Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 11:31

10 кастрычнiка 2017 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Дранько-Майсюка (1957), паэта, празаіка

Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк нарадзiўся 10 кастрычнiка 1957 года ў горадзе Давыд-Гарадку Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi ў рабочай сям’i. Першыя вершы друкавалiся ў раённай газеце «Навiны Палесся» з 1972 года.

 

Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай СШ № 2 у 1974 годзе Леанід Дранько-Майсюк працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных iнструментаў. Першай з прафесiйных паэтаў яго талент заўважыла руская пiсьменнiца Лiдзiя Аляксееўна Абухава, якая пабывала ў Давыд-Гарадку. Па яе рэкамендацыi ў 1975 годзе паступiў на завочнае аддзяленне паэзii Лiтаратурнага iнстытута iмя М. Горкага ў Маскве. У 19761978 гадах служыў у Савецкай Армii. Пасля дэмабiлiзацыi перавёўся на дзённае аддзяленне Лiтiнстытута, якi скончыў у 1982 годзе. З таго часу жыве i працуе ў Мiнску. У 19822002 гадах быў рэдактарам аддзела паэзii выдавецтва «Мастацкая лiтаратура».

Член Саюза пiсьменнiкаў СССР з 1984 года, член Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Першая кнiга вершаў «Вандроўнiк» выйшла ў 1983 годзе, затым «Над пляцам» (1986), «Тут» (1990) і інш.

Паэт Леанiд Дранько-Майсюк пясняр хараства, прыхiльнiк лiрыкi тонкай пачуццёвасцi, уражлiвай эмоцыi i вобразнасцi. Лiрыка кахання ёсць у кожным зборнiку паэта. Нiзка вершаў «Маёй цудоўнай А.» прынесла славу як тонкаму прачуламу лiрыку песняру хараства, жаночай прыгажосцi i кахання, а яго верш «У Вашым голасе квiтнеюць астры, якiх не бачыў я раней…» стаў амаль класiчным. Л. Дранько-Майсюк паэт адметнага стылю, удала спалучае традыцыйную беларускую сiмволiку з класiчнай формай. Яго проза ў значнай ступенi рытмiзаваная, падобная на вершы. Эсэ Л. Дранько-Майсюка падкупляюць пластычнасцю, страсным i натхнёным лiрызмам.

Ён надзвычай тонка адчувае музыку гукаў i ў сваiх творах выключна ўважлiва ставiцца не толькi да зместу, але i да iх гучання, адсюль i запатрабаванасць яго твораў беларускiмi кампазiтарамi. Л. Дранько-Майсюк  аўтар песень пра каханне: «Прынц i ружа» (музыка М. Сацуры), «Ты каралева» (музыка Л. Захлеўнага), «Дон Кiхот» i «Любы князь» (музыка Э. Зарыцкага), «З табою навечна», «Ружа белая» i «Восень у Версалi» (музыка А. Цiхановiча) i пра радзiму: «Сон лiлей» (музыка I. Начына), «Вязе мой, вязу» (музыка Я. Навуменкi), «Аксамiткi» i «Бульба» (музыка Л. Захлеўнага), «Еўфрасiння» (музыка Я. Паплаўскай). Зявай у беларускай песеннасцi стаў альбом Зміцера Вайцюшкевiча «Цацачная крама» на вершы Л. Дранько-Майсюка.

Леанiд Дранько-Майсюк прынёс у нацыянальную лiтаратуру Заходнюю Еўропу, горад, новыя смелыя тэмы. Яго ўплыў бачны не толькi ў арыгiнальных сiмвалах (кветкi, вада), але таксама ў iмкненнi пашырыць стандарты i нормы. Ён творца, мастак, прынцыпы «эстэтыкi для эстэтыкi» i высокай чыстай паэзii стаяць у яго на першым месцы.

Сын, Васіль Леанідавіч Дранько-Майсюк, ураджэнец Давыд-Гарадка, закончыў Беларускі ліцэй мастацтваў імя Ахрэмчыка, Беларускі ўніверсітэт культуры, Беларускую акадэмію мастацтваў (2009), стаў культуролагам, рэжысёрам, акцёрам, драматургам. Ён — аўтар п’есы «Пясняр» пра Уладзіміра Мулявіна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы Л. В. Дранько-Майсюка

  1. Кнiга для спадарынiЭл : проза, вершы, п’еса / Л. Дранько-Майсюк. – Мiнск : Кнiгазбор, 2012. – 198 с. – (Бiблiятэка СПБ «Кнiгарня пiсьменнiка» ; вып. 27).

  2. Анёлак i я : апавяданне / Л. Дранько-Майсюк ; рэд. Э. Акулiн ; уступ. слова У. Някляева. Мiнск : Галiяфы, 2009. 96 с.

  3. Цацачная крама : кнiжка для вялiкiх i малых / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Медисонт, 2008. 127 с. – (Бiблiятэчка часопiсу «Дзеяслоў»).

  4. Штабс-фельдфебель Брукман : апавяданне / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2012. № 1 (56). С. 19–42.

