Панядзелак, 27 Люты 2017 10:19

5 лютага 2017 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Антона Якаўлевіча Пыцеля (1902–1982), вучонага ў галіне ўралогіі, члена-карэспандэнта АМН СССР, заслужанага дзеяча навукі Расіі

Антон Якаўлевіч Пыцель нарадзіўся 5 лютага 1902 года ў вёсцы Левашы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесараў М. Н. Бурдэнкі і І. Г. Руфанава.

Пасля атрымання дыплома працаваў ардынатарам-хірургам у Маскоўскай бальніцы імя М. Сямашкі. У 1929–1937 гадах Антон Пыцель працаваў у 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю аб пячоначна-нырачным сіндроме ў хірургіі, з 1937 года – доктар медыцынскіх навук. З 1937 па 1953 гады – загадчык кафедры факультэцкай хірургіі і курсам уралогіі Сталінградскага медыцынскага інстытута. Затым, да 1968 года, загадваў кафедрай уралогіі 2-га ММІ.

 

У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Я. Пыцель працаваў хірургам-уролагам у эвакашпіталях, удзельнічаў у абароне Сталінграда.

Антон Якаўлевіч апублікаваў 480 навуковых прац (у т. л. 23 манаграфіі), прысвечаных у асноўным пытанням дыягностыкі і лячэння захворванняў нырак, нефрагеннай гіпертэнзіі, запаленчых захворванняў і наватворам урагенітальнай сістэмы, паталогіі печані, а таксама гісторыі медыцыны. Упершыню ў айчыннай літаратуры апублікаваў працы пра сіндром раздушвання, тромбафлебіце падпахавай вены (сіндром Пэджэта-Шрэтэра), пра аператыўнае лячэнне нефрагеннай гіпертэнзіі, аб латэнтнай гепатапацыі пры наватворах ныркі, дыягнастычным значэнні азначэння вянознага ціску ў хірургіі, варыкозным пашырэнні вен верхніх мачавых шляхоў і інш.

А. Я. Пыцель першым у СССР выканаў і апісаў антэградную піелаграфію і піеласкапію. Мадыфікаваны ім тэст Квіка знайшоў шырокае прымяненне ў клініцы. Асаблівае значэнне маюць яго працы аб лаханачна-нырачных рэфлюксах, манаграфія «рэнтгенадыягностыкі ўралагічных захворванняў» (1966), двухтомнай «Кіраўніцтва па клінічнай уралогіі» (аўтар некаторых глаў і рэдактар; 1969, 1970). Вучоны з’яўляецца заснавальнікам савецкай уралагічнай школы, сярод яго вучняў – 15 прафесараў, кіраўнікоў вядучых уралагічных клінік: М. А. Лапаткін, Ю. А. Пыцель, В. С. Рабінскі, В. Е. Радоман і інш.

З 1955 года Антон Якаўлевіч быў галоўным рэдактарам часопіса «Уралогія і нефралогія»; адказным рэдактарам рэдаддзела «Уралогія, нефралогія, сэксапаталогія» выданняў БМЭ; з’яўляўся членам Міжнароднай асацыяцыі хірургаў, Міжнароднага таварыства уролагаў, ганаровым членам Чэхаславацкага грамадства імя Я. Пуркінье, Румынскага медыцынскага таварыства, Польскага ўралагічнага таварыства.

А. Я. Пыцель — член КПСС (1955), заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1962). З 1963 года член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, а таксама ордэнам Дзяржаўнага сцяга КНДР.

Сын А. Я. Пыцеля, Юрый Антонавіч Пыцель (1929–1998), таксама выбраў у жыццi медыцынскі шлях. Закончыў Валгаградскі медыцынскі інстытут (1951), абараніў кандыдацкую (1960) і доктарскую (1969) дысертацыі, у 1970 г. атрымаў званне прафесара, у 1972 г. узначаліў Усесаюзнае таварыства ўролагаў. Аўтар 500 навуковых прац і манаграфій.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

ПрацыА. Я. Пыцеля

  1. Урология / А. Я. Пытель, В. Н. Ткачук, И. П. Шевцов // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т.]. Москва, 1985. Т. 26. С. 116–119.

  2. Очерки по детской урологии/ А. Я. Пытель, А. Г. Пугачев ; АМН СССР. Москва: Медицина, 1977. – 272 с., [2] л. ил. : ил.

  3. Пиелонефрит / А. Я. Пытель, С. Д. Голигорский. – 2-е изд., доп. и перераб. – Москва : Медицина, 1977. – 287 с. : ил.

  4. Клиническое значение пиелоренальных рефлюксов / А. Я. Пытель. – Барнаул : Алтайское кн. изд-во, 1975. – 134 с. : ил.

  5. Заболевания единственной почки / А. Я. Пытель, М. А. Гришин. – Москва : Медицина, 1973. – 184 с. : ил.

  6. Опухоли мочевого пузыря и их лечение / А. Я. Пытель. – Ташкент : Медицина, 1972. – 269 с. : ил.

  7. Радиоизотопная диагностика хирургических заболеваний почек / А. Я. Пытель, М. Б. Багдасаров. – Ереван : Айастан, 1970. – 189 с. : ил.

