Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 11:26

30 сакавіка 2016 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Паўлавіча Шапавала (1936–1994), машыніста экскаватара, Героя Сацыялістычнай Працы (1976)

Віктар Паўлавіч Шапавал нарадзіўся 30 сакавіка 1936 года ў вёсцы Калазубы Ружанскай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Косаўскі пассавет Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Віктар меў трох братоў і дзве сястры. Перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю (1941–1944). Пасля вызвалення Беларусі пайшоў у першы клас, закончыў сямігодку. З шаснаццаці гадоў працаваў у калгасе «Першае Мая».

 

У 1954 годзе прызваны на тэрміновую вайсковую службу, служыў на Балтыйскім флоце. У 1958 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе, адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. Затым быў токарам пры Івацэвіцкай рамонтна-тэхнічнай і меліярацыйнай станцыі (РТМС). У 1961 годзе паступіў у Пінскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 механізацыі сельскай гаспадаркі.

Пасля заканчэння вучылішча Віктар Шапавал быў накіраваны ў Ганцавіцкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі трэста «Пінскводбудмеханізацыя» (з 1966 г. у трэсце «Брэстводбуд»). Працаваў машыністам, затым старшым машыністам экскаватара на асушэнні балот і забалочаных зямель Палесся (Пружанскі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі раёны). Яму даверылі першы ва ўпраўленні магутны экскаватар Э-10011, за месяц на ім выканаў дзве месячныя нормы, стаў навучаць свайму метаду іншых машыністаў. Канструкцыя Э-10011 Кастрамскога завода на той час мела лепшыя паказчыкі для экскаватараў гэтага класа айчыннай і замежнай вытворчасці, аказалася настолькі ўдалай, што шмат разоў мадэрнізавалася, выпускалася да канца 1990-х. Потым Віктар Паўлавіч працаваў на экскаватары Э-304 Калінінскага завода.

У 1967 годзе Віктар Паўлавіч уступіў у КПСС. З’яўляўся ўдарнікам камуністычнай працы. За поспехі ў выканані планаў VІІІ пяцігодкі (выканаў 7 гадавых норм) 8 красавіка 1971 года ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

У ІХ пяцігодцы не было ні аднаго года, каб надвор’е садзейнічала меліяратарам, усё ж яны паспяхова выконвалі планы. Гаспадаркам Ганцавіцкага раёна за гэтыя гады было перададзена каля 10 000 га асушаных зямель. Да таго на плошчы амаль 8 000 га былі праведзены культуртэхнічныя работы, створаны выпасы. Немалая заслуга ў гэтым належала экскаватаршчыкам пад кіраўніцтвам В. П. Шапавала, які за ІХ пяцігодку выканаў 12 гадавых норм. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года В. П. Шапавалу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Віктар Паўлавіч вёў актыўнаю настаўніцкую работу па навучанні працуючай моладзі, выхаваў дзясяткі высокакласных машыністаў экскаватара. У 1987 годзе выдвінуты на кіраўнічую работу — назначаны на пасаду намесніка начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК-63, з 1988 года працаваў майстрам. Аўтар кніжкi аб працы ў меліярацыі «Сила земли» (1976). Віктар Паўлавіч з жонкай Вольгай выгадавалi дачку Таццяну і сына Сяргея.

Быў дэлегатам ХХV з’езда КПСС (1976), кандыдатам у члены (1976–1981) і членам (1981–1986) ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання (1971–1975), Брэсцкага абласнога і Ганцавіцкага раённага Саветаў дэпутатаў працоўных. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, медалямі.

Пасля выхаду на пенсію В. П. Шапавал у 1991 годзе стварыў уласную фермерскую гаспадарку, адну з першых у раёне. Ва ўрочышчы «Грады» атрымаў 5 га зямлі, пачаў вырошчваць гародніну для магазінаў райцэнтра.

В. П. Шапавал памёр 14 чэрвеня 1994 года. Пахаваны на гарадскіх могілках па вул. Заслонава г. Ганцавічы. 14 красавіка 2006 года ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі прайшоў вечар памяці героя-земляка з удзелам родных, сяброў, калег. На доме па вул. Мантажнікаў, дзе ён жыў з 1979 па 1994 год, у 2007 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Шаповал Виктор Павлович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост.: И. Н. Кулан
    [и др.]. Минск, 2014. С. 238.

