Пятніца, 03 Сакавік 2017 15:51

26 лістапада 2015 г. – 130 гадоў з дня нараджэння Анса Эрнеставіча Даўмана (1885–1920), палітычнага і ваеннага дзеяча, удзельніка Савецка-польскай вайны (1920)

Анс Эрнеставіч Даўман нарадзіўся 26 лістапада 1885 года на хутары Крэйпі Рыжскага павета (Латвія) у сялянскай сям’і. Член партыі бальшавікоў з 1904 года (партыйны псеўданім Пуйка). Вучыўся ў Пскоўскім землямерным вучылішчы, якое закончыў у 1906 годзе. Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў у Пскове і Рызе. У 1911–1914 гадах працаваў землямерам у Віленскай губерні.

 

У 1914 годзе Анс Даўман прызваны ў Рускую армію, на франтах Першай сусветнай вайны быў прапаршчыкам. У час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года – гарадскі галава г. Нарвы (цяпер у Эстоніі). Пасаду займаў усяго шэсць месяцаў, спраў навалілася шмат: снабжэнне горада харчамі, барацьба з беспрацоўем, будаўніцтва чыгункі, правядзенне каналізацыі, стварэнне фонду дапамогі рабочым, фінансавыя праблемы горада і інш. Затым – старшыня Нарвенскага савета, з кастрычніка 1917 года – старшыня Нарвенскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Падтрымаў рашэнне выдзеліць Нарву з Ямбургскага павета і далучыць да Эстляндскай губерні.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі Анс Даўман – член выканкама, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі – старшыня Нарвенскага Савета. У час наступлення нямецкіх войск (люты – сакавік 1918) камандзір Нарвенскага партызанскага батальёна. Арганізаваў з рабочых Нарвы полк Чырвонай гвардыі, які стаў ядром 6-й (Гатчынскай) дывізіі, быў яе камісарам. Удзельнік вызвалення Латвіі ад нямецкіх і белагвардзейскіх войск. З 12 студзеня да 7 чэрвеня 1919 года – член РВС арміі Савецкай Латвіі. Камандзір 2-й брыгады латышскай дывізіі і камендант Дзвінскай крэпасці, затым – камандуючы курляндскай групай войск. У жніўні – кастрычніку 1919 года ўзначальваў абарону Дзвінскага ўмацаванага раёна.

З кастрычніка 1919 года А. Э. Даўман – член Рэвалюцыйна-ваеннага савета 16-й арміі, якая размяшчалася на Беларусі. Быў членам ЦВК Савета рабочых дэпутатаў Латвіі, дэлегат VI з’езда КП Латвіі. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі Генштаба Чырвонай арміі ў Маскве. Дэлегат IХ з’езда РКП(б).

Польскі ўрад не шукаў шляхоў да нармалізацыі савецка-польскіх адносін, пры падтрымцы Вялікабрытаніі і Францыі праводзіў палітыку на захоп тэрыторый Украіны, Літвы і Беларусі. Польскае наступленне працягвалася, палякі захапілі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Інтэрвенцыя прынесла новыя разбурэнні і беды беларускаму народу. Заходні фронт Чырвонай арміі атрымаў дапамогу – звыш 200 тыс. чалавек і вялікую колькасць зброі. На ўмацаванне фронту накіраваны 10-я стралковая і 2-я кавалерыйская дывізіі. У сярэдзіне мая 1920 года войскі Заходняга фронту пад камандаваннем М. М. Тухачэўскага пачалі наступленне, вызваляючы тэрыторыю Беларусі ад польскіх інтэрвентаў. Усяму свету стала вядома трагедыя г. Барысава, які 25 мая быў вызвалены 20-м палком Чырвонай арміяй, а 28–30 мая спалены і разбураны польскім войскам у выніку артылерыйскага абстрэлу з правага берага Беразіны. 11 ліпеня 56-й дывізіяй 16-й арміі быў вызвалены Мінск, 19 ліпеня – Гродна.

Анс Даўман з чэрвеня 1920 года – камандзір 10-й стралковай дывізіі 16-й арміі. 10-я дывізія вызваліла гарады Ігумен (Чэрвень), Пухавічы, Клецк, Картуз-Бярозу (26 лiпеня), Пружаны (27 лiпеня), Кобрын (30 ліпеня). 1 жніўня 1920 года быў вызвалены Брэст-Літоўск (цяпер Брэст). Анс Даўман неаднаразова вызначыўся ў баях за вызваленне Палесся, асабіста вадзіў часці сваёй дывізіі ў атакі.

Анс Даўман загінуў у баі пры фарсіраванні ракі Заходні Буг пад Брэст-Літоўскам 1 жніўня 1920 года. Пахаваны ў Мінску, у цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага. Пасмяротна ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1920, 1921). Яго імем у 1928 годзе названа вуліца ў Мінску (былая 2-я Старавіленская), на доме № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка. Таксама названы вуліцы ў Нарве і Барысаве. У г. п. Опаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ў 1969 годзе пастаўлены помнік-бюст (скульптар Віктар Леанідавіч Доўнар).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Даўман Анс Эрнеставіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 212.

  2. Дауман Анс Эрнестович // Их именами названы… Минск, 1987. С. 178–179.

  3. Сикорин, Н. Д. В борьбе за власть советов / Н. Д. Сикорин ; Дауман Анс Эрнестович // Память : историко-документальная хроника Берёзовского района. Минск, 1987. С. 37–38.

  4. Дауман Анс Эрнестович // Гражданская война и военная интервенция в СССР: энциклопедия. Москва, 1983. С. 168.

  5. Дауман Анс Эрнестович // Минск : энцикл. справочник. Минск, 1983. С. 146.