  8. Урология : [учебник для мед. ин-тов] / А. Я. Пытель, Н. А. Лопаткин. – Москва : Медицина, 1970. – 435 с., [2] л. ил. : ил.

  9. Урологические заболевания и их предупреждение / А. Я. Пытель, С. Д. Голигорский. – Москва : Медицина, 1970. – 79 с.

  10. Основы практической урологии / А. Я. Пытель, И. П. Погорелко. – 2-е изд., испр. и доп. – Ташкент : Медицина, 1969. – 496 с., [1] л. карт.

  11. Новые методы выявления пиурии при пиелонефрите / А. Я. Пытель. – Москва : Медицина, 1968. – 76 с., [1] л. ил.

  12. Рентгенодиагностика урологических заболеваний / А. Я. Пытель, Ю. А. Пытель. Москва : Медицина, 1966. 480 с. : ил.

  13. Тазовая флебография и ее диагностическое значение / А. Я. Пытель. – Ташкент : Медицина, 1965. – 115 с., [12] л. ил.

  14. Острая почечная недостаточность / А. Я. Пытель, С. Д. Голигорский. – Кишинев : Картя молдовеняскэ, 1963. – 251 с., [9] л. ил.

  15. Лоханочно-почечные рефлюксы и их клиническое значение / А. Я. Пытель. – Москва : Медгиз, 1959. – 274 с., [26] л. ил.

  16. Могилевский, Э. Р. Антибиотики и их клиническое применение / Э. Р. Могилевский, А. Я. Пытель. – Сталинград : Обл. кн. изд-во, 1947. – 100 с.

  17. Могилевский, Э. Р. Пенициллин и его клиническое применение / Э. Р. Могилевский, А. Я. Пытель. – Сталинград : Обл. кн. изд-во, 1946. – 48 с.

  18. Первая помощь при отравлениях до прибытия врача / А. Я. Пытель. – Волгоград : Обл. кн. изд-во, 1945. – 14 с.

  19. Первая помощь при ранениях и поражениях боевыми отравляющими веществами / А. Я. Пытель ; Управление эвакогоспиталей Волгоградского облздравотдела. – Астрахань : Волгоградское кн. изд-во, 1943. – 20 с.

  20. Врачебная экспертиза трудоспособности при главнейших урологических заболеваниях / А. Я. Пытель. – Волгоград : Обл. кн. изд-во, 1939. – 18 с.

  21. Печеночно-почечный синдром в хирургии : эксперим.-клинич. исслед. / А. Я. Пытель. – [Волгоград] : Обл. кн. изд-во, 1938. – 156 с. : ил.

  22. Печеночно-почечный синдром в хирургии / А. Я. Пытель. – Москва, 1936. – 188 с., [67] л. : ил.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. Я. Пыцеля

  1. Пыцель Антон Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 153.

  2. Пытель Антон Яковлевич / А. Ф. Доренко // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т.]. Москва, 1983. Т. 26. С. 425.

  3. Пыцель Антон Якаўлевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. Мінск, 1975. Т. 8. С. 646–647.

  4. Список печатных трудов профессора Пытель Антона Яковлевича за время 1925 по 1968 год / 2-й Московский ордена Ленина мед. ин-т им. Н. И. Пирогова. – Москва, 1968. – 36 с.

  5. Полянцев, А. А. Краткая летопись развития мировой и отечественной хирургии / А. А. Полянцев, Р. В. Мяконький. – Волгоград : Изд-во ВолгГМУ, 2013. – 288 с.

  6. Полянцев, А. А. Краткий очерк развития мировой и отечественной хирургии : учебное пособие / А. А. Полянцев, А. М. Линченко, Р. В. Мяконький. – Волгоград : Изд-во ВолгГМУ, 2007. – 100 с.

  7. Комяков, Б. К. Урология : учебник / Б. К. Комяков. – Москва :ГЭОТАР-Медиа, 2012. – 464 с. – Из содерж.: История урологии : развитие отечественной урологии в ХХ веке.

  8. Беспалов, Ю. Людмила Зыкина. Из далека долго… / Юрий Беспалов. – Москва : Алгоритм, 2013. – 288 с. : ил. – Из содерж.: Встречи Л. Г. Зыкиной с А. Я. Пытелем. С. 174–180.

  9. Беспалов, Ю. Неизвестная Зыкина. Русский бриллиант / Юрий Беспалов. – Москва : Алгоритм, 2010. – 256 с. : ил. – Из содерж.: Встречи Л. Г. Зыкиной с А. Я. Пытелем. С. 157–162.

  10. Зыкина, Л. Г. Течёт моя Волга... / Людмила Георгиевна Зыкина. – Москва : Новости, 1998. – 415 с. : ил. – Из содерж.: Встречи с Антоном Яковлевичем Пытелем. С. 89–94.

  11. Антон Яковлевич Пытель (к 100-летию со дня рождения) // Урология. 2002. № 3. С. 62–63.

  12. Антон Яковлевич Пытель 80-летию со дня рождения)// Урология и нефрология. 1982. № 1. С. 75.

  13. Профессор Антон Яковлевич Пытель 70-летию со дня рождения) // Урология и нефрология. 1972. № 1. С. 3.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 586 разоў Апошняя змена Чацвер, 16 Ліпень 2020 12:16