Чацвер, 26 Кастрычнік 2017 09:27

8 кастрычніка 2017 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Любові Сямёнаўны Дзікавіцкай (1962), паэткі

Любоў Сямёнаўна Дзікавіцкая (Будзько) нарадзілася 8 кастрычніка 1962 г. у в. Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1978 г. скончыла Востраўскую васьмігодку. Пасля заканчэння Ладаражскай сярэдняй школы (1980) паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала настаўніцай літаратуры Востраўскай школы (1980–1981), настаўніцай нямецкай мовы Жолкінскай школы (1981–1983).

 

З 1983 г. Любоў Дзікавіцкая жыве ў г. Пінску. Да 1993 г. працавала карэктарам спецвыпуску газеты «“3вязда” на меліярацыі Палесся», газеты «Полесский край». З 1996 г — загадчыца аддзела сацыяльных праблем пінскай гарадской газеты «Пінскі веснік», з 1999 г. — карэктар пінскай газеты «Варяг-Пресс» унітарнага масмедыяпрадпрыемства М. У. Жылюка «Варяг».

Любоў Дзікавіцкая піша вершы са школьных гадоў. Брала ўдзел у семінарах маладых пісьменнікаў у Доме творчасці «Іслач», неаднойчы з’яўлялася ўдзельніцай літаратурных семінараў у Каралішчавічах. Творы друкаваліся ў літаратурным альманаху «Дзень паэзіі», часопісах «Маладосць», «Нёман», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у абласным і мясцовым друку, рэгіянальных літаратурных зборніках «Піншчына літаратурная», «Белай вежы свет», «На ладонях Припяти и Пины». Перакладала вершы на рускую мову. У 2006 г. прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У паэзii Л. Дзiкавiцкай усё выпакутавана ў душы, а потым выпiсана ў радок. Чытаеш i пераконваешся, наколькi ўсё тое, аб чым вершы, ёй знаёма, блiзка, перажыта самою. Вершы пiшуцца сэрцам. Гэта яно кiруе пяром па аркушы белай паперы. Гэта яно: выказваецца, выгаворваецца, выбольваецца. Спароджаныя Любоўю Дзiкавiцкай творы сведчаць аб гэтым дужа, яскрава. Унiклiвы i спачуваючы чытач пачуе няўрымслiвае i неспакойнае сэрца паэта.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Паўлюкавец Наталля Уладзіміраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы Л. С. Дзікавіцкай

  1. «…Здесь белы от черемухи ночи…» ; Яблоки ; «…Так нечасто оно бывает» : [стихи] / Любовь Диковицкая // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с бел. В. Гришковца. Минск, 2010. С. 134–136.

  2. «Пад пранізліва-сінім...» ; «Бывае часіна — і тлумна, і золка...» ; «А памятаеш…» ; «Барвовы прамень...» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Дзень паэзіі, 2005 / уклад. В. Шніпа. Мінск, 2005. С. 61–62.

  3. «А памятаеш…» ; «Вальс Штрауса…» ; «Пад пранізліва-сінім... » ; «Хапае гарлапанаў і падлюг…» ; «Тады ліў дождж…» ; «Барвовы прамень…» : [вершы] // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2004. С. 51–53.

  4. «Раскладае...» ; «Паселі ветры...» ; «Сцяжынкаю лясною...» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Піншчына літаратурная : літаратурна-мастацкі зборнік / рэдкал. : М. І. Ляшук (гал. рэд.) [і інш.]. Пінск, 1999. С. 29–30.

  5. «Так нечаста яно бывае…» ; Вербніца ; «Тут чаромха…» ; Яблыкі : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Дзень паэзіі – 86 : новыя вершы пра паэтаў і паэзію / уклад. Я. Міклашэўскі. Мінск, 1986. С. 62–63.

  6. «У месячным святле...» ; «На сенажаць...» ; «Гарэзяць вятры на халодных вірах...» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 2017. 31 августа.

