Аўторак, 17 Кастрычнік 2017 10:28

2017 г. — 75 гадоў з часу масавага знішчэння савецкіх грамадзян каля в. Бронная Гара (Бярозаўскі р-н; 1942)

Па загадзя падрыхтаванаму плану нямецка-фашысцкімі захопнікамі за 400 м ад вёскі Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў маі – чэрвені 1942 года пачалі капаць магілу на плошчы 16 800 кв. м. Для выкапкі магіл немцы мабілізавалі каля 600 грамадзян з вёсак Бярозаўскага раёна. Ямы былі даўжынёй 45–60 м, шырынёй 6–6,5 м, глыбінёй 4 м. Для чаго капаюць ямы, ніхто з іх не ведаў. Для больш хуткага заканчэння работ немцамі былі выкарыстаны выбуховыя рэчывы. Да магіл была пракладзена асобная ветка чыгункі.

 

Па заканчэнні копкі магіл у сярэдзіне чэрвеня 1942 года немцы пачалі дастаўку па чыгунцы на станцыю Бронная Гара грамадзян розных нацыянальнасцей: рускіх, беларусаў, яўрэяў, палякаў. Сярод іх былі мужчыны і жанчыны, грудныя дзеці і нямоглыя старыя. Вагоны з людзьмi прыбывалі з розных месцаў Беларусі: са станцый Бяроза-Картузская, Брэст, Гарадзец, Драгiчын, Iванава, Кобрын і інш. Яны ахоўваліся спецыяльным канвоем немцаў у форме СД і СС. Вагоны прыбыўшых эшалонаў былі перапоўненыя (у кожным вагоне каля 200 чалавек), у выніку чаго сярод змучаных жывых людзей знаходзіліся і мёртвыя.

Эшалоны спынялі поруч падрыхтаваных магіл, пасля чаго праводзілі іх разгрузку на пляцоўцы, абнесенай калючым дротам. Палонных прымушалі распранацца дагала і скідаць вопратку ў кучы, пасля чаго па вузкім калідоры, збудаваным з калючага дроту, адводзілі да ямы і па лесвіцы апускалі ў яе, дзе прымушалі класціся тварам уніз, ушчыльную адзін да аднаго. Пры запаўненні рада немцы расстрэльвалі людзей з аўтаматаў. Такім чынам, шэраг за шэрагам запаўнялі ўсю магілу. Усе гэтыя пакутлівыя дзеянні суправаджаліся немымі крыкамі мужчын, жанчын і дзяцей.

Пры поўнай разгрузцы эшалона і расстрэле людзей, адзенне і іншыя рэчы забітых загружаліся ў вагоны і адпраўляліся ў невядомым накірунку. Падача вагонаў на пляцоўку, дзе праводзіўся масавы расстрэл грамадзян, праводзілася і строга кантралявалася начальнікам станцыі Бронная Гара Хайлем і дзяжурнымі па станцыі Піке і Шмітам (усе трое па нацыянальнасці немцы). Усяго на пляцоўцы, дзе адбыліся масавыя расстрэлы, было восем магіл.Пачынаючы з чэрвеня па лістапад 1942 года немцамі ў раёне Броннай Гары было расстраляна больш за 50 000 мірных савецкіх грамадзян.

У сакавіку 1944 года для таго, каб схаваць сляды сваіх дзеянняў, немцы прыгналі ў лагер, які размяшчаўся на станцыі Бронная Гара, больш за 100 вязняў з розных месцаў Брэсцкай вобласці, якія зрабілі раскопкі магіл і правялі спальванне трупаў. Спальвалі астанкі днём і ноччу на працягу 15 сутак. Для агню былі разабраны і выкарыстаны 48 драўляных ваенных складоў і баракаў, якія знаходзiлiся паблізу, таксама ўжывалася гаручая вадкасць. Пасля заканчэння гэтай працы злачынцамі былі расстраляны і спалены ўсе рабочыя, каб не засталося сведак. На магілах і пляцоўках, дзе адбылося спальванне трупаў, немцы пасадзілі маладыя дрэвы.

У раёне станцыі Бронная Гара немцамі зроблены таксама разбурэнні чыгуначных пуцей і ўсіх станцыйных збудаванняў. Пры адступленні немцаў будынкі падрываліся і спальваліся. Пасля вызвалення Беларусі шляхам апытання сведак устаноўлена, што масавы расстрэл савецкіх грамадзян у раёне Броннай Гары і ва ўрочышчы Смалярка Бярозаўскага раёна праводзіўся немцамі ў складзе камандных войскаў «СД» і «СС».

Звесткі аб трагедыі Броннай Гары змешчаны на плітах мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (Лагойскі раён Мінскай вобласці). Манумент-помнік ва ўрочышчы Бронная Гара быў усталяваны ў 1978 годзе (адноўлены ў ліпені 1994 г.). У 2007 годзе была адкрыта мемарыяльная дошка на чатырох мовах: беларускай, англійскай, іўрыце і ідышы. Штогод сюды, на месца страшных падзей, прыязджаюць родныя і блізкія людзей, якіх расстралялі. Гэта былі звычайныя людзі, якія любілі сваю радзіму, сваіх дзяцей, сваіх блізкіх і родных, але палітыка «звыш-чалавека», фашызм адабралі іх жыццё. Трэба, каб людзі не забыліся аб злачынцах і гэтым жорсткім часе і рабілі ўсё, каб на зямлі быў мір.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Логіс Аляксандра Генадзьеўна, гал. бібліёграф

 

 

  1. Бронная Гора // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 214.

