Аўторак, 19 Верасень 2017 14:45

11 верасня 2017 г. — 75 гадоў з часу трагедыі, калі нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі в. Драмлёва і яе 190 мірных жыхароў (Жабінкаўскі раён, 1942)

Неад’емнай часткай акупацыйнай палітыкі фашысцкай Германіі было планамернае знішчэнне народаў. Акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць мірнага насельніцтва і масава знішчалі яго. За час акупацыі Беларусі фашысты спалілі разам з жыхарамі 628 вёсак.

 

11 верасня 1942 года, у час карнай аперацыі «Трохвугольнік», назаўсёды спынілася жыццё ў вёсцы Драмлёва Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Немцы ўварваліся ў вёскуі пачалі выганяць на вуліцу жыхароў, потым загналі людзей ў чатыры хлявы, мужчын і жанчын з дзецьмі асобна, і падпалілі. Некаторыя спрабавалі вылезці, але карнікі расстрэльваліўсіх бязлітасна. Палаліразрабаваныя падворкі. У той дзень нямецка-фашысцкія акупанты забілі і спалілі 190 чалавек, знішчылі 43 двары.

Па апошніх дадзеных жабінкаўскага гісторыка Анатоля Расціслававіча Бензерука «з вялікай доляй верагоднасці можна пакінуць у спісе тых, хто не выйшаў жывым з агню 11 верасня 1942 года — 183 асобы».

13 верасня 1942 года астанкі згарэлых драмлёўцаў былі пахаваны на могілках в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. У 1967 годзе на брацкай магіле ўстаноўлены абеліск (адноўлены ўвесну 2009 г.).

Доўгі час лічылася, што ў час жорсткай расправывыратаваліся з полымя троераненых падлеткаў: Міша Данілюк, Міця Юрасік і Коля Ярмашук. Аднак ва ўспамінах жыхароў навакольных вёсак Сцяпанкі і Горкі ўвесь часзгадваўся чацвёрты хлопчык, што цудам выжыў. Імя яго ніхто не памятаў, бо ён быў не мясцовы. Толькі праз сем дзясяткаў гадоў пасля трагедыі прозвішча яго сталавядома — Віталь Чахлоў.

Акрамя дзяцей, жывымі засталіся дарослыя драмлёўцы, якія выпадковаадсутнічалі падчас карнай аперацыі ў вёсцы.СяродіхПавел Варфаламеевіч Ляўчук, які сведчыўпра зладзействаперад раённай камісіяй, якая займалася выяўленнем шкоды, нанесенай жабінкаўскай зямлі гітлераўцамі і іх памагатымі. У тым полымі ў Ляўчука згарэла ўся сям’я: жонка і трое маленькіх дачок.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Драмлёва не адрадзілася. У 1967 годзе на месцы спаленай вёскі насыпаны Курган Памяці. 12 верасня 1982 года адбылосяўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Драмлёва» (архітэктар Юрый Казакоў, скульптар Уладзімір Вараб’ёў).Пры ўваходзе размешчаны камень-прысвячэнне, укампанаваны ў бетонную форму, якая нагадвае перабітае крыло птушкі. У падножжарукатворнага кургана ўстаноўлена бронзавая кампазіцыя — тры жаночыя фігуры, якіяў журботным маўчанні сядзяць на валунах і ўвасабляюць тры пакаленні: маці, дачка і ўнучка, якія сімвалізуюць вечны трыумф жыцця.Некалькі макетаў падмуркаў на тэрыторыі мемарыяла паказваюць кірунак вясковай вуліцы і размяшчэнне дамоў на ёй, дарожкі з чырвонага шчэбня сімвалізуюць распаленыя вуглі.

Штогод у трагічную дату на месцы «вогненнай вёскі» ладзіцца жалобны мітынг-рэквіем. Драмлёва ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» (Лагойскі раён Мінскай вобласці). У 1999 годзе ў Беларусі выйшла паштоўка, прысвечаная мемарыяльнаму комплексу «Драмлёва». У сувязі з 75-годдзем з дня трагедыі вёскі Драмлёва 17–22 жніўня 2017 года ў Жабінкаўскім раёне прайшоў суботнік па зборы сродкаў на абнаўленне мемарыяльнага комплексу «Драмлёва».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

 

  1. Дремлёво, мемориальныйкомплекс в Жабинковском р-не // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 338–339.

  2. Мемориальный комплекс «Дремлёво» / В. И. Прокопцов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 181.

  3. «Трохвугольнік» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 521.

  4. Населеныя пункты Беларусі, знішчаныя разам з жыхарамі ў 1941–44 нямецка-фашысцкімі захопнікамі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 379–381.

