Серада, 10 Май 2017 09:48

9 лістапада 2017 г. — 135 гадоў з часу будаўніцтва чыгункі «Пінск – Жабінка», участка Палескіх чыгунак (1882)

Галоўным фактарам, што спрыяў эканамічнаму развіццю г. ПінскаМінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці)у пачатку XIX ст. было тое, што ён разглядаўся як важны для Расійскай імперыі пункт у прамысловых і стратэгічных адносінах. Горад знаходзіўся на скрыжаванні важнейшых водных шляхоў, галоўным напрамкам эканамічнай палітыкі было паляпшэнне існуючых і будаўніцтва новых водных артэрый. Але з цягам часу стала відавочным, што водныя шляхі былі ўжо не ў стане цалкам задаволіць патрэбы эканомікі і гандлю.

 

У сярэдзіне ХІХ ст. паўстала пытанне ўключэння Пінска ў чыгуначную сетку шляхоў зносін. У 1862 годзе на імя галоўнакамандуючага шляхамі зносін і публічнымі будынкамі паступіла прашэнне ад памешчыкаў Валынскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў (Бобр-Піатроўскага, Вітгенштэйна, Друцкага-Любецкага, Замойскага, Стэфана і Канстанціна Патоцкіх, Уладзіслава і Раманга Сангушкаў, Завішы, Скірмунта, Тарноўскага, Тышкевіча), у якім яны выказвалі «желание составить акционерное общество для устройства железной дороги от Белостока чрез Пружаны в Пинск и далее на Волынь». Падтрымала памешчыкаў пінскае купецтва, а пазней і беластоцкія фабрыканты.

Сярод шматлікіх дакументаў па ўключэнні Пінска ў чыгуначную сетку Расіі сваёй грунтоўнасцю ў аналізе праблемы вылучаецца «Записка о государственном и экономическом значении Пинской железной дороги…», складзеная ў 1875 годзе генерал-маёрам, землеўласнікам Валынскай губерні Іванам Чакмаровым. Дзяржаўнае значэнне дарогі ён бачыў перш за ўсё ў яе стратэгічнай важнасці «особенно в настоящее время, когда железные дороги вместе с усовершенствованным оружием сделались главнейшим средством наступательной и оборонительной войны…», і ў другую чаргу адзначалася значэнне чыгункі як сродку для ажыццяўлення і росквіту краю: «Пинск, который передает миллионы пудов грузов и десятки миллионов кубических футов леса в отпускную торговлю, до сих пор лишен связи с рельсовыми путями; ему приходится до сих пор с огромными издержками и проволочкой времени посылать свои товары неудобными водными путями».

Немалаважнае значэнне для прыняцця гэтага рашэння мела і выказаная яшчэ ў 1873 годзе думка міністра шляхоў зносін А. П. Бобрынскага, які, падкрэсліваючы неабходнасць будаўніцтва чыгункі да Пінска, указаў на недасканаласць водных шляхоў: «Припять представляет весьма значительные препятствия для судоходства извилистостью своего фарватера и множеством мелей. При таких условиях цены на доставку грузов с пристаней Днепра до Пинска доходят средним числом до 15 копеек с пуда весной, а осенью факт этот значительно увеличивается… Что касается водных систем Днепровско-Бугской и Огинской, то обе они представляют пути доставки грузов весьма медленные и несовершенные, а потому и дорогие, особенно Огинская, по которой движение совершается исключительно на плотах».

Аляксандр ІІІ 3 красавіка 1882 года адобрыў прапанову ваеннага міністэрства аб пабудове чыгункі Жабінка – Пінск працягласцю 138 вёрст. Асаблівасцю дарогі было тое, што яна была дазволена да пабудовы распараджэннем вайсковага ведамства, мэтай якога было таннае і хуткае будаўніцтва шляхоў стратэгічнага накірунку.

