Панядзелак, 27 Люты 2017 09:54

28 кастрычніка 2016 года – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Ігнатавіча Клімчука (1946), рэжысёра тэатра лялек, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

Віктар Ігнатавіч Клімчук нарадзіўся 28 кастрычніка 1946 года ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У вялікай сялянскай сям’і Віктар быў малодшым з дванаццаці дзяцей. Яго бацька, Ігнацій Якаўлевіч, у «польскі час» ездзіў у ЗША на заробкі, дзесяць год працаваў на фабрыцы ў Чыкага, вярнуўся на радзіму працаваць на зямлі. Пасля смерці бацькі сям’я перехала ў Краснадарскі край (Расія).

 

У Таганрогу Віктар Клімчук паступіў у студыю пры тэатры, марыў стаць драматычным акцёрам, працаваў фармоўшчыкам на заводзе. Служыў у Савецкай арміі, пасля дэмабілізацыі працаваў у Валгаградзе на заводзе, паступіў у лялечную тэатральную трупу. Да гэтага лялечным тэатрам не захапляўся, не ведаў яго, але прыйшоў на праслухоўванне і адразу палюбіў менавіта такі тэатр. Адпрацаваў у Валгаградскім тэатры лялек дзесяць год і вырашыў працягнуць адукацыю. Вучыўся ў Куйбышаўскім дзяржаўным інстытуце культуры на курсе народнага артыста СССР Пятра Львовіча Манастырскага.

Пасля заканчэння інстытута (1982) Віктар Ігнатавіч працаваў рэжысёрам у Роўненскім абласным тэатры лялек. З 1985 года з’яўляўся рэжысёрам лялечнай трупы пры Беларускім драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1990 годзе ў Віцебску быў створаны самастойны калектыў – Беларускі тэатр «Лялька», з гэтага часу В. І. Клімчук стаў яго мастацкім кіраўніком.

У афішы тэатра «Лялька» больш за 30 спектакляў для гледача рознага ўзросту. Асаблівае месца ў рэпертуарнай палітыцы мастацкага кіраўніка займае зварот да нацыянальнай драматургіі, які спрыяе развіццю нацыянальных пес.

У рэпертуары рэжысёра ёсць замежныя, айчынныя, сучасныя, класічныя, фальклорныя і аўтарскія творы. Спектаклі ў пастаноўцы В. І. Клімчука неаднаразова ўдзельнічалі ў фестывалях. Найбольш значныя сярод пастановак: «Дзед і Жораў» В. Вольскага (1987; Гродна), «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» П. Сіняўскага (1990), «Папялушка» Я. Шварца (1993), «Хлопчык-Зорка» О. Уайльда (1995). Спектаклі Віктара Ігнатавіча вылучаюцца высокай эстэтыкай, мастацкім густам, разнапланавасцю. Спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» адзначаны Гран-пры на міжнародным фестывалі «Белая Вежа» (1998; Брэст) і прызам за высокія творчыя дасягненні на міжнародным фестывалі ў Субоціцы (2000; Югаславія).

У 1996 годзе Віктар Ігнатавіч стаў лаўрэатам гарадской прэміі «Сузор’е муз» і атрымаў званне «Чалавек года» ў намінацыі «Тэатральная творчасць» за вялікі ўклад у развіццё беларускага лялечнага мастацтва. У 1998 годзе рэдакцыяй газеты «Культура» Віктару Ігнатавічу было прысвоена спецыяльнае званне «Рыцар тэатра» як самаму яркаму тэатральнаму дзеячу года.У 1999 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

Аб вялікім аўтарытэце Віктара Клімчука на міжнародным узроўні сведчаць неаднаразовыя запрашэнні да ўдзелу ў складзе журы міжнародных фестываляў: член журы фестывалю «Белая Вежа» (Брэст) і фестывалю ў Субоціцы (Югаславія), старшыня міжнароднага журы ў Субоціцы (Сербія і Чарнагорыя).

Дзеці В. І. Клімчука працягнулі тэатральны лёс бацькі. Міхаіл Клімчук атрымаў акцёрскую адукацыю ў Беларускай акадэміі мастацтваў, затым і рэжысёрскую – у Санкт-Пецярбургу, паставіў спектакль «Горад клоуна Піка» ў тэатры «Лялька». Аляксандр Клімчук – загадчык мастацка-пастановачнай часткай тэатра «Лялька», піша крытычныя артыкулы.

12 лістапада 2016 года да юбілею В. І. Клімчука ў тэатры «Лялька» пастаўлены бенефіс «Лялькі праз усё жыццё».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Паўлюковіч Святлана Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. КлімчукВіктар Ігнатавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 495.

  2. Климчук Виктор Игнатьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2010. Т. 2 : Витебская область, кн. 1. С. 494.

  3. Климчук Виктор Игнатьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 1. С. 460.

  4. Климчук Виктор Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 82.

  5. Климчук Виктор Игнатьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 171.

  6. КлімчукВіктар Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 407.

  7. Дашкевіч, С. М. Клімчук Віктар Ігнатавіч / С. М. Дашкевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 1. С. 527.

  8. Юркевіч, С. Ф. Беларускі тэатр «Лялька» / С. Ф. Юркевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 1. С. 143–144.

  9. Стэльмах, Д. У. Беларускі тэатр «Лялька» / Д. У. Стэльмах // Памяць. Віцебск : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2003. Кн. 2. С. 470.

  10. Беларускі тэатр «Лялька» // Тэатры Беларусі. Мінск, 1998. С. 85.