  5. Лодка : эссе / Л. Дранько-Мойсюк // За мостом моего детства: путешествие вместе с литераторами по местам, где прошло их детство, по нашей родной Беларуси...: эссе / сост.Л. Рублевская. Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011. С. 7–12.

  6. Свята «Конiкi» ў Давыд-Гарадку / Л. Дранько-Майсюк // Алеся. 2010. № 1. С. 18–19.

  7. Далькажык : апавяданне / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2010. № 3 (46). С. 102–113.

  8. У Вiльнii больш нiдзе : [аповесць] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2009. № 4 ; 2010. № 4. С. 110–124 ; 2011. № 3. С. 5–33 ; № 4. С. 67–96.

  9. Як добра славiць каралеву Бону : [вершы] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2009. № 6 (43). С. 90–95.

  10. Горад Боны i Давыда : альбомная проза : [пра Давыд-Гарадок] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2009. № 1 (38). С. 54–88.

  11. Няхай жыцьцём кiруе сьмех… : [вершы] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2008. № 4 (35). С. 105–109.

  12. Вершы для Алёны Сiдаравай / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2008. № 1 (32). С. 31–33.

  13. Трасца : паэма / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2007. № 5 (30). С. 45–48.

  14. У аўтобусе, слухаючы… : два апавяданнi : [«Iнжынер, сяржант i немцы» ; «У аўтобусе, слухаючы…»] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2007. № 2 (27). С. 16–22.

  15. Жыцень : паэма / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2006. № 6 (25). С. 29–32.

  16. Анёлак i я : апавяданне / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2006. № 5 (24). С. 63–79.

  17. Вялiзны чырвоны яблык : два апавяданнi : [«Дзень хрышчэння Гасподняга» ; «Тамачка i Драпу»] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2006. № 2 (21). С. 35–46.

  18. Вера: Давыд-Гарадоцкiя святынi : [эсэ] / Л. Дранько-Майсюк // Звязда. 2009. 29 студзеня ; 31 студзеня.

  19. Вершы / Л. Дранько-Майсюк // Полымя. 2006. № 2. С. 146–150.

  20. Хлопчык i яго бацькi : [апавяданне] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2005. № 6 (19). С. 5–13.

  21. Нэрвовы раман : [апавяданне] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2005. № 2 (15). С. 70–83.

  22. Вершы. Каханне. Проза : выбранае / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Харвест, 2003. 302 с.

  23. Паэтаграфiчны раман : вершы, проза / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Кнiга, 2002. 141 с.

  24. Места i свет : вершы / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Кнiга, 2000. 243 с.

  25. Гаспода : выбранае / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1998. 383 с. («Залатая серыя». Паэзiя ХХ стагоддзя).

 

Аб жыцці і творчасці Л. В. Дранько-Майсюка

 

  1. Дранько-Мойсюк Леонид Васильевич // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 338.

  2. Дранько-Мойсюк Леонид Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 433.

  3. Леанід Дранько-Майсюк // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 511–517.

  4. Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч. Песня пра Давыд-Гарадок ; Плач па Васкрасенскай царкве ; Полька беларуская : песня / Л. В. Дранько-Майсюк // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 515–517.

  5. Дранько-Майсюк Леанід / А. А. Майсейчык,Я. А. Гарадніцкі// Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 2. С. 375–376.

  6. Валасюк, Л. Стомлены Парыжам // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 194–195.

  7. Тригук, М. О. Стилистический потенциал функционально-семантического поля определенности / неопределенности в репрезентации образа автора (в художественном тексте Л. Дранько-Мойсюка «Характар Арменіі») / М. О. Тригук // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. Мінск, 2014. № 4. С. 6569.

  8. Дранько-Майсюк, Л. Рыцар / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыла А. Малочка // Народная воля. 2012. 27 студзеня. С. 3.

  9. Барысюк, Т. П. Пошукі бессмяротнасці ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі : [творчасць Л. Дранько-Майсюка і А. Разанава] / Т. П. Барысюк // Літаратурная карта Еўропы : кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць. Мінск, 2012. С. 387–446.

  10. Макмілін, А. Леанід Дранько-Майсюк / Арнольд Макмілін // Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. Беласток, 2011. С. 314319.

  11. Дранько-Майсюк, Л. «На сцэне трэба чытаць змястоўныя вершы, а не рваць газеты!» / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыла А. Паплаўская // Верасень. 2009. № 1. С. 148–156.

  12. Дранько-Майсюк, Л. «Не люблю трафарэтных прыгажунь» / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыў Н. Сергуц // Белорусская нива. 2009. 24 октября. С. 5.

  13. Дранжкевіч, М. Багацце духоўнага свету ў паэзіі Л. Дранько-Майсюка / М. Дранжкевіч // Мая Радзіма — Беларусь. Брэст, 2008. С. 175–177.

  14. Абрамовiч, П. Хлопчык i Давыд-Гарадок : [пра апавяданнi Л. Дранько-Майсюка «Нэрвовы раман» i «Хлопчык i яго бацькi»] / Павал Абрамовiч // ARCHE. 2006. № 7/8. С. 237–239.

