Панядзелак, 27 Сакавік 2017 13:46

19 снежня 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Дворнікава (1907–1938), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг.

Мікалай Мікалаевіч Дворнікаў нарадзіўся 19 снежня 1907 года ў Гомелі ў рабочай сям’і. З 1926 года працаваў на асушэнні балот, на будоўлі маста цераз Сож, Палаца культуры чыгуначнікаў, завода «Гомсельмаш». З 1929 года на камсамольскай рабоце — сакратар камсамольскай арганізацыі завода сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш», з 1930-га — сакратар Церахоўскага, Жлобінскага райкамаў ЛКСМБ, загадчык аддзела і член бюро ЦК ЛКСМБ. У 1932 годзе Мікалай Дворнікаў слухаў курсы партыйнай школы ЦК КПЗБ у Мінску.

 

З лістапада 1932 года Мікалай Дворнікаў на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі – сакратар Беластоцкага, потым Брэсцкага акруговых камітэтаў КСМЗБ. Партыйныя псеўданімы — Стах Тамашэвіч, Максім, Роберт, Герасім. Летам 1933 года ў Кобрынскім павеце Палескага ваяводства агітаваў сярод сялян з прызывамі да антыўрадавых выступленняў. Адзін з арганізатараў Навасёлкаўскага ўзброенага выступлення сялян 3–4 жніўня 1933 года, якое было жорстка падаўлена.

М. М. Дворнікаў з лістапада 1933 года – член сакратарыята ЦК КСМЗБ, з жніўня 1935-га – першы сакратар ЦК КСМЗБ. У студзені 1936 года разам з Сяргеем Прытыцкім арганізаваў пакушэнне на агента польскай паліцыі Якава Стрэльчука, засланага ў КПЗБ, які выдаў шмат таварышаў.

Удзельнік нацыянальна-рэвалюцыйнай вайны іспанскага народа супраць фашызму ў Іспаніі (1936–1939). 29 верасня 1936 года палітбюро ЦК УКП(б) прыняло рашэнне аказваць рэспубліканцам і ваенную дапамогу. У канцы кастрычніка ў бой уступілі савецкія танкі і самалёты. У баявых дзеяннях на баку Іспанскай рэспублікі прымалі ўдзел 2065 грамадзян СССР. Мікалай Дворнікаў пад імем Станіслаў Тамашэвіч у 1937–1938 гадах служыў у батальёне імя Хасэ Палафокса, быў палітруком батальёна. З канца 1937 года – камандзір украінскай роты імя Т. Шаўчэнкі ў складзе 13-й інтэрнацыянальнай брыгады імя Яраслава Дамброўскага. Марыў стварыць асобную беларускую роту імя Кастуся Каліноўскага.

У снежні 1937 – лютым 1938 гадоў рота імя Т. Шаўчэнкі вяла баі за горную граду Сьера-Кемада. Ва ўмовах зімовай мяцелі на вышыні 2000 м яны адбівалі атакі ў ходзе баёў за Тэруэль. Ім удалося захапіць вялікую колькасць зброі: вінтоўкі, гарматы, некалькі грузавікоў. Мікалай Дворнікаў загінуў 16 лютага 1938 года ў час штурму франкісцкіх пазіцый у гарах Эстрэмадуры.

Народны паэт Беларусі Максім Танк прысвяціў яму паэму «Мікалай Дворнікаў» (1978). Імем М. М. Дворнікава названа вуліца ў Гомелі, на доме, дзе ён нарадзіўся і жыў, i на будынку «Гомсельмаша», дзе працаваў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі (1970). У Брэсце яго імем у 1967 годзе названа былая Віленская вуліца, на доме № 3 устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Дворников Николай Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2012. Т. 3, кн. 1. С. 210.

  2. Дворнікаў Мікалай Мікалаевіч // Памяць. Гомель : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1998. Кн. 1. С. 369–370.

  3. Дворнікаў Мікалай Мікалаевіч / Васіль Ласковіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 220.

  4. Дворников Николай Николаевич // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 180.

  5. Дворнікаў Мікалай Мікалаевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 199.

  6. Дворнікаў Мікалай Мікалаевіч / С. Р. Анісаў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 176–177.

  7. Дом, дзе жыў Дворнікаў Мікалай Мікалаевіч : [г. Гомель, вул. Пятроўская, 53] / Г. Б. Ватковіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мінск, 1985. С. 52.

