Аўторак, 17 Кастрычнік 2017 10:43

9 кастрычніка 2017 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Стальмашука (1922–1966), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, пісьменніка

Уладзімір Іванавіч Стальмашук нарадзіўся 9 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Забалацце Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў пятым дзіцём у вялікай сялянскай сям’і. Пачаў помніць сябе з пастушковай торбачкай за плячыма і рабенькім кійком у руках. Але ў родзе Стальмашукоў цанілі навуку, імкнуліся вывучыць дзяцей. Валодзя закончыў чатыры класы Камяніца-Жыравецкай «паўшэхнай» школы, потым вучыўся ў вячэрняй школе, скончыў у Мінску афіцэрскія курсы Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

 

Асноўныя ўніверсітэты Уладзімір Стальмашук праходзіў падлеткам, дапамагаючы члену КПЗБ, падпольшчыку, роднаму дзядзьку Мікіце. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у партызанскі атрад, які ўзначальвалі вядомыя на Брэстчыне рэвалюцыянеры А. Дзмітрук, І. Салейка, А. Купрыянюк. У атрадзе блізка сышоўся з паэтам Міколам Засімам. Стаў сакратаром антыфашысцкай ячэйкі, уцягваў маладых людзей у барацьбу з акупантамі. Сябраваў з партызанамі С. Шыканавым, П. Спірыдонавым, М. Чарновым, М. Мартысюком, Ф. Тронкінай.

У чэрвені 1944 года Уладзімір Стальмашук добраахвотна пайшоў на фронт. Да 1946 года быў разведчыкам 270-й стралковай дывізіі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» I ступені, «За адвагу».

Пасля дэмабілізацыі працаваў у брэсцкай міліцыі на аператыўна-следчай рабоце. Капітан міліцыі У. І. Стальмашук шчыра адгукаўся на людскія беды і няшчасці, заўсёды гатовы быў прыйсці на дапамогу. Цікавіўся літаратурным жыццём, удзельнічаў у сустрэчах літаб’яднання, якія праводзіў У. А. Калеснік.

Цяжка хворы Уладзімір Іванавіч не дажыў трох дзён да выхаду асноўнага свайго жыццёвага набытку — мастацка-дакументальнай кнігi «Шумят ели» (1966). Аб выданнi шчыра выказаўся У. А. Калеснік: «…гэта сумленна зроблены помнік ягоным сябрам па зброі. Хай ён і не ўсюды блішчыць люстраным полерам, хай месцамі бачныя на ім сляды няхітрага інструмента і нават дрыгаценне рукі, але ад гэтага праца здаецца нам яшчэ больш кранальнай, бо скрозь невялікія памылкі рамёства лепш відаць становіцца высакароднае імкненне чалавека праўдзіва раскрыць веліч легенд Брэсцкіх лясоў, перавесці шум партызанскіх алей на мову слоў і вобразаў… Доўг сумлення, адданы ў першую чаргу тым з сяброў-таварышаў, хто пайшоў ад нас незваротна, а таксама тым, хто жывым сціпла маўчыць аб сваім гераічным мінулым. А яно дастойна ўсеагульнай увагі».

Як запісана ў асабовай справе капітана міліцыі У. І. Стальмашука, «исключён из списка личного состава по причине смерти 10.10.1966 г.». Пахаваны на Камяніца-Жыравецкіх могілках. Рашэннем Мухавецкага сельвыканкама Брэсцкага раёна ад 30 сакавіка 2012 года яго імем названа вуліца п. Мухавец. 14 снежня 2012 года ў Мухавецкім Доме культуры адбыўся вечар памяці Уладіміра Стальмашука.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

Творы У. І. Стальмашука

  1. Шумят ели : [рассказы] / Владимир Стельмашук ; [послесловие В. Колесника ; худож. В. Дементьев]. – Минск : Беларусь, 1967. 136 с. : ил. – Содерж.: Шумят ели ; Вылазка ; Лесное эхо ; Журавлиный крик ; Разедчицы ; Партизанская справка ; Старые раны ; Хвосты ; Милицейская операция.

  2. Шумят ели : (рассказ) / Уладзiмiр Стальмашук // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2010. № 3. С. 4752.

  3. Шумят ели : (рассказ/ Владимир Стельмашук // Заря над Бугом. Брест, 2012. 20 декабря. С. 8.

  4. Журавлиный крик : рассказ / Владимир Стельмашук // Советская Белоруссия. 1966. 19 февраля. С. 4.

 

Аб жыцці і творчасці У. І. Стальмашука

 

  1. Уладзімір Стальмашук (1922–1966) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст, 2008. С. 47–48.

  2. Книга памяти / Т. Н. Алпатова, В. Ф. Бурин, Н. И. Бретун [и др.]. – Брест : Академия, 2004. – 191 с.

  3. Філатаў, Л.Г. Стальмашук Уладзімір Іванавіч / Л. Г. Фiлатаў // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 478–479.

  4. Колесник, В. Быль, что легенды краше / В. Колесник // Шумят ели : [рассказы] / В. И. Стельмашук. Минск, 1967. С. 132–134.

  5. Мартысюк, Н. А. За край родной : [о партизанской деятельности В. Стельмашука] / Николай Андреевич Мартысюк ; лит. запись С. Маслюкова // Буг в огне : [сборник воспоминаний о Великой Отечественной войне]. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1970. С. 286–290.

  6. Колесник, В. Быль, что легенды краше / Владимир Колесник. Ва ўсе вушы слухалі Быкава… / Аляксей Філатаў. Шумяць яліны : памяці адважнага партызана, аўтара кнігі «Шумяць яліны» : [верш] / Васіль Жуковіч. Згарэў, як зорка… : [верш] / Міхась Рудкоўскі. Им жить на улице Стельмашука : [о вечере памяти В. Стельмашука] // Заря над Бугом. Брест, 2012. 20 декабря. С. 8.

  7. Гарай, А. О чём шумят ели : [о В. Стельмашуке] / Анатолий Гарай // Заря. 2012. 13 декабря. С. 18.

  8. Рудкоўскі, М. Успамін пра літаратурны чацвер / М. Рудкоўскі // Брестский курьер. 2011. 13 апреля. С. 1.

  9. Гарай, А. Шэбрынскі лес : памяці Уладзiмiра Стэльмашука : [верш] / Анатоль Гарай // Заря. 1967. 19 апреля. С. 4.

  10. Горба, Н. День памяти писателя : [в будущем году писателю из дЗаболотье Владимиру Стельмашуку исполнилось бы 75 лет] / Н. Горба // Заря над Бугом. Брест, 1996. 11 сентября. С. 3.

  11. Гарай, А. Пра сяброў па зброі : [пра кнігу У. Стальмашука «Шумят ели»] / Анатоль Гарай // ЛіМ. 1967. 17 кастрычніка. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 896 разоў Апошняя змена Чацвер, 29 Кастрычнік 2020 15:19