Панядзелак, 31 Ліпень 2017 15:39

28 красавіка 2017 г. – 55 гадоў з дня ўстаноўкі помніка Мікалаю Васільевічу Гогалю (1809–1852), рускаму пісьменніку, у г. Брэсце (1962)

Да 110-х угодкаў з дня смерці рускага пісьменніка Мікалая Васільевіча Гогаля 28 красавіка 1962 года ў г. Брэсце быў устаноўлены помнік. Месца для яго абрана на вуліцы яго імя ля перакрыжавання з вуліцай Леніна. Бронзавы бюст вышынёй 1,1 м выканаў скульптар А. Я. Шмакаў. Бюст пісьменніка ўстаноўлены на бетонным пастаменце вышынёй 2 м, на ім сціплы надпіс «Н. В. Гоголь». Перад помнікам размешчана кветкавая клумба. Гэта быў першы ў абласным цэнтры помнік дзеячу культуры і мастацтваў. У снежні 2000 года помнік адрэстаўрыраваны, пастамент абліцаваны светла-шэрым гранадыярытам з пражылками цёмна-шэрага дыярыту, які даставілі з Жытомірскай вобласці (Украіна).

 

Скульптар-манументаліст Аляксей Ягоравіч Шмакаў (1933) пасля заканчэння ў 1959 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута быў накіраваны на працу ў Брэст, дзе выканаў шэраг мастацкіх работ у вобласці станковай і манументальнай скульптуры. У гарадскім парку культуры і адпачынку з’явілася скульптурная група «Ленін з дзяцьмі». Устаноўлены помнікі-бюсты Герою Савецкага Саюза А. М. Кіжаватаву (1965) і паэту А. Міцкевічу (1965). Для Музея абароны Брэсцкай крэпасці ён выканаў дыяраму «Бой ля Цярэспальскіх варот» і рэльеф «Няскораныя», бюсты абаронцаў крэпасці. У г. Камянцы Брэсцкай вобласці была ўстаноўлена фігура У. І. Леніна (1960), у г. Пінску — помнік воінам-вызваліцелям і маракам Дняпроўскай ваеннай флатыліі (1962).

А. Я. Шмакаў у 1964 годзе стаў членам Саюза мастакоў СССР. У 1967 годзе пераехаў у г. Еўпаторыю (Крым), дзе стварыў дзясяткі манументальных твораў. Шмат падарожнічаў, працаваў над скульптурамі ў Індыі, Італіі, Іспаніі, Эквадоры, Аўстраліі, ЗША. У 2008 годзе яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Еўпаторыі», у 2011-м — званне «Заслужаны мастак Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

Мікалай Васільевіч Гогаль нарадзіўся 1 красавіка 1809 года ў сяле Вялікія Сарочынцы Палтаўскай губерні (цяпер Міргарадскі раён Палтаўскай вобласці, Украіна). Аўтар зборніка аповесцей «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1831–1832), аповесцей «Міргарад», «Арабескі», «Тарас Бульба» (усе 1835), «Шынель» (1842), камедыі «Рэвізор» (пастаўлена ў 1842), паэмы-рамана «Мёртвыя душы» (1842) і інш. М. В. Гогаль аказаў рашаючы ўплыў на развіццё крытычнага рэалізму, станаўленне сатырычных жанраў і сцвярджэнне гуманістычных і дэмакратычных прынцыпаў у рускай літаратуры. Памёр пісьменнік 4 сакавіка 1852 года.

На беларускай мове першыя пераклады твораў М. В. Гогаля з’явіліся ў газеце «Наша ніва» (1909). У савецкі час апублікаваны пераклады ўсіх асноўных твораў, над якімі працавалі К. Крапіва, М. Лужанін, М. Машар, М. Паслядовіч, А. Бачыла і інш. Першыя пастаноўкі п’ес М. В. Гогаля на Беларусі адбыліся ў сярэдзіне ХІХ ст. і адыгралі значную ролю ў дэмакратызацыі тэатра, росце сацыяльна-палітычнай свядомасці гледача.