  15. Джундова, I. Жыццё — вандроўнiцтва : тыпалагiчная канфрантацыя творчасцi Алеся Разанава i Леанiда Дранько-Майсюка / Iвана Джундова // Дзеяслоў. 2006. № 6 (25). С. 295–299.

  16. Чарнякевiч, Ю. Паводле законаў паэзii… : [аб творчасцi Л. Дранько-Майсюка] / Ю. Чарнякевiч // Полымя. 2006. № 2. С. 151–159.

  17. Халопiк, А. Паэту патрэбна свабода : [пра мужа-паэта Л. Дранько-Майсюка расказвае яго жонка Вольга Шчадрына] / Аляксандра Халопiк // ЛiМ. 2008. 7 лiстапада. С. 12.

  18. Дранько-Майсюк, Л. «Беларуская паэзiя — свецкая рэлiгiя прыгожых людзей» / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыў М. Скобла // Новы час. 2007. 29 кастрычніка – 7 лiстапада. С. 20.

  19. Дранько-Мойсюк, Л. Когда строку диктует чувство / Л. Дранько-Мойсюк ; беседовала Е. Молочко // Советская Белоруссия. 2007. 9 ноября. С. 8–9.

  20. Баравiкова, Р. Палёт над Парыжам з давыд-гарадоцкай шольсiяй на сэрцы / Раiса Баравiкова // ЛiМ. 2007. 12 кастрычнiка. С. 13.

  21. Бадак, А. Паэт з планеты хараства : штрыхi да творчага партрэта Леанiда Дранько-Майсюка // Полымя. 2007. № 10. С. 155–159.

  22. Лободенко, Г. Поэт Леонид Дранько-Мойсюк подплывал к окну любимой на лодке / Г. Лободенко // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 21–27 июля. С. 16.

  23. Дранько-Майсюк, Л. «Фiзiк называў мяне авечкай, а настаўнiца беларускай мовы — сонейкам» / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыў А. Ксяневiч // Бярозка. 2006. № 3. С. 16–18.

  24. Брадзiхiна, А. Цi лёгка быць Дон Жуанам? : страх i яго мадыфiкацыi ў любоўнай лiрыцы Леанiда Дранько-Майсюка / Ала Брадзiхiна // Дзеяслоў. 2006. № 1 (20). С. 304–309.

  25. Бароўская, I.«…Прынц i ружа прысняцца табе» : песенная лiрыка Л. Дранько-Майсюка / І. Бароўская // Роднае слова. 2005. № 4. С. 22–24.

  26. Гараднiцкi, Я. Прастора i час, мастацтва i жыццё ў зборнiку «Гаспода» Леанiда Дранько-Майсюка / Я. Гарадніцкі // Роднае слова. 2005. № 4. С. 38–40.

  27. Барысюк, Т. П. Беларускiя, грэчаскiя i французскiя матывы ў паэзii Л. Дранько-Майсюка / Т. П. Барысюк // Фiлалагiчныя навукi: маладыя вучоныя ў пошуку : матэрыялы навуковай канферэнцыi, 25 красавiка 2003 г. / БДУ. Мiнск, 2004. С. 204–206.

  28. Новiк, М. I. Палескi каларыт у мастацкiх творах Леанiда Дранько-Майсюка / М. I. Новiк // Славянские языки: системно-описательный и социо-культурный аспекты исследования : материалы республиканской научно-методической конференции, 12–13 ноября 2003 г. Брест, 2004. С. 263–266.

  29. Брадзiхiна, А. В. Музычнасць вершаванага радка Л. Дранько-Майсюка: прыёмы i родкi мастацкага ўвасаблення / А. В. Брадзiхiна // Руска-беларускае лiтаратурнае ўзаемадзеянне: гiсторыя, сучасны стан, перспектывы : матэрыялы мiжнароднай навуковай канферэнцыі, 18–19 снежня 2003 г. : у 2 ч. Брэст, 2004. Ч. 1. С. 33–38.

  30. Дзянiсава, Н. Адзiнае выйсце майстэрства : творчы партрэт Леанiда Дранько-Майсюка / Н. Дзянісава // Маладосць. 2003. № 3. С. 114–122.

  31. Леанiд Дранько-Майсюк : [вершы; пра яго: У. Гнiламёдаў, Т. Баркоўская (Барысюк), Д. Серабракоў, С. Явар, Г. Булыка, А. Хадановiч, А. Бельскi] // Крынiца. 2001. № 7. С. 3–55.

  32. Новiк, М. Кветкi Палесся ў еўрапейскiм кантэксце : паводле твораў Л. Дранько-Майсюка / М. Новік // Роднае слова. 2000. № 3. С. 13–18.

  33. Ігнацюк, АА. Колер, прастора і час у сучаснай беларускай паэзіі (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Я. Сіпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янішчыц, У. Арлова) : аўтарэферат дысертацыі... кандыдата філалагічных навук / А. А. Ігнацюк; БрДУ. Брэст, 1999. 22с.

  34. Iгнацюк, А. Вершаванынацюрморт : [пра паэзію Л. Дранько-Майсюка] / Алена Ігнацюк // Мастацва. 1997. № 6. С. 73–76.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3450 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 12:07