Серада, 13 Снежань 2017 14:35

3 лістапада 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Пракаповіча (1942), дзяржаўнага дзеяча, Героя Беларусі (2006)

Пётр Пятровіч Пракаповіч нарадзіўся 3 лістапада 1942 года ў вёсцы Роўна (па іншых звестках у в. Казлы) Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі ў час Вялікай Айчыннай вайны былі вывезены на прымусовую працу ў Германію, там i пазнаёміліся. Калі маці зацяжарыла, яе вярнулі ў Беларусь, дзе яна і нарадзіла першынца. Да трынаццаці гадоў Пётр жыў у в. Казлы, затым сям’я, у якой ужо было пяцёра дзяцей, пераехала на радзіму маці ў вёску Тамашоўка Брэсцкага раёна. Вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе, быў лепшым вучнем у класе. Сядзеў за адной партай з Пятром Клімуком, будучым першым беларускім касманаўтам.

 

Пасля заканчэння школы Пётр Пракаповіч паехаў вучыцца ў Свярдлоўскае будаўнічае вучылішча (1959–1960), год працаваў мулярам, а затым паступіў у Днепрапятроўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, які скончыў у 1966 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Працаваў будаўніком у Расіі і Казахстане, прайшоў шлях ад муляра да начальніка буйной будаўнічай арганізацыі «Целиноградпромстрой».

З 1972 года П. П. Пракаповіч працуе ў Беларусі. Да 1976 года кіраваў Кобрынскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыяй. У 1976–1996 гадах узначальваў «Брэстаблсельбуд», дзе былі заняты 24 тыс. чалавек. Адначасова займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1990–1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь.

П. П. Пракаповіч з сакавіка 1996 года працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па эканамічных пытаннях. У снежні 1996 года Указам Прэзідэнта прызначаны на пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра. З сакавіка 1998 года — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. П. П. Пракаповіч лічыцца адным з «галоўных ідэолагаў» цяперашняй эканамічнай палітыкі дзяржавы. З 1999 года ўзначальваў Савет па прадпрымальніцтву пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 1 студзеня 2009 года правёў аднаразовую дэвальвацыю беларускага рубля. Факсіміле яго подпісу змешчана на банкнотах узору 2009 года. За час яго дзейнасці на пасту старшыні праўлення банкаўскія карткі сталі прывычнымі для насельніцтва. 13 красавіка 2011 года стала вядома, што Пятру Пятровічу была зроблена складаная аперацыя на сэрцы, у чэрвені таго ж года ён быў адпраўлены ў адстаўку па стане здароўя.

З 18 жніўня 2012 года працаваў памочнікам Прэзідэнта А. Г. Лукашэнкі. З 18 студзеня 2013 года па 27 снежня 2014 года — намеснік старшыні Урада Рэспублікі Беларусь. 3 красавiка 2015 года П. П. Пракаповіч абраны старшынёй назіральнага савета БПБ-Ашчадбанк.

За сваю працяглую працоўную дзейнасць Пётр Пятровіч быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Айчыны III ступені. Мае шэраг ганаровых званняў: Заслужаны будаўнік БССР (1985), Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна (2008), Брэсцкай вобласцi (2009) і горада Брэста (2011), Ганаровы доктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (2007). 1 сакавіка 2006 года П. П. Пракаповічу за значны ўклад у забеспячэнне ўстойлівых тэмпаў эканамічнага росту і павышэнне ўзроўню жыцця ў краіне прысвоена званне Героя Беларусі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, гал. бібліёграф

 

 

  1. Прокопович Пётр Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 217–271.

  2. Прокопович Пётр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 287.

  3. Прокопович Пётр Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь, 2009 / под ред. И. В. Чекалова. Минск, 2009. С. 188.

  4. Прокопович Пётр Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь / под ред. И. В. Чекалова. Минск, 2004. С. 216–217.

  5. Прокопович Пётр Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2002. С. 311.