  6. Даўман Анс Эрнеставіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 198.

  7. Дауман Анс Эрнестович // Большая советская энциклопедия : в 30 т. 3-е изд. Москва, 1972. Т. 7. С. 561.

  8. Даўман Анс Эрнеставіч / М. І. Камінскі // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 158.

  9. Приказ Реввоенсовета Республики о награждении посмертно орденом Красного Знамени начальника 10-й стрелковой дивизии А. Э. Даумана за мужество и храбрость в боях с противником в Полесье : 9 августа 1920 г. // Борьба за Советскую власть в Белоруссии : в 2 т. Минск, 1971. Т. 2. С. 419.

  10. Магіла Даўмана Анса Эрнеставіча і Флакса Іосіфа Майсеевіча / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. Мінск, 1988. С. 145.

  11. Помнік Даўману Ансу Эрнеставічу / Г. Г. Кобля, М. М. Яніцкая // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. Мінск, 1985. С. 471.

  12. Рамановіч, П. С. На крутых паваротах гісторыі / П. С. Рамановіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1998. Кн. 1. С. 221–227.

  13. Ліпеньская аперацыя, 1920 / Панцеляймон Селіванаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 369.

  14. Савецка-польская вайна, 1920 / М. С. Сташкевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 298–299.

  15. Братская могила красноармейцев : [д. Болота Кобринского р-на] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 253.

  16. Братская могила красноармейцев : [д. Полятичи Кобринского р-на] / А. М. Мартынов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 262.

  17. Военное кладбище : [д. Тевли Кобринского р-на] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 263.

  18. Братская могила красноармейцев : [д. Криница Пружанского р-на] / М. П. Климец // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 360.

  19. Кондратьев, Н. Д. Человек долга : [об А. Э. Даумане (1885–1920)] : очерк / Николай Дмитриевич Кондратьев. – Москва : Политиздат, 1966. – 110 c., [2] л. ил. – (Герои и подвиги).

  20. Кондратьев, Н. Д. Сыны народа : очерки : [о латышах-героях гражданской войны] / Николай Дмитриевич Кондратьев. – Рига : Латгосиздат, 1956. – 359 с.

  21. Грицкевич, А. П. Западный фронт РСФСР. 1918–1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию / Анатолий Петрович Грицкевич ; под общ. ред. А. Е. Тараса. – Минск : Харвест, 2009. – 494 с. – (Неизвестные войны).

  22. Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны : Белый орел против Красной звезды / Михаил Мельтюхов. – Москва : Яуза : Эксмо, 2004. – 666 с., [4] л. карт. – (История войн : история, документы, факты, доказательства).

  23. Какурин, Н. Е. Гражданская война в России: война с белополяками / Н. Е. Какурин, В. Меликов ; [сост., предисл. В. Доценко]. – Москва : АСТ ; Санкт-Петербург : Terra fantastica, 2002. – 732 с., [8] л. карт. – (Военно-историческая библиотека).

  24. Мельтюхов, М. И. Советско-польские войны : военно-политическое противостояние, 1918–1939 гг. / Михаил Иванович Мельтюхов. – Москва : Вече, 2001. – 460 с., [8] л. ил. – (Военные тайны ХХ века).

  25. Полторак, С. Н. Победоносное поражение : размышления о совет.-пол. войне 1920 г. в канун ее 75-летия / Сергей Николаевич Полторак. – Санкт-Петербург : Терция, 1994. – 268 с.

  26. Михутина, И. В. Польско-советская война, 1919–1920 гг. / И. В. Михутина ; отв. ред. Ю. С. Новопашин ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения и балканистики, Междунар. фонд югосл. исслед. и сотрудничества «Славян. летопись». – Москва : ИСБ РАН, 1994. – 323 с.

  27. Тухачевский, М. Н. Война 1920 года / Ю. Пилсудский, М. Тухачевский ; [к сб. в целом: предисл. В. Дайнеса, с. 5–30; послесл. М. Лечика, с. 289–318] ; Поход за Вислу : [перевод]. – Москва : Новости, 1992. – 317 с. – (Время, события, люди).

  28. Иностранная военная интервенция в Белоруссии, 1917–1920 / АН СССР, Науч. совет по комплекс. пробл. «История Великой Окт. социалист. революции», Ин-т истории АН БССР ; [авт.: И. М. Игнатенко, И. П. Ломако, Е. К. Прыгунова и др.] ; отв. ред. И. И. Минц. – Минск : Навука i тэхнiка, 1990. – 352 с.

  29. Борьба за Советскую власть в Белоруссии. 1918–1920 гг. Сборник документов и материалов. В 2 т. Т. 2. Февраль 1919 г. – 1920 г. – Минск, 1971. – 631 с. – Из содерж.: Дауман А. Э. С. 226, 318, 419 ; Донесение об освобождении г. Брест-Литовска. С. 423–424.

  30. В памяти народной : путеводитель по местам борьбы за установление Советской власти в Белоруссии, за честь, свободу и независимость социалистической Родины. – Минск : Беларусь, 1969. – 328 с., [49] л. ил.

  31. Советско-польская война // Великие битвы XX века / авт.-сост.: О. М. Чернякевич [и др.]. Москва, 2002. С. 160–164.

  32. Будницкий, О. Пилсудский против Тухачевского: советско-польская война 1920 года / О. Будницкий // Знание – сила. 2008. № 4. С. 44–51.

  33. Зубачевский, В. А. Советско-польская война 1920 года: геополитический аспект / В. А. Зубачевский // Военно-исторический журнал. 2013. № 10. С. 18–23.

Чытаць 1513 разоў Апошняя змена Чацвер, 22 Красавік 2021 11:13