  7. «Вясне не патрэбна ведаць…» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 2017. 10 июня. С. 10.

  8. «Ноч абернецца…» ; «Бацька косіць траву…» ; «Куды дзяюцца тыя словы…» ; «Раскладае верасень кастры…» ; «Мне шкада, што птушкi…» ; «Павісла зорка ў настылым голлi…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Маладосць. 2012. № 8. С. 23–24.

  9. «Мне шкада...» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // ЛіМ. 2011. 2 верасня (№ 35). С. 17.

  10. «...Ноч абернецца...» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // ЛіМ. 2011. 22 красавіка (№ 16). С. 5.

  11. «Пакуль снягі ляцелі да зямлі...» ; «Замець асенняй лістоты…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 2008. 24 января.

  12. «Азірнуцца — часу не было…» ; «Набрынялі вятры…» ; «На пюпітры забылi ноты…» ; «Па ўскрайку дня — як па лязе…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Маладосць. 2007. № 11. С. 59.

  13. «Азірнуцца — часу не было» ; «На пюпітры забылi ноты... » ; «Набрынялі вятры пахам спелых ажын...» ; «Па ўскрайку дня — як па лязе…» ; «Ноч такая бяздонная... » : [вершы]/ Любоў Дзікавіцкая // Заря. 2007. 20 сентября. С. 17.

  14. «Здесь белы от черемухи ночи…»; Яблоки; «Так нечасто оно бывает…»: [стихи] / Любовь Диковицкая ; пер. с бел. В. Гришковца // Нёман. 2007. № 8. С. 87–88.

  15. Такі Вялікі час : [аб рамане-хроніцы Мікалая Елянеўскага «Время пастыря»] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 2007. 9 июня. С. 3.

  16. Вербніца : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 2007. 7 апреля. С. 9.

  17. «Ноч абернецца…» ; «Бацька косіць траву…» ; «Куды дзяюцца тыя словы…» ; «Раскладае верасень кастры…» ; Вербніца ; «Пад пранізліва-сінім…» ; «Мне шкада…» ; «Павісла зорка…» ; «Паселі ветры…» ; «Вальс Штрауса…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Маладосць. 2006. № 11. С. 49–51.

  18. «Не знойдеш…» ; «Уздыхнулася цяжка…» ; «Павісла зорка…» ; «Таемнасць векавых…» ; «Недзе тут…» ; «Кідае вецер у акно…» ; «Вятры паселі ў коўзкія чаўны…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // ЛіМ. 2006. 28 ліпеня (№ 30). С. 8.

  19. «Куды дзяюцца…» ; «Не знойдеш…» ; «Уздыхнулася цяжка…» ; «Павісла зорка…» ; «Таемнасць векавых…» ; «Ты набіў далярамі кішэню…» ; «Пакуль над галавой…» ; «Паселі ветры ў коўзкія чаўны…» ; «Недзе тут…» ; «Кідае вецер у акно…» ; «Прабачце мне…» ; «Ноч абернецца дзікім селезнем…» ; «Дзёрзка яблыні ўспыхнулі белым…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 2006. 10 июня. С. 4.

  20. «Так нечасто оно бывает» ;«Здесь белы от черемухи ночи…» : [стихи] / Любовь Диковицкая ; пер. с бел. В. Гришковца // Полесская правда. Пинск, 2005. 29 января.

  21. Яблоки : [стих] / Любовь Диковицкая ; пер. с бел. В. Гришковца // Пінскі веснік. 2005. 21 студзеня.

  22. «Дарогі маёй Айчыны…» ; «Тут чаромха цвіце апантана…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 2004. 2 июля.

  23. «Бывае часіна і тлумна, і золка...» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 2004. 22 мая.

  24. «А памятаеш…» ; «Вальс Штрауса…» ; «Пад пранізліва-сінім...» ; «Тады ліў дождж... » : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 2003. 26 июля. С. 3.

