Субота, 04 Лістапад 2017 11:10

16 верасня 2017 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Луізы Арнер Бойд (1887–1972), амерыканскай даследчыцы i падарожнiцы, якая адкрыла свету Пінскае Палессе

Луіза Арнер Бойд нарадзілася 16 верасня 1887 года ў Злучаных Штатах Амерыкі. Яе бацька валодаў залатым рудніком у Каліфорніі. З дзяцінства марыла аб прыгодах, далёкіх краінах. У 1918 годзе прыехала ў Еўропу, у якасці медсястры змагалася супраць эпідэміі іспанкі (грыпу), хваробы, якая забрала мільёны чалавек. Пасля смерці бацькоў у 1919 годзе Луіза Бойд атрымала значную спадчыну, стала адной з самых багатых жанчын Амерыкі.

 

З 1922 года пачала шмат падарожнічаць па свеце як турыст. У 1924 годзе Луіза Бойд на свае сродкі арганізавала першую экспедыцыю ў Арктыку. Праз два гады яна зноў адправілася ў Арктыку, фатаграфавала льды, збірала ўзоры флоры, палявала на мядзведзяў і цюленяў. У 1928 годзе ўрад Нарвегіі ўзнагародзіў даследчыцу крыжам Святога Олафа за пошукі ў Баранцавым моры на арандаваным ёю судне знакамітага падарожніка Руаля Амундсэна.

З пачатку 1930-х Луіза Бойд актыўна ўключылася ў навуковую дзейнасць Амерыканскага геаграфічнага таварыства. У 1934 годзе даследчыца ўзяла ўдзел у рабоце міжнароднага кангрэса географаў у Варшаве. Яна здзейсніла навуковую экспедыцыю па землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, якія тады ўваходзілі ў склад Польшчы. Шлях амерыканкі пралёг ад Перамышля і Львова праз Ковель, Кобрын, Пінск, Клецк, Нясвіж і далей праз Слонім на Вільню. Асаблівым жаданнем у яе было паглядзець экзотыку балот — Пінскае Палессе.

З канца верасня па канец кастрычніка 1934 года Луіза Бойд знаходзілася ў Пінску Палескага ваяводства і яго наваколлях (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці). Яе суправаджалі польскія географ Станіслаў Гажухоўскі і этнограф Ванда Равеньская. Штаб экспедыцыі размясціўся ў пінскай гасцініцы «Англійская» (будынак дасюль захаваўся па вул. Леніна, 2). Старажытны Пінск і яго наваколлі — вёскі Гарадзішча, Кнубава, Кудрычы, Курадава, Пінкавічы, Тупчыцы — зачаравалі падарожнiцу. Ёю было зроблена мноства фотаздымкаў — рэкі, балоты, азёры, рыбакі і іх чаўны, вясковыя наведвальнікі кірмашу ў Пінску, штодзённае жыццё палескіх вёсак.

Па тэрыторыі тагачаснай Польшчы Луіза Бойд праехала каля 10 тысяч км, зрабіла каля 2 500 фотаздымкаў (з іх на Палессі каля 700). Вынікам паездкі на Палессе стаў яе вялікі, на 20 старонках, артыкул у часопісе «TheGeographicalReview» (1936. Т. 24). Затым з’явіўся фотаальбом «PolishCountrysides» («Польская правінцыя». Нью-Ёрк, 1937), дзе было змешчана каля 500 здымкаў. Альбом стаў адкрыццём для ўсяго свету Палесся ва ўсёй яго шматграннасці, самабытнасці і арыгінальнасці.

У 1937–1938 гадах Л. А. Бойд актыўна вывучала Грэнландыю і акіян паблізу Нарвегіі. У час Другой сусветнай вайны па заданні ўрада ЗША вывучала магнітнае поле Паўночнага полюса, бо праз гэты рэгіён праходзілі міжнародныя сеансы радыёсувязі «Еўропа – ЗША». У 1955 годзе яна ва ўзросце 67 гадоў на самалёце адправілася ў рызыковы палёт над Паўночным полюсам і стала першай жанчынай, якая там пабывала.