  11. Віктар Ігнатавіч Клімчук // Каляндар знамянальных і памятных дат на 2016 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Віцебск, 2015. С. 147–148.

  12. Упершыню ў беларускім тэатры «Лялька» бенефіс мастацкага кіраўніка тэатра Вiктара Клімчука [Изоматериал] : [плакат]. – Мінск : [б. в.], 1996. – 1 л.

  13. Москвина, Е. Как «Батяня» витебских кукольников отметил свой юбилей : Виктор Климчук, без которого невозможно представить«Ляльку», как и «Ляльку» без него / Евгения Москвина // Витебский курьер. 2016. 13 ноября.

  14. Пукшанскі, А.«Ляльку» разумеюць без перакладу, або Як былы ліцейшчык стаў лялечнікам : [пра жыццёвы і творчы шлях рэжысёра В. І. Клімчука] / Аляксандр Пукшанскі // Звязда. 2016. 10 жніўня. С. 6.

  15. Пастернак, Т. Виктор Климчук: «Я влюбился в театр кукол с первого взгляда» / Татьяна Пастернак // Витебские вести. 2016. 11 ноября.

  16. Сураж, А.У кірунку Арто : [Віктар Клімчук] / Аляксандр Сураж; фота Вячаслава Шайнурава // Мастацтва. 2016. № 8. С. 1819.

  17. Клімчук, В. І. Лялькі як людзі / В. І. Клімчук ; гутарыў А. Пукшанскі // Звязда. 2013. 11 студзеня. С. 6.

  18. Клімчук, В. Віктар Клімчук : дом, які пабудаваў рэжысёр / Віктар Клімчук ; [гутарыла] Людміла Грамыка ; фота Аляксандра Хітрова // Мастацтва. 2011. № 3. С. 28–32.

  19. Карней, В. «Маленькі прынц» — узнагарода прэстыжная : [мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук — лаўрэат фестывалю ў Сербіі] / В. Карней // Беларусь. Belarus. 2007. № 7. C. 56.

  20. Дружкова, К. Таямнічае святло мастацтва : [тэатр «Лялька»] / Ксенія Дружкова // Культура. 2007. 1420 сакавіка (№ 12). С. 9.

  21. Дружкова, К. «Трэба навучыцца трымаць удар» : [штрыхі да партрэта рэжысёра Віктара Клімчука з тэатра «Лялька»] / Ксенія Дружкова // Настаўнiцкая газета. 2007. 7 красавіка. С. 5.

  22. Клімчук, В. Энергія таленту / Віктар Клімчук ; гутарыла Ксенія Дружкова // Народнае слова. Віцебск, 2006. 18 лістапада.

  23. Сянькоў, В. Чараўнік Старога горада : [пра мастацкага кіраўніка тэатра «Лялька» В. І. Клімчука] / Віталій Сянькоў // Витьбичи. 2006. 9 ноября. С. 7.

  24. Дружкова, К. Скарбонка душы : [пра спектакль «Забыты скарб» паводле У. Караткевіча ў Беларускім тэатры «Лялька», рэжысёр Віктар Клімчук] / Ксенія Дружкова // Мастацтва. 2005. № 1. С. 23.

  25. Клімчук, В. І. Безнадзейна надзейны / Віктар Ігнатавіч Клімчук ; гутарыла Таццяна Команава // Культура. 2005. 26 сакавіка – 1 красавіка (№ 13). С. 9.

  26. Дружкова, А. Мудрагелісты анекдот, або Адказ нядобразычліўцам / Аксіння Дружкова // Мастацтва. 2003. № 8. С. 4445.

  27. Климчук, В. «Лялька» стала совершеннолетней / Виктор Климчук; беседовал Виталий Сеньков // Витьбичи. 2003. 22 апреля.

  28. Клімчук, В. Пра тое, як «лялькі» сябе паказалі і на людзей паглядзелі : [удзел тэатра «Лялька» ў фестывалі ў Югаславіі] / Віктар Клімчук ; гутарыла Ганна Дашкевіч // Культура. 2002. 17–23 жніўня (№ 32). С. 8.

  29. Клімчук, В. І. Мы кажам «Лялька» — маем на ўвазе Клімчука / Віктар Ігнатавіч Клімчук ; гутарыла Ксенія Дружкова // Витебский курьер. 2002. 28 мая.

  30. Грамыка, Л.Кубічныя метры вобразнага поля : [тэатр «Лялька»] / Людміла Грамыка // Мастацтва. 2002. № 3/4. С. 2526.

  31. Клімчук, В. Карабель, якім кіруе любоў / Віктар Клімчук ; гутарыла Ксенія Дружкова // Віцебскі рабочы. 2001. 27 сакавіка.

  32. Клімчук, В. Людзі, якія гуляюць у лялькі, і лялькі, якія гуляюць у людзей / Віктар Клімчук ; гутарыла А. Спасюк // Голас Радзімы. 2000. 5 ліпеня. С. 8.

  33. Іваноўскі, Ю. Ці можна перайначыць лёс? / Ю. Іваноўскі // Культура. 1999. 30 студзеня – 5 лютага (№ 4). С. 7.

  34. Клімчук, В. Чароўная зброя рэжысёра Віктара Клімчука пальнула ў Іране / Віктар Клімчук ; гутарыла В. Дашкевіч // Культура. 1998. 10–16 кастрычніка (№ 39). С. 12.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 335 разоў