Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 11:34

4 ліпеня 2017 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Галіны Львоўны Няфагінай (1952), літаратуразнаўца, даследчыцы рускай літаратуры, аўтара вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы

Галіна Львоўна Няфагіна (у дзявоцтве Лабадзевіч) нарадзілася 4 ліпеня 1952 года ў г. Пінску Пінскай вобласці (з 1954 г. Брэсцкая вобласць) у сям’і служачых. У 1969 годзе скончыла СШ № 1 г. Пінска. У школе праявілася любоў да літаратуры, перамагала ў конкурсах і алімпіядах па літаратуры. У юнацтве пісала вершы, некаторыя былі надрукаваны ў газеце «Знамя юности» ў 1967 годзе.

 

Галіна Няфагіна з адзнакай закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975), аспірантуру пры БДУ (1978). У 1980 годзе ў Маскоўскім універсітэце імя М. Ламаносава абараніла кандыдацкую дысертацыю.

З 1978 года Галіна Няфагіна працавала на кафедры рускай літаратуры БДУ. Таксама чытала лекцыі ва ўніверсітэтах Кубы (1982–1983), Германіі, Польшчы. У 1999 годзе абараніла дысертацыю «Динамика стилевых течений в русской прозе второй половины 1980–90-х годов», атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук.

З 2006 года працавала ў Інстытуце неафілалогіі Паморскай акадэміі ў Слупску (Польшча), дзе адкрыла Цэнтр рускай культуры і мовы, арганізавала абмен студэнтамі паміж акадэміяй і БДУ. Затым працавала прафесарам кафедры гістарычнага мовазнаўства, замежнай філалогіі і дакументазнаўства Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (Калінінград, Расія).

Навуковыя інтарэсы Галіны Львоўны звязаны з рускай прозай ХХ ст. (У. Набокаў, А. Платонаў, Я. Замяцін, А. Грын, Я. Чырыкаў), сістэмным даследаваннем стылёвых плыняў сучаснай рускай прозы, драматургіі ХХ ст. (В. Хлебнікаў, Л. Лунц, Д. Хармс, А. Вампілаў). У сферу даследаванняў Г. Л. Няфагінай уваходзіць і беларуская літаратура, па праблемах якой апублікаваны канцэптуальныя артыкулы ў часопісах «Беларуская мова і літаратура ў школе», «Роднае слова», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».

Аўтар больш за 200 навуковых артыкулаў, некалькіх манаграфій і вучэбных дапаможнікаў. Дапаможнікі і падручнікі па рускай літаратуры, складзеныя Г. Л. Няфагінай, выкарыстоўваюцца ў школах, гімназіях і ВНУ Беларусі. Аўтар кніг «Современная русская драматургия» (1994; у суаўтарстве з Н. Ганчаровай), «Динамика стилевых течений в русской прозе 1880–1890-х гг.» (1998), «Драматургия русского авангарда» (2000) і інш.

Г. Л. Няфагінай належыць прыярытэт у сістэмным даследаванні рускай прозы канца ХХ ст. Яе кніга «Русская проза второй половины 80-х – начала 90-х годов ХХ века» (1998) з’явілася першай у айчыннай і замежнай русістыцы комплекснай работай, у якой сучасная проза разгледжана ў дынаміцы ўзаемадзеяння розных эстэтычных сістэм (рэалізма, мадэрнізма, постмадэрнізма), стылёвых плыняў, маргінальных форм.

Прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій Г. Л. Няфагіна неаднаразова ўдзельнічала ў міжнародных кангрэсах, канферэнцыях і сімпозіумах у Польшчы, Германіі, Чэхіі, Славакіі, Расіі, Венгрыі, Украіне. Славяністамі Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША) яе імя занесена ў энцыклапедыю «500 GreatMindsoftheearlyXXIcentury».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Г. Л. Няфагінай

  1. Русская литература : школьный курс в кратком изложении : пособие для поступающих в вузы/ Г. Л. Нефагина. Минск : ТетраСистемс, 2011.411 с.

  2. Характеристики персонажей из произведений русской литературы / Г. Л. Нефагина, В. А. Капцев. – 2-е изд. – Минск : ТетраСистемс, 2010. – 317 с.

  3. Владимир Набоков (1899–1977) / Г. Л. Нефагина // Русская литература первой половины ХХ века : курс лекций / под ред. С. Я. Гончаровой-Грабовской. Москва, 2009. С. 358–397.