  25. «Вальс Штрауса…» ; «А памятаеш…» ; «Прабачце мне…» ; «Мне шкада...» ; «Павісла зорка...» ; «Тады ліў дождж...» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // ЛіМ. 2003. 2 мая (№ 18/19). С. 8–9.

  26. «Кідае вецер у вакно...» ; «Мне шкада...» ; «Я схаваю ўсмешку...» ; «Павісла зорка...» ; «Паселі ветры» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Пінскі веснік. 1997. 25 лістапада.

  27. «Аглянуцца — часу не было…» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1990. 14 декабря.

  28. Дай мне зямля: [верш]/ Любоў Дзікавіцкая // Звязда. 1990. 5 студзеня.

  29. «Крэсляць ноч цягнікі» : [верш]/ Любоў Дзікавіцкая // Заря. 1989. 30 мая.

  30. «Сцяжынкаю лясною…» ; «Прабачце мне…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Звязда на меліярацыі Палесся. 1987. 3 кастрычніка.

  31. «Не саромцеся мовы...» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 1987. 21 мая.

  32. Яблыкі ; «Пісьмы...» ; «Паселі ветры ў коўзкія чаўны…» ; «Зацята хлешча па рабіне дождж...» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1985. 5 ноября.

  33. Беларусь ; Заўжды з табой ; Сцяжынка ў жыццё ; Родная вёска : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1985. 23 мая.

  34. Чаканне ; «Тут чаромха цвіце…» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1985. 21 мая.

  35. «Ноч такая бяздонная»; Эскіз ; Экспромт ; «Сваталі дзяўчыне…» : [вершы] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1985. 7 марта.

  36. «Над маёй Белай Руссю…» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 1984. 19 июля.

  37. «Міг — і ўсё…» ; «Ноч абернецца…» : [вершы] / Л. Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1984. 13 апреля.

  38. Вяртанне ; «З кватэрнай збягу цішыні…» : [вершы] / Л. Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1984. 16 марта.

  39. «Адышлі ў нішто трывогі…» : [верш] / Любоў Дзікавіцкая // Заря. 1984. 8 марта.

  40. Над маёй Белай Руссю… : [верш] / Л. Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1983. 27 декабря.

  41. Мы танцуем : [верш] / Л. Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1983. 29 июня.

  42. «Цябе я бачыла ў сне...» : [верш] / Л. Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 1982. 30 апреля.

  43. Мая вёска ; Старая тэма ; Не шумi, чаромха : [вершы] / Люба Дзікавіцкая // Заря. 1981. 9 октября.

 

Аб жыцці і творчасці Л. С. Дзікавіцкай

 

  1. Любоў Дзікавіцкая // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 496.

  2. ЛюбоўДзікавіцкая //Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 306.

  3. Дзікавіцкая(Будзько) Любоў  // Маладосць. 2008. № 2. С. 112.

  4. ДзікавіцкаяЛюбоў Сямёнаўна // Святло палескіх зорак. Жаночая паэзія Піншчыны. Раённы агляд-конкурс на лепшы краязнаўчы летапіс «Край мой — Піншчына». Пінск : Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Пінскай РЦБС, 2011. С. 18–19.

  5. Елянеўскі, М. Задуменнасць «мураговага» радка : [аб творчасцi Любы Дзікавіцкай] / Мікалай Елянеўскі // Полесская правда. Пинск, 2006. 10 июня.

  6. Удачный дебют : Любовь Диковицкая стала победительницей литературного конкурса газеты «Женский калейдоскоп» // Пінскі веснік. 2003. 7 сакавіка.

  7. Шушко, А. Вершы пішуцца сэрцам : [аб творчасці Л. Дзікавіцкай] / Анатоль Шушко // Пінскі веснік. 1997. 25 лістапада.

  8. Голос набирает силу : [Л. Диковицкая] // Полесская правда. Пинск, 1985. 7 марта.

  9. Квир, А. Знакомьтесь : Любовь Диковицкая / А. Квир // Полесская правда. Пинск, 1981. 23 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1642 разоў Апошняя змена Пятніца, 30 Кастрычнік 2020 10:28