Панядзелак, 18 Верасень 2017 10:22

27 верасня 2017 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Кажадуба (1952), пісьменніка, публіцыста

Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) Кажадуб нарадзіўся 27 верасня 1952 года ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. З дзяцінства Алесь выявіў цікавасць да вучобы, асабліва да мастацкай літаратуры, што і прадвызначыла яго лёс. У 10-гадовым узросце з бацькамі пераехаў у г. Рэчыцу Гомельскай вобласці, у 1966-м — у г. Навагрудак Гродзенскай вобласці, дзе і закончыў сярэднюю школу (1969). Пасля заканчэння школы юнак паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

 

У 1974–1975 гадах А. К. Кажадуб працаваў настаўнікам на Лагойшчыне. У 1975 годзе заняў пасаду малодшгага навуковага супрацоўніка ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. У гэты ж час адбыўся яго дэбют ў літаратуры: у часопісе «Маладосць» было апублікавана яго першае апавяданне «У канцы лета». І надалей Алесь Кажадуб не здрадзіў свайму творчаму крэда — прозе. Яго захапленне апавяданнямі, а потым і аповесцямі было нехарактэрным для літаратараў-пачаткоўцаў і патрабавала ад пісьменніка пэўных намаганняў, напружанай інтэлектуальнай працы, творчага пошуку, імкнення знайсці сваю тэматычную і стылёвую нішу ў пярэстай высокамастацкай і багатай на імёны айчыннай прозе.

Творы маладога аўтара выклікалі супярэчлівыя водгукі крытыкі. Алесь Кажадуб адчуваў, што яму не хапае прафесійных ведаў і таму прыступка за прыступкай авалодваў сакрэтамі нялёгкага пісьменніцкага рамяства. У 1977–1981 гадах працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. У 1981 годзе А. К. Кажадуб быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Неацэнны вопыт работы з мастацкім словам ён атрымаў, працуючы на пасадзе літсупрацоўніка аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць». Сапраўднай жа школай творчага майстэрства для пісьменніка сталі Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1983–1985).

Пасля іх заканчэння Алесь Кажадуб цалкам заняўся творчай працай. Апавяданне і аповесць сталі любімымі жанрамі пісьменніка і склалі кнігі «Гарадок» (1980), «Размова» (1985), «Лесавік» (1987), «Дарога на замчышча» (1990), «Святы калодзеж» (1994) і інш. Аўтара хвалююць праблемы маральнага здароўя грамадства, духоўны свет сучасніка, узаемаадносіны бацькоў і дзяцей, жыццё вёскі і клопаты вяскоўцаў, стан навакольнага асяроддзя, якія сталі ў цэнтры ўвагі пісьменніка. Некаторыяяго творыпрысвечаны Палессю — «Мае рэкі», «Ваўкалак», «Высока сонейка, высока», «Лесавік» і інш. Для Алеся Кажадуба, як і для Лесавіка з аднайменнай аповесці, «зямля ў атачэнні рэк і балотаў, зямля з дубовымі гаямі і сасновымі барамі, з чыстымі бярэзнікамі і шапатлівымі ельнікамі, з паплавамі на рэках і ўдзірванелымі палянамі — найлепшая...». Празаік заклапочаны тым, што апошнім часам знішчаюцца маляўнічыя краявіды роднага Палесся, парушаецца гармонія чалавека і свету прыроды.

А. К. Кажадуб з 1990 года жыве і працуе ў Маскве. З 1992 года — намеснік галоўнага рэдактара па выдавецкіх праграмах часопіса «Слово». З 1993 года рэдактар (з 1999-га — галоўны рэдактар) выдавецтва «Советский писатель». З 2002 года — галоўны рэдактар часопіса «Лад». Намеснік старшыні Савета РНКА «Белорусы Москвы». Глава Камітэта па развіццю ўзаемадзейнічання беларускай творчай інтэлігенцыі Масквы. Член Саюза пісьменнікаў Расіі і адзін з ініцыятараў стварэння Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Лаўрэат Міжнароднай прэміі ў вобласці літаратуры і мастацтва імя М. А. Шолахава (2006 г.). У 2012 годзе ўдастоены Бунінскай спецыяльнай прэміі за працу на карысць рускай літаратуры і ўмацаванне культурных сувязей Расіі і Беларусі.

