскі/ А. І. Мальдзіс // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 46–47.
-
Грышко, Л. Паэт і фалькларыст / Л. Грышко // Памяць. Свіслацкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2004. С. 55.
-
Мальдзіс, А. І. Карпінскі (Karpiński) Францішак / А. І. Мальдзіс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 694–695.
-
KarpińskiFrancizsek / Roman Sobol // Polski Słownik Biografichny. Wrocław – Warszawa – Kraków, 1966–1967. T. 12. S. 103–108.
-
Мальдис, А. И. Могила Карпинского Франтишка / А. И. Мальдис // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 362.
-
Мальдзіс, А. І. Магіла Карпінскага Францішка / А. І. Мальдзіс // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобалсць. Мінск, 1984. С. 325.
-
Мархель, У. І. Рысінскі Францішак : [узгадваецца Ф. Карпінскі] / У. І. Мархель // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 552.
-
Щавинская, Л. Л. Для люда польского и белорусского : наследие Франтишка Карпинского в оценке Адама Мицкевича / Л. Л. Щавинская, Ю. А. Лабынцев // Здабыткi : дакументальныя помнiкi на Беларусi / Нацыянальная бібліятэка Беларусi. Мінск, 2006. Вып. 8. С. 97–106.
-
Лабынцев, Ю. А. Западнобелорусское письменное наследие XVII–XX вв. : экспедиц. исслед. 2000–2002 гг. / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская. – Минск, 2004. – 328 с.
-
Беларуска-польска-ўкраінскае філалагічнае памежжа: гісторыя, сучасны стан, будучыня : матэрыялы міжнар. навук. канф., 27–28 крас. 2004 г., [г. Брэст] / рэдкал.: З. П. Мельнікава [і інш.]. – Брэст, 2004. – 191 с.
-
XIX стагоддзе : навукова-літаратурны альманах / уклад., уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, пер. з пол. мовы і камент. М. Хаўстовіча. – [Б. м. : б. в.], 1999. – Кн. 1. – 213 с.
-
Мельнiкаў, А. А. З неапублiкаванай спадчыны : манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навук. канф., успамiны сучаснiкаў / Аляксей Анатольевiч Мельнiкаў ; уклад.: Л. В. Ляўшун, Л. Ф. Анцух. – Мінск : Чатыры чвэрцi, 2005. – 590с. – Са зместу: Ананімная паэзія: [узгадваецца Ф. Карпіньскі].С.450–455.
-
Працы кафедры гiсторыi беларускай лiтаратуры Белдзяржунiверсiтэта : [артыкулы, прысвечаныя гісторыі беларус. літ. XVIII–XIX стст.;узгадваецца Ф. Карпінскі]. – Мінск : Права i эканомiка, 2008. – Вып. 9. – 227 с.
-
Мальдзіс, А. На скрыжаванні славянскіх традыцый / Адам Мальдзіс. – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – 352 с.
-
Муха, Ф. О чем рассказывает Лысково? : [о деревне Пружанского района; о Ф. Карпиньском] / Фёдор Муха // Заря. 2013. 5 сентября. С. 8.
-
Шаўчэнка, Г. «Успаміны» Францішка Карпінскага: вытокі цноты і злачынства / Ганна Шаўчэнка // Наша вера. 2016. № 1. С. 38–41.
-
Пракаповіч, Н. «Каханы Юстыны» паэт Францішак Карпінскі і Пружаншчына / Н. Пракаповiч // Краязнаўчая газета. 2009. Студзень (№ 1). С. 6–7.
-
Рачэўскі, С. Р. Сентыментальная прырода верша «Вясновая журба» Францішка Карпіньскага і яе выяўленне пры перакладзе твора на беларускую мову / С. Р. Рачэўскі // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2008. № 2 (8). С. 78–81.
-
Панішава, А. Францішак Карпінскі — паэт сэрца / Анна Панішава // EchaPolesia. 2007. № 3. С. 47.
-
Антонаў, М. Паэту смутку i тугi : [пра навук. канф., прысвечаную памяцi Ф. Карпiнскага, якая адбылася ў БрДУ імя А. С. Пушкіна] / Мiкола Антонаў // Раённыя буднi. Пружаны, 2005. 24 верасня. С. 2.
-
Ильин, А. Станиславовская эпоха в мемуарах Ф. Карпинского / Александр Ильин // Гістарычная брама. 2003. № 1 (21). С. 27.
-
Малышэўскі, Ю. Пружаншчына помніць паэта : [аб адкрыцці помніка Ф. Карпінскаму ў в. Лыскава] / Ю. Малышэўскі // Раённыя будні. Пружаны, 1993. 9 кастрычніка.
-
Климец, М. Памятный знак поэту : [открыт в имении Красник, где Ф. Карпиньский жил в 1793–1819 гг.] / М. Климец // Заря. 1991. 1 ноября.
-
Машкала, I. «Мне жыць бы на вёсцы, у хаце той простай»… / І. Машкала ; Каляда, Г. Скрыжаванне дарог, скрыжаванне культур : [у в. Вялікі Краснік адкрыты памятны знак Ф. Карпінскаму] / Г. Каляда // Раённыя будні. Пружаны, 1991. 25 кастрычніка. С. 3.
-
Клімец, М. Паэт з Красніка. Ягоны лёс звязаны з Беларуссю / М. Клімец // Народная газета. 1991. 22 кастрычніка.
-
Цвірка, К. «Пісаў толькі так я, як думаў» : [творчасць Ф. Карпінскага] / К. Цвірка // ЛіМ. 1991. 18 кастрычніка. С. 12.
-
Церахава, В. Памяці паэта майго сэрца : да 250-годдзя з дня нараджэння Францішка Карпінскага / В. Церахава // Раённыя будні. Пружаны, 1991. 4 кастрычніка.
-
Клімец, М. Паэт у Сухопальскай воласці : [Ф. Карпінскі] / М. Клімец // Заря. 1991. 23 июля.
-
Климец, М. Здесь муза часто посещала : [в д. Лысково Пружанского района похоронен поэт Ф. Карпиньский] / М. Климец // Заря. 1984. 28 ноября.