Панядзелак, 27 Люты 2017 10:15

20 лютага 2017 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Мiколы (Мiкалая Іванавiча) Сянкевiча (1957), паэта, празаіка, літаратуразнаўца

Мiкалай Iванавiч Сянкевiч нарадзiўся 20 лютага 1957 года на хутары Паянтрый паблiзу вёскi Асiпавiчы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi. Бацька працаваў трактарыстам, а маці – даяркай. Мікалай скончыў Асіпавіцкую сярэднюю школу (1974), затым – Пiнскае СПТВ-43 механiзацыi мелiярацыйных работ (1975), служыў у Савецкай арміі.

 

Пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А. С. Пушкiна (1982) Мiкалай Сянкевiч працаваў настаўнiкам пачатковых класаў у школах г. Брэста. У 1995 годзе быў запрошаны на выкладчыцкую працу ў Брэсцкі дзяржаўны ўнiверсiтэт. Спачатку асiстэнт, а потым – старшы выкладчык кафедры рускай i беларускай моў з методыкай выкладання псiхолага-педагагiчнага факультэта. Даследуе методыку лiтаратурнага чытання ў пачатковых класах, развiццё творчых здольнасцей малодшых школьнiкаў. Аўтар манаграфіі «Лiнгваметадычныя i лiтаратуразнаўчыя асновы асэнсавання i аналiзу мастацкага твора малодшымi школьнiкамi» (2005).

З 1996 года – кiраўнiк лiтаратурнага аб’яднання «Заранiца» пры газеце «Заря» i абласным аддзяленнi Саюза пiсьменнiкаў. Мiкола Сянкевiч – сябра Саюза беларускiх пісьменнікаў. У абласной газеце «Народная трыбуна» вядзе рубрыку «Матчына мова». Рэдактар літаратурнага альманаха абласнога аддзялення СБП «Жырандоля». Стаў адметным рэдактарам паэтычных і празаічных кніг мясцовых аўтараў, выступае ў друку як літаратурны крытык. Часта піша прадмовы да кніг, напрыклад: Л. Валасюк «Знакі на валуне»; С. Амяльчук «Мая Сінекура», «Зямля, якую бяруць з сабою»; В. Гідрэвіч «Зялёнае святло», «Матылькі надзей»; К. Жмінько «Кастусь казаў…», «Наканаваны неспакой»; М. Мішчанчук «Струна надзеі»; Н. Парчук «Раскрыліўся бусел над хатай…», «Зарунее жыта зноў…»; М. Грыбаў «Запіскі остарбайтэра»; Н. Папова «Возвращение» і інш.

Свой шлях у лiтаратуру Мікола Сянкевiч пачынаў з паэзii. Яшчэ школьнікам сачыняў вершы і пасылаў у газеты, але іх не друкавалі. Першы яго верш «Маці» быў апублiкаваны ў абласной газеце «Заря» толькі ў 1982 годзе. Потым вершы друкавалiся ў абласных i рэспублiканскiх выданнях («Чырвоная змена», «Вожык», «Вясёлка», «Першацвет»), у зборнiках «Дзень паэзii-91», «Берасцейскiя каранi», «Паэзiя Берасцейшчыны» i iнш. У iх аўтар iдзе ад уласнага, зведанага, перажытага i ўзнiмае важныя надзённыя праблемы сучаснага жыцця.

Цяпер Мiкола Сянкевiч аддае перавагу прозе. У 1997 годзе выйшла ў свет яго першая кнiга прозы «Усё як было». У яе ўвайшлi мiнiяцюры i апавяданнi, якiя закранаюць няпростыя маральна-этычныя праблемы, звязаныя пераважна са школьным жыццём. А мiнiяцюры прысвечаны бацькоўскай зямлi, вёсцы, родным i знаёмым. Аўтара найперш хвалююць духоўнае багацее чалавека, яго ўнутраны свет i жыццёвыя пошукi. Менавiта гэта i з’яўляецца найбольш прыцягальным у прозе М. І. Сянкевiча.

У 2002 годзе выйшла другая кнiга Мiколы Сянкевiча «Хутар Паянтрый». Так звалася мясцiна, дзе нарадзiўся празаiк. Малая радзiма, дзяцiнства, бацькi i дзецi, школа i настаўнiкi – асноўныя тэмы твораў, што склалi змест кнiгi.

Трэцяя кнiжка М. І. Сянкевiча «Незваротны шлях» выйшла да яго 55-годдзя. У ёй аповесць, чатыры апавяданнi i 55 мiнiяцюр. Вытокi шчырых думак пiсьменнiка – чысцiня i краса роднай зямлi i яе насельнiкаў, якiя i сёння ткуць дзiвосы вуснае творчасцi, прасякнутай не скалечанымi канчаткова «цывiлiзацыяй» беларускiм вясковым менталiтэтам, дабром i сцiпласцю палешука; узброенасць не толькi пачуццём, а i тэорыяй лiтаратуразнаўства.

