Панядзелак, 06 Жнівень 2012 10:12

30 гадоў з часу заснавання Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (да 2004 – Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж; 1982)

Установа адукацыi “Баранавiцкi дзяржаўны ўніверсітэт” створана па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 23 чэрвеня 2004 года.

{gcontent}Адкрыццё ўніверсітэта ў несталічным горадзе накіравана на збліжэнне устаноў вышэйшай адукацыі з рэгіёнамі, прыбліжэння іх да грамадзян Беларусі, большасць якіх пражывае ў сельскай мясцовасці.

Універсітэт створаны на базе працуючых у горадзе устаноў адукацыі. Яшчэ 22 мая 1982 года адчыніла свае дзверы Баранавіцкае педагагічнае вучылішча, якое ўзначальваў Пётр Пятровіч Шоцкі. З 1 верасня 1997 года – Баранавіцкі вышэйшы педагагічны каледж.

У складзе ўніверсітэта функцыянуюць педагагічны, інжэнерны, факультэт эканомікі і права, а таксама факультэты замежных моў і давузаўскай падрыхтоўкі. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, цэнтр дыстанцыйнага навучання, абасобленае структурнае падраздзяленне “Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”. Аткрыта магістратура па спецыяльнасці “Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі”, аспірантура па спецыяльнасці “Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі”.

Падрыхтоўка спецыялістаў адбываецца з улікам патрабаванняў рэгіёна ў інжэнерных, педагагічных, эканамічных, юрыдычных кадрах. Так, з 2006 года, у адпаведнасці з патрабаваннем спецыялістаў для сферы турызму Брэсцкага рэгіёна пачата падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне турстычнай індустрыяй”. З 2011 года пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасцях “Геаэкалогія”, “Агранамія”, “Заатэхнія”, а таксама “Практычная псіхалогія”.

У 2009 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў універсітэта ў колькасці 2003 чалавек.

Ажыццяўляецца міжнародная дзейнасць: дзейнічаюць больш за 40 дамоў аб партнёрстве, супрацоўніцтве і навуковым абмене з установамі і ВНУ Украіны, Расіі, Латвіі, Казахстана, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Турцыі і інш.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у межах плана мерапрыемстваў па развіццю экспарту адукацыйных паслуг у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце распрацавана праграма развіцця эспарту адукацыйных паслуг. Згодна праграме на курсах рускай мовы прайшлі навучанне каля 200 замежных грамадзян з такіх краін, як Шры-Ланка, Індыя, Турцыя, Егіпет, Кітай. Для навучання на розных факультэтах універсітэта па дзённай і завочнай формах навучання прыняты грамадзяне Туркменістана, Шры-Ланкі, Турцыі.

Універсітэт актыўна развівае навукова-даследчую дзейнасць. Выкладчыкі працуюць над навуковымі тэмамі, сярод якіх маюцца фінансуемые за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама выконваемыя па гаспадарчых дамовах. Вынікі навукова-даследчай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе і вытворчасці. Вялікая ўвага надаецца развіццю навукова-даследчай работы студэнтаў.

У Баранавіцкім універсітэце навучаюцца больш за 10 000 студэнтаў і слухачоў.

Удасканальваюцца патрабаванні да метадычнага і інфармацыйнага забяспячэння вучэбнага працэсу. Адным з асноўных элементаў інфарматызацыі вучэбнага працэсу з’яўляецца стварэнне элетронных падручнікаў і электронных вучэбна-метадычных камплексаў. У ВНУ створана неабходная нарматыўная база і крытэрыі, якія стымулююць падрыхтоўку вучэбнага матэрыялу ў электроннай форме. Умацаванне матэрыяльнай базы дазваляе забяспечыць доступ і выкарыстанне электронных рэсурсаў навуковых бібліятэк. У навучальны працэс укаранены інфармацыйныя тэхналогіі.

У Баранавіцкім універсітэце створана інфармацыйнае абслугоўванне выкладчыкаў і студэнтаў у зале электронных рэсурсаў бібліятэкі, працуе Інтэрнэт на ўсіх факультэтах. У кастрычніку 2007 года створаны Цэнтр дыстанцыйнага навучання, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка і перападрыхтоўка спецыялістаў. Створаны філіялы кафедр ва ўстановах па профілю спецыяльнасцей (на заводах, у школах, юрыдычных установах).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. Таўлая, iнфармацыйна-бiблiяграфiчным аддзелам

