Пятніца, 16 Чэрвень 2017 09:28

20 чэрвеня 2017 г.  — 85 гадоў з дня нараджэння Льва Леанідавіча Коласава (1932), краязнаўца, філатэліста, даследчыка гісторыі пошты Беларусі

Леў Леанідавіч Коласаў нарадзіўся 20 чэрвеня 1932 года ў г. Лунінцы Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага. У 1941 годзе скончыў 3 класы гарадской школы № 1, паехаў у піянерскі лагер пад Ліду, які 22 чэрвеня разбамбілі нямецкія самалёты. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся дома з бацькамі. 8 ліпеня 1944 года (за два дні да вызвалення Лунінца Чырвонай арміяй) з бацькамі і 8-гадовай сястрой быў вывезены акупантамі на прымусовую працу ў Германію.

 

Пасля вайны Леў Коласаў скончыў чыгуначную школу, у 1953 годзе паступіў у Ленінградскі завочны індустрыяльны інстытут. У 1957 годзе пераехаў у Мінск, уладкаваўся працаваць на Камароўскую ЦЭЦ. З 1958 года працаваў на розных пасадах: ад лабаранта да вядучага інжынера лабараторыі, навуковага супрацоўніка цэнтральнага НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (да 2011 г.). За працоўную дзейнасць узнагароджаны знакам «Победитель социалистического соревнования Министерства водного хозяйства СССР» (1977) і Ганаровай граматай ЦНДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (2006).

Леў Коласаў ад бацькі пераняў захапленне паштовымі маркамі, ён вядомы ў Беларусі і за яе межамі філатэліст і гісторык пошты. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца яго выставачныя калекцыі: «Старыя пісьмы Беларусі», «Старонкі гісторыі Беларусі», «Палявая пошта 1941–1945 гг.». З 1969 года Л. Л. Коласаў займаў пасаду намесніка старшыні ГА «Беларускі саюз філатэлістаў», з 2000 па 2005 год — старшыні. Сапраўдны замежны член Польскай Філатэлістычнай Акадэміі (1995). Удастоены звання «Ганаровы філатэліст» (2011). Леў Коласаў — член-карэспандэнт Расійскай нацыянальнай філатэлістычнай акадэміі, ганаровы філатэліст БСФ.

Л. Л. Коласаў — аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі пошты і філатэліі ў выданнях СССР, Беларусі, Расіі, Польшчы. Германіі. У газеце «Вечерний Минск» у 1967–1989 гадах вёў рубрыку «Клуб коллекционеров „Находка”». З 2002 года — член Беларускага саюза журналістаў. Сотні публікацый аўтара прысвечаны краязнаўству, рэгіянальнай гісторыі Беларусі, перш за ўсё роднай Лунінеччыне. Сярод іх цыклы артыкулаў пра Лунінец «пры Польшчы», у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенныя дзесяцігоддзі, пра гісторыю вуліц, школ, храмаў, бібліятэк. Яшчэ адна важная для аўтара тэма — беларускія «остарбайтары» ў гады вайны.

Аўтар кніг «Почтовые дороги Белоруссии» (1982), «Филателияо Белоруссии» (1984), «Вымершиеи умирающие профессии» (2003). У складзе раённай камісіі ствараў гісторыка-дакументальную хроніку «Памяць. Лунінецкі раён» (1995), стаў аўтарам мноства артыкулаў у гэтай кнізе. Быў адзначаны Ганаровымі граматамі Лунінецкага гаркама КПБ (1990) і Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў (1995).

