Чацвер, 31 Жнівень 2017 12:01

20 ліпеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чаранкевіча (1942), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002)

Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў вёсцы Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 годзе скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна. Паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 годзе.

 

У 1967 годзе Сяргей Чаранкевіч закончыў аспірантуру пры БДУ. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Даследаванне люмінесцэнцыі ДНК і ДНП», атрымаў ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук, працаваў на кафедрах ядзернай фізікі і біяфізікі. Званне дацэнта атрымаў у 1970 годзе. З 1980 года ўзначальвае кафедру біяфізікі БДУ. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «біяфізіка», атрымаў ступень доктара біялагічных навук. У 1990 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара. Сяргей Мікалаевіч стажыраваўся ў Іллінойскім тэхналагічным інстытуце, Пенсільванскім і Каліфарнійскім універсітэтах, Галандскім інстытуце рака.

С. М. Чаранкевіч з’яўляецца аўтарам 550 навуковых работ (у т. л. 5 манаграфій) і 48 патэнтаў. Апісаў шэраг з’яў у клетках крыві, імуннай сістэме, пухлінных клетках, выявіў сігнальныя функцыі актыўных форм кіслароду, у прыватнасці пераксіду вадароду. Распрацаваў прынцыпы функцыянавання вылічальных сістэм на аснове нейронных сетак, устанавіў новы закон для іх навучання. Раскрыў шэраг прыкладных дыягнастычных метадаў і спосабаў праверкі эфектыўнасці медыцынскіх прэпаратаў.

Навуковыя работы С. М. Чаранкевіча зроблены ў сферах клетачнай біяфізікі, клетачнай інжынерыі, біяінфарматыкі. Апісаў люмінесцэнтныя ўласцівасці азоцістых падстаў і нуклеінавых кіслот (1969). Вывучаў паводзіны клетак, якія мяняюцца ў розных, у т. л. экстрэмальных, умовах. Абгрунтаваў ідэю аб удзеле ўнутрыклеткавых рэдакс-фактараў у падтрыманні гамеастазу клеткі, сфармуляваў спосаб апісання стану клеткі пры дапамозе паняццяў аб эфектыўным рэдакс-патэнцыяле і буфернай ёмістасці.

Пад кіраўніцтвам С. М. Чаранкевіча абаронена 30 кандыдацкіх і тры доктарскія дысертацыі. Ён з’яўляецца аўтарам шэрага курсаў і спецкурсаў, якія чытаюцца на фізічным факультэце БДУ: «Фізіка біясістэм», «Біяфізіка клеткі», «Фізіка мембранавых сістэм», «Біяфізіка складаных сістэм» і інш.

Сяргею Мікалаевічу ў 1999 годзе прысвоена званне «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе С. М. Чаранкевіч стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за цыкл работ «Біяфізічныя механізмы функцыянальнага водгуку клетак». Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), акадэмік НАН Беларусі (2009). Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2011), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2016).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Працы С. М. Чаранкевіча

  1. Когнитивные процессы и биологические нейронные сети / А. А. Денисов, П. М. Булай, Т. Питлик, С. Н. Черенкевич // Наука и инновации. 2015. № 12. С. 29–32.

  2. Биологические мембраны : пособие для студентов высших учебных заведений физических, биологических, биохимических, биотехнологических специальностей / С. Н. Черенкевич, Г. Г. Мартинович, А. И. Хмельницкий. Минск : БГУ, 2009. 184 c. : ил.

  3. Мартинович, Г. Г. Окислительные и восстановительные процессы в клетках / Г. Г. Мартинович, С. Н. Черенкевич. – Минск : БГУ, 2008. – 158 с.

  4. Физический факультет / Белорусский государственный университет ; [ред.: С. Н. Черенкевич и др.]. – Минск : БГУ, 2008. – 208 с. : ил. ; цв. ил.

  5. Транспорт веществ через биологические мембраны : учебное пособие для студентов биологического, физического, химического факультетов БГУ / С. Н. Черенкевич, А. И. Хмельницкий. Минск, 2007. 144 с. : ил. ; табл.

  6. Хмельницкий, А. И. Структура и свойства ионных каналов биологических мембран : учебное пособие для биологического, физического, химического факультетов БГУ / А. И. Хмельницкий, Н. В. Василевская, С. Н. Черенкевич. Минск : БГУ, 2004. 167 с.

  7. Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем : [монография] / Д. С. Умрейко, С. Н. Черенкевич [и др.]. Минск : БГУ, 2002. – 399 с.

  8. Фотобиология и мембранная биофизика : [монография] / Н. Г. Аверина, С. Н. Черенкевич [и др.]. – Минск : Технопринт, 1999. – 352 с.

  9. Очерки истории науки и культуры Беларуси IХ – начала ХХ в. / П. Т. Петриков, С. Н. Черенкевич [и др.]. – Минск : Навука i тэхнiка, 1996. – 527 с.

  10. Физико-химические реакции клеток на стимулирующие и экстремальные воздействия : диссертация ... доктора биологических наук : 03.00.02 / С. Н. Черенкевич ; АН БССР. Ин-т фотобиологии. – Минск, 1989. – 356 с. : ил.

  11. Исследование люминесценции ДНК и ДНП : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / С. Н. Черенкевич ; БГУ им. В. И. Ленина. – Минск, 1969. – 15 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. М. Чаранкевіча

 

  1. Черенкевич Сергей Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 455.

  2. Черенкевич Сергей Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 514–515.

  3. Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 220–221.

  4. Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 613.

  5. Черенкевич Сергей Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : энцикл. справочник. Минск, 2017. С. 574.

  6. Черенкевич Сергей Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 19282015 / [сост.: Т. С. Буденкова и др.]. 2-е изд., испр. Минск, 2016. С. 265–266.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1540 разоў Апошняя змена Пятніца, 30 Кастрычнік 2020 15:54