Чацвер, 11 Студзень 2018 14:17

2017 г. — 515 гадоў з часу пабудовы Мікітаўскай царквы ў в. Здзітава, помніка драўлянай архітэктуры Беларускага Палесся (Жабінкаўскі раён; 1502)

Свята-Мікітаўская царква размешчана на правым беразе ракі Мухавец у вёсцы Здзітава Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якая ў снежні 2017 года далучана да горада Жабінкі.

 

Свята-Мікітаўская царква з’яўляецца найбольш значным старажытным помнікам драўлянага дойлідства Беларускага Палесся. Нягледзячы на сваю пяцівекавую гісторыю, асаблівым архітэктурным зменам не падвяргалася. Капітальны рамонт адбыўся ў 1787 годзе. Наступны — у 1830 годзе, падчасякога ў інтэр’еры царквы з’явіўся іканастас, і бягучы рамонт у 1929 годзе не парушылі прыгажосці царквы. Яна застаецца архітэктурным помнікам і культурна-гістарычнай каштоўнасцю Беларусі і прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Вытокі храма звязаны з імем Івана Мікітавіча Гурына. Яго бацькаМікіта Гурын спраўна служыў каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Аляксандру Ягелончыку, атрымаў вёску Здзітава з наваколлямі за вайсковыя заслугі. Сын у памяць бацькі і ў гонар яго нябеснага заступніка, велікамучаніка Мікіты, у 1502 годзе пабудаваў царкву і прызначыў на службу святара Саву. Да храма далучыў найлепшынадзел ворнай зямлі ў вечнае карыстанне. Запіс аб гэтым створаны ў Берасцейскім замку 15 студзеня 1502 года.

Здзітаўскі храм адлюстроўвае класічны прыклад бескупальных трохзрубных пабудоў прадольнавосевай кампазіцыі, у якіх розныя па прапорцыях прамавугольныя ў плане зрубы гарманічна яднаюцца агульным высокім пакрыццём з трохвугольнымі застрэшкамі ў месцах злучэння зрубаў. Царква Святога Мікіты мае невыразны крыжападобны план, утвораны размешчанымі на адной восі галоўным зрубам з далучанымі да яго меншымі зрубамі бабінца і выцягнутай прамавугольнай апсіды. Высокі вальмавы дах літургічнай залы, выгінаючыся, перацякае ў пакрыцці апсіды і пярэдняга зруба з дапамогай трохкутных застрэшкаў. Лаканічныя архітэктурныя формы царквы вызначаюцца дасканалымі памерамі праз пэўныя суадносіны вышыні вальмавага даху — 6 м, шырыні і даўжыні будынка — 9,40 м і 15,65 м.

Храм узведзены на каменным падмурку, на якім ляжыць ніжні вянок з дубу, а астатні зруб выкананы гарызантальнымі вянкамі з сасновых брусоў.Знадворку ашаляваны вертыкальнымі дошкамі з прафіляванымі нашчэльнікамі, якія падкрэсліваюць вертыкальную накіраванасць будынка і ствараюць спецыфічны рытм гульні святла і ценю на фасадзе. Аб’ёмна-прасторавая канструкцыя складаецца з сіметрычнай трохзрубнай кампазіцыі, у якой бабінец царквы мае такую ж шырыню корпуса, як і ў апсіды,і пакрыты з нефам агульным высокім дахам, на вільчыку якога ўзвышаеццапасаджаная на васьмігранную шыйку цыбулістай формы глаўка з каваным крыжам. Летам 1976 года гонтавае пакрыццё царквы было заменена на сталёвае. З усходняга боку да нефа прымыкае накрытая вальмавым дахам прамавугольная ў плане, трохсценная апсіда з дзвюма бакавымі рызніцамі. Рызніцы невысокія — да ўзроўню аконных праёмаў апсіды, накрыты аднасхільнымі дахамі. Дзве бакавыя сцяны апсіды маюць па адным прамавугольным акне, кожная з рызніц — па адным маленькім квадратным акне. Бакавыя сцены храма прарэзаны двума прамавугольнымі высока размешчанымі вокнамі з простымі ліштвамі.Паміж праёмаў у цэнтры кожнай сцяны — па два вертыкальныя брусы-сцяжкі.