Л. Л. Коласаў удастоены каля 120 медалёў за калекцыі на філатэлістычных выставах у СССР, Расіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Балгарыі, Кубе, Венгрыі, Даніі і іншых краінах. Узнагароджаны знакам «Активист Всесоюзного общества филателистов» (1968), залатым знакам Польскага саюза філатэлістаў (1975), ганаровымі граматамі філатэлістычных таварыстваў: Усесаюзнага (1972, 1973, 1976, 1977, 1985, 1989), Беларускага (1968, 1970) і інш. За прапаганду філатэліі ў друку адзначаны Ганаровай граматай ЦК УКЛСМ (1971), памятным медалём УТФ (1986), знакамі «100 гадоў польскай філатэліі» (1993) і «За заслугі перад польскай філатэліяй» (1993). Сярод узнагарод Льва Леанідавіча юбілейныя медалі «50 лет Победы в Великой Отечественной войне» (1995), «60 лет Победы в Великой Отечественной войне» (2005), знак «За дапамогу і падтрымку» фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне» (2005).

Жонка, Тамара Яўгенаўна, кандыдат хімічных навук, працавала старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР. Сын, Ігар Львовіч Коласаў, кандыдат геалагічных навук, загадчык лабараторыі Беларускага НДІ геалогіі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бушыла Іна Васільеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Л. Л. Коласава

  1. Вымершие и умирающие профессии / Лев Колосов. – Лунинец : [б. и.], 2003. – 100 с.

  2. Филателия о Белоруссии/ Лев Колосов. – Минск : Полымя, 1984. – 110 с. : ил.

  3. Почтовые дороги Белоруссии / Лев Колосов. – Минск : [б. и.], 1982. – 61 с. – (Биб-чка газеты «Голас Радзiмы»).

  4. Почта в Лунинце в сентябре 1939 июне 1941 года / Лев Колосов // Лунінецкі сшытак. Лунинец, 2016. Спецвып. № 7. С. 29.

  5. Отто Шмидт в филателии / Лев Колосов // Веснік сувязі. 2016. № 4. С. 62–64.

  6. Барановичская почта. Символы времени и пространства / Лев Колосов // Веснік сувязі. 2015. № 5. С. 64–66.

  7. Родная школа в сердце вечно… /Лев Колосов // Лунінецкія навіны. 2015. 5 жніўня. С. 4 ; 9 верасня. С. 4 ; 16 верасня. С. 4 ; 23 верасня. С. 4 ; 7 кастрычніка. С. 3 ; 14 кастрычніка. С. 4 ; 21 кастрычніка. С. 4.

  8. Почтовая летопись со многими неизвестными : (из истории почтовой службы Слуцка) / Лев Колосов// Веснік сувязі. 2015. № 3 ; № 4. С. 60–62.

  9. Улицы первой любви / Лев Колосов // Лунінецкія навіны. 2014. 13 жніўня. С. 5 ; 15 жніўня. С. 5 ; 20 жніўня. С. 4 ; 27 жніўня. С. 4 ; 3 верасня. С. 4.

  10. Письма войны / Лев Колосов // Нёман. 2014. № 7. С. 182–186.

  11. Ваши права, «шоффёр»! / Лев Колосов // Лунінецкія навіны. 2014. 4 красавіка. С. 9 ; 9 красавіка. С. 4 ; 11 красавіка. С. 7 ; 16 красавіка. С. 4.

  12. Почта на колесах : железнодорожная почта в белорусских губерниях в конце XIX – начале XX в./Лев Колосов //Веснік сувязі. 2013. № 4.

  13. Якуб Колас в филателии / Лев Колосов // Нёман. 2012. № 11.
    С. 221–222.

  14. История почты в Шклове / Лев Колосов // Веснік сувязі. 2012. № 4. С. 57–60.

  15. Почта в Лунинце : послевоенный период : (к125-летию Лунинецкой почты: 7 июля1887–7 июля 2012) /Лев Колосов //Веснік сувязі. 2011. № 1.

  16. Лунинетчина в 192135 годах: хроника жизни / Лев Колосов // Лунінецкі сшытак. Лунинец,2011. № 11. С.1923.

  17. Полевая почта на территории Беларуси в годы Первой мировой войны / Лев Колосов // Веснік сувязі. 2009. № 1; № 4. С. 58–63.

