Панядзелак, 27 Сакавік 2017 13:36

1 студзеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Васільевіча Марчука (1947), празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шаўца. Рана застаўся без маці, жыў з дзедам і бабуляй. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1965) спрабаваў паступіць ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але няўдала. Працаваў кіраўніком драматычнага гуртка Давыд-Гарадоцкага ГДК, метадыстам Столінскага РДК. На старонках раённай газеты «Навіны Палесся» з 1966 года з’яўляюцца яго першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні.

 

У 1969 годзе Георгій Марчук пераехаў у Мінск, працаваў адміністратарам кінастудыі «Беларусьфільм», асістэнтам рэжысёра аб’яднання тэлефільмаў. Паралельна завочна вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, які скончыў у 1973 годзе. У 1977 годзе скончыў Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў у Маскве.

Георгій Марчук з 1980 года працаваў кінарэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1983 года — член Саюза пісьменнікаў СССР. У 1990–1994 гадах — саветнік міністра культуры БССР i Рэспублікі Беларусь, у 1996–2002 гадах — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», затым — сакратар праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2005 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 2016 года — саветнік-літкансультант СПБ.

Драматург Георгій Марчук дэбютаваў аднаактовай п’есай «Выкраданне Алены» ў 1971 годзе, якая была адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі. Яго п’есы ставяцца на сцэнах народных і прафесійных тэатраў. Найбольш вядомыя камедыі: «Варвара і яе блудны муж» (1996), «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (1983), «Люцікі-кветачкі» (1974), «Муж, жонка і целаахоўнік» (2000), «Калі заспявае певень» (1982); драмы «Дарога ў Іерусалім» (1997), «Кракаўскі студэнт» (1980), «Любоў мая нешчаслівая» (1999), «Пеўчыя 41 года» (1986).

У 2003 годзе Георгій Марчук выдаў кнігу прозы «Урсула», у якой змясціў навелы кахання і Давыд-Гарадоцкія каноны. «Давыд-Гарадоцкія каноны» — цыкл з дзесяці твораў, своеасаблівая малітва, якая гучыць у звароце да роднага кутка. Рэжысёрам Аляксандрай Шпартавай зняты дакументальны фільм «Давыд-Гарадоцкія каноны», які на Міжнародным кінафестывалі хрысціянскіх фільмаў атрымаў спецыяльны прыз «За ўдалую экранізацыю літаратурнага твора сродкамі неігравога кіно» (2012), а ў 2013 годзе заняў I месца ў намінацыі «Дэбютныя і студэнцкія фільмы» на Міжнародным кінафоруме «Залаты віцязь».

Раманы «Крык на хутары» (1983), «Прызнанне ў забойстве» (1985), «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон» (1990), «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (1990), шэраг аповесцяў, апавяданняў, навэл склалі ўжо цэлую старонку ў гісторыі развіцця нацыянальнай прозы. У асобе пісьменніка беларуская проза займела выдатнага палескага песняра і бытапісца. Бязмежна закаханы ў родны Давыд-Гарадок Георгій Марчук малюе ў сваіх празаічных творах яркія, запамінальныя і праўдзівыя карціны працы, побыту, душэўнага стану землякоў. Паводле рамана «Кветкі правінцыі» рэжысёрам Дзмітрыем Зайцавым зняты аднайменны мастацкі фільм (1994).

Зборнік навел «Хаос» прызнаны лепшай кнігай Беларусі за 1997 год. Гэта своеасаблівыя замалёўкі, падгледжаныя з рэальнага жыцця. Знаходзячыся на мяжы паміж хаосам і гармоніяй, толькі сам чалавек мае права зрабіць выбар: ці ён будзе, як раб, служыць граху, грошам, ці здолее ўзвысіцца над абставінамі.

Георгій Марчук паспяхова працуе і ў дзіцячай літаратуры. У 1987 годзе выйшаў зборнік казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына», затым яго літаратурныя казкі выходзілі неаднаразова. У 1995 годзе прымаў удзел у конкурсе «П’есы для тэатра», атрымаў прэмію за п’есу для дзяцей «Чужое багацце».