  6. Прокопович Пётр Петрович. Главный банкир : [очерк] / Лилия Ломсадзе // Герои Беларуси : [очерки / сост. И. Н. Осинский]. Минск, 2013. С. 151–167.

  7. Петр Прокопович// Брестчина, устремлённая в будущее : фотоальбом. Брест, 2009. С. 154–155.

  8. Климук, П. И. Рядом со звездами : книга одного полета / П. И. Климук. – Москва : Молодая гвардия, 1979. – 224 с. : ил. – (Люди и космос). – Из содерж.: Петя Прокопович. С. 42.

  9. Дубовей, И. Рыцарь канализированной эмиссии : Герою Беларуси Петру Прокоповичу 75 лет / Иван Дубовей // БелГазета. 2017. № 4. С. 3.

  10. Пракаповіч, П. Час падштурхоўвае да дзеянняў : [Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна ацэньвае пераўтварэнні, якія за апошнія гады адбыліся на Пружаншчыне] / Пётр Пракаповіч // Раённыя будні. Пружаны. 2017. 28 чэрвеня. С. 2.

  11. Лосич, П. Два Петра не разлей вода : [о П. Прокоповиче и П. Климуке; фото] / Павел Лосич // Знамя юности. 2016. 1 сентября (№ 35). С. 6.

  12. Орлова, И. Наш бизнес для наших людей : [об итогах выездного заседания Совета по развитию предпринимательства в Беларуси с участием вице-премьера П. Прокоповича в Бресте] / Ирина Орлова ; фото Валерия Короля // Заря. 2014. 26 апреля. С. 3.

  13. Москаленко, В. Эффект интеграции : анализ развития национальной экономики и задачи на ближайшую перспективу представил на совместном заседании Палаты представителей и Совета Республики 20.12.2013 вице-премьер Республики Беларусь Петр Прокопович // В. Москаленко // Международная экономика. 2014. № 3. С. 61–62.

  14. Семенова, Е. Бизнес особой важности : что необходимо сделать для развития предпринимательства / Елена Семенова, Петр Прокопович // Народная газета. 2014. 28 сакавiка. С. 2.

  15. Нежданский, К. Возвращение Петровича : Петр Прокопович стал вице-премьером / Кирилл Нежданский // БелГазета. 2013. 21 января (№ 3). С. 3.

  16. Толкачева, Е. Петр Прокопович: «Население должно иметь право доступа к кредитам в любой валюте» / Елена Толкачева // Комсомольская правда в Белоруссии. 2013. 21 июня. С. 2.

  17. Бобоед, У. Модернизацией займется Петр Прокопович / Ульяна Бобоед // Комсомольская правда в Белоруссии. 2013. 19 января. С. 2.

  18. Антипенко, О. Экономические советы президенту будет давать Петр Прокопович : экс-глава Нацбанка сменил на посту помощника Сергея Ткачева / Ольга Антипенко, Ирина Козлик // Комсомольская правда в Белоруссии. 2012. 23 августа. С. 2.

  19. Антипенко, О. Петр Прокопович вернулся: теперь он будет помогать Президенту решать экономические вопросы / Ольга Антипенко // Комсомольская правда в Белоруссии. 2012. 18 августа. С. 2.

  20. Пётр Пракаповіч назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі // Звязда. 2012. 18 жніўня. С. 1.

  21. Прокопович, П. Петр Прокопович: «В мире сегодня достаточно финансовых ресурсов…» : из выступления председателя правления Национального банка Беларуси на заседании Совета Министров / Петр Прокопович // Exsport & import news. 2011. Февраль (№ 2). С. 4.

  22. Знак уважения и признательности : [о присвоении П. П. Прокоповичу звания Почетного гражданина города Бреста] // Брестский вестник. 2011. 27 июля (№ 30). С. 2.

  23. Крылович, И. Расхомутали : Петр Прокопович покинул пост председателя правления Нацбанка / Ирина Крылович // Белорусы и рынок. 2011. 27 июня (№ 24). С. 6, 8.

