Панядзелак, 18 Верасень 2017 10:20

16 студзеня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Васільевіча Люкевіча (1937–2015), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук

Віктар Васільевіч Люкевіч нарадзіўся 16 студзеня 1937 года ў вёсцы Непамацынаўка Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ужо ў тры гады маці навучыла яго дэкламаваць вершы рускіх паэтаў. Яшчэ да школы хлопчык асвоіў грамату і чытаў творы А. Пушкіна, кнігі на польскай мове, якія былі дома.

 

Дзяцінства Васіля Люкевіча было азмрочана Вялікай Айчыннай вайной: ужо ў першы год яго родная хата была спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі, таму сям’і прыйшлося пераехаць жыць у суседнюю вёску Сухопаль. Пасля вызвалення Пружаншчыны хлопчык пайшоў у школу, дзе найбольш уразілі ўрокі роднай літаратуры. Як і многія маладыя людзі, пачаў пісаць вершы, але гэты занятак не стаў сур’ёзным захапленнем жыцця.

Пасля заканчэння сярэдняй школы Віктар Люкевіч год працаваў шліфавальшчыкам на Мінскім трактарным заводзе, у 1955 годзе стаў студэнтам Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Здольнасці абітурыента адзначыў Уладзімір Андрэевіч Калеснік, і юнак паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры. У студэнцкія гады тройчы выязджаў на працу ў Казахстан, быў узнагароджаны медалём «За освоение целинных земель».

Пасля атрымання дыплома настаўніка Віктар Васільевіч выкладаў рускую і беларускую мовы і літаратуры ў школах Лунінецкага, Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў, служыў у Савецкай арміі (у Ваенна-марскім флоце). У 1964 годзе ён становіцца аспірантам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Затым — у аспірантуры Вільнюскага ўніверсітэта аспірантам, дзе ў 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Інтэрнацыянальны пафас у савецкай літаратуры 1940–1954 гадоў».

З 1967 года В. В. Люкевіч выкладаў літаратуру ў Мазырскім педагагічным інстытуце. З верасня 1977 года перайшоў на працу ў Магілёўскі педагагiчны інстытут. У 1985 годзе стаў дацэнтам. У 1995–2002 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры рускай і замежнай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Прафесар В. В. Люкевіч зрабіў шмат для падрыхтоўкі настаўнікаў-філолагаў, паспяхова спалучаў педагагічную дзейнасць з навукова-даследчай і метадычнай работай: распрацаваў курсы рускага фальклору, рускай літаратуры рубяжу ХІХ–ХХ стст. і ХХ ст., літаратуры народаў СССР (бліжняга замежжа), шэраг спецкурсаў па рускай лірыцы сярэбранага веку, рускай элегіі, вёў спецсемінары па прозе і лірыцы рубяжа ХІХ–ХХ стст., кіраваў курсавымі і дыпломнымі работамі.

В. В. Люкевіч аўтар 180 навуковых публікацый на рускай, беларускай і літоўскай мовах. Даследаваў рускую літаратуру, руска-беларускія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Аўтар дапаможнікаў: «Очерки по истории русской литературы ХІХ–ХХ веков» (1999), «Проблемы реализма в русской литературе рубежа ХІХ–ХХ веков» (2002), манаграфіі «Проза Ивана Бунина и Якуба Коласа: типология поэтики» (2008). Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных навуковых канферэнцыях, падтрымліваў творчыя сувязі з вядучымі вучонымі-літаратуразнаўцамі Расіі, Украіны і іншых краін. Пераклаў з літоўскай на беларускую мову манаграфіі прафесара Вільнюскага ўніверсітэта Станіслава Лазуткі «Літоўскія статуты (1529, 1566, 1588), іх стваральнікі і эпоха», «Леў Сапега (жыццё, дзяржаўная дзейнасць, палітычныя і філасофскія погляды».

За шматгадовую працу, падрыхтоўку і выхаванне навуковых кадраў В. В. Люкевіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветніцтва СССР, ЦК прафсаюзаў работнікаў асветніцтва, вышэйшай школы і навуковых устаноў, Граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакам «Отличник образования».

Віктар Васільевіч Люкевіч памёр 1 лістапада 2015 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, гал. бібліёграф

 

Працы В. В. Люкевіча

  1. Проза Ивана Бунина и Якуба Коласа: типология поэтики : монография / Виктор Васильевич Люкевич. – Могилёв : МГУ, 2008. – 268 с.

  2. Очерки по истории русской литературы ХІХХХ веков : книга для учителя и студента-филолога / В. В. Люкевич . Могилёв : МГУ, 1999. – 152 с.

  3. Интернациональный пафос в советской литовской литературе 19401954 годов : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук (10.01.03) / Виктор Васильевич Люкевич ; Вильнюс. гос. ун-т им. В. Капсукаса. – Вильнюс : [б. и.], 1975. – 28 с.

  4. Повесть А. И. Куприна «Поединок»: поиск пути к социальной гармонии / В. В. Люкевич // Русский язык и литература. 2015. № 5. С. 5561.