  5. Драмлёва — сястра Хатыні ; Загінуліў в. Драмлёва : [спіс] / падрыхтаваў В. М. Шышчыц. «Мне і сёння сніцца Драмлёва…» : з успамінаў Веры Васільеўны Купіч (у дзявоцтве Юрасік), жыхаркі г. Жабінка / запісаў Р. М. Бензярук. Так я стаў партызанам : з успамінаў Івана Савельевіча Макасюка ; Людзейрасстрэльвалі і палілі : з успамінаў Міхаіла Сільвестравіча Іванюковіча ; У жывых застаўся цудам : з успамінаў МікалаяЯрмашука, ураджэнца в. Драмлёва / запісаў В. М. Шышчыц // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 230–235.

  6. Драмлёва : [гісторыя вёскі]// Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 488.

  7. Сахарчук, В. Балада памяці : 11 верасня 1942 года фашысты спалілі вёску Драмлёва, што на Жабінкаўшчыне : [верш] // Даніна : вершы / Васіль Сахарчук. Мінск, 1988. С. 38–39.

  8. Арабейка, І. Драмлёва : [верш] // Асенні ранак : вершы / Іван Арабейка. Мінск, 1978. С. 8.

  9. Бензярук, А. Драмлёва: попельны верасень : [да 75-годдзя трагедыі в. Драмлёва] / Анатоль Бензярук // Заря. 2017. 9 сентября. С. 4.

  10. Бензярук, А. Няпростае пытанне: колькі? : [да пытання аб колькасці загінуўшых жыхароў в. Драмлёва] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 12 ліпеня. С. 2.

  11. Бензярук, А. Згадваем Драмлёва : [гістарычныя факты аб спаленай в. Драмлёва] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 8 красавіка. С. 2.

  12. Падрубная, Ж.«Драмлёва — боль у маёй душы» : [у Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства, прысвечанае трагедыі в. Драмлёва] / ЖаннаПадрубная // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 17 верасня. С. 3.

  13. Раз у год «ажывае» Драмлёва...: [мітынг у МК «Драмлёва»] / фота Ірыны Жук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 16 верасня. С. 3–4.

  14. Прывіцень, А. В. «У квецені садоў жыло Драмлёва... » : [успаміны ўраджэнца в. Сцяпанкі Аркадзя Віктаравіча Прывіценя пра трагедыю в. Драмлёва] / Аркадзь Віктаравіч Прывіцень ; гутарыў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 9 верасня. С. 2.

  15. Леўчук, В. П. «Ён даражыў адзіным сынам» : [гутарка з сынам Паўла Леўчука, які выратаваўся ад расправы ў в. Драмлёва] / Васіль ПаўлавічЛеўчук ; гутарыў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2014. 10 снежня. С. 3.

  16. Макасюк І. А. Вянок і зямля для Хатыні : [колішні старшыня Сцяпанкаўскага сельсавета падзяліўся ўспамінамі пра лёс драмлёўцаў і паездкуна адкрыццё МК «Хатынь»] /Іван Аксенцьевіч Макасюк ; гутарыў Анатоль Бензярук //Сельская праўда. Жабінка, 2014. 5 ліпеня. С. 2.

  17. Чахлоў, В. С. Погляд праз полымя : [гутарка з апошнім жывым сведкам, які змог выбрацца з полымя Драмлёва] / Віталь Сяргеевіч Чахлоў ; гутарыў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2013. 30 кастрычніка. С. 2.

  18. Косціна, Л. Боль вайны незабыўны : [мітынг-рэквіем у Драмлёве] / Л. Косціна // Сельская праўда. Жабінка, 2008. 13 верасня.

  19. Іванчанка, М. Памяці ахвяр Драмлёва : [мітынг-рэквіем у Драмлёве] / М. Іванчанка // Сельская праўда. Жабінка, 2004. 15 верасня.

  20. Міцковіч, І. Боль і гнеў стукае ў сэрцы : [мітынг уДрамлёве] / І. Міцковіч //Сельская праўда. Жабінка, 2003. 13 верасня.

  21. Міцковіч, І. Боль і гнеўДрамлёва : [мітынг-рэквіем у Драмлёве] / І. Міцковіч // Сельская праўда. Жабінка, 2002. 14 верасня.

  22. Шышчыц, В. Дзеці Драмлёва : [пра Марыю Пасюк (у дзявоцтве Данілюк), жыхарку Драмлёва] / В. Шышчыц // Сельская праўда. Жабінка, 2002. 11 верасня.

  23. Зелянко, С. Яны ў памяці нашай : [мітынг у Драмлёве] / С. Зелянко, Г. Сарокіна //Сельская праўда. Жабінка, 2001. 15 верасня.