  18. Белорусская почта в послевоенные годы / Лев Колосов // Веснік сувязі. 2008. № 3 ; № 4. С. 56–60 ; № 5 ; № 6. С. 63–66.

  19. Почта Беларуси. 20-е/ Лев Колосов // Веснік сувязі. 2007 № 4. С. 61–67.

  20. Лунинецкая сфрагистика / Лев Колосов// Лунінецкія навіны. 2007. 12 студзеня ; 26 студзеня ; 7 лютага ; 16 лютага ; 23 лютага.

  21. Сухой в Лунинце нашёл счастье / Лев Колосов// Лунінецкія навіны. 2006. 6 студзеня ; 13 студзеня.

  22. Лунинецкая сфрагистика/ Лев Колосов // Лунінецкі сшытак. Лунінец,2006. № 6. С.1724.

  23. Лунинец. Год 1929-й // Лев Колосов// Лунінецкія навіны. 2006. 9 чэрвеня ; 23 чэрвеня ; 28 чэрвеня ; 30 чэрвеня ; 7 ліпеня ; 11 ліпеня.

  24. Из истории лунинецкого костёла / Лев Колосов // Лунінецкая памяць. Дадатак 1 / уклад. Т. Канапацкая. Мінск,2006. С. 101–113.

  25. Телеграф в Лунинце / Лев Колосов// Лунінецкія навіны. 2005. 11 лістапада ; 2 снежня ; 9 снежня.

  26. Новая эра Лунинецкой почты / Лев Колосов// Лунінецкія навіны. 2005. 7 кастрычніка ; 14 кастрычніка ; 28 кастычніка.

  27. Почта на Пинщине / Лев Колосов // Веснік сувязі. 2004. № 1. С. 65–73.

  28. Новые сведения о древнем Бостыне / Лев Колосов// Лунінецкія навіны. 2004. 10 лістапада ; 12 лістапада.

  29. Вся правда о войне/ Лев Колосов// Лунінецкія навіны. 2004. 18 чэрвеня ; 25 чэрвеня.

  30. Новый год в середине прошлого века /Лев Колосов//Лунінецкія навіны. 2003. 11 студзеня ; 18 студзеня.

  31. Царква ў Лунінцы» / Леў Коласаў // Лунінецкія навіны. 2002. 16 красавіка ; 18 красавіка ; 20 красавіка.

  32. Сакрэтная папка «Е» нямецкага Генштаба / Леў Коласаў // Лунінецкія навіны. 2000. 20 чэрвеня ; 22 чэрвеня ; 27 чэрвеня.

  33. Увасабленне высакароднасці/ Леў Коласаў// Лунінецкія навіны. 1999. 11 лютага ; 16 лютага.

  34. Лунінец. Верасень 1939-га / Леў Коласаў// Лунінецкія навіны. 1999. 14 верасня ; 16 верасня ; 21 верасня ; 23 верасня.

  35. Беларускія остарбайтэры / Леў Коласаў // Лунінецкія навіны. 1998. 9 красавіка.

  36. Лунінецкай пошце – 110 гадоў /Леў Коласаў // Голас Радзімы. 1997. 17 ліпеня (№ 29).

  37. Меліярацыя ў пачатку ХХ стагоддзя не атрымалася / Леў Коласаў // Лунінецкія навіны. 1996. 28 сакавіка ; 30 сакавіка ; 2 красавіка.

  38. Лунінеччына на старажытных картах / Леў Коласаў // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад. Т. Канапацкая. Мiнск, 1995. С. 50–51.

  39. Лунінецкая пошта ў гады першай сусветнай вайны / Леў Коласаў // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад. Т. Канапацкая. Мiнск, 1995. С. 212–214.

  40. Жыў тут народ белакуры…/ Леў Коласаў // Голас Радзімы. 1995. 21 снежня (№ 51) ; 28 снежня (№ 52).

  41. Грычын ; Прыпяць, Бобрык, Цна/ Леў Коласаў // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад. Т. Канапацкая. Мiнск, 1995. С. 108–114.