  5. Мифопоэтические коды в поэзии Вл. Сырокомли / В. В. Люкевич // Актуальные проблемы современной филологии и преподавания филологических дисциплин : сб. науч. ст. Междунар. науч.-практ. конф., посвящённой 100-летию МГУ им. А. А. Кулешова, 15–16 мая 2013 г. Могилев, 2013. С. 274–277.

  6. Локусы родного края в поэзии Коласа и Кулешова военных лет / В. В. Люкевич // Романовские чтения – 6 : (к 75-летию исторического факультета УО «МГУ им. А. А. Кулешова») : сб. статей междунар. науч. конф., 24–25 нояб. 2009 г. Могилев, 2010. С. 153–154.

  7. Небо в поэме Н. В. Гоголя «Мертвые души» и трилогии Якуба Коласа «На ростанях» / В. В. Люкевич // Русский язык и литература. 2010. № 2. С. 55–61.

  8. Эстетическая методология Коласа в трилогии «На ростанях» / В. В. Люкевич // Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі : матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф. (Мінск, 15–20 мая 2009 г.). Мінск, 2009. С. 60–67.

  9. Локус и хронотоп дома и усадьбы в коласовском и бунинском романах / В. В. Люкевич // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя фiлалагiчных навук. 2009. № 1(11). С. 513.

  10. Поэтика осени в рассказах И. Бунина и Я. Коласа начала XX века / В. В. Люкевич // Белорусская литература и мировой литературный процесс : междунар. науч. сб. Полоцк, 2007. Вып. 2. С. 7684.

  11. Хронотоп родной усадьбы в коласовском и бунинском романах / В. В. Люкевич // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 26–27 верасня 2007 г.). Мінск, 2007. С. 212–218.

  12. Поэтика календарного времени в рассказах Якуба Коласа / В. В. Люкевич // Веснiк Магiлёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. 2007. № 1. С. 119–124.

  13. Паэтыка гістарычнага часу ў апавяданнях Якуба Коласа і Івана Буніна / Віктар Васільевіч Люкевіч // Творчая асоба І. Навуменкі і праблемы беларускай філалогіі і адукацыі : зб. навук. арт. Мінск, 2006. С. 219–229.

  14. Сюжетообразующие функции святочного хронотопа : на примере рассказов Ф. М. Достоевского, И. А. Бунина и Якуба Коласа / В. В. Люкевич // Народная асвета.2006. № 12. С. 4751.

  15. «Отель со всеми удобствами», или «Целая страна, радостная, прекрасная, солнечная» : «Господин из Сан-Франциско» Ивана Бунина / В. В. Люкевич// Русский язык и литература. 2006. № 9.
    С. 311.

  16. Пушкін і Гогаль у мастацкім светаўспрыманні Якуба Коласа і Івана Буніна : (11 клас) / В. В. Люкевіч // Беларуская мова і літаратура. 2006. № 2. С. 41–48.

  17. Повесть Ивана Бунина «Деревня» / В. В. Люкевич // Русский язык и литература. 2005. № 9. С. 1525.

  18. Поэтика леса в ранних рассказах Ивана Бунина и Якуба Коласа / В. В. Люкевич // Русский язык и литература. 2005.№ 7. С. 4651.

  19. Бунин и Беларусь / Виктор Люкевич // Беларуская думка.2004.№ 11.С. 105110.

  20. «Красиво, сочно, задушевно» : «Антоновские яблоки» Ивана Бунина / В. В. Люкевич // Русский язык и литература. 2004.№ 8. С. 5769.

  21. «Клятва» и «Мужество» Анны Ахматовой / В. В. Люкевич // Русский язык и литература. 2004. № 3. С. 89–96.

  22. Чарующий словом и звуком : этюд о лирике К.Бальмонта / В. В. Люкевич // Народная асвета. 2002. № 3.С.1923.

  23. «И буду жить в своем народе…» : этюд о поэзии Николая Рубцова // Народная асвета. 2001. № 9.С.4652.

  24. «Все во мне…» : этюд о поэзии Ивана Бунина / В. В. Люкевич // Народная асвета. 2000. № 11.С. 4959.

  25. С болью за человека : повесть А.И.Куприна «Молох» / В. В. Люкевич // Народная асвета. 2000. № 8. С. 61–68.

  26. Люкевич, В. В. Путь нравственного совершенствования человека. «Юность» Л. Н. Толстого / В. В. Люкевич // Народная асвета. 1997. № 7. С. 83–92.

  27. «Несмертельный» человек-праведник в творчестве Н. С. Лескова / В. В. Люкевич // Народная асвета. 1996. № 1. С. 93106.

 

Аб жыцці і дзецнасці В. В. Люкевіча

  1. Віктар Люкевіч (нар. у 1937 годзе) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 433–434.

  2. Виктор Васильевич Люкевич : биобиблиографический указатель / сост.: О. А. Лавшук, С. Н. Новикова ; под общ. ред. О. А. Лавшук. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2017. – 52 с. : ил. – (Биобиблиография ученых МГУ имени А. А. Кулешова).

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1349 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 14:23