Пісьменнік выступае ў друку і як публіцыст, філосаф з эсэ аб духоўнасці, аб веры Богу, душы. Упершыню ў гісторыі славянскай літаратуры напісаў дзве трагедыі з гісторыі Старажытнай Грэцыі — «Менелай, Елена і Парыс», «Арэст і Касандра», дзе па-свойму апавядае аб Траянскай вайне, аб каханні, годнасці старажытных грэкаў. Унікальнасць дару Георгія Марчука і ў тым, што яму ўдаецца таленавіта працаваць у розных жанрах літаратуры. У песенным жанры дэбютаваў у пачатку ХХІ ст., у выкананні розных спевакоў гучаць яго песні: «Тураўскі вальс», «Столінскі вальс», «Мінскае танга», «Давыд-Гарадок», «Родныя Жыткавічы» і інш.

Георгій Марчук – адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў. З-пад яго пяра выйшлі 8 раманаў, 50 п’ес, 60 казак, 100 навел, 5 кінасцэнарыяў, каля 500 афарызмаў. Творы пісьменніка перакладзены на рускую, англійскую, польскую, украінскую, фінскую, казахскую, балгарскую, македонскую, румынскую, літоўскую мовы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996). У 2010 годзе пісьменнік намініраваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Дачка Георгія Васільевіча, Наталля Георгіеўна Марчук, таксама працуе ў літаратуры, аўтар дзіцячых п’ес, якія ставіліся ў Беларусі і Расіі, прозу піша ў жанры фэнтэзі, аўтар рамана «Осторожно, злые гоблины!».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Столінскай цэнтральнай раеннай бібліятэкай. Шаламіцкая Яўгенія Аляксандраўна, гал. бібліёграф

 

Творы Г. В. Марчука

  1. Сава Дым і яго жанчыны : раманы / Георгій Марчук ; [малюнкі Л. Кузьміча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 605 с. : іл.

  2. Давид-Городокские каноны : новеллы / Георгий Марчук ; [пер. с белорус. И. Кочетковой ; фото: В. Сухопар, М. Пустильник, С. Говенко]. Минск : Белорусский республиканский литературный фонд, 2015. – 157 с. : ил., цв. ил., портр., ноты. – (Золотая серия белорусской новеллы).

  3. Пеўчыя 1941 года : песы / Георгій Марчук. Мінск : Звязда, 2014. 366 с.

  4. Крык на хутары / Георгій Марчук. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. – 493 с.

  5. Ласточки над Горынью : новеллы : [пер. с белорус.] / Георгий Марчук. – Минск : Международный благотворительный фонд «Семья — единение — Отечество», 2013. – 189 с., [8] л. цв. фот.

  6. Голос и слово : афоризмы, размышления : [пер. с белорус. яз. автора] / Георгий Марчук ; [послесловие Л. Ф. Анцух]. – Минск : Четыре четверти, 2012. – 67 с.

  7. Доброе сердце : 50 сказок / Георгий Марчук ; [иллюстрации В. Дударенко]. – Изд. 2-е. Минск : Асар, 2012. – 343 с. : ил.

  8. Чужое багацце : казкі, песы, навелы / Георгій Марчук ; [укладанне З. Падліпскай і В. Шніпа]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. 33с. (Школьная бібліятэка).

  9. Глаза и сон: роман/ Георгий Марчук. Минск : Букмастер, 2011. 253 с.

  10. Нестерка : сказки: для детей мл. и сред. шк. возраста / ГеоргийМарчук; худож. Т. П. Березенская. – Минск : Современная школа, 2010. – 95 с. : ил.

  11. Письмо Феллини: киносценарии / Георгий Марчук. Минск : А. Н. Вараксин, 2009. 272 с.

