Панядзелак, 27 Люты 2017 09:52

8 лістапада 2016 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Здановіча (1956), гісторыка, педагога, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011)

Уладзімір Васільевіч Здановіч нарадзіўся 8 лістапада 1956 года ў вёсцы Пляхаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Сялецкую сярэднюю школу (1973). Працаваў рабочым на маторарамонтным заводзе ў Бярозе, у Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні. У 1974–1976 гадах праходзіў службу ў Савецкай арміі, пасля вяртання год працаваў токарам у бярозаўскай «Сельгастэхніцы».

 

У 1978 годзе Уладзімір Здановіч паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы ўдзельнічаў у студэнцкіх будатрадах. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1983 годзе быў накіраваны на працу ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры гісторыі славянскіх народаў, дэканам факультэта інстытуцкай падрыхтоўкі, загадчыкам кафедры гісторыі славянскіх народаў, кафедры гісторыі Беларусі, прарэктарам па навуковай рабоце і эканоміцы.

У 1988 годзе У. В. Здановіч абараніў дысертацыю на тэму «Камсамол Беларусі — памочнік партыйных арганізацый у павышэнні баявой актыўнасці партызанскіх фарміраванняў», атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. Навуковым кіраўніком даследавання быў доктар гістарычных навук А. М. Мацко, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковыя інтарэсы У. В. Здановіча: гісторыя сярэдневякоўя Беларусі, гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Уладзімір Здановіч з’яўляецца аўтарам 120 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, у т. л. дзвюх манаграфій. Напісаў навуковыя працы па гістарыяграфіі баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў 1941 годзе, нямецкай акупацыі на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прымусовай працы насельніцтва Беларусі ў 1941–1945 гадах і інш.

У кастрычніку 2016 года абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларусьу гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945 гг.) у адлюстраванні айчыннай гістарыяграфіі» (навуковы кансультант: член-карэспандэнт НАН Беларусі А. А. Каваленя).

Уладзімір Васільевіч удастоены знака «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

 

 

Працы У. В. Здановіча

  1. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Агляд крыніц і айчыннай гістарыяграфіі : манаграфія / У. В. Здановіч ; навук. рэд. А. А. Каваленя. – Брэст : БрДУ, 2012. – 283 с.

  2. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945 гг.) у адлюстраванні айчыннай гістарыяграфіі : аўтарэферат дысертацыі… доктара гістарычных навук / Здановіч Уладзімір Васільевіч ; Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». – Мінск, 2012. – 46 с.

  3. Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Івацэвіцкі раён / У. В. Здановіч, С. П. Жлоба, А. І. Пашковіч ; пад агул. рэд. А. А. Гарбацкага. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2009. – 563 с. : iл.

  4. Новыя падыходы да вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў у сучаснай гістарыяграфіі / У. В. Здановіч // Беларусь: памятное лето 1944 г. : материалы Междунар. науч. конф., посвящённой 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, Минск, 19–20 июля 2014 г. / НАН Беларуси [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. Минск, 2015. С. 93–98.

  5. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў працах сучасных беларускіх даследчыкаў (2010–2014 гг.) / У. В. Здановіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2015. № 2. С. 58–64.

  6. Белорусская историография освобождения Беларуси от германских оккупантов / В. В. Зданович// Республика — партизанка: к 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков / редкол.: С.Л. Кандыбович[и др.]. Москва, 2014. С. 113–127.

  7. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. у святле новых дакументальных крыніц / У. В. Здановіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2014. № 12. С. 23–27.

  8. Прымусовая праца насельніцтва Беларусі ў 1944–1945 гг.: новыя здабыткі айчыннай гістарыяграфіі / У. В. Здановіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2014. № 6. С. 28–33.

  9. Савчук, Т. П. Увековечение событий Великой Отечественной войны в Беларуси : монография / Т. П. Савчук ; [науч. ред. В. В. Зданович] ; УО «Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина». – Брест : БрГУ, 2013. – 168 с.

  10. Сучасная айчынная гістарыяграфія беларуска-польскіх адносін у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў / У. В. Здановіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2012. № 1 С. 12–17.

  11. Беларусы на франтах вайны і ў еўрапейскім руху супраціўлення ў айчыннай гістарыяграфіі (1991–2009 гг.) / У. В. Здановіч // Весцi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Серыя гуманітарных навук. 2010. № 3. С. 51–57.

  12. Партизанское движение периода Великой Отечественной войны в белорусской историографии 19902005 гг. / В. В. Зданович // Военно-исторический журнал. 2008. № 11. С. 3135.

  13. Формы барацьбы насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / В. В. Зданович // Проблемы методологии исследований истории Беларуси : материалы Междунар. науч. конф. (Минск, 26–27 окт. 2006 г.) / редкол.: А.А. Коваленя [и др.]. Минск, 2008. С. 34–38.

  14. Характарыстыка дакументальных зборнікаў па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны / В. В. Зданович // Весцi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Серыя гуманiтарных навук. 2007. № 3. С. 62–69.

  15. Вывучэнне гісторыі барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (другая палова 50-х – першая палова 60-х гадоў 20 ст.) / У. В. Здановіч // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя гуманітарных і грамадскіх навук. 2005. № 1 (22). С. 34–39.

  16. Брэсцкае падполле ў гады Вялікай Айчыннай вайны / У. В. Здановіч // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя гуманітарных і грамадскіх навук. 2004. № 1 (37). С. 19–24.

  17. Яковчик, Н. С. Закозель: земля и люди / Н. С. Яковчик, И. И. Акинчиц, В. В. Зданович. – Барановичи : Укрупнённая типография, 1999. – 85 с.

  18. Комсомол Белоруссии — помощник партийных организаций в повышении боевой активности партизанских формирований : (июнь 1941 июль 1944 г. ) : автореферат диссертации... кандидата исторических наук : 07.00.01 / В. В. Зданович ; Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии. – Минск, 1988. – 25 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці У. В. Здановіча

 

  1. Вабішэвіч, А. Гістарыёграф Вялікай Айчыннай вайны (да 60-гадовага юбілею Уладзіміра Васільевіча Здановіча) / Аляксандр Вабішэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 11. С. 40–42.

  2. Зданович Владимир Васильевич // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиогр. справочник / Г. В. Корзенко ; НАН Беларуси, Институт истории. Минск, 2007. С. 133.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 838 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Ліпень 2020 15:50