Панядзелак, 18 Верасень 2017 10:18

23 верасня 2017 г. — 75 гадоў з часу знiшчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі жыхароў вв. Боркі і Забалацце Маларыцкага раёна (1942)

У час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі здзейснілі шмат злачынстваў на часова акупіраванай тэрыторыі Савецкага Саюза. Неад’емнай часткай акупацыйнай палітыкі фашысцкай Германіі было планамернае знішчэнне народаў. Пад выглядам барацьбы з партызанамі акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць мірнага насельніцтва і масава знішчалі яго. За час акупацыі Беларусі фашысты спалілі разам з жыхарамі 628 вёсак.

 

Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці знаходзіўся пад акупацыяй з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года. Фашысты знішчылі ў раёне 3 405 чалавек, 2 350 двароў, пагналі ў рабства 368 чалавек (з іх вярнуліся 297).

У межах карнай аперацыі «Трохвугольнік» нямецка-фашысцкія захопнікі 23 верасня 1942 года (459-ы дзень вайны) акружылі вёску Боркі Маларыцкага раёна. Карацелі 10-й роты батальёна «Цэнтр» сагналі ўсіх жахароў у цэнтр вёскі, дзе быў агарод солтыса. Спачатку аддзялілі мужчын, якіх павялі на могілкі, заставілі капаць ямы. Затым астатніх групамі адводзілі на могілкі, дзе расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў. Усяго расстралялі 711 жыхароў, у тым ліку 372 жанчыны і 130 дзяцей. Вёска была разрабавана (забралі збожжа, жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар) і спалена (171 двор).

У ноч на 23 верасня 1942 года карнікі акружылі вёску Забалацце, якая знаходзіцца за 4 км ад Борак. Раніцай карнікі з 3-га батальёна 15-га нямецкага паліцэйскага палка ўварваліся ў вёску. Жыхароў сагналі ў памяшканне школы, затым раздзялілі на тры групы, адвялі да зараней выкапаных ям і расстралялі. Карацелі забілі 289 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей, спалілі 120 двароў.

Памяці ахвяр фашызму ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці створаны мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс «Хатынь», дзе ўвекавечана таксама памяць аб вёсках Боркі і Забалацце. На магіле ахвяр в. Забалацце ў 1964 годзе ўстаноўлены абеліск (адноўлены ў 2005 г.); на магіле ахвяр в. Боркі абеліск устанавілі ў 1965 годзе.

Вёскі Боркі Макранскага сельсавета і Забалацце Лукаўскага сельсавета пасля вайны былі адноўлены. У цэнтры в. Боркі ў 1977 годзе ўстаноўлена архітэктурна-скульптурная кампазіцыя (скульптар Эдуард Барысавіч Астаф’еў). У глыбіні бетоннага прамакутнага блока — гарэльефы з выявамі групы жыхароў вёскі. За 50 м ад блока знаходзіцца стэла вышынёй 5 м з памятным тэкстам.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

  1. Боркі : [Маларыцкі раён]// Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 331.

  2. Забалацце : [Маларыцкі раён] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 339–340.

  3. Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі СССР / В. П. Раманоўскі, І. П. Хаўратовіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 29–32.

  4. «Трохвугольнік» : [карная аперацыя нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1942 г.] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 521.

  5. Населеныя пункты Беларусі, знішчаныя разам з жыхарамі ў 1941–44 нямецка-фашысцкімі захопнікамі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 379–381.

  6. Могила жертв фашизма ; Памятник жертвам фашизма : [д. Борки] / Л. Г. Лапцевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 297–298.

  7. Астаф’еў Эдуард Барысавіч : [аўтар помніка ў в. Боркі] // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 31.

  8. Могила жертв фашизма : [д. Заболотье] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 300.

  9. Маркаў, В. П. Пад уладай акупантаў / В. П. Маркаў. Сведчаць дакументы : [аб знішчэнні вёсак Боркі і Забалацце] // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 187–192.

  10. Расказвае І. Ф. Кардзяюк, жыхар в. Забалацце / запісаў М. В. Міхальчук. Трагедия Заболотья : [стихотворение] / И. Мартынюк. Справаздача камандзіра батальёна Голінга аб знішчэнні вёсак Барысаўка, Боркі і Забалацце // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 193–194.

  11. Хатынь і Хатыні… : [з кнігі «Я з вогненнай вёскі…»] // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 197–202.

  12. Населеныя пункты Маларыцкага раёна, знішчаныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941–1944 гг. // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 208.

  13. Ахвяры фашысцкага тэрору : вёска Забалацце : [спіс] // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 223–225.

  14. Ахвяры фашысцкага тэрору : вёска Боркі : [спіс]. Што давялося перажыць : успамінае жыхар в. Забалацце М. С. Гаркаўчук / запісаў У. У. Лемяшонак // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 226–231.

  15. Адамовіч, А. Я з вогненнай вескі ... / Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 439 с. : іл.

  16. Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 19411944 / сост.: З.И.Белуга [и др.] ; ред.: П.П.Липило, В. Ф. Романовский. Минск : Беларусь, 1965. – 463 с. : ил.