6 лістапада 2015 года ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся творчы вечар Алеся Кажадуба, у рамках якога прайшла прэзентацыя яго новай кнігі «Случай на Никитской».

Вяртанне да сваіх вытокаў, успаміны паляшуцкага дзяцінства і сёння натхняюць Алеся Кажадуба на напісанне новых твораў. У часопісе «Маладосць» была надрукавана аўтабіяграфічная аповесць «Без настальгіі», у якой ужо прызнаны майстар мастацкага слова з лёгкай іроніяй прыгадвае сваю маладосць, працу ў Мінску. Многія яго творы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы. Імя пісьменніка ўвекавечана на Алеі пісьменства ў Ганцавічах, што была адкрыта ў 2011 годзе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава. Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы А. Кажадуба

  1. Гарадок : апавяданні і аповесць / Алесь Кажадуб. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 160 с. – (Першая кніга празаіка).

  2. Размова : аповесці і апавяданні / Алесь Кажадуб. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 271 с.

  3. Лесавік : аповесці і апавяданні / Алесь Кажадуб. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 221 с. : іл.

  4. Высоко солнышко, высоко : [повести и рассказы] / Алесь Кожедуб ; [пер. с бел. яз., предисл. В. Козько]. – Москва : Молодая гвардия, 1989. – 313 с.

  5. Дарога на замчышча: аповесці / Алесь Кажадуб. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 302, [2] с. : іл.

  6. Святы калодзеж: апавяданні / Алесь Кажадуб. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 316 с.

  7. Могила для директора кладбища : рассказы и повесть / Алесь Кожедуб. – Москва : Современный писатель, 1997. – 198 с.

  8. Волки на Мугуне : повесть, рассказы, эссе / Алесь Кожедуб. – Москва : Советский писатель, 2000. – 412 с.

  9. Тост за Россию : рассказы / Алесь Кожедуб. – Москва, 2002.

  10. Полет в прошлое: повести и рассказы / А. К. Кожедуб. – Москва : Советский писатель, 2005. – 287 с.

  11. Без ностальгии : повести, рассказы, эссе / А. К. Кожедуб. – Москва : Советский писатель, 2008. – 272 с.

  12. Иная Русь / А. К. Кожедуб. – Москва : Эксмо : Алгоритмы, 2009. – 304 с. – (Славная Русь).

  13. Дорога на Москву : роман / Алесь Кожедуб. – Москва : АСТ : Астрель : Полиграфиздат, 2011. – 349 с. – (Лучшая проза из портфеля «Литературной газеты»).

  14. Русь и Литва : исторические миниатюры / А. К. Кожедуб. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 232 с.

  15. Без ностальгии : повести и рассказы / Алесь Кожедуб. – Минск : Харвест, 2012. – 378 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).

  16. Эликсир жизни : рассказы / А. К. Кожедуб. – Минск : Звязда, 2013. – 312 с.

  17. Случай на Никитской : [рассказы] / Алесь Кожедуб. – Москва, 2015. – 320 с.

  18. Русалка : аповесць / Алесь Кажадуб // Маладосць. 2005. № 6. С. 53–78.

  19. Форель выпрыгивает из воды: повесть / Алесь Кожедуб // Нёман. 2005. № 7. С. 5–35.

  20. Гарадок / Алесь Кажадуб // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад.: В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 291–311.

  21. Свята паветраплавання : апавяданне / Алесь Кажадуб // ЛіМ. 2007. 19 студзеня. С. 9.

  22. Апавяданні : [Качка па-пекінску ; Ганна ; Вячэра з кандэлябрамі ; Макрэль] / Алесь Кажадуб // Полымя. 2008. № 5. С. 15–38.

  23. Шуты : [апавяданне] / Алесь Кажадуб // ЛіМ. 2008. 20 чэрвеня (№ 25). С. 9.

