Панядзелак, 27 Люты 2017 10:05

28 студзеня 2016 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Васільевіча Пранягіна (1916–1997), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1974)

Павел Васільевіч Пранягін нарадзіўся 28 студзеня 1916 года ў сяле Антонаўка (цяпер Самарскага раёна, Татарстан, Расія) у сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло на беразе Волгі. Закончыў матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, пачаў працаваць настаўнікам Камска-Усцінскай сярэдняй школы. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны на курсы малодшых лейтэнантаў Казанскага пяхотнага вучылішча.

 

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны застаў Паўла Пранягіна, калі ён ехаў на месца службы ў Брэсцкі гарнізон. 26 чэрвеня 1941 года лейтэнант П. В. Пранягін удзельнічаў у баю пад Баранавічамі. Быў паранены, разам з іншымі байцамі трапіў у акружэнне. Пасля спроб выйсці з акружэння яны перайшлі да партызанскіх дзеянняў. Лейтэнант стварыў і ўзначаліў партызанскую групу, якая дзейнічала на тэрыторыі Косаўскага і Быценскага раёнаў. Пасля цяжкай зімы 1941–1942 гадоў вясной пад камандаваннем П. В. Пранягіна аказаўся ўжо даволі буйны атрад, які аб’яднаў разрозненыя групы партызан — акружэнцаў і мясцовых жыхароў.

З мая 1942 года П. В. Пранягін — камандзір атрада імя М. А. Шчорса, у якім налічвалася да 500 партызан. Пад яго камандаваннем 3 жніўня 1942 года быў разгромлены нямецка-паліцэйскі гарнізон у г. Косава, які налічваў 300 чалавек, і горад месяц знаходзіўся ў руках партызан. Былі вызвалены з гета 200 яўрэяў, многія з іх уліліся ў шэрагі байцоў, удзельнічалі ў баявых аперацыях. З верасня 1942 года атрад імя Шчорса дзейнічаў на тэрыторыі Пінскай вобласці. У красавіку 1943 года – ліпені 1944 года П. В. Пранягін назначаны начальнікам штаба Брэсцкага партызанскага злучэння, якім камандаваў Сяргей Іванавіч Сікорскі.

Пасля вайны П. В. Пранягін вярнуўся ў Татарстан, працаваў дырэктарам Верхнеўслонскай школы, затым узначаліў аддзел адукацыі. Сябры-аднапалчане пазвалі на Брэстчыну, з 1947 года настаўнічаў у Бярозаўскім і Баранавіцкім раёнах (быў дырэктарам Вялікалуцкай СШ Баранавіцкага раёна). У 1971 годзе выйшаў на пенсію і пасяліўся ў Брэсце. Персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння актыўна ўключыўся ў грамадскую работу, удзельнічаў у патрыятычным выхаванні моладзі.

Аб сваёй баявой дзейнасці ў партызанах, аб слаўных справах народных мсціўцаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Павел Васільевіч падрабязна расказаў у кнізе «У самой границы» (1979). Праўда, кніга выйшла са шматлікімі купюрамі, з тэксту былі выкрэслены многія эпізоды ўдзелу партызан яўрэйскай нацыянальнасці ў актыўных баявых дзеяннях.

П. В. Пранягін узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1944), шматлікімі медалямі. 27 чэрвеня 1974 года яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста». За выратаванне 370-ці яўрэяў Слоніма і Косава яму ў Ізраілі прысвоена званне «Праведнік сярод народаў свету», узнагароджаны медалём Іерусалімскага мемарыяльнага інстытута катастрофы і гераізму Яд-Вашэм «Памяць і імя» (1996).

Павел Васільевіч Пранягін памёр 1 снежня 1997 года, пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста. На доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка (вул. Кірава, 13). У Брэсце і Косава Iвацэвiцкага раёна яго імем названы вуліцы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Пронягин Павел Васильевич // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 12.

  2. Пранягін Павел Васільевіч // Памяць. Брэст : гіст-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 642–643.

  3. Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 176.

