Чацвер, 11 Студзень 2018 14:18

18 жніўня 2017 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Каленікаўны Новік (1927–2009), майстра народнага мастацкага ткацтва

Праскоўя Каленікаўна Новік нарадзілася 18 жніўня 1927 года ў мястэчку Моталь Драгiчынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ткаць навучылася ў раннім дзяцінстве ад маці. Тады самі сеялі лён, палолі, рвалі, вымочвалі, пралi. Жанчыны працавалі на прысядзібнай гаспадарцы, у калгасе, а ў вольны час садзіліся за кросны. Праскоўя свой першы ручнік выткала ў дванаццаць год.

 

У 1967–1982 гадах П. К. Новік працавала ткачыхай-надомніцай Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Тады шмат жанчын Моталя займаліся гэтай работай, у 1972 годзе надомніцамі фабрыкі былі каля 70 мотальскіх ткачых. У 1977 годзе ў Моталі быў створаны ткацкі цэх Пінскай фабрыкі, дзе на канец 1980-х працавалi каля 230 ткачых. Мотальскія ручнікі экcпанаваліся на выставах і кірмашах у Маскве, Ленінградзе, а таксама за мяжой: у Бельгіі, ГДР, Фінляндыі, Францыі, Турцыі, Югаславіі і інш., экспартаваліся ў Польшчу, Італію, Францыю, Бельгію. У 1984 годзе ў музеі народнага мастацтва Беларусі ў Раўбічах (Мінскі раён) была аформлена экспазіцыя «Адзенне і ткацтва вёскі Моталь».

Праскоўя Каленікаўна стварала ручнікі і абрусы ў традыцыях узорыстага пераборнага ткацтва Іванаўшчыны. Распрацоўвала новыя ўзоры аздаблення вырабаў. Кампазіцыям майстра ўласцівы гарманічнае размяшчэнне чырвоных палос уздоўж і ўпоперак палатна, кветкавы арнамент па канцах ручнікоў.

Майстэрства пераняла і нявестка (Наталля прыехала з Белгарадскай вобласці, не ведала раней ручнога ткацтва, але навучылася ад свекрыві), таксама працавала надомніцай на Пінскай фабрыцы. У 1980 годзе Праскоўя Каленікаўна вяла студыю прыкладнога мастацтва «Чаўнок» пры Доме культуры, дзе навучаліся дзясяткі дзяўчын.

Удзельніца мастацкіх выставак з 1967 года. П. К. Новік узнагароджана бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1968, 1972), ордэнам «Знак пашаны» (1977), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Саюза мастакоў Беларусі, з’яўляецца дыпламантам I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977). Творы майстрыхі захоўваюцца ў Мотальскім музеі народнай творчасці (адкрыты ў 1995 г.), у музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах і інш.

Праскоўя Каленікаўна Новік памерла 12 красавіка 2009 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Новик Прасковья Калениковна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 142.

  2. Новік Праскоўя Каленікаўна / Д. С. Трызна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 81.

  3. Мотальскія ручнікі // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2014. Т. 5. С. 627.

  4. Мотольские ручники / М. Н. Винникова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 107.

  5. Мотальскія ручнікі / М. П. Жабінская // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1989. С. 325.

  6. Мотальскія ручнікі : [узгадваецца П. Новік; фота ручніка П. Новік] / М. П. Жабінская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 670.

  7. Мотальскія ручнікі : [узгадваецца П. Новік] / М. П. Жабінская // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 4. С. 375.

  8. Мотальскія ручнікі : [узгадваецца П. Новік] / М. П. Жабінская // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 294–295.

  9. Мотальскія ручнікі: [узгадваецца П. Новік] / М. П. Жабінская, Вольга Мацукевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 541–544.

  10. Фадзеева, В. Беларускі ручнік / Вольга Фадзеева ; афарм. І. А. Дзямкоўскага. – Мінск : Полымя, 1994. – 327 с. : іл. – Са зместу: Моталь. С. 202, 224, 226 ; Iванаўскія ручнікі. С. 222–224.

  11. Беларускі сувенір : [альбом] / [склад. У. С. Басалыга ; фота Л. А. Ліпеня ; аўт. уступ. арт. І. М. Паньшына. – Мінск : Беларусь, 1976. – 93 с. : іл. – Са зместу: Ручнік П. Новік. Іл. 90.

  12. Сусиков, П. Пригодилось прабабкино ремесло : [о производственном участке ткачества Пинской фабрики художественных изделий в Мотоле] / П. Сусиков // Заря. 1989. 18 марта.

  13. Раманюк, М. Мотальскі ручнік : у альбом калекцыянера : [узгадваецца П. Новік] / Міхась Раманюк // Мастацтва Беларусі. 1987. № 3. С. 47–48.

  14. Козлович, Н. Всё о деревне мастеров : [о выставке «Одежда и ткачество деревни Мотоль» в музее народного искусства Беларуси в Раубичах Минского района] / Н. Козлович // Заря. 1984. 22 июня.

  15. Дзмітрыева, Р. У Моталі ткаць не перастануць : [пра экспазіцыю «Адзенне і ткацтва вёскі Моталь» у музеі народнага мастацтва Беларусі] / Р. Дзмітрыева // ЛіМ. 1984. 25 мая (№ 21). С. 13.

  16. Ксенда, Н. Рушник на счастье : [о мотольских рушниках] / Н. Ксенда // Заря. 1984. 6 апреля.

  17. Крейдич, М. Узоры на белом полотне : [о П. К. Новик] / М. Крейдич // Заря. 1982. 9 января.

  18. Храпіна, Т. Захавальніца народных традыцый : [пра ручнікі П. К. Новік у музеі народнай творчасці ў Раўбічах] / Т. Храпіна // ЛіМ. 1980. 18 ліпеня (№ 29). С. 2.

  19. Козлович, Н. Под говор кросен : [о П. К. Новик] / Н. Козлович // Советская Белоруссия. 1982. 27 августа. С. 4.

  20. Баранникова, С. Васильковое поле : [о ткачихах д. Мотоль; о П. К. Новик, она же на фото] / С. Баранникова // Знамя юности. 1978. 18 июня.

  21. Красічкава, А. Лён, мой лён : [аб ручніках з вёсак Няглюбка, Збляны, Моталь; узгадваецца П. Новік] / А. Красічкава // Родная прырода. 1975. № 1. С. 30–31.

  22. Міхальчук, В. Майстры прыгожага : [пра ткачыху П. К. Новік і разьбяра па дрэве П. С. Плешка; фота] / В. Міхальчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1973. 29 снежня.

  23. Красічкова, А. Майстар ткацтва : [пра П. К. Новік; фота] / А. Красічкова // Беларусь. 1973. № 12. С. 8.

  24. Коўтун, В. Адліга : [нарыс пра П. К. Новік; фота В. Дагаева] / В. Коўтун // Работніца і сялянка. 1973. № 12. С. 7–8.

  25. Народные умельцы — участники ВДНХ : [упоминается П. Новик] // Заря. 1972. 31 мая.

  26. Валодзін, С. Кветкі роднага краю : [пра П. К. Новік; фота] / С. Валодзін // Чырвоная звязда. Іванава, 1971. 1 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 689 разоў