  12. Крик на хуторе : роман / Георгий Марчук. Минск : [б. и.], 2007. 446 с. (Библиотека Союза писателей Беларуси).

  13. Сладкие слезы : дневники, афоризмы, эссе, интервью / Георгий Марчук. – Минск : [б. и.], 2006. – 253 с., [3] л. ил.

  14. Варвара и блудный муж : комедии / Георгий Марчук. – Минск : [б. и.], 2005. – 176 с.

  15. Кветкi правiнцыi : раман, навелы, афарызмы / Георгій Марчук. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2004. – 415 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

  16. Урсула : навелы кахання / Георгій Марчук. Мінск : Беларускі саюз журналiстаў, 2003. 191с.

  17. Дзiкая груша : казкi : для мал. i сярэд. шк. узросту / Георгій Марчук ; маст. А. Ю. Кажаноўскi. – Мінск : Беларусь, 2000. – 287 с. : iл. – (Школьная бібілятэка).

  18. Чужое богатство : сказки : для мл. и сред. шк. возраста / ГеоргийМарчук; пер. с белорус. И. А. Масленициной, Н. Г. Марчук ; худож. В. В. Дударенко. – Минск : Полымя, 1998. – 78 с. : ил.

  19. Хаос : новеллы / Георгий Марчук ; [пер. с белорус. И. И. Кононец и др.]. – Минск : Полымя, 1997. – 318 с. : ил.

  20. Без ангелаў : раман, апавяданнi / Георгій Марчук. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1993. – 256 с.

  21. Новыя прыгоды Несцеркі : камедыя-лубок у чатырох дзеях, сямі карцінах / Георгій Марчук // Сучасная беларуская п’еса. Мінск, 2009. С. 249–300.

  22. Давыд-гарадоцкія каноны / Георгій Марчук // Маладосць. 2007. № 1. С. 100–116.

 

Аб жыцці і творчасці Г. В. Марчука

 

  1. Марчук Георгій Васільевіч / А. В. Спрынчан // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 150–151.

  2. Марчук Георгій Васільевіч / Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 403.

  3. Марчук Георгий Васильевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск, 2013. С. 150.

  4. Марчук Георгій Васільевіч / І. У. Саламевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 88–89.

  5. Марчук Георгій / Л. С. Савік, Г. І. Рэут // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 4. С. 239–240.

  6. Георгій Марчук // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 369–370.

  7. Штэйнер, І. Ф. Сусвет, убачаны здалёк : [аб творчасці Г. В. Марчука] / Іван Штэйнер. – Гомель : ГДУ, 2003. – 94 с., [2] л. iл.

  8. Іконнікава, Л. У. Творчасць Георгія Марчука: жанравыя асаблівасці, канцэптасфера, мастацкія дамінанты : аўтарэферат дысертацыі… кандыдата філалагічных навук / Іконнікава Людміла Уладзіміраўна ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. – Мінск, 2015. – 25 с.

  9. Прыгодзіч, З. «Працуй сумленна штодня і поспех знойдзе цябе» : Георгій Марчук // Постаці:гэткай шукаю цэлы век чэсці… / Зіновій Прыгодзіч. Мінск, 2016. С. 282–309.

  10. Марціновіч, А. Сусвет пачынаецца на Палессі столінскім. Георгій Марчук // Бяссонне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. Мінск, 2016. С. 345–377.

  11. Дзяйнека, В. В. Прозвішчы як сродак характарыстыкі і ацэнкі літаратурных персанажаў у кантэксце аўтабіяграфічнай прозы Георгія Марчука і Васіля Жуковіча / В. В. Дзяйнека // XV республиканская научно-методическая конференция молодых ученых : сб. материалов. Брест : БрГУ, 2013. Ч. 2. С. 116–118.

  12. Іконнікава, Л. У. «Давыд-гарадоцкія каноны» Георгія Марчука: жанравыя асаблівасці цыкла / Л. У. Іконнікава // ХІІІ республиканская научно-методическая конференция молодых ученых : сб. материалов : в 2 ч. Брест : БрГУ, 2011. Ч. 2. С. 118120.