Усе свае грашовыя накапленні Л. А. Бойд уклала ў навуку. Яна даказала ўсяму свету, што грошы могуць служыць дабру і чалавеку. Падарожніца памерла 14 верасня 1972 года ў Сан-Францыска.

У 1984 годзе ў г. Мілуокі (ЗША) з вялізарным поспехам прайшла выстава «Паляшук вачыма Луізы Бойд», якая ў 1987 годзе дэманстравалася ў Польшчы. У 1991 годзе ў Кракаве быў выдадзены фотаальбом «Kresy. Fotografiez 1934 r.», дзе большасць здымкаў (155) прысвечана Беларускаму Палессю. Фотаздымкі Л. А. Бойд з’яўляюцца гісторыка-этнаграфічным дакументам эпохі, каштоўным артэфактам, які знаёміць нас з мінулым Палесся.

У 2015 годзе Беларусь далучылася да міждзяржаўнага праекта «Шляхамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі». У красавіку 2015 года ў Пінску адбылася прэзентацыя турыстычнага маршрута «Шляхамі экспедыцыі Луізы Бойд», які пралягае праз тыя вёскі Пінскага раёна, у якіх пабывала вандроўніца. 16 снежня 2015 года Музей Беларускага Палесся атрымаў у падарунак бiблiяграфiчную рэдкасць — фотаальбом Луiзы Бойд «PolishCountrysides» (1937). У в. Пінкавічы Пінскага раёна адбылася прэзентацыя фотаальбома «Палессе Луізы Бойд» (у ім 110 фота) і паказ дакументальнага фільма «Палессе Луізы Бойд», знятага тэлерадыёкампаніяй «Пінск». У жніўні – лістападзе 2016 года прайшоў Першы палескі фотаконкурс імя Луізы Бойд «Палессе ў аб’ектыве», у якім удзельнічаў 41 малады фатограф. У кастрычніку 2016 года ля Пінкавіцкага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа ўстаноўлены памятны знак у гонар экспедыцыі Луізы Бойд па Пінскаму Палессю.

З мэтай папулярызацыі і захавання палескай спадчыны легендарнай падарожніцы Л. А. Бойд гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» ініцыявала чарговы праект «Да 130-годдзя Панны Палесся», які будзе рэалізаваны ў верасні – снежні 2017 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Палессе Луізы Бойд = PolesyeofLouiseBoyd = Полесье Луизы Бойд = PolesieLouiseBoyd : фотаальбом выдадзены ў рамках праекта «Шляхамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі», падтрыманага Пасольствам ЗША ў Беларусі. Рэалізаваны па ініцыятыве Інфармацыйна-асветніцкай установы «Інстытуцыйнае развіццё» / аўтары-укладальнікі Э. Злобін, Д. Кісель ; пер. Т. Хвагіна, С. Царук, Я. Ліцкевіч. – [Б. м. : б. и., 2015?]. – 161 с. : іл.

  2. Гришковец, В. Полесские пути-дороги Луизы Бойд : [к 130-летию со дня рождения] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 26 сентября. С. 8.

  3. Кисель, Д. В честь 130-летия исследовательницы Полесья : [о планах празднования юбилейной даты Луизы Арнер Бойд] / Дмитрий Кисель // Полесская правда. Пинск, 2017. 16 сентября. С. 4.

  4. Куницкий, П. Якуб Колас «породнился» с Луизой Бойд в Пинковичах : памятный знак оплатило посольство США / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2017. 7 апреля. С. 2.

  5. Пинчанин стал вторым призером в фотоконкурсе имени Луизы Арнер Бойд «Полесье в объективе» : [об итогах фотоконкурса] // Полесская правда. Пинск, 2016. 5 декабря.

  6. Михайлюк, Е. Ценность святынь определят эксперты : [памятник американской путешественнице Луизе Арнер Бойд установят в Пинском районе] / Елена Михайлюк // Полесская правда. Пинск, 2016. 8 июня. С. 4.

  7. У гонар Луізы Бойд // Народная трыбуна. 2016. 20 мая (№ 21). С. 3.

