Панядзелак, 13 Люты 2017 09:45

4 сакавiка 2017 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Рышарда Капусцiнскага (1932–2007), пісьменніка, журналіста

Рышард Капусцiнскi нарадзiўся 4 сакавiка 1932 года ў г. Пiнску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацькi Марыя Бабко i Юзаф Капусцiнскi былi настаўнiкамi польскай пачатковай школы.

Пасля 1940 года сям’я Капусцiнскiх жыла ў Польшчы. Пiсаць Рышард Капусцiнскi пачаў рана: у 17 год апублiкаваў у газеце «SztandarMłodych»свой першы допiс. Па адукацыi гiсторык (закончыў Варшаўскі ўніверсітэт), па роду заняткаў — журналiст. Упершыню паехаў за мяжу — у Iндыю ў 1956 годзе. Для журналiсцкiх вандровак Р. Капусцiнскi выбiраў пераважна дзяржавы «трэцяга свету». Яго артыкулы з Конга, Анголы, Эфiопii i iншых краiн прынеслi польскаму журналiсту заслужанае званне «кароль рэпартажу».

 

Аўтар 26 кніг публіцыстыкі і паэзіі, многія з якіх пераведзены на 34 мовы свету. Сусветную славу Р. Капусцiнскаму прынеслi кнiгi «Яшчэ адзiн дзень жыцця» (1976), «Цар» (1978), «Шах iн шах» (1982), «Футбольная вайна». У 1995 годзе ён быў прызнаны лепшым польскiм журналiстам ХХ стагоддзя. Пiсьменнiк двойчы намiніраваўся на суiсканне Нобелеўскай прэмii.

Праводзячы гады за мяжой сваёй айчыны, Р. Капусцiнскi не заставаўся ў баку ад падзей, што там адбывалiся. У адзiн з самых драматычных момантаў гiсторыi Польшчы — у жнiўнi 1980 года, калi на Балтыйскiм узбярэжжы пачалiся масавыя акцыi пратэсту i ўпершыню голасна заявiла аб сабе «Салiдарнасць», — ён iмчыць туды, да бастуючых рабочых Гданьскай суднаверфi. У штотыднёвiку «Культура» друкавалiся яго рэпартажы, канстатуючыя i вiтаючыя нараджэнне новай Польшчы. У 1981 годзе выйшаў з Польскай аб’яднанай рабочай партыі, далучыўся да «Салiдарнасці», яго перасталі публікаваць у Польшчы, але друкаваўся за мяжой.

У 1989–1991 гадах Р. Капусцiнскi атрымлiвае магчымасць здзейснiць вандроўку па адной з магутнейшых iмперый — СССР. Вынiкам плённага журналiсцкага падарожжа даўжынёю больш за 60 тысяч кiламетраў стала з’яўленне кнiгi «Iмперыя», якая перавыдавалася ў Еўропе каля 20 разоў.

Апрача журналiсцкiх рэпартажаў i кнiг-хронiк, Р. Капусцiнскi паспяхова асвоiў i iншыя мастацкiя жанры. У Польшчы выдадзены два яго паэтычныя зборнiкi. Па яго сцэнарыях ажыццявiлi пастаноўкi п’ес тэатры Польшчы, Канады, Нарвегii, Галандыi i iншых краiн. Зарэкамендаваў сябе i як адмысловы фатограф. Яго фотавыставы прайшлi як на радзiме, так i ў Венгрыi, Балгарыi. Сваiм багатым вопытам i ведамi па гiсторыi i культуры краiн Афрыкi, Акеанii i Амерыкi Р. Капусцiнскi дзялiўся са студэнтамi ўнiверсiтэтаў Варшавы, ЗША, Англii, Iндыi, Венесуэлы.

У чэрвенi 1997 года Рышард Капусцiнскi разам з журналiсткай Андэрс Будэгорд наведаў сваю малую радзiму горад Пiнск. Прайшоў па знаёмых вулiцах, зайшоў у былы свой дом. Аб гэтам падарожжы з’явiўся рэпартаж, якi на беларускай мове апублiкаваны ў часопiсе «Дзеяслоў» (2008. № 4).

