Панядзелак, 13 Люты 2017 09:42

16 верасня 2016 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Лысенкі (1931), археолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2003)

Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 года ў вёсцы Зарачаны Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1946 годзе сям’я пераехала ў горад Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў СШ № 2 г. Пінска. Старэйшая сястра, Антаніна Фёдараўна Лысенка, стала педагогам, кандыдатам філалагічных навук, даследчыкам беларускай літаратуры.

У 1953 годзе Пётр Лысенка закончыў Мінскі педагагічны інстытут, настаўнічаў у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. У Савецкай арміі служыў танкістам. Аспірант (1960–1963). З 1963 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік (1963–1973), старшы навуковы супрацоўнік (1973–1980), загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі сярэдневякоўя (1980–2000), галоўны навуковы супрацоўнік гэтага аддзела.

 

Пётр Фёдаравіч вывучаў старажытныя гарады: Тураў, Давыд-Гарадок, Бярэсце, Пінск, Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Мінск. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гарады Тураўскай зямлі», у 1987 г. – доктарскую дысертацыю «Бярэсце». У 1993 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесар.

Старажытны горад Бярэсце (Брэст) доўгі час захоўваў свае таямніцы. Вядомыя расійскія археолагі Ю. А. Ягораў, Ю. В. Кухарэнка, В. В. Сядоў, якія займаліся ў розныя гады пошукамі Бярэсця, меркавалі, што пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці яго рэшткі былі знішчаны. Але малады археолаг Пётр Лысенка думаў інакш, праўда, першая яго спроба адшукаць старажытнае гарадзішча ў 1961 годзе не мела поспеху.

Некалькі гадоў пайшло на дэталёвае вывучэнне карт, пісьмовых крыніц, нататкаў падарожнікаў, даследаванняў краязнаўцы М. І. Алексеюка. Усё гэта дазволіла ў 1964 годзе спрагназаваць, што дзядзінец Бярэсця знаходзіўся менавіта ў тым месцы на беразе Заходняга Буга. Вялікую дапамогу археолагу аказаў тагачасны дырэктар Музея абароны Брэсцкай крэпасці П. М. Каралёў, які адшукаў на Валынскім умацаванні вялікую колькасць рэшткаў керамічнага посуду. Знаходкі П. Ф. Лысенкі ў 1968 годзе дазволілі ўпэўнена заявіць, што летапісны горад знойдзены. На працягу 14 гадоў вяліся яго раскопкі. Вынікам працы археолагаў стала стварэнне музея «Бярэсце», першага ў СССР падобнага роду, які ўрачыста адкрыты 2 сакавiка 1982 года.

Пётр Фёдаравіч — аўтар 10 манаграфій і больш за 200 навуковых і энцыклапедычных артыкулаў. 23 красавіка 2003 года ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін гарадоў Турава Гомельскай вобласці (2005) і Пінска (2011).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы П. Ф. Лысенкі

  1. Древний Пинск, XI–XIII вв. / П. Ф. Лысенко. – Пинск : Пинская региональная типография, 2007. – 171 с. : ил.

  2. Открытие Берестья / П. Ф. Лысенко. – Минск : Белорусская наука, 2007. – 181 с. : ил.

  3. Сказание о Турове / П. Ф. Лысенко. – Минск : Белорусская наука, 2006. – 118 с. : ил.

  4. Древний Туров / П. Ф. Лысенко. – Минск : Беларуская навука, 2004. – 180 с. : ил.

  5. Туровская земля, IX–XIII вв. / П. Ф. Лысенко ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – 2-е изд. – Минск : Белорусская наука, 2001. – 268 с. : ил.

  6. Дреговичи / П. Ф. Лысенко. – Минск : Навука i тэхника, 1991. – 248 с. : ил.

  7. Открытие Берестья / П. Ф. Лысенко. – Минск : Наука и техника, 1989. – 159 с. : ил.