Першая кнiга вершаў М. І. Сянкевiча «Мае пракосы» выдадзена ў 2007 годзе ў Брэсце невялiкiм тыражом. У ёй змешчаны 50 вершаў, – колькi год было аўтару. Чалавечыя пачуццi, адчутыя шчырай душою, асэнсаваныя адметным розумам, усебаковая адукаванасць, жыццёвы вопыт, тонкi лiрызм, характэрныя i прозе, i паэзii Мiколы Сянкевiча.

Пiсьменнiка хвалюе праблема марнавання сучаснiкамi жыцця, імкненне палепшыць свой дабрабыт за кошт іншых, адчужэнне бацькоў і дзяцей. Ён гаворыць ад імя свайго пакалення хлопцаў, якія атрымалі прыстойную адукацыю і выехалі з вёскі ў горад. Ад імя гэтага пакалення аўтар у сваіх творах нібы просіць прабачэння ў вёскі і яе рупліўцаў.

Малодшы брат, Васіль Іванавіч Сянкевіч, з адзнакай закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1980), выкладае ў гэтым інстытуце (з 1995 г. – універсітэт), кандыдат філалагічных навук (1987), доктар філалагічных навук (1997), членам-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1998), прафесар (2000). Аўтар больш за 80 навуковых прац, яго навуковыя інтарэсы: прагмалінгвістыка, семантыка беларускай, рускай і польскай моў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы, працы i артыкулы М. І. Сянкевiча

  1. Незваротны шлях : аповесць, апавяданні, мініяцюры / Мікола Сянкевіч. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 219 с.

  2. Мае пракосы : вершы / Мікола Сянкевiч ; [уступ. арт. З. П. Мельнікавай]. – Брэст : Альтэрнатыва, 2007. – 59 с.

  3. Вучнii вершы : вывучэнне класiчных вершаў на ўроках лiтаратурнага чытання ў пач. кл. : навуч. дапам. для студ. ВНУ / М. I. Сянкевiч. – Брэст : БрДУ iмя А. С. Пушкiна, 2007. – 124 с.

  4. Лiнгваметадычныяi лiтаратуразнаўчыя асновы асэнсавання i аналiзу мастацкага твора малодшымi школьнiкамi : манаграфiя / М. I. Сянкевiч. – Брэст : БрДУ, 2005. – 131 с.

  5. Хутар Паянтрый : (аповесць, апавяданнi, абразкi) / Мікола Сянкевiч ; [прадмова З. П. Мельнікавай]. – Брэст : С. Б. Лаўроў, 2002. – 207 с.

  6. Усё як было : мініяцюры, апавяданні / Мікола Сянкевiч ; маст. Н. Салаўёва. – Мiнск : Дом прэсы, 1997. – 95 с. – (Б-ка часопіса «Маладосць». Вып. 2 (104)).

  7. Праўдзівае слова пра сваіх людзей : [пра новую кнігу прозы А. Зайкі «Чысты чацвер»] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2016. 19 лютага (№ 8). С. 3.

  8. «У нашым небе ласкі многа...» : [аб кнізе Н. Парчук «Венерын чаравічак»] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2015. 13 лістапада (№ 46). С. 11.

  9. Люліч, В. Вартасць : проза / Валянціна Люліч ; пераклад з украінскай Міколы Сянкевіча // Маладосць. 2013. № 10. С. 66–68.

  10. У аперацыйным блоку холадна... : аповесць / Мікола Сянкевіч // Маладосць. 2013. № 3. С. 2852.

  11. Думы і песні Валыні : творы паэтаў і празаікаў Валыні ў перакладах на беларускую мову / [уклад.: А. Каско, М. Сянкевіч]. – Луцьк : Терен, 2012. – 230 с.

  12. З жыцця слоў : [пра пра паходжанне слоў: тын, гультай, боты, шапка] / Мікола Сянкевіч // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2012. № 4. С. 260–273.

  13. Аднадзённы культ асобы : [артыкул пра юбiлеi] / Мікола Сянкевiч // Народная трыбуна. 2012. 17 лютага. С. 11. (Матчына мова).

  14. Відушчае сэрца : [пра зборнік вершаў С. Капацкевіча «Водар сонца»] / Мікола Сянкевіч // ЛiМ. 2010. 9 красавіка (№ 14). С. 14.

  15. В воскресном поезде; «В ту желанную пору…» : [стихи] / Микола Сенкевич // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. С. 167.

  16. «Нечаканая вобразнасць» Iвана Арабейкi / Мікола Сянкевiч // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Брэст, 2010. № 3. С. 277–284; Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны : зб. навук. арт. Брэст, 2010. С. 203208.

  17. Жанчыны : апавяданне / Мікола Сянкевiч // Жырандоля–2 : лiтаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Мiнск : Кнiгазборы, 2009. С. 77–91.