  2. Шапавал Віктар Паўлавіч // Памяць. Ганцавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 387.

  3. Шапавал Віктар Паўлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 420.

  4. Шапавал Віктар Паўлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 660.

  5. Шаповал, В. П. Сила земли / В. П. Шаповал ; лит. запись С. А. Литвинчука. – Минск : Беларусь, 1976. – 32 с. – (Герои девятой пятилетки).

  6. Шаповал, В. П. Мелиораторы на аренде : [об опыте арендного подряда в тресте «Пинскводстрой»] / В. П. Шаповал // Честь и долг мелиоратора / Ф. С. Горбач, А. И. Хрипанков, В. П. Шаповал [и др.] ; лит. запись М. Альгерчика. Минск, 1989. С. 17–20.

  7. Проскуров, В. Кормилица наша : [про В. П. Шаповала] / В. Проскуров // Земные звёзды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П. Сутько, В. И. Хомич, Е. В. Шилова. Минск, 1978. С. 344–350.

  8. Шиманский, М. Горизонты : [о В. П. Шаповале] // Зерна и звезды / М. Шиманский. Минск, 1986. С. 133–148.

  9. Гардзей, В. Рэха над балотам : [пра В. П. Шапавала] / Віктар Гардзей // Сузор’е : кніга нарысаў. Мінск, 1985. С. 64–75.

  10. Праскураў, В. Пакланіся зямлі / Васіль Праскураў // Сучаснік : нарысы. Мінск, 1977. С. 259–273.

  11. Кулеш, Н. Прыклад служэння Радзіме : [пра В. П. Шапавала] / Наталля Кулеш // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 26 сакавіка. С. 9.

  12. Герой не забыты : [у Ганцавічах адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Героя Сацыялістычнай Працы В. П. Шапавала] // Народная трыбуна. 2007. 30 чэрвеня. С. 2.

  13. Шчаўкун, М. «Твае людзi, Палессе!» : [пра вечар памяці, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння В. П. Шапавала, у раённым краязнаўчым музеi] / Марыя Шчаўкун : фота Алы Пятліцкай // Савецкае Палессе. Ганцавiчы, 2006. 19 красавiка. С. 2.

  14. Кулеш, Н. «Твае людзi, Палессе!» : [пра фотадакументальную выставу пра Героя Сацыялiстычнай працы В. П. Шапавала ў Ганцавiцким раённым краязнаўчым музеi] / Наталля Кулеш ; фота Алы Пятніцкай // Савецкае Палессе. Ганцавiчы, 2006. 29 сакавiка. С. 1.

  15. Шаповал, В. Светлая новь Полесья : [об опыте арендного подряда в тресте «Пинскводстрой»] / В. Шаповал ; записал В. Альгерчик ; фото М. Бурбовской // Живая вода. 1996. 23 марта (№ 12). С. 4.

  16. Шаповал Виктор Павлович : [некролог]/ В. И. Бурский [и др.] // Заря. 1994. 18 июня. С. 4.

  17. Антонов, К. Первый всегда первый… : о фермере В. П. Шаповале] / К. Антонов // Советская Белоруссия. 1992. 15 июля.

  18. Пятрова, С. А фермер — герой! : [пра фермера В. П. Шапавала] / С. Пятрова // Народная газета. 1992. 17 чэрвеня.

  19. Сівалапа, У. Камуніст. Герой, працаўнік : [В. П. Шапавал] / У. Сівалапа, К. Лугавы // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1989. 21 лістапада.

  20. Наварыч, В. Герой Сацыялістычнай Працы Шапавал В. П. : [фотанарыс] / В. Наварыч // Звязда на меліярацыі Палесся. 1989. 18 лістапада.

  21. Шапавал, В. Не колькасцю, а ўменнем : [як палепшыць падрыхтоўку рабочых кадраў] / В. Шапавал // Настаўніцкая газета. 1987. 10 кастрычніка.

  22. Шаповал, В. «Специалист на вчерашний день» : [о подготовке кадров в профтехучилищах, использовании молодого пополнения мелиораторов] / В. Шаповал // Заря. 1986. 29 августа.

  23. Писарев, Н. Легких объектов не бывает : [о В. П. Шаповале, работнике Ганцевичского ПМК-63] / Н. Писарев // Заря. 1986. 9 июля.