  4. Андрей Платонов (1899–1951) / Г. Л. Нефагина // Русская литература первой половины ХХ века : курс лекций / под ред. С. Я. Гончаровой-Грабовской. Москва, 2009. С. 262–328.

  5. Русская литература : полный курс подготовки к тестированию и экзамену / Г. Л. Нефагина. – Минск : ТетраСистемс, 2006. – 416 с.

  6. Культурная деятельность Наполеона Орды / Г. Л. Нефагина // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : материалы междунар. науч.-практ. конф., посвящ. дням науки Пинщины, Пинск, 5–6 мая 2006 года. Пинск, 2006. С. 212214.

  7. Крылатые слова из произведений русской литературы : справочник / Г. Л. Нефагина, В. А. Капцев, Э. Ю. Дюкова. – Минск : ТетраСистемс, 2006. – 192 с.

  8. Характеристика персонажей русской литературы / авт.-сост.: Г. Л. Нефагина, В. А. Капцев. – Минск : ТетраСистемс, 2006. – 317 с.

  9. Русская проза конца XX века : учеб. пособие / Г. Л. Нефагина. – 2-е изд. – Москва : Флинта : Наука, 2005. – 320 с.

  10. Моя школа / Г. Л. Нефагина (Лобацевич) // Учитель вечен на земле Полесской / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2005. С. 38–42.

  11. Пособие по русской литературе для поступающих в вузы : учеб. пособие для слушателей фак. довуз. подгот. вузов / Г. Л. Нефагина. – Минск : Беларуская навука, 2004. – 269 с.

  12. Русская литература : пособие для подготовки : тестирование, вступит. экзамен / Г. А. Нефагина. – Минск : ТетраСистемс, 2004. – 111 с.

  13. Пособие по русской литературе для поступающих в вузы : пособие для слушателей фак. довуз. подгот. вузов / Нефагина Г. Л. – Минск : ТетраСистемс, 2002. – 415 с.

  14. Экзамен по русской литературе : тесты и тестовые задания : справ. пособие / Г. Л. Нефагина. – Минск : ТетраСистемс, 2001. – 175 с.

  15. Динамика стилевых течений в русской прозе второй половины 1980–90-х годов : автореферат диссертации… доктора филологических наук / Нефагина Галина Львовна ; БГУ. – Минск, 1999. – 37 с.

  16. Поэтика русской модернистской прозы (типология стилей начала и конца XX века) / Г. Л. Нефагина. – Минск : БГУ, 1999.

  17. Русская проза второй половины 80-х – начала 90-х годов ХХ века : учеб. пособие для студентов филол. фак. вузов / Г. Л. Нефагина. – Минск : Экономпресс, 1998. – 231 с. – (Программа «Обновление гуманитарного образования в Беларуси»).

  18. Динамика стилевых течений в русской прозе 19801990-х годов/ Г. Л. Нефагина. Минск : БГУ, 1998.

  19. Пособие по русской литературе для поступающих в вузы / Г. Л. Нефагина. – Минск : Беларуская навука, 1998. – 239 с.

  20. Пособие по русской литературе для поступающих в вузы / Г. Л. Нефагина. – Минск : Беларуская навука, 1997. – 217 с.

  21. Русско-польская линия в публицистике А. Солженицына (к проблеме покаяния и самоотречения) / Г. Л. Нефагина // Aleksander Solzenicyn i Polska. Познань, 1997. С. 91–97.

 

Аб жыцці і творчасці Г. Л. Няфагінай

 

  1. Нефагина Галина Львовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 141.

  2. Нефагина Галина Львовна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 436.

  3. Няфагіна (Лабацэвіч) Галіна Львоўна // Учёные Пинщины / авт.-сост.: И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск, 2012. С. 9798.

  4. Галіна Няфагіна (Лабацевіч) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 476–477.

  5. Няфагіна (Лабацэвіч) Галіна Львоўна : деятели культуры, науки и искусства Пинщины // На ладонях Припяти и Пины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2004. С. 135–137.

  6. Няфагіна (Лабацэвіч) Галіна Львоўна // Учёные Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич. Минск, 2003. С. 8990.

  7. Филология как образ жизни : к юбилею профессора Галины Львовны Нефагиной // Polilog. Studia Neofilologiczne. 2012. № 2. С. 9–11.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1278 разоў Апошняя змена Аўторак, 29 Верасень 2020 11:33