У 1977 годзе п’еса «Жаніцьба» была пастаўлена Брэсцкім абласным драматычным тэатрам імя ЛКСМБ. У 2002 годзе тут быў пастаўлены спектакль «Рэвізія» паводле п’есы «Рэвізор». У лютым 2010 года Брэсцкі тэатр драмы паставіў спектакль паводле твора «Шынель». У верасні 2009 года ў Брэсце адбыўся ХIV Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа», прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння М. В. Гогаля.

У гонар М. В. Гогаля ў г. Брэст-Літоўску ў 1909 годзе была названа вуліца, якая раней называлася Сярэдняй. У 1921–1939 гадах вуліца насіла імя Тадэвуша Касцюшкі, у час нямецка-фашысцкай акупацыі — Міттэналее. Яе працягласць — больш за 2 км: ад Зубачова да Папаніна. Па восі вуліцы знаходзіцца бульвар (каштаны, ліпы, акацыі), якому асаблівую выразнасць надаюць дэкаратыўнае асвятленне, малыя архітэктурныя формы. Сярод дэкаратыўных ліхтароў ёсць такія, што нагадваюць аб персанажах твораў М. В. Гогаля. На перакрыжаванні з вуліцай Савецкай у 2009 годзе ўстаноўлены помнік 1000-годдзю Брэста. Вуліца Гогаля — адно з любімых месцаў для прагулак гараджан, тут праводзяцца кірмашы, выставы народнай творчасці «Горад майстроў».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Памятник Гоголю Николаю Васильевичу // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 76.

  2. Гоголь Николай Васильевич ; Гоголю Н. В. памятник ; Гоголя улица // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 184.

  3. Помнік Гогалю Мікалаю Васільевічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 64.

  4. Купцова, В. Г. Я иду по городу, по знакомой улице... : путешествия по улицам довоенного и современного Бреста / Валентина Григорьевна Купцова. – Брест : Альтернатива, 2007. – 247 с. : фот. – Из содерж.: Улица Гоголя. С. 81–83.

  5. Улицы Бреста рассказывают... / [Л. Илларионова, Ю. Рубашевский, Н. Свинтилова, Т. Стасюк ; фото: Г. Н. Козловский, Н. Н. Чеберкус]. – Брест : Вечерний Брест, 2007. – 139 с. : фот. – Из содерж.: улица Гоголя. С. 26–28.

  6. Гогаль Мікалай Васільевіч / І. І. Разанаў, А. А. Лабовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 108–109.

  7. Брест. Аллея фонарей : [на ул. Гоголя] / [автор текста Т. Шеламова ; гл. ред. В. Шпарло ; фото: Н. Чеберкус, А. Рыбачук]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2013. – 67 с. : ил.

  8. Тимощук, Е. В город светлых ночей превратили Брест фонари : [на аллее фонарей по ул. Гоголя установили 11 новых фонарей] / Елена Тимощук // Брестский вестник. 2014. 31 июля (№ 31). С. 2.

  9. Богданова, К. «Вий», которого мы не узнали : в Бресте начался показ новой экранизации гоголевской повести / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2014. 5 февраля. С. 16.

  10. Чумаков, А. Брест останется с «Носом» : [беседа с автором аллеи фонарей, установленных по ул. Гоголя г. Бреста; воплощение в металле известных литературных образов по произведениям Н. В. Гоголя] / Александр Чумаков ; беседовал Антон Александров // Брестская газета. 2013. 9–15 августа (№ 31). С. 5, 18.

  11. Будчанина, К. Подарок всем романтикам : [презентация аллеи фонарей, установленных по ул. Гоголя; воплощение в металле известных литературных образов по произведениям Н. В. Гоголя, автор Александр Чумаков  / Кристина Будчанина ; фото Александра Шульгача // Брестский вестник. 2013. 1 августа (№ 31). С. 12.

  12. Шеламова, Т. «Шинель» с короткого расстояния : [о спектакле «Шинель» Брестского академического театра драмы] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2010. 12 февраля. С. 7.

  13. Микрюков, А. «Шинель» по росту Гоголя : [о спектакле «Шинель» Брестского академического театра драмы] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2010. 11 февраля (№ 7). С. 10.