  8. Завод сельскагаспадарчага машынабудавання («Гомсельмаш»). Мемарыяльная дошка Дворнікаву Мікалаю Мікалаевічу : [г. Гомель, вул. Шашэйная, 41] / В. Б. Караткевіч, А. А. Міцянін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мінск, 1985. С. 61–62.

  9. Улица Дворникова // Улицы Бреста рассказывают… / Л. Илларионова, Ю. Рубашевский, Н. Солдатов, Т. Стасюк, П. Тишук. Брест, 2016. С. 35–36.

  10. Дворников Николай Николаевич ; Дворникова улица // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 194.

  11. Дронец, АВ. Навасёлкаўскае ўзброенае выступленне сялян 1933 г. / А. В. Дронец // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 109–113.

  12. Драбiнскi, Я. I. Ад Гомеля да Эстрамадуры : аповесць пра жыццё М. Дворнiкава : [для сярэд. i ст. шк. узросту] / Якаў Ізрайлевіч Драбінскі ; пер. В. Палтаран ; прадм. М. Арэхвы ; маст. II. Блiох. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1975. – 192 с. : [8] л. iл. – (Слава твая, Беларусь!).

  13. Дробинский, Я. И. От Гомеля до Эстремадуры : [докум. повесть о Н. Н. Дворникове] / Яков Израилевич Дробинский ; [предисл. Н. С. Орехво]. – Минск : Беларусь, 1971. – 192 с. : [8] л. фот.

  14. Ласкович, В. П. Из племени непокоренных : воспоминания подпольщика, 19191939 / Василий ПетровичЛаскович. – Брест : Управление по печати, 1999. – 381 с.

  15. Ласкович, В. П. Подвиг Коммунистической партии Западной Белоруссии (КПЗБ), 1919–1939 гг. : ист. очерк / В. П. Ласкович, В. В. Ласкович (Желанова). – Брест : Брестская типография, 2002. – 401 с.

  16. У суровыя гады падполля : успаміны былых членаў КПЗБ — актыўных удзельнікаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі / [склад.: М. С. Арэхва і інш.]. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958. – 360 c.

  17. Геращенко, А. Е. Человек-легенда Сергей Притыцкий : [есть сведения о встречах С. О. Притыцкого с Н. Н. Дворниковым] / Андрей Евгеньевич Геращенко. – Минск, 2013. – 33 с. : ил. – (История для школьников).

  18. Танк, М. Мікалай Дворнікаў : паэма // Збор твораў : у 13 т. / Максім Танк. Мінск, 2008. Т. 7. С. 216–255.

  19. Назаўсёды разам : да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусi з БССР / склад. У. I. Навiцкi. – Мінск : БелЭН, 1999. – 253 с. – Са зместу: КПЗБ: шлях барацьбы і выпрабаванняў : кіраўнікі рэвалюцыйнай моладзі В. З. Харужая, М. М. Дворнікаў, Н. І. Андраюк, В. П. Ласковіч / С. Кобяк, А. Мацко. С. 35.

  20. Орехво, Н. С. Дела и люди КПЗБ : воспоминания / Николай Семёнович Орехво. – Минск : Беларусь, 1983. – 287 с. : ил.

  21. Годы испытаний и мужества : сборник / сост. и лит. обработка: Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевич. – Минск : Беларусь, 1973. – 415 с. : ил.

  22. Ласковіч, В. П. Мікалай Дворнікаў на Брэстчыне : [успаміны былога члена КСМЗБ] / Васіль Ласковіч // Полымя. 1968. № 2. С. 165–177.

  23. Драбінскі, Я. Ад Гомеля да Эстрамадуры : аповесць пра жыццё Мікалая Дворнікава / Якаў Драбінскі ; пер. з рускай мовы Веры Палтаран // Маладосць. 1968. № 5. С. 8–28 ; № 6. С. 28–103.

  24. Арэхва, М. Жыццё, аддадзенае барацьбе : [пра М. Дворнiкава] / М. Арэхва. Стах Тамашэвіч / Г. Боген ; пер. з польскай мовы М. Т. // Полымя. 1959. № 4. С. 153–160.

  25. Шафаренко, Е. Николай Дворников. Он же Герасим, он же Стах Томашевич / Е. Шафаренко //Гомельские ведомости. 2007. 4 декабря. С. 6.

  26. Ласкович, В. Рывок к свободе : [Кобринское вооружённое выступление 1933 г.] / Василий Ласкович // Заря над Бугом. Брест, 1986. 1 мая ; 2 мая ; 9 мая.

Чытаць 1733 разоў Апошняя змена Панядзелак, 20 Ліпень 2020 11:50