Панядзелак, 27 Люты 2017 10:17

8 сакавiка 2017 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Козака (1952), тэатральнага дзеяча, акцёра, Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1998)

Аляксандр Аляксандравiч Козак нарадзiўся 8 сакавiка 1952 года ў вёсцы Цыбкi Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці. У школьныя гады сцэнай не захапляўся, з прадметаў добра ішла матэматыка, хацеў стаць яе настаўнікам, альбо лётчыкам, але зразумеў, што не яго прызванне.

Паступіў у Беларускi тэатральна-мастацкi iнстытут на акцёрскае аддзяленне. Вучыўся ў народнай артысткі РСФСР Веры Паўлаўны Рэдліх, якая стварыла творчую, інтэлектуальную абстаноўку, садзейнічала самаадукацыі і самаўдасканаленню студэнтаў. Дыпломнай работай Аляксандра Козака была роля Васіля ў пастаноўцы «Людзі на балоце».

 

Па запрашэнні народнага артыста БССР Георгія Андрэевіча Волкава, які ў 1965–1979 гадах быў галоўным рэжысёрам Брэсцкага драмтэатра, Аляксандр Козак прыехаў у Брэст. З 1973 года ён акцёр Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі. Яго першай работай была роля Аркадзя Гайдара, а ў хуткім часе малады акцёр быў прызваны ў Савецкую армію.

Яркія знешнія даныя акцёра Аляксандра Козака спрыялі стварэнню пераканаўчых вобразаў маладых герояў. Сярод найбольш значных у нацыянальным рэпертуары: Наганаў («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Якаў («Пакажыце пропуск» (Я. Шабана), Кірыл («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Масей («Апраўданне крыві» паводле І. Чыгрынава). Значным дасягненнем стала роля Фердынанда («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Сярод іншых роляў: Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Навуковец («Раён пасадкі невядомы» В. Губарава), Сітнік («Бярозавая галіна» Ю. Візбара), Коба («Дзеці Арбата» А. Рыбакова).

У 1988 годзе калектыў тэатра выбраў Аляксандра Аляксандравіча дырэктарам. З 1989 года будынак тэатра быў зачынены на рэканструкцыю, у сувязі з гэтым акцёрская трупа пераносіла вялікія цяжкасці. Рамонт будынка задоўжыўся на сем гадоў, у калектыве панавала імкненне абавязкова захаваць тэатр, вялiкую ролю тут адыграў яго дырэктар А. А. Козак. Трупа працавала на розных пляцоўках, для кожнай прыдумвалі адмысловыя спектаклі. Як толькі вярнуліся ў свой дом вясной 1995 г., на родныя падмосткі, усё змянілася, пачаўся новы адлік часу. Адкрыліся выбуховым спектаклем «Вар’яцкі дзень, альбо Жаніцьба Фігаро» (рэжысёр В. Чхеідзе).

У 1990 г. А. А. Козак скончыў аддзяленне арганiзацыі планавання і кіравання тэатральнай справай Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1994 года ён генеральны дырэктар – мастацкi кiраўнік Брэсцкага тэатра.

Вядомы ў Брэсце як актыўны дзеяч культуры Аляксандр Аляксандравiч стаў «Брэстчанiнам года 1997». А з 1998 года ён ужо Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (Указ Прэзiдэнта РБ № 62 за 5.02.1998 г.). У 2010 годзе А. А. Козаку прысвоена званне акадэмiка Мiжнароднай Акадэмii Тэатра.

А. А. Козак  — арганізатар і дырэктар Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (з 1996), які цяпер моцна ўплывае на мастацкі ўзровень тэатра. Брэст нiколі не быў горадам тэатральным, а цяпер гледачы падцягнуліся, палюбілі тэатр.

У якасцi рэжысёра-пастаноўшчыка Аляксандр Козак праявiў сябе ў спектаклях «Убей меня, голубчик» (2004), «Мост» (2005), «Вечер» (2007), «Барские причуды» (2011), «Беспорядок класса люкс» (2013), «Жених на двоих» (2016), «Весёлый вдовец» (2016) i iнш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Козак Аляксандр Аляксандравiч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2002. Т. 1. С. 530.

  2. Козак Александр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 122.

  3. Козак Александр Александрович// Регионы Беларуси : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 1. С. 487.

  4. Нікіценкава, Л. П. Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі/ Л. П. Нікіценкава, У. І. Нікіценкаў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 578–582.

  5. Перепелица, К. И. Галера святых и грешных : [воспоминания об актерах Брестского драматического театра] / Константин Иванович Перепелица. – Минск : Четыре четверти, 2012. – 263, [3] с. : ил.

  6. Зигманович, М. С. Брестский театр в воспоминаниях А. А. Козака / М. С. Зигмантович // Личность в истории : сборник материалов VI междунар. науч.-практ. конф., Брест, 22–23 ноября 2013 года. Брест, 2015. Ч. 2. С. 75–82.

  7. Юдицкий, А. «Жених на двоих» для дочек и... зрительного зала : [о спектакле «Жених для двоих» Брестского театра драмы; режиссер А. Козак] / Александр Юдицкий // Заря. 2016. 8 декабря. С. 13.

  8. Шатило, И. «Веселый вдовец»: ситком на сцене театра : [о спектакле «Веселый вдовец» Брестского театра драмы; режиссер А. Козак] / Ирина Шатило // Брестская газета. 2016. 4 ноября (№ 45). С. 8.

  9. Козак, А. Александр Козак, директор фестиваля «Белая Вежа»: «Надо уходить от местечкового кружковства» : [беседа о фестивале] / Александр Козак ; [беседовала] Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 2 сентября. С. 9.

