Аўторак, 04 Ліпень 2017 10:05

9 чэрвеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Антонавіча Гладышчука (1947), кандыдата фізіка-матэматычных навук, фатографа, гісторыка, краязнаўца

Анатоль Антонавіч Гладышчук нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька ў 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, удзельнічаў у абароне Варшавы, пасля паражэння Польшчы вярнуўся дахаты, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам.

 

Анатоль Гладышчук сямігодку скончыў у Лясковічах, сярэднюю школу — у Міжлессі. У 1965–1970 гадах вучыўся на фізічным факультэце Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння прыехаў працаваць на кафедру фізікі Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Кандыдатскую дысертацыю «Возбуждение, ориентация и гашение стримерных разрядов в широкозонных полупроводниках А2В6» абараніў у Вільнюскім універсітэце, атрымаў навуковую ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук і званне дацэнта. З 1986 па 2015 год — загадчык, з 2015 года — прафесар кафедры фізікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.

Анатоль Антонавіч — чалавек рознабаковых інтарэсаў. У 1971–1972 гадах кіраваў насценгазетай «Пресс-фото», стварыў фотаклуб. Выдатна фатаграфуе, яго фотаздымкі друкаваліся ў розных выданнях. Захапіўся кінааматарствам і здымаў на кінастужку археалагічныя раскопкі П. Ф. Лысенкі на тэрыторыi Брэсцкай крэпасці. У 1973 годзе быў адным з арганізатараў горна-турысцкага клуба «Цытадэль». Разам з членамі клуба пакараў вяршыні на Каўказе, у Крымскіх гарах, Карпатах, на Цянь-Шані, Алтаі, Хабінах, Паміра-Алтаі, Альпах, Татрах. У 1994 годзе арганізаваў веламарафон з Брэста (Беларусь) у Брэст (Францыя), група праехала 3342 км. У 1999 годзе была спартыўная экспедыцыя ў Швейцарыю «Сувораўскі пераход цераз Альпы». У 2001 годзе кіраваў экспедыцыяй па слядах беларускага этнографа П. Шпілеўскага.

Анатоль Антонавіч вядомы краязнавец, даследчык гісторыі Бярозаўскага раёна, Брэста і Брэсцкага раёна, роду Нямцэвічаў, удзельнік міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Берасцейскія кнігазборы» (2008, 2012, 2013, 2015 гг.) і інш. У друку рэгулярна з’яўляюцца яго артыкулы па розных аспектах гісторыі, аўтару ўдаецца знаходзіць і даследаваць невядомыя старонкі мінулага, удакладняць вядомае. Напрыклад, вызначыў дакладнае месца друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага, у якой выйшла знакамітая Брэсцкая Біблія, вызначыў каардынаты Брэсцкага манетнага двара, Берасцейскага замка. Прымаў удзел у стварэнні гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцэвічаў» у в. Скокі Брэсцкага раёна (адкрыты 14 снежня 2013 г.).

У сакавіку 2009 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага і ў красавіку ў Гродненскай абласной бібліятэцы імя Карскага адбылася прэзентацыя яго кнігі «Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі». Гісторыка-дакументальны нарыс, прысвечаны роду Юліяна Урсына Нямцэвіча (1758–1841). У кнізе шмат не вядомых раней гістарычных матэрыялаў, укладзены дванаццаць гісторый, звязаных паміж сабой 250-гадовай гісторыяй гэтага знакамітага роду, а таксама «Успаміны часоў маіх» Ю. У. Нямцэвіча на беларускай мове, якія раней у Беларусі не друкаваліся.

28 чэрвеня 2017 года ў абласной бібліятэцы прайшла прэзентацыя новай кнігі А. А. Гладышчука «Замок Берестейский. Книга первая. Русь». У навукова-папулярным выданні распавядаецца пра гісторыю старажытнага Бярэсця. Берасцейскі замак узгадваецца ў летапісах пад 1182 годам. Ён быў цэнтрам палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця горада, рэзідэнцыяй вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага. Разбураны ў час руска-польскай вайны ў 1660 годзе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы А. А. Гладышчука

  1. Замок Берестейский. Книга первая. Русь / А. А. Гладыщук ; рецензент А. А. Башков. – Гродно : ЮрСаПринт, 2017. – 288 с. : ил.

  2. Пешки, Борки и Михалки — ровесники Черняковской церкви : [история деревень Берёзовского района] / А. Гладыщук // Маяк. Берёза, 2017. 1 февраля. С. 5.

  3. Откуда пошел Черняков : [история деревни Берёзовского района] / А. Гладыщук // Маяк. Берёза, 2016. 12 ноября. С. 9.

  4. Черняковской «Мыколе» – 300 лет : [история Черняковской Свято-Николаевской церкви] / А. Гладыщук // Маяк. Берёза, 2016. 14 мая. С. 4.

  5. Да вызначэння магчымага месца лакалізацыі Берасцейскага манетнага двара (мынцы) / Гладышчук А. А. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІІ Міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 22–25 верас. 2015 г. Брэст, 2016. С. 98–109.