{/gcontent}

  1. Юркевич, Е. Я в географы пошёл бы... : [о новых факультетах БарГУ] / Елена Юркевич // Заря. 2011. 27 янв. C. 2.
  2. Равяка, Р. Міністр адукацыі станоўча ацэньвае развіццё БарДУ : [візіт міністра адукацыі РБ С. Маскевіча ў БарДУ] / Руслан Равяка // Интекс–пресс (Барановичи). 2011. 23 марта. C. 6.
  3. Будет университет – будет и город : [международные связи БарГУ] // Наш край (Барановичи). 2011. 26 марта. C. 1.
  4. Савич Т. Обучение на новый лад : [дистанционное обучение в БарГУ] / Тамара Савич // Интекс–пресс (Барановичи). 2011. 4 мая. C. 3.
  5. Кочурко, В. Наш университет войдёт в число лучших в Беларуси / Василий Кочурко, ректор БарГУ; беседовала Елена Юркевич // Заря. 2010. 25 февр. C. 3.
  6. Мазіна, Г. Ідэалогія як стыль жыцця. Нефармальны падыход надзвычай актуальны ў арганізацыі ідэалагічнай работы ў любым калектыве : [аб выступленнi рэктара БарДУ на абласной навукова–практычнай канферэнцыі] / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2010. 6 сак. C. 2.
  7. Конопелько, Л. Высокий полёт : [о БарГУ и о его ректоре В. И. Кочурко] / Людмила Конопелько // Народная газета. 2010. 16 сак. C. 4.
  8. Соснина, И. Василий Кочурко – почётный профессор / Ирина Соснина // Наш край (Барановичи). 2010. 1 июня. C. 3.
  9. Абитуриенты шли в правоведы : [итоги вступительной кампании БарГУ] // Наш край (Барановичи). 2010. 19 авг. C. 2.
  10. Кочурко, В. Учёный с крестьянскими корнями / Василий Кочурко ; беседовала Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). – 2010. – 2 окт. – C. 1.
  11. Юнчик, Л. Дом ХХІ века : им стало для студентов Барановичского государственного университета современное общежитие / Леонид Юнчик // Рэспублiка. 2009. 6 студз. С. 2.
  12. Кочурко, В. И. Ощущение стремительности / В. И. Кочурко ; беседовала Раиса Сушко // Наш край (Барановичи). 2009. 1 сент. C. 1–2.
  13. Лебедзева, С. Ва універы можна… / Святлана Лебедзева // Народная трыбуна. 2009. № 43. C. 9.
  14. Юркевич, Е. Знания на экспорт / Елена Юркевич // Заря. 2009. 31 окт. C. 6. Обучение иностранных студентов в БарГУ.
  15. Якубович, Т. Р. Покровительница студентов : [беседа с проректором по учебной и воспитательной работе БарГУ] / Т. Р. Якубович ; беседовала С. Гиль // Наш край (Барановичи). 2008. 24 янв. С. 1, 3.
  16. Региональный – не значит провинциальный : Барановичский государственный университет демонстрирует высокий уровень преподавания // Народная газета. 2008. 11 ліст. С. 4.
  17. Юркевич, Е. Детальный разговор о проблемах и не только : [встреча председателя Брестского облисполкома К. Сумара со студентами и преподавателями БарГУ] / Е. Юркевич // Заря. 2007. 17 нояб. С. 1–2.
  18. Качурка, В. І. Малады, ды не ранні БарДУ / В. І. Качурка ; гутарыў С. Саўко //  ЛіМ. 2006. 21 ліп. С. 4.
  19. Кочурко, В. И. География ума / В. И. Кочурко ; беседовал Максим Угляница // Народная газета. 2006. 17 кастр.
  20. Кочурко, В. И. Мы смело смотрим в будущее / В. И. Кочурко, ректор БарГУ // Хозяин.  2005. № 7. С. 2–3.
  21. Литвинович, Е. Как живёшь, универ? / Е. Литвинович // Заря. 2005. 19 нояб. С. 3.
  22. Грыль, Я. Дипломированные Барановичи : [об открытии БарГУ] / Я. Грыль // Белорусская газета. 2004. 17 мая (№ 19). С. 3, 7.
  23. Никитин, А. Чтобы удовлетворять потребности государства : [об открытіі БарГУ] / А. Никитин // Белорусский рынок. 2004. 17 мая (№ 19). С. 26.
  24. Сцепанчук, Ю. А. Вышэйшая школа краіны папоўніцца універсітэтам / Ю. А. Сцепанчук, начальнік Галоўнага ўпраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі аб адкрыцці БарДУ; запісала І. Нікіценка // Настаўніцкая газета. 2004. 29 мая. С. 4.
  25. Таболіч, С. Першы сезон новага універсітэта / С. Таболіч // Народная трыбуна. 2004. 10 ліп. (№ 28). С. 4.
  26. Кочурко, В. Вместе мы должны сделать хороший университет / В. И. Кочурко, ректор БарГУ; беседовала Г. Загадская // Интекс-пресс (Барановичи). 2004. 22 июля. С. 8.
  27. Кочурко, В. И. «Наше учебное заведение должно стать классическим» / В. И. Кочурко // Вечерний Брест. 2004. 13 авг. С. 2.
  28. Лоцманова, С. Белорусский Кембридж / С. Лоцманова // Знамя юности. 2004. 20 авг. С. 6.
  29. Качурка, В. І. Васіль Іванавіч Качурка, рэктар Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта: «Цяпер самае галоўнае – дастойна сустрэць першых студэнтаў» / В. І. Качурка ; запісала І. Нікіценка // Настаўніцкая газета. 2004. 24 жн. С. 3.
  30. Нікіценка, І. Горад марыў аб універсітэце даўно… / І. Нікіценка // Настаўніцкая газета. 2004. 24 жн. С. 2.
  31. Качурка, В. І. Універсітэт – гучыць годна. І адказна / В. І. Качурка, рэктар БарДУ; запісала І. Нікіценка // Рэспубліка. 2004. 31 жн. С. 1–2.
  32. Нікіценка, І. Універсітэт – гучыць годна. І адказна / І. Нікіценка // Рэспубліка. 2004. 31 жн. С. 1–2.
  33. Генина, Е. Счастливого тебе пути, БарГУ! : [пресс-конференция с преподавательским составом] / Е. Генина // Шаг (Барановичи). 2004. 1 сент. С. 4.
  34. Развитие учебного заведения: проблемы, варианты решения : юбилейный сборник научных статей, посвященный 20-летию Барановичского государственного высшего педагогического колледжа / Барановичский государственный высший педагогический колледж ; редкол. : Мирзаянова Л. Ф. (гл. ред.) и др. – Барановичи : БГВПК, 2002. 371 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1852 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 12:17