  24. Юдицкий, А. «Враги сожгли родную хату» : [о трагедии д. Дремлёво Жабинковского р-на] / А. Юдицкий // Заря. 2000. 21 марта.

  25. Кускевіч, І. Дремлёво : [верш] / Іван Кускевіч // Сельская праўда. Жабінка, 1999. С. 4.

  26. Бензярук, Р. Маналог Змітра Юрасіка : [верш пра трагедыю в. Драмлёва; З. Юрасік выратаваўся з полымя Драмлёва] / Р. Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 1997. 10 верасня.

  27. Памяць бяды : [імёны ахвяр в. Драмлёва] / падрыхтавалі В. Шышчыц, І. Міцковіч //Сельская праўда. Жабінка, 1995. 9 верасня. С. 2.

  28. Бензярук, Р. Боль і смутак у сэрцы : нарыс : [пра Веру Юрасік з в. Драмлёва, якая засталася жывой] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 1994. 20 жніўня. С. 2.

  29. Бензярук, Р.«Мне і сёння сніцца агонь Драмлёва…» : [пра сведак трагедыі ў в. Драмлёва, ураджэнцаў гэтай вёскі] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 1994. 8 чэрвеня. С. 2.

  30. Іванчанка, М. Сястра Хатыні : [з мітынгу ў Драмлёве] / М. Іванчанка // Сельская праўда. Жабінка, 1990. 15 верасня.

  31. Мацвіенка Р. Кветкі нашай памяці : да 46-годдзя са дня расправы над жыхарамі в. Драмлёва / Р. Мацвіенка // Сельская праўда. Жабінка, 1988. 13 верасня. С. 1.

  32. Жук, І. Болю нашага гады не загаілі : [мітынг у Драмлёве] / І. Жук // Сельская праўда. Жабінка, 1987. 15 верасня.

  33. Антонава, А. Боль і гнеў Драмлёва : [жалобны мітынг] / А. Антонава // Сельская праўда. Жабінка, 1986. 16 верасня.

  34. Ганчук, А. Боль застаецца ў сэрцах : [мітынг памяці ў Драмлёве]// Сельская праўда. Жабінка, 1985. 10 верасня.

  35. Гогалеў, А. Паданне пра вёску Драмлёва / А. Гогалеў //Сельская праўда. Жабінка, 1984. 11 верасня.

  36. Макарэвіч, В. Наша Хатынь, наш боль : [трагедыя в. Драмлёва] / В. Макарэвіч // Сельская праўда. Жабінка, 1984. 19 чэрвеня.

  37. Канавалюк, В. Боль і мужнасць : [мітынг памяці ахвяр фашызму ў Драмлёве] / В. Канавалюк //Сельская праўда. Жабінка, 1983. 13 верасня.

  38. Левчук, Н. Рябина над обелиском : [мемориал памяти на месте сожжённой фашистами д. Дремлёво] / Н. Левчук // Сельская газета, 1982. 5 октября.

  39. Канавалюк, В. Набат сэрцаў : [мітынг у Драмлёве] / В. Канавалюк // Сельская праўда. Жабінка, 1981. 15 верасня.

  40. Канавалюк, В. Не маўчыць попел Драмлёва : [мітынг на месцы спаленай немцамі в. Драмлёва] / В. Канавалюк // Сельская праўда. Жабінка, 1980. 16 верасня.

  41. Аксенін, С. Цяпер тут памяць… : [з мітынгу ў Драмлёве] / С. Аксенін //Сельская праўда. Жабінка, 1979. 11 верасня.

  42. Янкевіч, М. Назаўсёды ў сэрцы : [мітынг памяці ахвяр в. Драмлёва] / М. Янкевіч //Сельская праўда. Жабінка, 1973. 11 верасня.

  43. Камінскі, Б. Мы помнім Вас… : [мітынг на месцы былой в. Драмлёва] / Б. Камінскі // Сельская праўда. Жабінка, 1971. 14 верасня.

  44. Малашевский В. Пепел жертв стучит в сердце : [об уничтожении фашистами д. Дремлёво] / В. Малашевский // Заря. 1969. 1 июля.

  45. Лідзіцэ, Арадур, Драмлёва… :[узвядзенне кургана і ўстаноўка мемарыяльнага каменя на месцы знішчанай в. Драмлёва] //Сельская праўда. Жабінка, 1967. 22 красавіка. С. 2.

  46. Гогалеў, А. Драмлёва : [пра спаленую разам з жыхарамі в. Драмлёва] / А. Гогалеў // Сельская праўда. Жабінка, 1967. 25 лютага.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1705 разоў Апошняя змена Пятніца, 30 Кастрычнік 2020 12:04