  14. Данилова, Е. «Шинель». Смотреть и слушать : [о спектакле «Шинель» Брестского академического театра драмы] / Елена Данилова // Заря. 2010. 9 февраля. С. 5.

  15. Данилова, Е. Брестчане «премьерят» «Шинель» : [о подготовке спектакля «Шинель» по произведению Н. В. Гоголя в Брестском театре драмы] / Елена Данилова // Заря. 2010. 23 января. С. 2.

  16. Чубенко, В. Театральный разъезд на современный манер : [о спектакле «Ссора» по рассказу Н. В. Гоголя труппы из г. Вологды (Россия) на фестивале «Белая вежа»] / Всеволод Чубенко ; беседовала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. 17 сентября (№ 38). С. 8.

  17. Шеламова, Т. Неизвестный Чичиков : [о спектакле «Чичиков» Национального академического театра им. Я. Купалы на фестивале «Белая вежа»/ Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2009. 16 сентября. С. 2.

  18. Шеламова, Т. «Ревизор» с комком в горле : [о спектакле «Ревизор» Гомельского областного драмтеатра на фестивале «Белая вежа»] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2009. 11 сентября. С. 5.

  19. Данилова, Е. Такой разный Гоголь! : [о ХIV Международном театральном фестивале «Белая вежа»] / Елена Данилова // Заря. 2009. 10 сентября. С. 1, 18.

  20. Кречетова, Р. «Я никогда так не смеялась на Ревизоре”» : [театральный критик (Москва) о спектакле «Ревизор» Гомельского драмтеатра на фестивале «Белая вежа»/ Римма Кречетова // Заря. 2009. 10 сентября. С. 18.

  21. Панков, В. «Мистика — это реальность, и глупо искать её на стороне» : [режиссёр-постановщик спектакля «Гоголь. Вечера. Часть 1» (Москва) на фестивале «Белая вежа»] / Владимир Панков ; беседовала Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2009. 9 сентября. С. 5.

  22. Данилова, Е. От карикатуры до фантасмагории : [о спектаклях по произведениям Н. В. Гоголя на театральном фестивале «Белая вежа – 2009»] / Елена Данилова // Заря. 2009. 8 сентября. С. 1, 4.

  23. Богдасаров, А. Сродни камню — красив и прочен : [о памятнике Н. В. Гоголю в Бресте] / Альберт Богдасаров // Заря. 2009. 16 апреля. С. 20.

  24. Альшова, И. С душою русского и сердцем украинца : [о возложении цветов к памятнику Н. В. Гоголю в связи с 200-летием со дня рождения] / Ирина Альшова // Брестский вестник. 2009. 9 апреля. С. 9.

  25. Янова, А. Гоголь задаст тон «Белой Веже – 2009» : [о предстоящем ХIV Международном театральном фестивале «Белая Вежа» (5–12 сент. 2009 г.)] / Анна Янова // Брестская газета. 2009. 21 августа. С. 1.

  26. Сидорук, Ж. Брест отметил 200-летие Николая Васильевича : [о возложении цветов к памятнику Н. В. Гоголю в Бресте (1 апр.)] / Жанна Сидорук // Брестская газета. 2009. 3 апреля. С. 6.

  27. Т. К. Да нас едзе... «Рэвiзiя» : [пра спектакль «Рэвiзiя» па твору М. Гогаля Брэсцкага тэатра драмы i музыкi] / Т. К. // Культура. 2002.
    7–13 снежня. С. 8.

  28. Богдасаров, А. Обновленный памятник Гоголю : [о памятнике писателю Н. В. Гоголю в Бресте] / Альберт Богдасаров // Заря. 2001. 14 августа.

  29. Шапран, Ю. Кто ж его посадит — он же памятник! : [о реставрации памятника Н. В. Гоголю в г. Бресте] / Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2000. 1 декабря. С. 3.

  30. В канун 1 мая : [фотоинформ. о недавно установленном в Бресте памятнике Н. В. Гоголю] / фото Е. Макарчука // Заря. 1962. 1 мая. С. 4.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1572 разоў Апошняя змена Чацвер, 24 Жнівень 2023 12:13