  8. Берестье : автореферат диссертации… доктора исторических наук : 07.00.06 / Лысенко Петр Федорович ; Академия наук СССР, Ин-т археологии. – Москва, 1987. – 35 с.

  9. Берестье : монография / П. Ф. Лысенко. – Минск : Наука и техника, 1985. – 395 с. : ил.

  10. Города Туровской земли / П. Ф. Лысенко. – Минск : Наука и техника, 1974. – 199 с. : ил.

  11. К вопросу возникновения письменности на землях Беларуси / П. Ф. Лысенко // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2015. № 1. С. 3–5.

  12. Научное, культурное и государственное значение археологических исследований древнего Берестья / П. Ф. Лысенко // Брестчина: история и современность. Брест, 2012. С. 6–11.

  13. Раскопки городища древнерусского Давид-Городка в 1967 году / П. Ф. Лысенко // Древности Белоруссии : доклады к конференции по археологии Белоруссии, март 1969 г. / под ред. В. Д. Будько ; АН БССР, Сектор археологии Института истории. Минск, 1969.

 

Аб жыцці і дзейнасці П. Ф. Лысенкі

 

  1. Лысенка Пётр Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 384.

  2. Лысенка Пётр Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 407.

  3. Лысенко Пётр Фёдорович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск, 2009. С. 141.

  4. Лысенко Пётр Фёдорович // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 235–236.

  5. Чыгрын, І. П. Лысенка Антаніна Фёдараўна : [сястра П. Ф. Лысенкі]/ І. П. Чыгрын // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 312.

  6. Археалогія эпохі сярэдневякоўя : да 75-годдзя з дня нараджэння П. Ф. Лысенкі / навук. рэд. М. В. Ляўко. – Мінск : Iн-т гiсторыi НАН Беларусi, 2006. – 240 с. – (Матэрыялы па археалогіі Беларусі ; № 12).

  7. «Бярэсце» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 177–178.

  8. Слесарук, Ю. І. «Бярэсце» / Ю. I. Слесарук // Музеі Беларусі. Мінск, 2008. С. 160–164.

  9. Древнее Берестье : археологический музей / [Брестский областной краеведческий музей ; автор концепции и текста, фот. А. М. Суворов]. – Брест : Полиграфика, 2011. – 51 с. : ил. – (Легендарные сооружения Брестчины).

  10. Лысенко, А. Ф. Не поле перейти... : (семейная хроника) / Антонина Фёдоровна Лысенко. – Минск : [б. и.], 2013. – 288 с., [26] л. ил. : портр.

  11. Белоус, И. Древняя Русь Петра Лысенко / И. Белоус // Нёман. 2007. № 4. С. 175–181.

  12. Валасюк, Л. Покліч старажытнага Бярэсця : [пра П. Ф. Лысенку] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 244–245.

  13. Лысенка, П. Ф. «Гэта ўнікальна не толькі для Беларусі» : Пятро Лысенка — пра сакрэты ўдалых знаходак / Пятро Лысенка ; [гутарыла] Ніна Шчарбачэвіч // Звязда. 2016. 18 кастрычніка. С. 12.

  14. Ильенков, В. «Культурный слой» археолога Лысенко : [воспоминания о пинской юности ученого, Почётного гражданина Турова и Пинска, лауреата Государственной премии Беларуси П. Ф. Лысенко] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2016. 16 верасня. С. 12.

  15. Калядзінскі, Л. У. Даследчык беларускай Троі : да 85-годдзя П. Ф. Лысенкі / Леанід Калядзінскі // Беларуская думка. 2016. № 9. С. 86–91.

  16. Гришковец, В. Пинск открывает древние тайны : [об уникальных находках (фундамент синагоги, казацкая сабля и плотный настил ХVI века в Пинске) рассказал П. Ф. Лысенко] / Валерий Гришковец ; фото Анны Веренич // Заря. 2014. 26 августа. С. 5.

