Панядзелак, 27 Люты 2017 10:27

10 студзеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР (1987), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2012)

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

 

У дзевятнаццаць год Анатоль Вараб’ёў паехаў у сталіцу, каб прыняць удзел у конкурсе маладых артыстаў, які быў арганізаваны пры ўдзеле Дзяржаўнага ансамбля танца БССР. Заслужаны калектыў не прымаў маладых людзей без спецыяльнай харэаграфічнай адукацыі, але малады танцоўшчык з правінцыі ўвайшоў у дваццатку лепшых з 600 прэтэндэнтаў. Гэта прызнанне і вызначыла яго далейшы лёс. У 1959–1961 гадах – артыст Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.

Затым ён паступіў у танцавальную групу Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад кіраваннем Генадзя Іванавіча Цітовіча. У 1964 годзе А. М. Вараб’ёў атрымаў прапанову стварыць новы танцавальны калектыў у Баранавічах. Так з’явіўся ансамбль «Юнацтва» Палаца культуры і тэхнікі вытворчага баваўнянага аб’яднання. У рэпертуары былі беларускія народныя танцы «Крыжачок», «Лявоніха», «Мітусь», «Выкрунтасы» і інш. У Баранавічах ажаніўся з Марыяй Ігнацьеўнай, прафесійнай танцоўшчыцай, якая працавала ў Дзяржаўным ансамблі танца.

Сапраўднай справай усяго жыцця Анатоля Міхайлавіча стала работа з творчым калектывам ансамбля танца «Радасць». Ансамбль быў створаны ў 1962 годзе пры Брэсцкім ГДК, званне народнага прысвоена ў 1963 годзе. Мастацкімі кіраўнікамі былі М. Пузанаў (1962–1966), Румянцаў (1966–1967), з 1967 года – А. М. Вараб’ёў. У ансамблі ёсць танцавальная і аркестравая групы, танцуе моладзь ад 16 да 22 гадоў. У апошні час з удзельнікамі таксама займаюцца педагогі Вячаслаў Пагодзін і Тамара Шылава.

У рэпертуары ансамбля былі беларускія народныя танцы, танцы народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці: «Лявоніха», «Метелица», «Руский сувенир, «Ползунок», «Краковяк», «Полонез» і інш. Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору: «Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш., падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм.

Аматарскі калектыў танца «Радасць» хутка стаў вядомы ва ўсёй Беларусі і за яе межамі. Гісторыя ансамбля багата дасягненнямі ў галіне культуры, мастацтва і геаграфіі гастрольных паездак. Выступаў з канцэртамі ў Венгрыі, ГДР, Польшчы, Чэхаславакіі, Грэцыі, Індыі, Італіі, Мексіцы, Турцыі, Сірыі і інш. Гэта першы самадзейны калектыў Беларусі, які яшчэ ў 1969 годзе выйшаў на сцэну ў Францыі. З таго часу «Радасць» наведвала Францыю 27 разоў. Заслужанаму калектыву Рэспублікі Беларусь апладзіравалі гледачы 35-ці краін свету.

Высокім прызнаннем яго творчай дзейнасці стаў вялікі канцэрт у Крамлёўскім палацы з’ездаў, прысвечаны 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі (1967). Гледачы высока ацанілі сумесную работу баранавіцкага ансамбля «Юнацтва» і брэсцкага танцавальнага калектыву «Радасць». Анатоль Міхайлавіч прадставіў сваю кампазіцыю «Сімфонія мужнасці», а праз дваццаць гадоў вынес на суд гледачоў маштабную пастаноўку «Свята на Палессі», дзе ўдзельнічала болей 100 танцораў з розных калектываў Беларусі.

Ансамбль «Радасць» удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця ХХІІ Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980). У 1985 годзе на ХІІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Маскве А. М. Вараб’ёва запрасілі для сумеснай работы з Ігарам Маісеевым.

Калектыў «Радасць» быў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Ленінскага камсамола (1981), спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000). У 2002 годзе ансамблю прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У 1984–1986 гадах А. М. Вараб’ёў вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе. А. М. Вараб’ёў быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам канцэртных праграм на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Пружанах (2003), абласных фестывалях-кірмашах «Дажынкі» ў Століне, Кобрыне, Драгічыне, творчай справаздачы Брэсцкай вобласці ў Мінску (2008) і інш.

Анатоль Міхайлавіч быў удастоены звання «Заслужаны работнік культуры БССР» (1975). У 1987 годзе яму было прысвоена званне «Народны артыст Беларускай ССР». Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1981), Францыска Скарыны (2002), медалём «За трудовую славу» (1970). Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў № 113 ад 27 красавіка 2012 года А. М. Вараб’ёву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

 

  1. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 209–210.

  2. Воробьёв Анатолий Михайлович // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 1. С. 248.

  3. Воробьёв Анатолий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 806.

  4. Воробьёв Анатолий Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 75.

  5. Воробьёв Анатолий Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. Минск, 2005. Т. 2. С. 65.

  6. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч : [карот. інфарм.] // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 621.

  7. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч / П. А. Жмайлiк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 507.

