Субота, 04 Лістапад 2017 11:14

1 мая 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Марата Васільевіча Краўцова (1937–2014), спецыяліста ў вобласці гідратэхнічнага будаўніцтва, доктара тэхнічных навук

Марат Васільевіч Краўцоў нарадзіўся 1 мая 1937 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. Бацька працаваў снабжэнцам на Аршанскім мясакамбінаце, трапіў пад кола сталінскіх рэпрэсій, яго расстралялі без суда і следства ў 1939 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны Марат з маці знаходзіўся ў в. Ламаносава Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У снежні 1943 года ішоў бой за вызваленне вёскі; у зямлянку, дзе яны хаваліся, заляцела граната, маці загінула. Марат Краўцоў выхоўваўся ў Езярышчанскім дзіцячым доме Гарадоцкага раёна.

 

З 14 гадоў Марат Краўцоў быў накіраваны ў рамеснае вучылішча, працаваў слесарам. Вучыўся ў вячэрняй школе працоўнай моладзі, закончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. У 1965 годзе закончыў аспірантуру Інстытута водных праблем Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР у Мінску. Працаваў у Беларускім палітэхнічным інстытуце, выкладаў гідраўліку. У 1968 годзе М. В. Краўцоў абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование закономерностей движения взвешенных частиц сферической формы в отстойниках».

З 1971 года М. В. Краўцоў працаваў на кафедры «Ачыстка вады, каналізацыя і сантэхніка» (з 1975 г. — кафедра «Гідраўліка і водаснабжэнне») Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (з 2000 г. — дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), выкладаў гідраўліку і экалогію. Дацэнт, у 1973–1976 гадах — загадчык кафедры. У 1990 годзе ў Маскве абараніў доктарскую дысертацыю «О закономерностях и основах расчёта взаимодействия потока жидкой среды с внутренней диспергированной фазой и внешними граничными поверхностями». Мае шэраг патэнтаў на вынаходніцтвы.

Марат Краўцоў адрозніваўся неабыякавасцю, цягай да справядлівасці, заўсёды меў сваю пазіцыю, настойваў на праве беларусаў быць народам. Падобна да Андрэя Сахарава, звяртаў увагу ўлады на важнасць навукі і навукоўцаў як людзей, якія мысляць сістэмна. Сам распрацоўваў прапановы больш сэнсоўнага і справядлівага ўладкавання грамадства, асобных яго падраздзелаў. Непакоіўся аб якасці пітной вады ў дамах жыхароў Брэста.

Марат Васільевіч прыняў удзел у здымках дакументальнага фільма «Линия Сталина на детской ладони» («Белсат», 2015), дзе падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства. Рэжысёр Галіна Самойлава зняла кінастужку пра дзяцей тых людзей, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій 1930-х.

Яго сын, Аляксандр Маратавіч Краўцоў (1972), закончыў Брэсцкі палітэхнічны інстытут (1999), абараніў кандыдацкую дысертацыю (2007), дацэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

М. В. Краўцоў пасля цяжкой хваробы памёр 5 снежня 2014 года. Пахаваны на Паўночных могілках г. Брэста (квартал 5/5).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы М. В. Краўцова

  1. Общее уравнение закона гидравлического сопротивления при стесненном падении одиночного шара и движении жидкости в зернистых слоях / М. В. Кравцов, А. М. Кравцов // Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ. Энергетика. 2015. № 3. С. 8596.

  2. Характер движения и скорости свободно падающих шаров в жидкостях / Кравцов М. В., Кравцов А. М. // Энергетика. 2011. № 2. С. 80–87.

  3. О закономерностях и основах расчета взаимодействия потока жидкой среды с внутренней диспергированной фазой и внешними граничными поверхностями : автореферат диссертации... доктора технических наук / Кравцов Марат Васильевич ; Всесоюз. комплекс. науч.-исслед. и конструкт.-технол. ин-т водоснабжения, канализации, гидротехн. сооружений и инженер. гидрогеологии. – Москва, 1990. 46 с.

  4. Гидромеханические процессы и сооружения гидроочистки / Марат Васильевич Кравцов. – Минск : Ураджай, 1990. – 226 с. : ил.

  5. Санитарно-техническое оборудование зданий : учебное пособие для студентов вузов, обучающихся по специальности «Водоснабжение и канализация» / МВКравцов, И. К. Лазарчук, И. В. Федюкович. Минск : Вышэйшая школа, 1983. – 197 с. : ил.

  6. Гидравлика зернистых материалов / Марат Васильевич Кравцов ; под ред. П. В. Шведовского. – Минск : Наука и техника, 1980. – 168 с. : ил.

  7. Исследование закономерностей движения взвешенных частиц сферической формы в отстойниках : автореферат диссертации... кандидата технических наук : 486. Гидротехническое строительство и сооружения / Марат Васильевич Кравцов. Минск, 1968. – 21 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. В. Краўцова

 

  1. Памяці Марата Краўцова / група сяброў // Брестский курьер. 2014. 11 декабря (№ 50). С. 27.

  2. Кафедра «Водоснабжение, водоотведение и теплоснабжение» // Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (19662006 гг.) / [В. Н. Кудрицкий]. Брест : БрГТУ, 2006. С. 107109.

  3. Кравцов, М.В. О пенсии и пенсионерах, или Кто и как сводит концы с концами / Марат Васильевич Кравцов ; беседовал Евгений Беласин // Брестский курьер. 2011. 13 января (№ 2). С. 20.

  4. Кравцов, М.В. Беседы с Маратом Кравцовым о жизни, науке и связи времен / Марат Васильевич Кравцов ; собеседника расспрашивал Евгений Беласин // Брестский курьер. 2010. 30 декабря (№ 53). С. 20–21.

  5. Шапран, Ю. Колючая тень ГУЛАГа до сих пор преследует узников : [о судьбе пострадавших от репрессий, в т. ч. о М. В. Кравцове] / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2010. 9 декабря (№ 50). С. 22.

  6. Шапран, Ю. Фотофакт : [о встрече в День памяти жертв политических репрессий у памятника на Тришинском кладбище; упоминается М. В. Кравцов] / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2010. 4 ноября (№ 45). С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1226 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 12:06