  17. Лукаўскі сельсавет : Магілы ахвяр фашызму : [в. Забалацце] ; Макранскі сельсавет : Магіла ахвяр фашызму : [в. Боркі] // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга. Мінск, 1995. С. 93.

  18. Баліцэвіч, М. Вечнае вяртанне : [аб знішчэнні вёсак Боркі, Забалацце і Барысаўка Маларыцкага раёна ў 1942 г.] / Мікалай Баліцэвіч // Знамя юности. 2015. 8–14 мая (№ 19). С. 5.

  19. Баліцэвіч, М. Гэта нельга забыць : [успаміны і матэрыялы пра трагедыю расстрэлу жыхароў в. Забалацце] / Мікалай Баліцэвіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 6 мая. С. 3.

  20. Касцевіч, І. Шчаслівы трэці рад : [пра Міхаіла Захаравіча Ярмалюка з в. Боркі, які выратаваўся] / Ірына Касцевіч ; фота Алега Крэмянеўскага // Голас часу. Маларыта, 2014. 26 красавіка. C. 3.

  21. Буян, М. «Мы згаралі жывымі ў агні...» : [трагедыя вёсак Боркі і Забалацце] / М. Буян, В. Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2012. 22 верасня. C. 7.

  22. Касцевіч, І. Трагедыя Борак у сэрцы Міхаіла Ярмалюка / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2012. 10 кастрычніка. C. 3.

  23. Коцелеў, М. Осеннею пасмурной ночью : [верш да 70-годдзя трагедыі вёсак Боркі і Забалацце] / М. Коцелеў // Голас часу. Маларыта, 2012. 22 верасня. C. 7.

  24. Кобяк, Э. Заболотье : кровавый след фашистов : [об открытии мемориала на могиле расстрелянных жителей] / Э. Кобяк // Заря. 2005. 21 июня. С. 3.

  25. Шыганава, Л. Спыніся, склані галаву... : [у в. Забалацце адкрыты помнік ахвярам фашызму] / Л. Шыганава // Народная воля. 2005. 12 мая. С.4.

  26. Мощик, С. Мемориал появится в Заболотье / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2005. 22 апреля. С.3.

  27. Харошка, М. Прайшлі праз агонь : [трагедыя в. Забалацце] / М. Харошка // Народная трыбуна. 2003. 19 красавіка.

  28. Рамановіч, Л. Рота атрымала заданне знішчыць вёску, расстраляць насельніцтва : [вёскі Забалацце і Боркі] / Л. Рамановіч // Голас часу. Маларыта, 2002. 21 верасня.

  29. Кобяк, Р. Пракляцце вайне : [В. П. Федарук, сведка расстрэлу жыхароў в. Боркі Маларыцкага раёна] / фота Р. Кобяка // Звязда. 2001. 20 чэрвеня. С. 3.

  30. Хорошко, Н. Суд совести : [о трагедии д. Заболотье] / Н. Хорошко // Заря. 1999. 20 марта.

  31. Людзі гэтага ніколі не забудуць : [аб знішчэнні в. Забалацце і праектах помнiка ахвярам фашызму]. Трагедия Заболотья : [стихотворение] / И. Мартынюк // Голас часу. Маларыта, 1998. 23 верасня. С. 4.

  32. Мошчык, С. Роў, запоўнены расстралянымі людзьмі, здаецца, яшчэ і сёння дыхае жыццём : [мітынг-рэквіем у в. Боркі] / Сяргей Мошчык ; фота Аляксея Ганчука // Голас часу. Маларыта, 1997. 27 верасня.

  33. Мошчык, С. Сімвал вялікай трагедыі : 23 верасня — 55 гадоў з дня расстрэлу мірных жыхароў вёскі Боркі / Сяргей Мошчык. Такое не забываецца / [падрыхтаваў] Павел Назарук // Голас часу. Маларыта, 1997. 20 верасня.

  34. Сусиков, П. В тот страшный день… : [о трагедии д. Борки Малоритского района] / П. Сусиков // Заря. 1980. 6 декабря.

  35. Бородовский, С. Самая длинная дорога : [о А. Ф. Герасимуке, жителе д. Заболотье, население которой было расстреляно фашистами] / С. Бородовский // Сельская газета. 1980. 30 марта.

  36. Шпарло, У. Праз сэрцы вогненных вёсак : [аб сустрэчы літаратараў Украіны і Беларусі, прысвечанай трагедыі вёсак Боркі і Картэлісы] / У. Шпарло // Сельскае жыццё. Маларыта, 1977. 22 верасня.

  37. Шпарло, У. Боркі — вогненная вёска ; Картэлісы — украінская Хатынь / У. Шпарло, З. Лішчук // Сельскае жыццё. Маларыта, 1977. 11 жніўня.

  38. Леоновец, А. Пепел и аист : [о митинге памяти погибших жителей д. Борки] / А. Леоновец // Заря. 1975. 7 мая.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1680 разоў Апошняя змена Пятніца, 30 Кастрычнік 2020 12:30