1 ліпеня 1882 года ў Пінску адбылася ўрачыстая закладка вакзала Пінскай чыгуначнай станцыі. На яе прыехаў загадчык перамяшчэння войскаў па ўсіх чыгунках імперыі генерал-лейтэнант Генеральнага штаба Міхаіл Мікалаевіч Анненкаў (1835–1899), прыняў парад расквартараванай у Пінску 4-й роты 39-га рэзервовага пяхотнага батальёна. Адбыўся малебен у прысутнасці ўсіх прадстаўнікоў ваеннага і грамадскага ведамстваў. Для іх быў дадзены «приличный завтрак». Як адзначаў у сваім рапарце пінскі паліцмайстар: «Громадное стечение народа к месту закладки, сверх моих ожиданий, вело себя скромно, так что весь церемониал закладки вокзала, при восторженных криках народа, отпразднован был с подобающим приличием».

На будаўніцтве Жабінка-Пінскай чыгункі былі выкарыстаны чыгуначныя войскі, якім было неабходна пабудаваць 6 станцый, 70 мастоў (найбольшы — праз Мухавец ля Кобрына). Начальнікам чыгуначнага аддзела быў Н. Т. Серабракоў, галоўным інжынерам — С. А. Лямін. Сталёвыя рэйкі і скрапленні дастаўлялі з Варшавы. Першы скразны цягнік прайшоў увесь шлях 15 кастрычніка, а 9 лістапада 1882 года было адкрыта «правильное пассажирское и товарное движение» на гэтым участку. Хуткасць і эканомнасць будаўніцтва паслужыла прыкладам выдатнай арганізацыі работ.

1 верасня 1883 года Жабінка-Пінская чыгунка была перададзена з ваеннага ведамства ў Часовае ўпраўленне казённых чыгунак Міністэрства шляхоў зносін. Быў пабудаваны ўчастак Пінск – Лунінец працягласцю 60 вёрст, пасля чаго, 30 снежня 1884 года, пачаўся рух на лініі Вільна – Лунінец – Пінск з веткай да Баранавічаў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Менавіта з гэтага дня лічыцца пачатак Палескіх чыгунак.

Палескія чыгункі далі магутны імпульс эканамічнаму развіццю краю. За першыя 25 гадоў эксплуатацыі іх грузазварот узрос у 50 разоў. У Пінску размясціліся Галоўныя майстэрні Палескіх чыгунак. Параўнальна за кароткі час яны сталі самым буйным прадпрыемствам горада, па тэхнічным аснашчэнні, аб’ёмах вытворчасці і колькасці работнікаў не мелі сабе роўных у Беларусі і належалі да ліку лепшых чыгуначных майстэрняў імперыі.

Вытворчыя поспехі Пінскіх чыгуначных майстэрняў у многім звязаны з імем буйнога інжынера і практыка чыгуначнай справы Сяргея Іванавіча Міхіна. На Усерасійскай прамысловай і мастацкай выстаўцы 1896 года ў Ніжнім Ноўгарадзе С. І. Міхін удастоены сярэбранага медаля «За остроумные приборы для передачи работы сжатого воздуха и за удачные улучшения в частях подвижного состава», а Мікалай ІІ узнагародзіў яго ордэнам Св. Ганны ІІІ ступені.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Бахур Валянціна Мікалаеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі, Паўлюкавец Наталля Уладзіміраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Палескія чыгункі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 387.

  2. Полесские железные дороги // Железнодорожный транспорт : энциклопедия / гл. ред. Н. С. Конарев. Москва, 1994. С. 315.

  3. Палескія чыгункі/ У. А. Ціток // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 48.

  4. Кіштымаў, А. Л. Чыгуначны вузел : [Жабінка] / А. Л. Кіштымаў // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999.
    С. 124–128.

  5. Яноўская, В. В. Падключэнне Пінска да чыгуначнай сеткі : Пінск у складзе Расійскай імперыі / В. В. Яноўская // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск, 2012. С. 287–293.

  6. Железнодорожная магистраль Белоруссии : к столетию со дня введения в строй / А. В. Кость, В. Ф. Лазарев, Д. Б. Лосев [и др.] ; под общ. ред. Е. П. Юшкевича. – Минск : Беларусь, 1971. – 208 с. : ил.

  7. Тестов, В. Н. Железнодорожный транспорт России в эпоху императора Александра III : диссертация… доктора исторических наук / Виталий Николаевич Тестов. – Воронеж, 2014. – 499 с. – Из содерж.: Строительство Жабинко-Пинской дороги. С. 250–252.