  18. Сустрэча : апавяданне / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2008. 18 кастрычніка. С. 11.

  19. Заступнiца ; Умець патрапiць ; Не прыдурвайся… ; Калi ён ёсць… ; Добрыя людзi : [абразкi] / Мікола Сянкевiч // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Мiнск : Кнiгазборы, 2008. № 1. С. 134–137.

  20. Вобразы мілыя роднага краю : вывучаем класічныя вершы: [методыка вывучэння настаўніка з дзецьмі класічных беларускіх вершаў]/ М. І. Сянкевіч // Пачатковая школа. 2008. № 6. С. 6–8.

  21. Адзінота : карот. апавяданне / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2008. 30 жніўня. С. 11.

  22. Была ў мяне такая шапка… : апавяданне / Мікола Сянкевіч // Заря. 2005. 16 августа.

  23. Народзiны дня : творы ўдзельнiкаў абл. тура рэсп. лiт. конкурсу маладых талентаў «Дэбют» / Брэсц. абл. аддзял. Саюза бел. пiсьменнiкаў ; рэд.-уклад.: А. Каско, М. Пракаповіч, М. Сянкевіч. – Брэст : Лаўроў, 2002. – 78 с.

  24. У вячэрнім тралейбусе : апавяданне / Мікола Сянкевіч // Заря. 2001. 18 августа. С. 6.

  25. Мутанты : [апавяданне] / Мікола Сянкевiч // Тэрмапiлы. Беласток, 2000. № 3. С. 34–38.

 

Аб жыццi i творчасцi М. І. Сянкевiча

 

  1. Мiкола Сянкевiч // Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 188–189.

  2. Сянкевіч Васіль Іванавіч ; Сянкевiч Мiкалай Iванавiч // Прафесарска-выкладчыцкi калектыў Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. С. Пушкiна : бiябiблiяграфiчны даведнiк. 1945–2005. Брэст, 2005. С. 206–207.

  3. Васіль Іванавіч Сянкевіч ; Мікалай Іванавіч Сянкевіч // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 436–437.

  4. Валасюк, Л. Незваротны шлях Міколы Сянкевіча // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 206–207.

  5. Борсук, Н. Маральна-этычная праблематыка прозы Міколы Сянкевіча / Н. Борсук // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зб. навук. арт. у 2 ч. Брэст : Альтернатива, 2011. Ч. 1. С. 3944.

  6. Грицук, Н. Прокосы братьев Сенкевичей : [о Василии и Николае Сенкевичах] / Нина Грицук // Драгічынскі веснік. 2015. 12 снежня.

  7. Марціновіч, Д. І толькі надпіс «Вераніка»… : [пра аповесць М. Сянкевіча «У аперацыйным блоку холадна…»] / Дзяніс Марціновіч // ЛіМ. 2013. 26 красавіка (№ 17). С. 5.

  8. Тамашэвіч, Г.«Аперацыйны блок» Міколы Сянкевіча : [пра аповесць М. Сянкевіча «У аперацыйным блоку халодна…»] / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 2013. 3 мая (№ 18) С. 11.

  9. Валасюк, Л. Незваротны шлях Міколы Сянкевіча : [аб прэзентацыі кнігі М. Сянкевіча «Незваротны шлях»] / Леанід Валасюк // Брестский курьер. 2012. 30 мая (№ 22). С. 32.

  10. Фiлатаў, А. Каласы палескага паэтычнага поля : а 55-годдзя пiсьменнiка М. Сянкевiча i 50-годдзя паэтэсы А. Iгнацюк] / Аляксей Фiлатаў // Брестский курьер. 2012. 17 февраля. С. 11.

  11. Фiлатаў, А. Жывая яшчэ душа… : Да 50-годдзя пiсьменнiка Міколы Сянкевiча / Аляксей Фiлатаў // Брестский курьер. 2007. 15 февраля. С. 32.

  12. Кобак, Н. Плён яго душы : [да 50-годдзя М. Сянкевiча] / Н. Кобак // Драгiчынскi веснiк. 2007. 14 сакавіка. С. 7.

  13. Грышкевiч, С. З любоўю да чалавека : [пра кнiгу М. Сянкевiча «Хутар Паянтрый»] / Сяргей Грышкевiч // ЛiМ. 2004. 28 мая. С. 6.

  14. Ляшук, В. Трывога і надзея : [пра кнігу М. Сянкевіча «Хутар Паянтрый»] / Вера Ляшук // Народная трыбуна. 2003. 15 сакавіка.

  15. Грышкевiч, С. Шчырая споведзь пiсьменнiка : [аб прэзентацыi кнiгi М. Сянкевiча «Хутар Паянтрый» у Брэсцкай ЦГБ iмя А. С. Пушкiна] / Сяргей Грышкевiч // Заря. 2002. 12 декабря. С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2202 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:56