  6. Дзядзічкіна, Н. Я. Малыя Лясковічы. Была такая вёска... : гіст. Нарыс / Наталля Яўгеньеўна Дзядзічкіна ; рэцэнзент А. А. Гладышчук. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. – 569 с., [8] л. фат.

  7. К вопросу о первой датировке Берестья / Гладыщук А. А., Никитчик А. Д. // Берасцейскія кнігазборы. Брэсцкая Біблія — унікальны помнік культуры ХVІ стагоддзя: да 450-годдзя выдання : матэрыялы і даклады міжнар. круглага стала, Брэст, 29–31 мая 2013 г. Брэст, 2014. С. 196–212.

  8. Радиоэкологические проекты на кафедре физики: история и реализация / А. А. Гладыщук, Т. Л. Кушнер // Актуальные научно-технические и экологические проблемы сохранения среды обитания : сб. науч. статей Междунар. науч.-практ. конф., 23–25 апр. 2014 г. : в 4 ч. Брест, 2014. Ч. 1. С. 60–66.

  9. Берестейский замок — древнейшая фортеция Беларуси / А. А. Гладыщук // Первая мировая война на Беларуси : сб. докладов Междунар. науч.-практ. конф., 15 дек. 2013 г. / БрГТУ. Брест, 2013. С. 46–53.

  10. Дзевяць прыярытэтаў Берасця ХVІ–ХІХ стст. / Гладышчук А. А. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 31 мая – 3 чэрв. 2012 г. Брэст, 2013. С. 192–201.

  11. Инвентари Берестейского замка и города после 1660 года / А. А. Гладыщук, А. Д. Никитчик // Вестник Брестского государственного технического университета. Серия гуманитарных наук. 2013. № 6. С. 42–50.

  12. Военное перемирие в Скоках — окончание первой мировой войны и начало переговоров о заключении мира : [1917–1918 гг.] / А. А. Гладыщук // Великая европейская война на Беларуси : І междунар. науч.-практ. конф., 15 дек. 2012 г. Брест, 2013. С. 6–10.

  13. Замок — фортеция древнего Берестья / А. А. Гладыщук // Брестчина: история и современность. Брест, 2012. С. 60–68.

  14. Басов, С. В. Пивоварение в средневековом Берестье : солодувни и бровары на реке Западный Буг / С. В. Басов, А. А. Гладыщук // Архитектурное наследие Прибужского региона. Сохранение и культурно-туристическое использование : сб. науч. трудов ІІІ междунар. науч.-практ. конф. / БрГТУ. Брест, 2012. С. 47–49.

  15. Басов, С. В. Солодувни и бровары на реке Западный Буг / С. В. Басов, А. А. Гладыщук // Научно-технические и экологические проблемы природопользования : сб. междунар. науч.-практ. конф., 18–20 апр. 2012 г. / БрГТУ. Брест, 2012. С. 9–13.

  16. Басов, С. В. Рурмус Берестейского замка / С. В. Басов, А. А. Гладыщук // Проблемы водоснабжения, водоотведения и энергосбережения в западном регионе Республики Беларусь : сб. материалов междунар. науч.-техн. конф., посв. 65-летию победы в Великой Отечественной войне. Брест, 2010. C. 228–234.

  17. Горно-туристский клуб «Цитадель» / сост.: А. А. Гладыщук [и др.]. – Брест : БрГТУ, 2010. – 28 с. : ил.

  18. Да вызначэння магчымага месца знаходжання першай беларускай друкарні на тэрыторыі сучаснага мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» / Гладышчук А. А. // Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 30–31 кастр. 2008 г. Брэст, 2010. С. 254–259.

  19. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі : [гіст.-дак. нарыс] / Анатоль Антонавiч Гладышчук.  Мінск : Литература и искусство, 2009.  286 с. : іл.

  20. Брестская крепость на ветрах истории / авт. концепции и текста А. М. Суворов ; под ред. В. В. Губаренко, Л. А. Цуприка ; фото: А. А. Гладыщук [и др.]. – Брест : Ред. журнала СЭЗ, 2004. – 151 с. : ил.

  21. Археологи переписывают историю Бреста : находки в Брестской крепости позволяют сделать вывод: наш город старше, чем принято было считать / А. Гладыщук, Ю. Рубашевский ; фото В. Чеберкуса, А. Гладыщука // Вечерний Брест. 2006. 25 августа. С. 1, 3.

  22. Вистычские тайны : [об истории д. Вистычи Брестского района] / А. Гладыщук // Заря над Бугом. Брест, 2006. 19 августа. С. 5.

  23. Бургундский след на Брестчине : [об истории д. Вистычи Брестского района] / А. Гладыщук // Вечерний Брест. 2006. 18 августа. С. 8.

  24. Если будут звенеть родники Брестчины... / под ред. Л. Е. Стасюк ; фото: А. А. Гладыщук, М. В. Маслобоев. – Брест : Брестская типография, 2005. – 21 с. : ил.