  13. Макмілін, А. Георгій Марчук // Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. Беласток, 2011. С. 40–42.

  14. Марціновіч, А. Жыццё ва ўсёй шматграннасці : [да 70-годдзя Г. В. Марчука] / Алесь Марціновіч // ЛіМ. 2017. 6 студзеня (№ 1). С. 7.

  15. Заяц, В. Афарыстычныя выслоўі ў «Давыд-гарадоцкіх канонах» Георгія Марчука / Валерыя Заяц, Таццяна Карпечына, Дар’я Туравец // Роднае слова. 2017. № 1. С. 13–16.

  16. Кочеткова, И. Полесский самородок : [о творчестве Г. Марчука] / Ирина Кочеткова // Белая Вежа. 2016. № 12. С. 117–124.

  17. Радзівончык, Н. Сучаснае і адвечнае ў творчасці Георгія Марчука / Ніна Радзівончык // Роднае слова. 2016. № 2. С. 16–17.

  18. Грышчук, А. Вайна і грэкі : [пра зборнік п’ес Г. Марчука «Пеўчыя 1941 года»] / А. Грышчук // ЛіМ. 2014. 2 ліпеня. С. 7.

  19. Навумовіч, У. Гімн землякам — «Давыд-гарадоцкія каноны» Георгія Марчука / У. Навумовіч // Роднае слова. 2013. № 1. С. 19–20.

  20. Саверчанка, І. «Навучыцца любові да людзей…» : [творчасць Г. Марчука] / Іван Саверчанка // ЛіМ. 2012. 6 студзеня. С. 6.

  21. Русакова, В. Паміж жыццём і нябытам : [пра кнігу навел Г. Марчука «Урсула»] / В. Русакова // ЛіМ. 2012. 4 мая. С. 5.

  22. Марчук, Г. Каноны Георгія Марчука : [пісьменнік разважае пра творчасць, ролю дзяржавы і рэлігіі, пра шчасце і свабоду] / Г. Марчук ; [гутарыла] І. Качаткова // Народная газета. 2012. 5 красавіка. С. 12.

  23. Марчук, Г. Бадзёры аптыміст Георгій Марчук / Г. Марчук ; гутарыла К. Безмацерных // Маладосць. 2012. № 1. С. 134–135.

  24. Марціновіч, А. Казку прачытай — жыццё спазнай : казкі Георгія Марчука / А. Марціновіч // Роднае слова. 2012. № 1. С. 23–26.

  25. Іконнікава, Л. Хрысціянскія матывы ў творчасці Георгія Марчука / Л. Іконнікава // Полымя. 2012. № 1. С. 114–120.

  26. Марчук, Г. «Бяры тэму, якую да цябе ніхто не браў! » / Г. Марчук ; [запісала] Д. Лісоўская // ЛіМ. 2010. 15 кастрычніка. С. 5.

  27. Бут-Гусаім, С. Антрапанімічная прастора палескіх твораў Георгія Марчука / Святлана Бут-Гусаім // Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны : зб. навук. артыкулаў. Брэст, 2010. С. 19–24.

  28. Лосич, П. Городчук идет за нобелем: Георгий Марчук претендент на Нобелевскую премию / Павел Лосич// Заря. 2010. 28 сентября. С.4.

  29. Кавалеў, М. Людзі і лёсы : [пра раман Г. Марчука «Крык на хутары»] / М. Кавалеў // Бібліятэчны свет. 2009. № 1. С. 31–32.

  30. Белая, А. І. Вывучэнне творчасці Георгія Марчука ў школе / А. І. Белая // Беларуская мова i лiтаратура. 2009. № 2. С. 26–32.

  31. Бадак, А. Важкі набытак : да юбілею Георгія Марчука / Алесь Бадак // Маладосць. 2007. № 1. С. 131–133.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 12244 разоў Апошняя змена Чацвер, 16 Ліпень 2020 12:30