Царква арыентавана ўваходам на захад. Далучаны да бабінца невысокі каркаснай канструкцыі тамбур, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае трохвугольны франтон на галоўным фасадзе і просты дзвярны праём з дзвюма прыступкамі вызначаюць галоўны ўваход у храм. Афармленне дзвярэй уяўляе сабой вытанчаную прапорцыю рысунка ромба, выкананага прафіляванымі дошчачкамі.У цэнтры кожнага палатна размешчана разетка з ромба з чатырма каванымі галоўкамі цвікоў. Бакавыя дзверы ў прытвор і дзверы ў рызніцу выкананы ў простым стылі.

Інтэр’ер храма зальны. Пры ўваходзе зроблены хоры ў выглядзе навясной вузкай галерэі. Хоры падтрымліваюцца масіўнымі бэлькамі, якія абапіраюцца на вянкі сцен бабінца.Агароджаны хоры балюстрадай з разных дошчачак з поручнямі, выкананымі з бруса. У цэнтры нефа дзвеневялікія драўляныя калоны, якія падтрымліваюць бэлькі перакрыцця. Салеі разам з клірасам прыўзняты на адну прыступку над падлогай нефа і складаюць працяг падлогі апсіды. Клірас агароджаны балюстрадай з разных балясін.

Драўляны аднаярусны іканастас — галоўны кампазіцыйны элемент храма, які замыкаепрастору нефа і аддзяляе алтарную частку. Іканастас падняты на высокі цокаль і аформлены карнізнымі паясамі, ніжні з якіх падтрымліваецца прамавугольнымі пілястрамі.У цэнтры размешчаны царскія вароты, якія вылучаюцца скразной разьбой, галоўным матывам якой сталавітковая вінаградная лаза; усе дэталі пазалочаныя. У полі царскіх варот сярод разьбы размешчаны шэсць абразоў у круглых ківотах, па тры на кожнай створцы. Стык палотнаў царскіх варот прыкрываецца вітым бруском, якіўвенчаны крыжам. Зверху размяшчаецца частка вертыкальнага рэгістра іканастаса пад назвай сень, якая знаходзіцца ў адной плоскасці з брамай, і яе ніз паўтарае абрыс верха створак варот. У цэнтры сені знаходзіцца ікона ў разным васьмівугольным ківоце, а свабоднае поле запоўнена вытанчанай разьбой.

Раней інтэр’ер упрыгожвала цудоўная ікона «Адзігітрыя Іерусалімская», напісаная на дзвюх сасновых дошках у ХVI ст. На залачоным фоне іконы слаба выражаны малюнак неглыбокага разнога па ляўкасу арнаменту расліннага тыпу. У цэнтры — Маці Божая з дзіцём на руках. Гэтая ікона — адзін з унікальных твораў старажытнабеларускага іканапісу — сёння захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры ў Мінску, а ўСвята-Мікітаўскай царкве знаходзіцца яе спіс.

Недалёка ад храма з боку апсіды стаіць двух’ярусная квадратнаязваніца, якая завяршаеццадахам у форме чатырохвугольнага шатра.Званіца ўяўляе сабой просты тып збудавання на чатырох слупах, некалькі збежных да цэнтра. Першапачатковапершы высокі ярус звонку абабіты дошкамі з нашчыльнікамі аналагічна, як і царква, у канцы мінулага стагоддзя сцены званіцы абіты бляхай. Другі ярус, на якім знаходзяцца званы, невысокі, адкрыты і аформлены прамавугольнымі праёмамі. Званіца разам з храмам ствараюць адзіныархітэктурна-мастацкі ансамбль.