  8. Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца «Радасць»// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 73.

  9. Брестский заслуженный любительский ансамбль танца «Радость» / А. М. Воробьёв // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 1. С. 177.

  10. «Радость» // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 317.

  11. Брэсцкі народны ансамбль танца«Радасць» / Л. М. Баярышава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 498.

  12. Баранавіцкі народны ансамбль танца «Юнацтва» / Т. М. Курыла// Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 287.

  13. Ансамбль танца «Радасць» : заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь. – Брэст : [б. в.], 2012. – [2] л.

  14. Ансамбль танца «Радасць» : заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь / тэкст: А. М. Вараб’ёў, С. І. Гуляева. – Брэст : Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, 2007. – 14 с.: іл.

  15. Воробьев, А. Анатолий Воробьев: «Наутро я узнал, что значит проснуться знаменитым» / А. М. Воробьев ; [беседовала] Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 15 апреля. С. 5.

  16. Шеламова, Т. Танцевальный марафон : [о народном артисте Беларуси, руководителе народного ансамбля танца «Радость» А. М. Воробьёве] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 28 октября. С. 7.

  17. Шеламова, Т. Шанхайская гастроль : [о гастролях ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК в г. Шанхае (Китай) в рамках работы выставки «ЭКСПО-2010» (1–10 мая)] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2010. 14 мая. С. 3.

  18. Новаковская, А. «Радость» умеет дарить радость : [о заслуженном коллективе Республики Беларусь ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК] / Анна Новаковская // Брестский вестник. 2010. 25 марта. С. 1.

  19. Данилова, Е. Встречайте — «Радость»! : [о заслуженном ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК] / Елена Данилова // Заря. 2009. 17 сентября. С. 8.

  20. Андреева, М. В Пинске — «Радость» : [о концерте заслуженного ансамбля песни и танца «Радость» Брестского ГДК в Пинском ГДК] / М. Андреева // Полесская правда. Пинск, 2008. 16 февраля. С. 8.

  21. Вараб’ёў, А. Анатоль Вараб’ёў: «Званамі радасці» будзіць людзей» / А. Вараб’ёў ; [гутарку запісала Алена Капачова] // Народная трыбуна. 2007. 28 ліпеня (№ 30). С. 12.

  22. Шеламова, Т. Выше радуги : [о 45-летии заслуженного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК; худож. рук. А. М. Воробьёв] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2007. 16 мая. С. 7.

  23. Кульбака, А. Планета «Радость» : [о 45-летии заслуженного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК; руководитель А. М. Воробьев] / Александр Кульбака // Брестский вестник. 2007. 17 мая. С. 5.

  24. Шеламова, Т. Самый лучший проект Анатолия Воробьёва : [руководителю ансамбля «Радость» А. М. Воробьёву 65 лет] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 27 октября. С. 6.

  25. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «В вопросах культуры не надо наивных суждений» / А. Воробьёв ; интервью вела Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 18 января (№ 5). С. 4.

  26. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «Мы просто обязаны возвысить хлебороба…» / А. Воробьёв ; интервью вела Ада Архипова // Заря. 2003. 26 августа. С. 1–2.

  27. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : «Мажорная мелодия для сжатого поля» / А. Воробьёв ; интервью вела Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 3 октября. С. 3.

  28. Шеламова, Т. В Италии думай о «дажынках» : [о выступлении народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК в Италии; худож. рук. А. М. Воробьев] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 8 августа. С. 3.

  29. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : «Артисты должны нести людям радость» / А. Воробьёв ; интервью вела Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2002. 11 октября. С. 1.

  30. Архипова, А. «Значит я на правильном пути…» : [Анатолий Воробьёв удостоен ордена Ф. Скорины] / Ада Архипова // Заря. 2002. 10 октября. С. 2.

  31. Шеламова, Т. В бассейне с Мадонной : [о поездке народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК на междунар. фестиваль фольклора в Швейцарии и Франции] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 6 сентября. С. 4.

  32. Шеламова, Т. Кумиры миллионерши, или Почему мадам Шадо ангажирует «Радость» : [о народном ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК; руководитель А. М. Воробьев]/ Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 17 мая. С. 8.

  33. Шеламова, Т. «Радость» без шор : [о концерте народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК к 40-летию коллектива] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 22 мая. С. 3.

  34. Натхнення Вам, маэстра! : [пра кiраўнiка народнага ансамбля танца «Радасць» Брэсцкага ГДК А. М. Варабёва] // Народная трыбуна. 2001. 27 кастрычніка.

  35. Архипова, А. «Я бы повторил свою долю…» : [о народном артисте Республики Беларусь Анатолии Воробьёве] / Ада Архипова // Заря. 2001. 30 октября.С. 2.

  36. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «Ведущий коллектив имеет право на почести» // Вечерний Брест. 2000. 27 октября. С. 3.

  37. Глущенко, Т. Посеешь «Радость» — покоришь мир : Анатолию Воробьёву — всего 40, столько он на сцене / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 1999. 29 октября. С. 2.

Чытаць 308 разоў Апошняя змена Панядзелак, 27 Люты 2017 11:08