  4. Давай Косава! : з успамінаўкамандзіра партызанскага атрада імя М. А. Шчорса П. В. Пранягіна : [з кнігі «У самой границы»] // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 190–191.

  5. Справа ўсенародная : з успамінаўкамандзіра партызанскага атрада імя М. А. Шчорса, начальніка штаба Брэсцкага партызанскага злучэння П. В. Пранягіна // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 220–222.

  6. Брэсцкае партызанскае злучэнне / А. Л. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 94.

  7. Косаўскі бой, 1942 / У. С. Пасэ, М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 272–273.

  8. Памятник партизанской славы : [г. Коссово Ивацевичского района] / В. С. Поссе, А. А. Факторович // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 210.

  9. Место базирования Брестских подпольных обкомов КП(б)Б и ЛКСМБ, штаба Брестского партизанского соединения / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 207–208.

  10. Пронягин, П. В. У самой границы : [воспоминания начальника штаба Брестского партизанского соединения] / Павел Васильевич Пронягин ; [лит. запись А. М. Припотнева]. – Минск : Беларусь, 1979. – 207 с., [12] л. ил.

  11. Пронягин, П. В. Дело всенародное / Павел Васильевич Пронягин // Буг в огне. 3-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 217–225.

  12. Козак, К. И. Партизанское соединение Брестской области / К. И. Козак // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник / под общ. ред. Э. Г. Иоффе. Минск, 2009. С. 99–105.

  13. Иван Фетисов : [альбом] / сост. П. С. Дурчин. – Минск, 1991. – 64 с. : ил. – Из содерж.: Репродукция портрета П. В. Пронягина. 1975 г., холст, масло, 120х95 см. С. 25.

  14. Глазов, В. И. Павел Пронягин – Почетный гражданин города Бреста / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2015. 30 июля (№ 31). С. 20.

  15. Брайловская, С. Как Пронягин стал праведником : школьницы из Татарстана провели расследование, чем знаменит в Беларуси их бывший директор / Светлана Брайловская // Советская Белоруссия. 2014. 2 октября (приложение : Союз. Беларусь – Россия).

  16. Крейдич, М. «Следующая – Пронягина...» : [история ул. Пронягина г. Бреста; биография Павла Васильевича Пронягина] / Мария Крейдич // Брестский вестник. 2013. 1 августа (№ 31). С. 17.

  17. Бляхер, А. Закон боевого братства : [о заседании клуба «Чтобы помнили», где вспоминали П. В. Пронягина] / Аркадий Бляхер // Заря. 2012. 11 января.

  18. Стрелец, М. В. Операция «Гетто» : [освобождение Коссовского гетто партизанским отрядом имени Н. Щорса, руководитель П. В. Пронягин] / М. В. Стрелец // Брестский курьер. 2008. 8 мая (№ 19). С. 8.

  19. Ковалева, А. Парадоксы судьбы Павла Пронягина / А. Ковалева // Заря. 2007. 27 января. С. 6.

  20. Шапиро, С. Аллея Павла Пронягина в Иерусалиме : [партизанскому командиру П. В. Пронягину присвоено звание «Праведник мира» института катастрофы «Яд Ва-Шем»] / Семен Шапиро // Заря. 2002. 16 июля.

  21. Пронягин Павел Васильевич : [некролог] / Заломай В. А., Лемешевский Л. А., Овечкин А. А., Дворянинович В. В., Захарченко В. Н. [и др.]// Заря. 1997. 4 декабря. С. 4.

  22. Припотнев, А. Воевал он у самой границы : [к 80-летию П. В. Пронягина] / Александр Припотнев, Иван Терешенков. Поздравляем с наградой! : [П. В. Пронягин награждён Грамотой Брестского облисполкома] / В. Заломай // Заря. 1996. 27 января. С. 2.

  23. Пронягин, П. Партизанские отряды занимали города : [о разгроме гарнизона в Коссово] / П. Пронягин // Заря. 1965. 8 мая. С. 2.

Чытаць 696 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 15:57