У 1978 годзе выканана электрыфікацыя царквы.

У 500-гадовы юбілей Свята-Мікітаўскай царквы, 28 верасня 2002 года, яе наведаў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Сафроній. З 2003 года пры храме дзейнічае Нядзельная школа. З нагоды 510 і 515-годдзя архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў у храме Святага Мікіты святочныя літургіі ў саслужэнні настаяцеляў царкоўных прыходаў Жабінкаўскага дабрачыння.

У Свята-Мікітаўскім храме вялі службы настаяцелі: айцец Сава (1502), айцец Сергій (1596), Іанікій Касціцкі (уніяцкі, 1596), Фёдар Бегаловіч (1864), Стэфан Сухецкі (1910), Раман Шыманскі (1915), Данііл Сегень, іерэй (06.10.1923 – сакавік 1925), Пётр Іванюк, іерэй (сакавік 1925 – верасень 1926), Васіль Васільеў, іерэй (17.12.1927 – снежань 1930), Барыс Бабкоўскі, іерэй (люты 1930 – чэрвень 1931), Максім Бабіч, іерэй (29.11.1931 – ліпень 1935), Данііл Кунцэвіч, іерэй (жнівень 1935 – сакавік 1937), Іаан Волінскі, мітрафорны протаіерэй (24.04.1937 – сакавік 1954), Аляксей Рыбачук, протаіерэй (верасень 1954 – 06.07.1995), Васіль Паляціла, іерэй (10.11.1995 – снежань 2001), Алексій Ярэмка, іерэй (снежань 2001 – ліпень 2007). Часова служылі: Аляксандр Малашка (верасень 1926), Стэфан Шамардзін (25.11.1926–17.12.1927), Аляксей Яруцкі (красавік – жнівень 1954). З ліпеня 2007 года прыход узначальвае айцец Стэфан Гапанюк.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

 

  1. Здзітаўская Мікіцкая царква // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 2012. Т. 4. С. 109 : іл.

  2. Здитовская Никитская церковь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 399–400 : ил.

  3. Мікіцкая царква са званіцай // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ; [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск : Белта, 2009. – С. 37–38 : іл.

  4. Здитовская Никитская церковь // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 647–648 : ил.

  5. Здзітаўская Мікітаўская царква // Архітэктура Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 1993. С. 223 : іл.

  6. Никитская церковь : [д. Здитово] / Т. И. Чернявская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 181–182 : ил.

  7. Здзітаўская Мікітаўская царква / А. Я. Міцянін // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 520 : іл.

  8. Мікітаўская царква : [в. Здзітава] / Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 162 : іл.

  9. Здзітава : [у т. л. пра Мікіцкую царкву] //Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя : у 9 т. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 329–330 : іл.

  10. Здитово : [о Никитской церкви] //От Беловежской пущи до полесских болот : путеводитель по Брестской области. [Минск, 2013]. С. 82.

  11. Чарняўская, Т. І. Свята-Мікітаўская царква (в. Здзітава) / Т. І. Чарняўская // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 448–450 : іл.

  12. Воробей, В. А. Бескупольные храмы Прибужского региона на примере Свято-Никитинской церкви в д. Здитово Жабинковского района / В. А. Воробей // Гістарычная культурная спадчына Берасцейшчыны : інфарм. бюлетэнь № 3 / [А. А. Башлакоў і інш. ; рэд.-склад.: В. І. Гарбузаў, Т. М. Гагакава]. Брэст, 2016. С. 77–84 : іл.

  13. Мароз, В. Драўлянае сакральнае дойлідства Палесся як феномен узаемадзеяння культур / В. Мароз // Гістарычная культурная спадчына Берасцейшчыны : інфарм. бюлетэнь № 3 / [А. А. Башлакоў і інш. ; рэд.-склад.: В. І. Гарбузаў, Т. М. Гагакава]. Брэст, 2016. Са зместу: Свята-Мікітаўская царква (1502) у Здзітаве. С. 47–48 : іл.