  17. Свиридович, О. Брестский замок еще не найден : исследователь предполагаемого фундамента Брестского замка Петр Лысенко подготовил отчет о проделанной работе / Ольга Свиридович ; фото Валерия Короля // Заря. 2014. 24 апреля. С. 1.

  18. Лявіцкі, А. М. Адлюстраванне палітычнага развіцця Тураўскага княства ў беларускай гістарыяграфіі / Антон Лявіцкі // Беларускі гістарычны часопіс. 2013. № 1. С. 29–35.

  19. Литвинович, Е. «Берестье» открыли... студентам : [археологический музей «Берестье» и БрГТУ провели совместную культурно-познавательную акцию, приуроченную к 45-летию начала архелогических раскопок летописного города Бреста; лекцию вёл П. Ф. Лысенко] / Евгений Литвинович ; фото Валерия Короля // Заря. 2013. 17 октября. С. 7.

  20. Рубашевский, Ю. Как «раскапывают» историю : [об итогах конференции «Берестье: прошлое и будущее», посвященной 45-летию начала археологических раскопок летописного Берестья, проведённой в БрГТУ] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 16 октября. С. 3.

  21. Шелехов, М. Старый зубр : рыцарю белорусской истории Петру Лысенко сегодня исполняется 75 лет! / Михаил Шелехов // Рэспубліка. 2006. 16 верасня. С. 6.

  22. Шапран, Ю. Про Старый замок и Тереспольский мост шла дискуссия в Брестской крепости : [о встрече историков и архитекторов по вопросам создания историко-культурного комплекса «Брест»; присутствовал П. Ф. Лысенко] / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2013. 29 августа (№ 35). С. 7.

  23. Ильенков, В. Пинские университеты профессора Лысенко : [воспоминания о пинской юности учёного, Почетного гражданина Турова и Пинска, лауреата Государственной премии Беларуси П. Ф. Лысенко] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2012. 6 студзеня (№ 2). С. 3; № 4. С. 2; № 11. С. 3.

  24. Ильенков, В.Притяжение истории: Петру Федоровичу Лысенко, видному белорусскому археологу, доктору исторических наук, профессору 80 лет / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2011. № 74. С. 1.

  25. Щерба, С. Нашел археолог город... : [к 80-летию первооткрывателя Берестья П. Ф. Лысенко] / Светлана Щерба // Вечерний Брест. 2011. 10 сентября. С. 7.

  26. Лысенко, П. Ф. «Ратуша — символ независимости» / П. Ф. Лысенко ; [беседовал] Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 18 июня. С. 2.

  27. Куницкий, П. Пострадали за Хмельницкого : стародавнюю трагедию Пинска подтвердили археологи : [в ходе раскопок в центре Пинска археологи под руководством П. Ф. Лысенко нашли подтверждения письменных свидетельств о произошедшей 9–11 октября 1648 г. трагедии (пожаре)] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2006. 20 октября. С. 8.

  28. Яковлев, А. Историческую часть города сохранить не смогли : [встреча с П. Ф. Лысенко] / А. Яковлев // Мясцовы час. Пінск, 2006. 5 кастрычнiка. С. 8.

  29. Цiмошык, Л. Гарады, якія варта шукаць : [археолаг П. Ф. Лысенка пра старажытныя беларускія паселішчы] / Л. Цiмошык // Звязда. 2006. 16 верасня.

  30. Лысенко, П. Ф. Пётр Лысенко: «Открытие Берестья стало в научном мире сенсацией» : [к 20-летию музея «Берестье»] / П. Ф. Лысенко ; записал Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2002. 11 января. С. 1–2.

  31. Демид, И. Археологи снова в городе : [о группе археологов во главе с П. Ф. Лысенко в Пинске] / Инна Демид // Варяг-пресс. Пінск, 2000. 25 августа. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 822 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 11:27