  42. Невядомы манастыр / Леў Коласаў // Лунінецкія навіны. 1992. 11 студзеня ; 18 студзеня ; 23 студзеня ; 1 лютага ; 8 лютага ; 15 лютага ; 22 лютага.

 

Аб жыцці і творчасці Л. Л. Коласава

  1. Жилко, В. Новые имена для «Лiтаратурнай карты Берасцейшчыны» : [биографии известных литераторов уроженцев Лунинецкого района; в т. ч. Л. Л. Колосов] //На научных форумах: сб. докладов / Вадим Жилко, Василий Тумилович; сост. В. Жилко. Лунинец, 2016. С. 1925.

  2. Колосов, Л. Живут в сердце родители / Лев Колосов, Ольга Гаврилова // Лунінецкая памяць. Дадатак 5. Кнігі і лёсы / уклад. Т. Канапацкая. Мінск, 2013. С. 129–139.

  3. Акупацыя : [дакум. проза, расповед пра пачатак вайны і тры гады жыцця ў захопленым фашыстамі Лунінцы]/ Леў Коласаў ; [уступ. Алены Мальчэўскай] // Полымя. 2015. № 5. С. 98–113 ; № 6.
    С. 119–133.

  4. Увлечение отца / Лев Колосов // Лунинецкая памяць. Дадатак 2 / уклад. Т. Канапацкая. Мінск, 2007. С. 117–120.

  5. Матвиенко, А. Информационное пространство не терпит пустоты : [о литературных произведениях и разнообразных публикациях в периодических изданиях о Великой Отечественной войне; в т. ч. о Льве Колосове] / Анатолий Матвиенко // Нёман. 2016. № 8. С. 214–216.

  6. Серадзюк, Д. Леў Коласаў: «Філатэлія — гэта і вывучэнне гісторыі пошты краін» / Дзіяна Серадзюк ; фота Надзеі Бужан // Звязда. 2016. 13 лютага (№ 28). С. 5.

  7. Мальчевская, Е. О чем нельзя спрашивать у филателистов? : [о Л. Л. Колосове] / Елена Мальчевская // Нёман. 2012. № 10. С. 222–223.

  8. Улитенок, Г.«Ты лети в родимый край, там увидишь светлый рай» : [о почтовых раритетах Первой мировой войны рассказывает Л. Л. Колосов] / Галина Улитенок // Советская Белоруссия. 2012. 15 августа. С. 14.

  9. С юбилеем, Лев Леонидович! : Льву Леонидовичу Колосову – 80! // Веснiк сувязi. 2012. № 4. С. 65.

  10. Улитенок, Г.«Спят курганы темные, горем опалённые…» : письма и песни неволи : [о Л. Л. Колосове, бывшем узнике фашистской Германии] / Галина Улитенок // Советская Белоруссия. 2009. 6 октября. С. 6–7.

  11. Уліцёнак, Г. Калекцыянер: [пра Л. Л. Коласава] / Галіна Уліцёнак // Беларусь. 2009. № 3. С. 42–43.

  12. Жилко, В. За заслуги : [о международных и республиканских наградах белорусского филателиста и краеведа Л. Л. Колосова] / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2009. 20 августа (№ 33). С. 2.

  13. Гринкевич, Т. Штемпеля без штампов : [о Л. Л. Колосове] / Татьяна Гринкевич // Советская Белоруссия. 2007. 29 августа. С. 6.

  14. Шалькевич, И. Между молотом и наковальней : [о Л. Л. Колосове] / И. Шалькевич // Згода. 2005. 19–26 сакавiка. С. 12.

  15. Канапацкая, М. Сапраўдны лунінчанін : [пра ўраджэнца г. Лунінца Л. Л. Коласава, краязнаўца, філатэліста] / М. Канапацкая // Краязнаўчая газета. 2005. Чэрвень (№ 23). С. 5.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1116 разоў Апошняя змена Аўторак, 29 Верасень 2020 11:38