З 1939 года К. В. Мацюшэўскі служыў у Чырвонай арміі. У 1941 годзе з адзнакай скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча, быў накіраваны ў Калінінскую ваенную акругу, дзе і застала яго Вялікая Айчынная вайна. На фронце быў палітруком роты, камандзірам батальёна. 22 ліпеня 1942 года цяжка паранены на Паўночна-Заходнім фронце, лячыўся ў Калініне, затым — ва Уладзіміры. Пасля шпіталя накіраваны ў ваенную школу, якая рыхтавала санінструктараў, служыў намеснікам начальніка школы да канца вайны.
У 1945 годзе абвастрылася хвароба, атрыманая ў выніку ранення. Пасля працяглага лячэння ў маскоўскім шпіталі К. В. Мацюшэўскі быў дэмабілізаваны, з 1946 года знаходзіўся на партыйнай рабоце, быў лектарам Пінскага абкама КПБ. У 1948–1956 гадах — другі, затым са студзеня 1950 года па снежань 1956 года — першы сакратар Давыд-Гарадоцкага райкама КПБ Пінскай вобласці.
У Давыд-Гарадку ў 1953–1954 гадах у творчай камандзіроўцы пабывала маладая руская пісьменніца Лідзія Абухава, якая сабрала матэрыял і напісала аповесць «Глубынь-городок» (1955). Л. А. Абухава апісала край Пагарыння, яго цяжкія пасляваенныя справы і клопаты, з дакладным бачаннем цяжкасцей, непрыдуманнасцю дэталяў, жыццёвых сітуацый і чалавечых паводзін. У адным з цэнтральных герояў аповесці, сакратары райкама Фёдары Ключарове, сучаснікі пазналі К. В. Мацюшэўскага.
У снежні 1956 года К. В. Мацюшэўскі абраны першым сакратаром Пінскага гаркама КПБ. Завочна вучыўся і паспяхова закончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). У 1958–1963 гадах — першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, у 1963–1964 гадах — першы сакратар Магілёўскага сельскага абкама КПБ.
Са снежня 1964 года па 1983 год — старшыня Брэсцкага аблвыканкама, у 1964–1984 гадах — член бюро абкама КПБ. У гэты час на Брэстчыне ствараюцца гіганты прамысловасці (Баранавіцкія трыкатажная фабрыка, баваўняны камбінат, завод аўтаматычных ліній, Жабінкаўскі цукровы завод, Пінскі камбінат трыкатажных вырабаў і інш.), агратэхнічныя комплексы ў саўгасах і калгасах, сацыяльна-культурныя аб’екты, развіваюцца адукацыя і ахова здароўя. У Брэсце былі пабудаваны магутныя прадпрыемствы — электрамеханічны завод (1965), электралямпавы завод (1966), панчошны камбінат (1968), рэканструяваны дывановы камбінат (1965; 1983), узведзены будынак абласной бібліятэкі імя М. Горкага (1969), мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971), новы корпус педагагічнага інстутута імя А. С. Пушкіна (1984), з’явіліся інжынерна-будаўнічы інстытут (1966), абласны тэатр лялек (1968) і інш.
Канстанцін Вікенцьевіч прымаў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4, 5 і 6-га скліканняў (1954–1966), Вярхоўнага Савета БССР 3-га (1951–1954), 7 і 8-га (1967–1974) скліканняў, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 і 8-га скліканняў. За мужнасць і адвагу, праяўленыя на франтах Вялікай Айчыннай вайны, і самаадданую працу ў пасляваенныя гады ўзнагароджаны ордэнамі Леніна (1973), Кастрычніцкай рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалямі.
Пасля выхаду на пенсію жыў у Мінску. З жонкай, Вольгай Іванаўнай, пазнаёміўся ў час працы ў дзіцячым доме, дзе яна была выхавацелькай. Ажаніліся ў верасні 1937 года, выхавалі дзвюх дачок: Ядвіга Канстанцінаўна, заслужаная настаўніца; Валянціна Канстанцінаўна, кандыдат эканамічных навук.
