Асноўныя работы А. В. Ляшука ў Брэсце: будынкі дзіцячага садка-ясляў з плавальным басейнам па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1977), фізкультурна-аздараўленчага камбіната (1982; у сааўтарстве), дзіцячага кафэ «Казка» (1985), аэравакзала (1986; у сааўтарстве), забудова Усходняга жылога раёна (1990, у суатарстве), аблвыканкама (1991) і інш.
Брэсцкі аэравакзальны комплекс расчыніў свае дзверы 15 кастрычніка 1986 года. Ён быў пабудаваны будтрэстам № 8 паводле праекта калектыву брэсцкіх архітэктараў пад кіраўніцтвам Віктара Васільевіча Арсеньева. У склад творчага калектыву ўваходзілі архітэктары А. В. Ляшук, В. Г. Кяскевіч, Р. А. Шылай і В. М. Гапіенка. За працу над праектам Брэсцкага аэравакзала Алег Васільевіч у ліку групы архітэктараў «Брэстграмадзянпраекта» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР 1988 года.
Асаблівасцю архітэктурнай кампазіцыі Брэсцкага аэравакзала стала практычна поўная адсутнасць масіўных калон. Для зручнасці пасажыраў і супрацоўнікаў дах і столь утрымлівалі спецыяльныя нясучыя канструкцыі без дадатковых падтрымак. Камфартабельны комплекс быў разлічаны на 400 пасажыраў. У той час гэта быў другі ў СССР пасля ленінградскага аэравакзала, дзе была вырашана праблема развядзення па розных узроўнях патоку прылятаючых і адлятаючых пасажыраў.
У 2001 годзе адбылася рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Стражам граніц» па праспекце Машэрава паводле праекта творчай групы А. В. Ляшука. У групу ўваходзілі скульптар А. А. Паўлючук, архітэктары А. В. Гарбачоў i В. Г. Кяскевіч.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Ляшук Алег Васільевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 215.
-
Ляшук Олег Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 2. С. 65.
-
Ляшук Олег Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 605.
-
Ляшук Алег Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Минск, 1999. Т. 9. С. 438.
-
Ляшук Алег Васільевіч // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 1993. С. 595.
-
Пятроўская, А. В. Брэсцкі аэрапорт / А. В. Пятроўская // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 504–507.
-
Анікін, В. І. Брэсцкі аэравакзал / В. І. Анікін // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 90.
-
Чернявская, Т. И. Здание аэропорта «Брест» / Т. И. Чернявская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 148–149.
-
Гарбунь, П. І. Жыллёвае будаўніцтва ў горадзе ў 1950–1990-я гады / П. І. Гарбунь // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 450–465.
-
Ляшук, О. В. Олег Ляшук: «Один дом погоды не делает» : [беседа с гл. архитектором города] / О. В. Ляшук ; [беседовала] Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2013. 18 февраля.
-
Митюков, А. Брест исторический. Перезагрузка? : [о проектах градостроительного развития прилегающей к Брестской крепости территории] / Александр Митюков ; фото Юрия Макарчука // Заря. 2013. 30 апреля. С. 5.
-
Лосич, П. Город-сказка, город-мечта : [о планах строительства в Бресте к его 1000-летию рассказывает гл. архитектор О. Ляшук] / Павел Лосич // Заря. 2010. 18 марта.
-
Очень скоро мы построим город надежды и мечты // Брестский вестник. 2007. 26 июля. С. 4–5.
-
Ляшук, О. Убогая застройка будет снесена : [о строительстве новых домов по ул. Ленина; ответ на статью «Революция по улице Ленина» («ВБ». 2006. 18 янв.)] / Олег Ляшук // Вечерний Брест. 2006. 22 февраля. С. 19.
-
Цапков, В. Общественность оценила творческий потенциал архитекторов города : [в выставочном зале представлены проекты застройки города, созданные ведущими архитекторами] / В. Цапков // Брестский курьер. 2005. 22 декабря. С. 29.
-
Андреюк, А. Брестская архитектурная школа: она была? Она есть... Она будет! / А. Андреюк // Архитектура и строительство. 2005. № 3. С. 61–64.
-
Андреюк, А. Брест : историческая реконструкция как форма движения в будущее / А. Андреюк // Архитектура и строительство. 2005. № 2. С. 66–69.
-
Ляшук, О. Жилье книгам не помеха : [интервью с гл. архитектором г. Бреста по поводу жилой застройки перед Брестской областной библиотекой им.М. Горького] / Олег Ляшук ; [беседовала] С. Гавриленко// Брестская газета. 2005. 2 июля. С. 6.
-
Чеб, Е. Вторая молодость «Стражей границ» : [о мемориальном комплексе «Стражам границ» в Бресте (пр. Машерова)] / Е. Чеб // Брестский курьер. 2001. № 26. С. 6.
-
Ляшук, О. Градостроительная история города Бреста : [начало ХІ ст. – наст. время; фото и ил.] / Олег Ляшук // Архитектура и строительство. 2001. № 4. С. 4–7.
-
Кукса, М. «Объявляется посадка в самолёт…» : [о новом Брестском аэропорте] / М. Кукса // Заря. 1986. 30 октября. С. 1.