Рышард Капусцiнскi – лаўрэат прэміі Балеслава Пруса (1975), Міжнароднай прэміі журналістаў (1978), прэміі Гётэ (1999), прэміі Віарэджа (2000), прэміі Грынцане Кавур і прэміі прынца Астурыйскага (2003), прэміі Эльзы Морантэ (2005). Ганаровы доктар многіх польскіх і замежных універсітэтаў. Узнагароджаны Залатым Крыжам Заслугі (1954) і рыцарскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы (1974). Неаднаразова вылучаўся кандыдатам на Нобелеўскую прэмію.

Памёр Рышард Капусцiнскi 23 студзеня 2007 года ў Варшаве.

У вераснi таго ж года ў Пiнску на доме, дзе жыў знакамiты пiнчук, устаноўлена мемарыяльная дошка (вул. Суворава, 43). 19 красавіка 2010 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі была адкрыта выстава «Паэт рэпартажу Рышард Капусцінскі», арганізаваная сумесна з Польскім інстытутам у Мінску. Потым гэта выстава дэманстравалася ў Музеі Беларускага Палесся ў Пінску.

У Польшчы існуе літаратурная прэмія Рышарда Капусцінскага, якой узнагароджваюцца лепшыя журналісты і пісьменнікі ў жанры рэпартажу. Ганаровы патрон прэміі — Аліцыя Капусцінская, удава пісьменніка. Сярод лаўрэатаў прэміі беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, яна атрымала премію ў 2011 і 2014 гадах.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы Р. Капусцiнскага

  1. Iмперыя / Рышард Капусцiнскi. – Мiнск : Логiнаў, 2009. – 343 с. – (Кнiгарня «Наша Нiва»).

  2. Iмпэрыя ; Падарожжы з Герадотам : выбраныя творы / Рышард Капусьцiнскi. – Мiнск : Логiнаў, 2009. – 168 с. – (Кнiгарня «Наша нiва»).

  3. Шахiншах / Рышард Капусьцiнскi // Дзеяслоў. 2009. № 5. С. 175–220 ; № 6. С. 153–195.

  4. Вяртанене = Возвращение : вершы / Рышард Капусцiнскi ; уступ. арт. І. Дзямід ; уклад.: В. Грышкавец [і інш.] ; пер. з пол. А. Шушко, В. Грышкаўца. – Мiнск : Литература и искусство, 2007. – 111 с.

  5. Попытка поймать неуловимое : [стихи] / Рышард Капустинский; пер. В. Гришковца // Нёман. 2007. № 8. С. 110–113.

  6. Император. Шахиншах / Рышард Капущинский ; пер. с пол. С. И. Лорина. – Москва : Европейские издания, 2007. – 320 с.

  7. Чёрное дерево / Р. Капущинский. – Москва : МИК, 2002. – 272 с.

  8. Imperium / Ryszard Kapuściński. – Warsazawa : Czytelnik, 2005. – 335 s.

  9. Heban / Ryszard Kapuściński. – Warsazawa : Czytelnik, 2003. – 343 s.

  10. Lapidaria : [записки, 1980–1996 гг.] / Ryszard Kapuściński. – Warsazawa : Czytelnik, 2002. – 503 s.

  11. Lapidarium IV : [путевыезаписки, 2000–2002 гг.] / Ryszard Kapuściński. – Warsazawa : Czytelnik, 2002. – 135 s.

  12. Lapidaria V : [путевыезаметки] / Ryszard Kapuściński. – Warsazawa : Czytelnik, 2002. – 128 s.

  13. Cesarz / Ryszard Kapuściński. – Warsazawa : Czytelnik, 2001. – 185 s.

 

Абжыццi i творчасцi Р. Капусцiнскага

 

  1. Рышард Капусцiнскi // Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 459–461.

  2. Domoslawski, A. Kapuściński non-fiction / Artur Domoslawski. Warsazawa : Swiat ksiźki, 2010. 606 s. : fotogr.

  3. Демид, И. Место памятника — дорога... / Инна Демид // Пiнскi веснiк. 2012. 20 студзеня. С. 3.

  4. Михеев, А. Информация к размышлению. Non-fiction с Алексеем Михеевым : [о книгах-биографиях Р. Капущинского] / А. Михеев // Иностранная литература. Москва, 2011. № 10. С. 276–278.

  5. Куницкий, П. Поэт репортажа : [о выставке, посвященной Р. Капустинскому, в Музее Белорусского Полесья] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2010. 28 мая.