  10. Алейникова, Н. «Жених на двоих» : премьера музыкальной комедии прошла в БАТД : [режиссёр А. Козак] / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2016. 7 апреля (№ 15). С. 11.

  11. Гапеева, Т. Брестский театр драмы отметил юбилей новой постановкой : [к 70-летию театра состоялась премьера спектакля «Игра любви и случая», постановка А. Козака] / Татьяна Гапеева ; фото Вадима Якубенюка // Брестская газета. 2014. 3 октября (№ 40). С. 10.

  12. Шеламова, Т. «Папа» театрального фестиваля Александр Козак: «Хочется чуть-чуть пошуметь» : [о подготовке к открытию ХІХ Международного театрального фестиваля «Белая вежа»] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2014. 3 сентября. С. 6.

  13. Лопатникова, Я. Орден Дружбы от Владимира Путина и другие награды творческого коллектива БАТД : [руководителю Брестского академического театра драмы А. Козаку вручили Орден Дружбы] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2014. 3 апреля (№ 14). С. 10.

  14. Деркач, В. Высокое признание : [руководителю Брестского академического театра драмы АКозаку вручили Орден Дружбы от Президента Российской Федерации ВПутина] / Валерий Деркач // Брестский вестник. 2014. 3 апреля (№ 14). С. 2.

  15. Шафран, Г. Наши земляки: художественный руководитель Брестского драмтеатра Александр Козак / Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2014. 23 студзеня.

  16. Козак, А. А. Сбылось то, о чем и не мечталось : [беседа с генеральным директором и художественным руководителем Брестского академического театра драмы А. А. Козаком о творчестве] / Александр Александрович Козак ; беседовала Галина Шафран // Драгічынскі веснік. 2014. 18 студзеня. С. 4.

  17. Павлова, Л. Козак во главе театральной дружины / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. 8 марта (№ 10). С. 5.

  18. Павлова, Л. Совсем нескучные «Барские причуды» : [о спектакле «Барские причуды»; постановка А. Козака] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 7 апреля (№ 14). С. 10.

  19. Данилова, Е. Чем бы барин ни тешился… : [о спектакле «Барские причуды»; постановка А. Козака] / Елена Данилова // Заря. 2011. 7 апреля. С. 7.

  20. Данилова, Е. Полку академиков прибыло : [о присвоении звания академика Международной Академии Театра А. А. Козаку] / Елена Данилова // Заря. 2010. 14 сентября. С. 2.

  21. Козак, А. «Чехова люблю за грусть» / А. Козак; расспрашивала Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2009. 11 сентября. С. 6.

  22. Не ради славы... : [лауреаты премии Министерства обороны Республики Беларусь в области литературы и искусства, в т. ч.: худрук Брестского театра драмы и музыки А. Козак за постановку спектакля «Мост», В. Пискун за роль Стёпки в спектакле Брестского театра драмы и музыки] // Белорусская военная газета. 2008. 1 апреля. С. 4.

  23. Козак, А. Тэатральны рамантык з Брэста / Аляксандр Козак ; гутарыла Людмiла Грамыка // Мастацтва. 2008. № 6. С. 33–37.

  24. Павлова, Л. Человек счастлив, пока у него есть родина : [о спектакле «Вечер»; постановка А. Козака] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. 11 октября (№ 41). С. 10.

  25. Гармель, Е. «Не я выбрал драматургию, а она — меня…» : [о спектакле «Вечер» по пьесе А. Дударева; постановка А. Козака] / Елена Гармель // Заря. 2007. 9 октября.

  26. Козак, А. «Надо прийти к живому актеру, доверить ему свои мысли и чувства...» : монолог в канун феста / Александр Козак ; подготовила Жанна Гаевская // Брестский вестник. 2005. 6 сентября. С. 3.

  27. Диплом за лучшую режиссуру — у Александра Козака : [об участии Брестского театра драмы и музыки со спектаклем «Мост» в международном театральном фестивале «Этот День Победы» в Москве, где А. А. Козак получил диплом] // Вечерний Брест. 2005. 18 мая. С. 1.

  28. Бунеева, Л. Женская логика с турецким акцентом : [о спектакле «Убей меня, голубчик»; режиссер А. Козак] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 29 декабря. С. 3.

  29. Козак, А. «Разрушить стереотип театра и стереотип провинции... » : [директор Брестского театра драмы и музыки об организации фестиваля «Белая вежа»] / Александр Козак ; беседовала Ада Архипова // Заря. 2003. 9 сентября.

  30. Козак, А. «Минск завидует нашему фестивалю» / Александр Козак ; беседовала Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 27 марта. С. 2–3.

  31. Александр Козак, директор областного театра драмы и музыки : [Брестчанин года 1997] // Брестский курьер. 1998. 1 января. С. 3.

  32. Аб узнагароджаннi групы работнiкаў... : Указ Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь № 62 за 5.02.1998 г. : [дырэктару Брэсцкага тэатра драмы i музыкi Аляксандру Аляксандравiчу Козаку прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь»] // Заря. 1998. 7 февраля.

  33. Козак, А. «Людзі змогуць адпачываць і ўздымацца душою…» : [дырэктар пра дзейнасць тэатра драмы і музыкі; да 50-годдзя ўстановы] / Аляксандр Козак // Народная трыбуна. 1995. 7 кастрычніка.

  34. Архипова, А. С театром, добрый люд… : [о торжественном открытии после реконструкции здания Брестского драматического театра] / Ада Архипова // Заря. 1995. 6 мая.

  35. Козак, А. Живи, театр! : [о репертуаре Брестского драматического театра] / А. Козак // Вечерний Брест. 1994. 25 марта. С. 6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 406 разоў