  14. Кулагін, А. М. Царква ў імя святога Мікіты (в. Здзітава, Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А. М. Кулагiн. Мінск, 2007. С. 178 : іл.

  15. Бензярук, А. Мікіцкая царква (в. Здзітава, Жабінкаўскі сельсавет) // Памяць нашае зямлі : гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна / Анатоль Бензярук. Брэст, 2002. С. 29 : іл.

  16. Бензярук, А. Здзітава (Здитово, Здитов, Здитовец, мясцовае Здытово) // Наш край — Жабінкаўшчына : дапаможнік па гісторыі Беларусі / Анатоль Бензярук. Брэст, 1996. С. 101–102.

  17. Здитовская Свято-Никитская церковь 1502 года : [фото] // Жабинка и окрестности = Zhabinka district : [фотоальбом] / [гл. ред. В. Шпарло ; авторы текста А. Хокимова, В. Шпарло ; фот. А. Ганчук и др.]. [Брест, 2010]. С. 71.

  18. Деревянной Свято-Никитской церкви в д. Здитово более 500 лет : [фото] // Брестчина, устремлённая в будущее : [фотоальбом] / [гл. ред. В. Шпарло]. Брест, 2009. С. 147.

  19. Свята-Мікіцкая царква. Здзітава : [фота] // Дарогамі роднага краю : турыстычныя маршруты Жабінкаўскага раёна / [склад. Анатоль Бензярук]. [Брэст, 2007]. С. 22.

  20. Гневушева, А. Храмы Брестчины в Список ЮНЕСКО! : [в т. ч. о Свято-Никитской церкви в д. Здитово] / Алена Гневушева // Заря. 2017. 18 ноября. С. 4.

  21. Кузіч, М. Шаноўны юбілей Свята-Мікіцкай царквы / Міхаіл Кузіч // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 4 лістапада. С. 3.

  22. Ролич, О. Никитская церковь в Здитово / Ольга Ролич // Заря. 2017. 14 сентября. С. 19.

  23. Строк, В. Культурны ракурс : [5 цэркваў Брэсцкай вобласці плануецца ўключыць у спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА] / Вера Строк // ЛіМ. 2017. 31 сакавіка (№ 13). С. 16.

  24. Ролич, О. Глас Господень на водах… : Свято-Никитской церкви в д. Здитово Жабинковского района исполнилось 510 лет / Ольга Ролич // Заря. 2012. 11 октября. С. 19.

  25. Бензярук, А. 510-годдзе храма і ласкі божай : [юбілей Свята-Мікіцкай царквы ў в. Здзітава] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2012. 3 кастрычніка. С. 1.

  26. Хокимова, А. Колокольный звон над Мухавцем : [о Здитовской Свято-Никитской церкви] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2012. 18 июля. С. 6.

  27. Як з’явілася царква ў Здзітаве //Сельская праўда. Жабінка, 2004. 7 ліпеня.

  28. Бензярук, А. Пяцiсотая восень храма / Анатоль Бензярук // Звязда. 2002. 23 кастрычніка.

  29. Хокимова, А. К Патриарху на поклон : [о праздновании 500-летия Свято-Никитской церкви в д. Здитово] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2002. 4 октября. С. 8.

  30. Бензярук, А. Дзясяты юбілей Здзітаўскай царквы / Анатоль Бензярук //Сельская праўда. Жабінка, 2002. 4 верасня. С. 3.

  31. Чарняўская, Т. Нашчадкі часу : да 1000-годдзя Праваслаўнай царквы на Беларусі : храмы Жабінкаўшчыны / Т. Чарняўская // Сельская праўда. Жабінка, 1992. 5 верасня. С. 2.

Чытаць 1613 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Люты 2021 16:16