  6. Ильенков, В. Приглашение в мир без горизонтов : [о выставке «Паэт рэпартажу» в Музее Белорусского Полесья] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2010. 4 чэрвеня. С. 10.

  7. Человек дороги : выставка «Поэт репортажа. Ришард Капустинский», представленная Польским институтом в Минске, открылась 19 апреля в Национальном историческом музее Республики Беларусь // Белорусы и рынок. 2010. 26 апреля. С. 24.

  8. Побединская, С. Вспоминая Капустинского : [о вечере памяти польского писателя Р. Капустинского в Пинской центральной городской библиотеке] / С. Побединская // Пiнскi веснiк. 2009. 13 сакавiка. С. 4.

  9. Михеев, А. Информация к размышлению. Non-fiction с Алексеем Михеевым : [о книге Р. Капущинского «Путешествия с Геродотом».] / А. Михеев // Иностранная литература. 2009. № 3. С. 292–295.

  10. Кривецкий, Л. Возвращение Рышарда Капустинского : [о книге стихов Р. Капустинского «Вяртанне»] / Леонид Кривецкий // Нёман. 2008. № 4. С. 190.

  11. Костырко, С. Феномен Рышарда Капущинского : [о книге Р. Капущинского «Император. Шахиншах»] / Сергей Костырко // Иностранная литература. 2008. № 6. С. 268–272.

  12. Будэгорд, А. Падарожжа з Рышардам Капусьцiнскiм : [у Пiнск у чэрвенi 1997 г.] / Андэрс Будэгорд ; фота Марыi Сёдэрберг // Дзеяслоў. 2008. № 4 (35). С. 189–204.

  13. Бугаёў, Д. Пасмяротнае вяртанне на радзiму : [пра кнiгу вершаў Р. Капусцiнскага «Вяртанне»] / Д. Бугаёў // Полымя. 2008. № 3. С. 174–178.

  14. Лойка, Л. Калі вяртанне — не вырай : [аб кнізе Р. Капусцінскага «Вяртанне». / Л. Лойка // ЛіМ. 2008. 15 жнiўня. С. 7.

  15. Ярошук, В. Великий поляк из Пинска / В. Ярошук // Мясцовы час. Пiнск, 2007. 8 сакавіка. С. 2.

  16. Щигел, М. Капустинский — крупнейший польский репортер / Мариуш Щигел // Новая Польша. 2007. № 2. С. 5–6.

  17. Шавлякова, И. Рышард Капустинский. Вяртанне = Возвращение : стихи / И. Шавлякова // Всемирная литература. 2007. № 6. С. 201–203.

  18. Старосельская, К. Фрагменты мозаики : [памяти пол. писателя, поэта, публициста Рышарда Капущинского] / Ксения Старосельская // Книжное обозрение. 2007. 5–11 февраля (№ 5). С. 17.

  19. Ротфельд, А. Рышард Капустинский — исключительный факт мировой литературы / Адам Ротфельд // Новая Польша. 2007. № 2. С. 7–8.

  20. Иванова, И. Долгая дорога домой / И. Иванова, П. Куницкий // Вечерний Брест. 2007. 9 марта. С. 6.

  21. Демид, И. Гений, чувствовавший новость / Инна Демид // Вечерний Брест. 2007. 2 февраля. С. 6.

  22. Гришковец, В. Свидетель 27-ми революций / Валерий Гришковец // Заря. 2007. 10 марта. С. 7.

  23. Андреева, Н. Просто писатель и журналист : [об открытии мемориальной доски Р. Капустинскому в Пинске] / Надежда Андреева // Мясцовы час. Пiнск, 2007. 27 верасня. С. 3.

  24. Демид, И. Упражнения для памяти пинского писателя и публициста Рышарда Капустинского / Инна Демид // Вечерний Брест. 2005. 2 марта. С. 3.

  25. Старосельская, К. Мир по Капущинскому : [о книге Р. Капущинского «Чёрное дерево»] / Ксения Старосельская // Знамя. Москва, 2003. № 6. С. 228–231.

  26. Ермонский, А. …И Африка нам не нужна? : [о книге Р. Капущинского «Чёрное дерево»] / А. Ермонский // Иностранная литература. Москва, 2003. № 5. С. 277–280.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 752 разоў Апошняя змена Аўторак, 24 Сакавік 2020 12:41