  24. Лугавы, К. Адданасць : [пра В. П. Шапавала] / К. Лугавы // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1986. 29 сакавіка.

  25. Праскураў, В. «Пакланіся зямлі!» : [пра В. П. Шапавала] / В. Праскураў // Звязда на меліярацыі Палесся. 1986. 30 студзеня.

  26. Пісараў, М. За даляглядам — далягляд : [пра В. П. Шапавала] / М. Пісараў // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1986. 30 студзеня.

  27. Лугавы, К. На пярэднім краі : [пра В. П. Шапавала] / К. Лугавы // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1986. 18 студзеня.

  28. Шапавал, В. Хай зямля будзе шчодрай / В. Шапавал // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1985. 1 чэрвеня.

  29. Шаповал, В. Слово избирателей / В. Шаповал // Заря. 1985. 25 февраля.

  30. Шапавал, В. Працай мацуем краіну / В. Шапавал // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1985. 23 лютага.

  31. Гардзей, В. Меліяратары : [пра В. П. Шапавала] / Віктар Гардзей // Літаратура і мастацтва. 1984. 14 снежня. С. 11.

  32. Гардзей, В. Рэха над балотам : [пра В. П. Шапавала] / Віктар Гардзей // Чырвоная змена. 1984. 11 студзеня.

  33. Депутатский мандат : [о делегате ХХIХ съезда КПБ В. П. Шаповале] // Заря. 1981. 23 февраля.

  34. Прамова В. П. Шапавала, старшага машыніста экскаватара Ганцавіцкага БМУ, на ХХІХ з’ездзе Камуністычнай партыі Беларусі // Звязда на меліярацыі Палесся. 1981. 3 лютага.

  35. Шаповал, В. П. Речь старшего машиниста экскаватора Ганцевичского СМУ мелиорации на ХХIХ съезде КП Белоруссии / В. П. Шаповал // Заря. 1981. 29 января.

  36. Глеб, Н. Опережающий время : [о мелиораторе В. П. Шаповале] / Н. Глеб // Заря. 1980. 9 октября.

  37. Гардзей, В. Квадраты на зямлі : [пра В. П. Шапавала] / Віктар Гардзей // Беларусь. 1978. № 1. С. 6–7.

  38. Гардзей, В. Подых зямлі : нарыс [пра В. П. Шапавала] / Віктар Гардзей // Чырвоная змена. 1978. 7 верасня.

  39. Гардзей, В. Зямля наросхрыст : [пра В. П. Шапавала] / Віктар Гардзей // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1978. 11 ліпеня.

  40. Праскураў, В. Зямлі пакланіся : [нарыс пра В. П. Шапавала] / Васіль Праскураў // Звязда. 1977. 4 лютага.

  41. Шаповал, В. Настроение — мое и наше / В. Шаповал // Сельская газета. 1976. 1 мая.

  42. Романов, Н. Золотые звезды Брестчины : [о В. П. Шаповале] / Н. Романов // Заря. 1976. 9 апреля.

  43. Віктар Паўлавіч Шапавал — Герой Сацыялістычнай Працы: [інфарм.]// Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1976. 1 красавіка.

  44. Юркевич, Н. Мелиоратор В. Шаповал / Н. Юркевич // Заря. 1975. 31 января.

  45. Бяржынскі, А. Магістральны канал : [пра меліяратара В. П. Шапавала] / Алесь Бяржынскі // Звязда. 1973. 29 красавіка.

  46. Нашы кандыдаты: Шапавал Віктар Паўлавіч : [кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР] // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1971. 5 чэрвеня.

  47. Яцушкевіч, М. Высокія ўзнагароды Радзімы : [аб уручэнні ордэнаў працаўнікам Ганцавіцкага раёна, у т. л. ордэна Леніна В. П. Шапавалу] / М. Яцушкевіч ; фота В. Вічужаніна // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 1971. 8 мая.

  48. Мызников, А. Мост : [об экскаваторщике В. П. Шаповале] / А. Мызников // Сельская газета. 1971. 21 марта.

  49. Елец, П. Голубые трассы : [об экскаваторщике Ганцевичского СМУ В. П. Шаповале] / П. Елец // Заря. 1970. 24 декабря.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1513 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 10:39