  2. Бронная Гара // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 165–166.

  3. Бронная Гара / З. І. Бялуга // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 80.

  4. Бронная Гара // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 91.

  5. Ботвинник, М. Б.Памятники геноцида евреев Беларуси / Марат Ботвинник. – Минск : Беларуская навука, 2000. – 326 с. – Из содерж.: Бронная Гора. С. 123124.

  6. Сакалоўскі сельсавет. Магілы ахвяр фашызму : [Бронная Гара] // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга. Мінск, 1995. С. 55.

  7. Место массового уничтожения советских граждан : [Бронная Гора] / Н. Д. Сикорин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 118.

  8. Сикорин, Н. Д. Фабрика смети на Бронной Горе / Н. Д. Сикорин. ПоказанияНовиса Романа Станиславовича, 1891 года рождения, жителя деревни Бронная Гора, 12 сентября 1944 г. // Память : историко-документальная хроника Берёзовского района. 2-е изд., перераб. и доп. Минск, 2014. С. 201–206.

  9. Сикорин, Н. Д. Фабрика смети на Бронной Горе / Н. Д. Сикорин // Память : историко-документальная хроника Берёзовского района. Минск, 1987. С. 166–168.

  10. З акта аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Брэсце : [аб знішчэнні Брэсцкага яўрэйскага гета ў кастрычніку 1942 г. на Броннай Гары] // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 67–68.

  11. Сикорин, Н. Чудовищные преступления. Фабрика смерти на Бронной Горе : памятка читателю / Николай Сикорин. – Берёза : [б. и.], 2005. – 15 с.

  12. Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии, 1941–1944 / З. И. Белуга, Г. Г. Белькевич, В. С. Лазебников [и др.]. – Минск : Беларусь, 1984. – 271 с. : ил.

  13. Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 1941–1944 / сост.: З. И. Белуга [и др.]. – Минск : Беларусь, 1965. – 463 с. : ил.

  14. Гуник, С. И ужаснулась земля... : сценарный материал часа памяти / Светлана Гуник // Бібліятэка прапануе. 2017. № 4. С. 2228.

  15. Киватыцкая, Л. По ком звонит колокол : [о памятнике возле деревни Бронная Гора] / Любовь Киватыцкая // Маяк. Берёза, 2015. 28 октября. С. 5.

  16. Мшар, Е. Видеосвидетельство катастрофы : [житель д. Пешки Александр Филлипович Юдчиц стал свидетелем расстрела еврейской семьи] / Елизавета Мшар // Маяк. Берёза, 2011. 14 сентября. C. 4.

  17. Гилева, Л. Невинные жертвы : [о расстреле еврейского населения недалеко от д. Бронная Гора] / Людмила Гилева // Маяк. Берёза, 2009. 20 июня. С. 4.

  18. Кныревич, С. Старый город : [об уничтожении евреев на Бронной Горе] / Сергей Кныревич // Маяк. Берёза, 2009. 27 июня. C. 12.

  19. Кобяк, Э. Бронная Гора — территория скорби и добра / Эдуард Кобяк // Заря. 2007.16 июня. С. 7.

  20. Минеева, И. Памяти жертв Холокоста / Ирина Минеева // Маяк. Берёза, 2007. 17 октября. C. 2.

  21. Васильева, Л. Память о жертвах Холокоста : [об открытии мемориальной плиты в память жертв Холокоста на Бронной Горе] / Людмила Васильева // Газета для вас. Івацэвічы, 2007. 8 чэрвеня. С. 1.

  22. Буданов, В. Пепел гетто стучит в сердца. Память Холокоста жива : [о преступлении немецких оккупантов на Бронной Горе] / В. Буданов // Газета для вас. Івацэвічы, 2007. 30 сакавіка. С. 2.

  23. Мшар, Л. Рэха вайны : [знішчэнне мірнага насельніцтва на Броннай Гары] / Лізавета Мшар // Маяк. Берёза, 2006. 22 июля. С. 7.

  24. Сарычев, В. Ликвидация : [об уничтожении мирного населения на Бронной Горе] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 7 июля. С12.

  25. Иоффе, Э. Бронная Гора / Эммануил Иоффе // Народная газета. 2005. 5 апреля. С. 3.

  26. Ковалёва, А. Пирамиды из камней на Бронной Горе / Алла Ковалёва // Заря. 2004. 10 января. С. 3.

  27. Мшар, Л. Каб ўваскрэсла памяць аб загінуўшых : [знішчэнне мірнага насельніцтва на Броннай Гары] / Лізавета Мшар // Маяк. Берёза, 2003. 29 ноября. C. 6.

  28. Крейдич, М. Конечная станция — Бронная Гора : [о траурном митинге к 60-летию уничтожения еврейского гетто в Бресте] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2002. 16 октября. С. 2.

  29. Гилева, Л. Надежда умирает последней : [о геноциде на Бронной Горе] / Людмила Гилева // Маяк. Берёза, 2002. 27 апреля. C. 3.

  30. Сарычев, В. Вечная боль Бронной Горы : [открытие памятника на Бронной Горе] / Василий Сарычев // Народная газета. 1994. № 21. С. 2.

  31. Селеня, Е. Памяти жертв фашизма : [открытие памятника на Бронной Горе] / Евгений Селеня // Маяк. Берёза, 1994. 19 июля.

  32. Сикорин, Н. Фабрика смерти на Бронной Горе / Николай Сикорин // Маяк коммунизма. Берёза, 1975. 25 ноября. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1651 разоў Апошняя змена Чацвер, 29 Кастрычнік 2020 15:40