  25. Муха + Вец : от истоков устья Мухавца пролегла велоэкспедиция брестчан : [впечатления участника] / А. Гладыщук // Вечерний Брест. 2005. 17 августа. С. 10.

  26. Наследие Немцевичей: от Калуги до Баварии / А. Гладыщук // Вечерний Брест. 2005. 25 мая. С. 7.

  27. ...И судьбы всей земли вершат они порой : создан общественный фонд по восстановлению костела Св. Троицы на родине последнего польского короля : [д. Вистычи Каменецкого района] / А. Гладыщук // Вечерний Брест. 2005. 25 февраля. С. 5.

  28. Там, где растут эдэльвейсы : 30 лет назад энтузиасты из БИСИ создали горно-туристический клуб «Цитадель» / А. Гладыщук // Вечерний Брест. 2003. 5 декабря. С. 5.

  29. Инженер-электрик Людвик Толлочко / А. Гладыщук // Вестник Брестского государственного технического университета. 2003. № 5. С. 101–103.

  30. Заповедная каплица : здесь был похоронен Станислав Талочко, выдающийся химик и наш земляк / А. Гладыщук // Вечерний Брест. 2002. 15 ноября. С. 5.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. А. Гладышчука

  1. Гладыщук Анатолий Антонович // Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (1966–2006 гг.) / В. Н. Кудрицкий. Брест, 2006. С. 216–218.

  2. Гладыщук, А. А. Брест неизвестный : где на территории современной Беларуси появились первые водопровод и башенные часы? / Анатолий Антонович Гладыщук ; беседовала Галина Строцкая // Беларускі час. 2016. 30 снежня (№ 51). С. 23.

  3. Рубашевский, Ю. Замок или крепость? : [об археологических раскопках рядом с музеем «Берестье», в ходе которых обнаружены фрагменты каменной кладки предположительно ХVII–XV вв.; упоминается А. Гладыщук] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2016. 25 ноября. С. 7.

  4. Петроченко, А. Ротонда княжеских кровей : [об исследовании А. А. Гладыщуком истории Берестейского замка] / Анна Петроченко // Рэспубліка. 2015. 31 снежня. С. 9.

  5. Швядовіч, У. Аддзячыць родавай вёсцы : [пра дзейнасць краязнаўца А. А. Гладышчука] / Улад Швядовіч ; гутарыў Антон Аляксандраў // Наша Ніва. 2015. 25 лістапада (№ 44). С. 13.

  6. Гладыщук, А. Цифры и факты в жизни Анатолия Гладыщука : [воспоминания участника велопробега Брест белорусский – Брест французский, 1994 г.] / Анатолий Гладыщук ; беседовал Антон Александров // Брестский вестник. 2014. 24 июля (№ 30). С. 21.

  7. Шеламова, Т. Тайны Берестейского замка : [о проведении археологических раскопок в Брестской крепости рядом с музеем «Берестье», где обнаружена каменная кладка фундамента здания предположительно ХVI  в. и каменная мостовая предположительно XV в.; упоминается А. А. Гладыщук] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2013. 9 октября. С. 2, 5.

  8. Кульбака, А. Родились мы в 17-м году? : [обоснование версии о том, что годом первого упоминания Бреста в летописях является 1017, а не 1019-й; упоминается А. А. Гладыщук] / Александр Кульбака // Вечерний Брест. 2013. 12 июня (№ 48). С. 1, 9.

  9. Синкевич, Н. Физик и лирик : [о жизни, деятельности, увлечениях А. А. Гладыщука] / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2011. 9 апреля. С. 4.

  10. Гармель, А. «Нямцэвiчы. Сапраўдныя гiсторыi» : [аб прэзентацыi кнiгi А. А. Гладышчука ў АБ iмя М. Горкага] / Алена Гармель // Заря. 2009. 7 марта. С. 7.

  11. Рубашэўскi, Ю. Нямцэвiч загаварыў па-беларуску : [аб прэзентацыi кнiгi А. А. Гладышчука ў АБ iмя М. Горкага] / Юрась Рубашэўскі // Вечерний Брест. 2009. 6 марта. С. 7.

  12. Гладышчук, А. А. Гэта ён, наш Юльян Урсын Нямцэвіч / А. А. Гладышчук ; гутарыў В. Барысевіч // Настаўнiцкая газета. 2009. 24 лютага. С. 4.

  13. Рубашэўскi, Ю. Праз гісторыю роду да гісторыі краіны : [пра кнігу А. Гладышчука «Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі»] / Юрась Рубашэўскі // Вечерний Брест. 2009. 6 февраля. С. 5.

  14. И физик, и лирик... : [о зав. кафедрой физики БрГТУ А. А. Гладыщуке; к 60-летию] // Наша газета (БрГТУ). Брест, 2007. № 8. С. 7.

  15. Рубашевский, Ю. Панорамы в узкой рамке : [о наборе открыток «Брестская крепость-герой» фотографа А. Гладыщука (издательство С. Лаврова)] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2003. 8 августа. С. 3.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 991 разоў Апошняя змена Чацвер, 08 Кастрычнік 2020 16:20