К. В. Мацюшэўскі памёр 17 кастрычніка 1999 года.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Матюшевский Константин Викентьевич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2011. Т. 2, кн. 2. С. 110.
-
Матюшевский Константин Викентьевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 413.
-
Мацюшэўскі Канстанцін Вікенцьевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 415.
-
Мацюшэўскі Канстанцін Вікенцьевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 107.
-
Литвинчук, В. А. О времени, о людях, о себе… : [очерки] / Василий Андриянович Литвинчук. – Брест : Альтернатива, 2009. – 119 с. – Из содерж.: К. В. Матюшевский. С. 53–54.
-
Хорошко, Н. С. И светится жизнь : очерки и рассказы / Николай Севастьянович Хорошко. – Брест : Брестская типография, 2009. – 394 с. – Из содерж.: Дороже всех сокровищ : очерк о К. В. Матюшевском. С. 44–53.
-
Шибалис, М. «Мой» секретарь : [о К. В. Матюшевском] // С красной строки : записки журналиста / Михаил Шибалис. Минск, 1984. С. 32–38.
-
Шибалис, М. Солдатские гимнастерки : [о К. В. Матюшевском] // Первая строка : очерки / Михаил Шибалис. Минск, 1979. С. 230–237.
-
Шибалис, М.И. Встаем с рассветом : (сельские очерки) / Михаил Израилевич Шибалис. – Минск : Беларусь, 1971. – 94 с. : ил. – Из содерж.: Есть огонёк! : о К. В. Матюшевском; 1954 г. С. 13–21.
-
Першыя сакратары Давыд-Гарадоцкага РК КПБ : Мацюшэўскі Кантанцін Вікенцьевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 500.
-
Узнагароджаны ордэнам Леніна : Мацюшэўскі Канстанцін Вікенцьевіч (1973) // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 620.
-
Абухава, Л. Глыбінь-гарадок : аповесць аб людзях Палесся / Лідзія Абухава ; пераклад А. Паўловіча. – Мінск : Дзяржвыдавецтва БССР, 1958. – 278 с. : iл.
-
Обухова, Л. Глубынь-городок : повесть о людях Полесья / Лидия Обухова. – Москва : Гослитиздат, 1956. – 106 с.
-
Трибулева, Е. Арбитр, поэт и путешественник : [о юристе Владимире Николаевиче Исайчеве; упоминается К. В. Матюшевский] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2012. 10 февраля. С. 5.
-
Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі : [некралог] // Народная трыбуна. 1999. 23 кастрычніка.
-
Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі : [некралог] / С. С. Лінг, А. А. Малафееў, П. У. Шыпук, М. У. Мясніковіч [і інш.] // Народная газета. 1999. 20 кастрычніка. С. 3.
-
Константин ВикентьевичМатюшевский : [некролог] / Заломай В. А., Лемешевский Л. А., Бурский В. И. [и др.] // Заря. 1999. 19 октября. С. 3.
-
Константин ВикентьевичМатюшевский : [некролог] / С. С. Линг, А. А. Малофеев, П. В. Шипук, М. В. Мясникович [и др.] // Рэспублiка. 1999. 19 кастрычнiка. С. 3.
-
Какорын, В. Лепшага лёсу не трэба… : К. В. Мацюшэўскаму — 80 / В. Какорын // Народная трыбуна. 1997. 23 жніўня.
-
Хорошко, Н. Уважение людей дороже всех сокровищ : [очерк о К. В. Матюшевском; фото] / Николай Хорошко // Заря. 1997. 21 августа.
-
Пинщина их знает и помнит : Матюшевский Константин Викентьевич // Пинская неделя. 1997. 14 марта.
-
О награждении тов. Матюшевского К. В. орденом Трудового Красного Знамени : Указ Президиума Верховного Совета СССР // Заря. 1977. 23 августа.
-
О награждении тов. Матюшевского К. В. Почетной грамотой Верховного Совета Белорусской ССР : Указ Президиума Верховного Совета БССР // Заря. 1967. 22 августа.
-
Костюк, И. Наши кандидаты в депутаты : Константин Викентьевич Матюшевский / И. Костюк // Знамя победы. Пинск, 1954. 25 февраля.