  24. Прокопович, П. П. Итоги выполнения Основных направлений денежно-кредитной политики Республики Беларусь за 2010 год и задачи банковской системы по их реализации в 2011 году : доклад Председателя Правления Национального банка Республики Беларусь П. П. Прокоповича на расширенном заседании Правления // Банкаўскі веснік. 2011. № 4. С. 5–11.

  25. Прокопович, П. П. В новый год с новыми приоритетами : [беседа с Председателем Правления Национального банка Республики Беларусь] / П. П. Прокопович ; записал Алексей Титов // Налоги Беларуси. 2011. № 5. С. 13–15.

  26. Лосич, П. «Нам нужно создать новую экономику» : перед студентами БрГТУ выступил глава Нацбанка Петр Прокопович / Павел Лосич // Заря. 2010. 24 апреля. С. 4.

  27. Прокопович, П. П. Итоги выполнения Основных направлений денежно-кредитной политики Республики Беларусь за 2009 год и задачи банковской системы по их реализации в 2010 году : доклад Председателя Правления Национального банка Республики Беларусь П. П. Прокоповича на расширенном заседании Правления // Банкаўскі веснік. 2010. № 4. С. 5–10.

  28. Прокопович, П. П. Банковская система Республики Беларусь: направления работы в 2009 году и задачи на 2010 год / П. П. Прокопович // Деньги и кредит. 2010. № 3. С. 27–33.

  29. Сабило, С. Петр Прокопович прогнозирует конвертируемость белорусского рубля через 7–10 лет : [председатель правления Национального банка Беларуси П. Прокопович подвёл итоги работы банковской системы за прошедший год] / Светлана Сабило // Обозреватель. 2010. 29 января (№ 4). С. 3.

  30. Супрунюк, О. Звание и почести лучшим людям Брестчины : [Почетными гражданами Брестской области стали: экс-руководители области А. Кичкайло и Е. Соколов; председатель Нацбанка Республики Беларусь П. Прокопович; дважды Герой Социалистического Труда В. Бедуля; дважды Герой Советского Союза П. Климук и олимпийская чемпионка Ю. Нестеренко] / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2009. 10 декабря (№ 50). С. 2.

  31. Светланова, М. Доступность приобретения жилья в Беларуси обеспечена : [рассказывает председатель правления Национального банка Республики Беларусь П. П. Прокопович] / М. Светланова // Жилищное и коммунальное хозяйство. 2009. № 8. С. 26–28.

  32. Литвинович, Е. Почет областного масштаба : [о Почетных гражданах Брестской области, в т. ч. П. П. Прокоповиче] / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 3 декабря. С. 2.

  33. Барыс, С. Героі Беларусі : Пракаповiч Пётр Пятровiч / Сымон Барыс // Беларускi гiстарычны часопiс. 2008. № 4. С. 5455.

  34. Заслужаныя — таму і ганаровыя : Пётр Пракаповіч «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» // Народная трыбуна. 2008. 19 ліпеня. С. 3.

  35. Прокопович, П. Банковская система Беларуси: устойчивость и высокие темпы роста / Петр Прокопович // Экономика Беларуси. 2008. № 1. С. 16–21.

  36. Ильенков, В. За большие заслуги : [председатель правления Нацбанка П. П. Прокопович стал Почетным доктором Полесского государственного университета] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2007. 20 сакавiка. С. 1.

  37. Прокопович, П. Стабильность, прозрачность, предсказуемость — отличительные черты банковской системы Беларуси / Петр Прокопович // Экономика Беларуси. 2007. № 1. С. 18–22.

  38. Прокопович, П. П. Председатель правления Национального банка Республики Беларусь Пётр Прокопович: «Без развитой и надежной банковской системы не может быть эффективной экономики» / П. П. Прокопович ; интервью взял Адам Липский // Заря. 2006. 18 марта. С. 8–9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 772 разоў