  24. Без настальгіі : вясёлыя згадкі пра невяселы час / Алесь Кажадуб // Маладосць. 2008. № 12. С. 53–88.

  25. Ева : повесть / Алесь Кожедуб // Нёман. 2010. № 10. С. 3–38.

  26. Далёка ад радзімы : байкі пра пісьменнікаў / Алесь Кажадуб // Дзеяслоў. 2015. № 6. С. 55–67.

 

Аб жыцці і творчасці А. Кажадуба

 

  1. Кажадуб Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск,1998. Т. 7. С. 408.

  2. Кажадуб Алесь // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2013. Т. 4. С. 245.

  3. Кожедуб Алесь // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 119.

  4. Кажадуб Алесь / I. В. Жук. Бібліяграфія / Я. А. Гардзіцкі // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. cлоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 66.

  5. Алесь Кажадуб // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. C. 240.

  6. Кажадуб Алесь / Я. Р. Лецка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 607–608.

  7. Алесь Кажадуб // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 164–165.

  8. Алесь Кажадуб // Ганцаўшчына — край легенд і талентаў народных / аўт. тэкстаў В. К. Гардзей. Мінск, 2011. С. 122.

  9. Кажадуб Алесь // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад.: В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 410.

  10. Алесь Кажадуб // Памяць. Ганцавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 426.

  11. Проза і публіцыстыка: Алесь Кажадуб // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 297.

  12. Шычко, С. Віталі празаіка. Беларускага і расійскага / Сяргей Шычко // ЛіМ. 2015. 13 лістапада (№ 45). С. 2.

  13. Палуян, Ч. Таямніцы шчасця : пабачыў свет новы зборнік апавяданняў А. Кажадуба «Эліксір жыцця» / Чэслаў Палуян // ЛіМ. 2013. 1 лютага (№ 5). С. 3.

  14. Катляроў, І. Беларусь у сэрцы : [да 60-годдзя А. Кажадуба] / І. Катляроў // ЛіМ. 2012. 28 верасня (№ 39). С. 6.

  15. Кожедуб, А. «Лад» означает ладить : [беседа с редактором российского журнала «Лад» о ІІІ Международном фестивале русской поэзии, проходившем в Бресте] / А. Кожедуб ; [беседовал] А. Волкович // Брестский курьер. 2009. 28 мая (№ 22). С. 10.

  16. Кожедуб, А. В поисках сокровищ : [беседа с писателем о современной белорусской литературе] / А. Кожедуб ; [беседовала] О. Анищенкова // Советская Белоруссия. 2011. 14 апреля. С. 7.

  17. Катляроў, I. Аповесць, якая «хвігуруе» з чытачом : [пра аповесць А. Кажадуба «Без настальгіі»] / I. Катляроў // ЛiМ. 2009. 11 верасня (№ 34). С. 6.

  18. Капуста, Ж. «...Адрынуўшы глупства паперы» : [агляд літ.-маст. часопісаў; узгадваецца творчасць В. Гапеева, А. Кажадуба] / Жанна Капуста // ЛіМ. 2008. 13 чэрвеня. С. 7.

  19. Бадак, А. На карысць літаратуры і Айчыны : [інтэрв’ю з галоўным рэдактарам часопіса «Лад» (Масква) Алесем Кажадубам] / А. Бадак // ЛіМ. 2007. 19 кастрычнiка. С. 5.

  20. Катляроў, І. Спраўджанае прадбачанне : [аб рускамоўнай творчасці А. Кажадуба, у т. л. пра кнiгу «Полёт в прошлое»] / І. Катляроў // ЛіМ. 2006. 10 сакавiка. С. 6.

  21. Гришковец, В. Про общность душ, про кровное родство... : [лит.-крит. статья по творчеству А. Кожедуба] / Валерий Гришковец // Нёман. 2006. № 2. С. 174–176.

  22. Жардзецкая, А. Зямля, параненая Чарнобылем : праблема ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды ў творах Віктара Казько, Алеся Кажадуба, Івана Шамякіна / Ала Жардзецкая // Роднае слова. 2003. № 10. С. 28–30.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1039 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 14:14