  8. Факт для истории : памятный знак в честь американской экспедиции Луизы Арнер Бойд поставят в Пинском районе // Полесская правда. Пинск, 2016. 14 мая. С. 2.

  9. Осмоловский, А. Американская путешественница: «Полешуки отличаются от других людей» : [в Пинском районе прошла презентация фотоальбома «Полесье Луизы Бойд»] / Андрей Осмоловский // «Комсомольская правда» в Белоруссии. 2016. 29 марта. С. 12.

  10. Жилко, В. Полесье, открытое миру американкой : [в Лунинецком музее прошла презентация фотоальбома «Полесье Луизы Бойд»] / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2016. 18 февраля (№ 7). С. 16.

  11. Профтур-2016 : [Пинский район представит на профсоюзной экскурсионно-туристической выставке «Профтур-2016» проект «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки»] / подготовила Анна Владимирова // Полесская правда. Пинск, 2016. 23 января. С. 3.

  12. Коршук, В. Скульптура Луизы Арнер Бойд : [памятник исследовательнице Полесского края Луизе Арнер Бойд установят в д. Пинковичи] / Виктория Коршук // Сельская газета. 2015. 29 декабря. С. 6.

  13. Ильенков, В. История расширяет горизонты : [временный поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд посетил Пинщину в рамках презентации проекта «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд»] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2015. 26 снежня. С. 2.

  14. Михайлюк, Е. Памятник американской путешественнице Луизе Арнер Бойд установят в Пинском районе / Елена Михайлюк // Варяг-пресс. Пинск, 2015. 25 декабря (№ 52). С. 2.

  15. Палеская спадчына амерыканкі : [у музеі Я. Коласа ў Пінкавічах адбылася прэзентацыя фотаальбома «Палессе Луізы Бойд»] // Народная трыбуна. 2015. 25 снежня (№ 52). С. 3.

  16. В сети появился фильм «Полесье Луизы Бойд» // Полесская правда. Пинск, 2015. 25 декабря.

  17. Милевская, Н. Полесское наследие Луизы Бойд / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2015. 19 декабря. С. 1, 4.

  18. Куницкий, П. «Зямля пад белымі крыламі» Скотта Роланда : [Пинский район посетил временный поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд в рамках презентации проекта «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки по Полесью»] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 18 декабря. С. 3.

  19. Луиза Бойд на Полесье : [на Пинщине начались съёмки фильма об американской экспедиции на Полесье] / по материалам портала «Медиа-Полесье» // Полесская правда. Пинск, 2015. 18 июля. С. 4.

  20. Строцкая, Г. На Пинщине увековечат память об американской исследовательнице и путешественнице / Галина Строцкая // Беларускi час. 2015. 24 красавiка.

  21. Куницкий, П. Экзотика Полесья глазами американки : в Пинском районе реализуется уникальный проект : [«Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки по Полесью»] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 15 апреля. С. 6.

  22. Милевская, Н. Открывая миру Полесье : [о проекте «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки по Полесью»] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2015. 15 апреля. С. 1–2.

  23. Гришковец, В. Дорогами легендарной американки : [временный поверенный в делах США в Республике Беларусь Скотт Роланд посетил Пинщину] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 14 апреля. С. 5.

  24. Мальдис, А. Американка на Полесье : [о путешествии Луизы Арнер Бойд на Полесье в 1934 г.] / Адам Мальдис // Советская Белоруссия. 2010. 25 сентября. С. 29.

  25. Boyd, L. A.Kresy : fotografiez 1934 r. / LouiseArnerBoyd ; wstęp: SusanGibsonMikoś ; [przekł. zjęz. ang.: JaninaFenrychowa]. – Kraków : Wydaw. Znak, 1991. – 24, [2] s., [132] s. tabl.

  26. Kłossowich, J.AmerykankanaKresach : [пра кнігу з фотаздымкамі Луізы Арнер Бойд «Kresy. Fotografiez 1934 r.» (Kraków, 1991)] / JanKłossowich // Spotkania. 1992. № 12. S. 32–33 : fot.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1577 разоў Апошняя змена Чацвер, 29 Кастрычнік 2020 15:09