  8. Тестов, В. Н.Возведение и функционирование стратегических железных дорог России в эпоху Императора Александра III (1881–1894) : монография / В. Н. Тестов. – Воронеж : Издательство ВАИУ, 2010. – 408 с.

  9. Очерк 25-летней эксплуатации Полесских казенных железных дорог (1884–1909 гг.) / печ. по расп. Управления Полесских железных дорог. – Вильна : Типография «Русский Почин», 1909. – 109 с.

  10. Описание Полесских железных дорог. – Вильна : Губернская типография, 1898. – 28 с.

  11. Отчет по эксплуатации казенных железных дорог за 1887 г. Ч. VI. Отчет управления Полесских железных дорог. – Вильна, 1888.

  12. Отчет Жабинко-Пинской железной дороги за время с 1-го сентября 1883 по 1-е января 1884 года. – Санкт-Петербург, 1884.

  13. Жабинко-Пинская железная дорога. Журнал освидетельствования Жабинко-Пинской железной дороги // Военный сборник. Санкт-Петербург, 1884.№ 1.С. 46–77.

  14. Кіштымаў, А. Пінск у складзе Расійскай імперыі / А. Кіштымаў // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 107–114.

  15. Пинск // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 205.

  16. Жабінка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 360.

  17. Киштымов, А. Л. Участие Беларуси в выставках : [упомянут С. И. Михин] / А. Л. Киштымов // Очерки истории науки и культуры Беларуси IX – нач. XX в. Минск, 1996. С. 442–445.

  18. Сергеев, Ю. Верность профессии : Пинский вокзал признан лучшим среди вокзалов Белорусской железной дороги / Юрий Сергеев // Полесская правда. Пинск, 2015. 1 августа. С. 1, 11.

  19. Володина, Е. Место встреч и расставаний : [вокзал Пинска — лучший в категории 2-го класса] / Елена Володина // Пінскі веснік. 2013. 13 жніўня.

  20. Ильенков, В. Ускоряем ход на главной магистрали : Белорусской железной дороге – 150 лет / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2012. 21 снежня.

  21. Шестакова, Н. Ворота Пинска — в новом убранстве : [железнодорожный вокзал г. Пинска] / Наталья Шестакова // Полесская правда. Пинск, 2009. 2 мая.

  22. Ильенков, В. История стальной магистрали : [Пинский железнодорожный вокзал] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2009. 30 красавіка.

  23. Тестов, В.Н. Становление и развитие Полесских железных дорог в эпоху Императора Александра III / В. Н. Тестов // История науки и техники. 2009. № 1. С. 22–32.

  24. Ильенков, В.«Где самовар в упряжке ходит» : 125 лет тому назад наш город готовился встретить огнедышащий локоматив : [Пинская железная дорога] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2007. 3 жніўня.

  25. Куницкий, П. Стена кирпичная, часы вокзальные : [в Пинске разбирают железнодорожный вокзал, чтобы на его месте построить новый] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2007. 21 февраля.

  26. Скороход, Ю. …А мимо пролетают поезда : [железнодорожная станция Пинск] / Юрий Скороход // Полесская правда. Пинск, 2006. 5 августа.

  27. Проложили рельсы по Полесью : [история строительства железной дороги Жабинка – Пинск] / подготовил А. Бучик // Газета для вас. Івацэвічы, 2006. 10 жніўня. С. 7.

  28. Скороход, Ю. Часовые стальной магистрали : [железнодорожная станция Пинск] / Юрий Скороход // Полесская правда. Пинск, 2004. 31 июля.

  29. Колосов, Л. Есть у тайны начало : медаль в память о строительстве Полесских железных дорог / Лев Колосов // Полесская правда. Пинск, 2004. 24 января.

  30. Борисов, Д. Подрастет и похорошеет : [реконструкция здания железнодорожного вокзала Пинск] / Дмитрий Борисов // Пінскі веснік. 2004. 23 студзеня.

  31. Еленевский, Н. Судьбы стальная колея : [железнодорожная станция Пинск] / Николай Еленевский // Полесская правда. Пинск, 2002. 3 августа.

  32. Ильенков, В. С третьей попытки… : [120 лет со времени основания Полесской железной дороги, вокзала станции «Пинск»] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2002. 2 жніўня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 583 разоў