Панядзелак, 13 Люты 2017 09:38

22 ліпеня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Алега Васільевіча Ляшука (1949), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)

Алег Васільевіч Ляшук нарадзіўся 22 ліпеня 1949 года ў Брэсце. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў выкладчыкам у Брэсцкім будаўнічым тэхнікуме. З 1971 года – архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект». У 1996–2014 гадах быў галоўным архітэктарам горада, начальнікам упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама.

 

Асноўныя работы А. В. Ляшука ў Брэсце: будынкі дзіцячага садка-ясляў з плавальным басейнам па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1977), фізкультурна-аздараўленчага камбіната (1982; у сааўтарстве), дзіцячага кафэ «Казка» (1985), аэравакзала (1986; у сааўтарстве), забудова Усходняга жылога раёна (1990, у суатарстве), аблвыканкама (1991) і інш.

Брэсцкі аэравакзальны комплекс расчыніў свае дзверы 15 кастрычніка 1986 года. Ён быў пабудаваны будтрэстам № 8 паводле праекта калектыву брэсцкіх архітэктараў пад кіраўніцтвам Віктара Васільевіча Арсеньева. У склад творчага калектыву ўваходзілі архітэктары А. В. Ляшук, В. Г. Кяскевіч, Р. А. Шылай і В. М. Гапіенка. За працу над праектам Брэсцкага аэравакзала Алег Васільевіч у ліку групы архітэктараў «Брэстграмадзянпраекта» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР 1988 года.

Асаблівасцю архітэктурнай кампазіцыі Брэсцкага аэравакзала стала практычна поўная адсутнасць масіўных калон. Для зручнасці пасажыраў і супрацоўнікаў дах і столь утрымлівалі спецыяльныя нясучыя канструкцыі без дадатковых падтрымак. Камфартабельны комплекс быў разлічаны на 400 пасажыраў. У той час гэта быў другі ў СССР пасля ленінградскага аэравакзала, дзе была вырашана праблема развядзення па розных узроўнях патоку прылятаючых і адлятаючых пасажыраў.

У 2001 годзе адбылася рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Стражам граніц» па праспекце Машэрава паводле праекта творчай групы А. В. Ляшука. У групу ўваходзілі скульптар А. А. Паўлючук, архітэктары А. В. Гарбачоў i В. Г. Кяскевіч.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Ляшук Алег Васільевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 215.

  2. Ляшук Олег Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 2. С. 65.

  3. Ляшук Олег Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 605.

  4. Ляшук Алег Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Минск, 1999. Т. 9. С. 438.

  5. Ляшук Алег Васільевіч // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 1993. С. 595.

  6. Пятроўская, А. В. Брэсцкі аэрапорт / А. В. Пятроўская // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 504–507.

  7. Анікін, В. І. Брэсцкі аэравакзал / В. І. Анікін // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 90.

  8. Чернявская, Т. И. Здание аэропорта «Брест» / Т. И. Чернявская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 148–149.

  9. Гарбунь, П. І. Жыллёвае будаўніцтва ў горадзе ў 1950–1990-я гады / П. І. Гарбунь // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 450–465.

  10. Ляшук, О. В. Олег Ляшук: «Один дом погоды не делает» : [беседа с гл. архитектором города] / О. В. Ляшук ; [беседовала] Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2013. 18 февраля.

  11. Митюков, А. Брест исторический. Перезагрузка? : [о проектах градостроительного развития прилегающей к Брестской крепости территории] / Александр Митюков ; фото Юрия Макарчука // Заря. 2013. 30 апреля. С. 5.

  12. Лосич, П. Город-сказка, город-мечта : [о планах строительства в Бресте к его 1000-летию рассказывает гл. архитектор О. Ляшук] / Павел Лосич // Заря. 2010. 18 марта.

  13. Очень скоро мы построим город надежды и мечты // Брестский вестник. 2007. 26 июля. С. 4–5.

  14. Ляшук, О. Убогая застройка будет снесена : [о строительстве новых домов по ул. Ленина; ответ на статью «Революция по улице Ленина» («ВБ». 2006. 18 янв.)] / Олег Ляшук // Вечерний Брест. 2006. 22 февраля. С. 19.

  15. Цапков, В. Общественность оценила творческий потенциал архитекторов города : [в выставочном зале представлены проекты застройки города, созданные ведущими архитекторами] / В. Цапков // Брестский курьер. 2005. 22 декабря. С. 29.

  16. Андреюк, А. Брестская архитектурная школа: она была? Она есть... Она будет! / А. Андреюк // Архитектура и строительство. 2005. № 3. С. 61–64.

  17. Андреюк, А. Брест : историческая реконструкция как форма движения в будущее / А. Андреюк // Архитектура и строительство. 2005. № 2. С. 66–69.

  18. Ляшук, О. Жилье книгам не помеха : [интервью с гл. архитектором г. Бреста по поводу жилой застройки перед Брестской областной библиотекой им.М. Горького] / Олег Ляшук ; [беседовала] С. Гавриленко// Брестская газета. 2005. 2 июля. С. 6.

  19. Чеб, Е. Вторая молодость «Стражей границ» : [о мемориальном комплексе «Стражам границ» в Бресте (пр. Машерова)] / Е. Чеб // Брестский курьер. 2001. № 26. С. 6.

  20. Ляшук, О. Градостроительная история города Бреста : [начало ХІ ст. наст. время; фото и ил.] / Олег Ляшук // Архитектура и строительство. 2001. № 4. С. 47.

  21. Кукса, М. «Объявляется посадка в самолёт…» : [о новом Брестском аэропорте] / М. Кукса // Заря. 1986. 30 октября. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1286 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 12:14