Чацвер, 11 Студзень 2018 14:20

23 студзеня 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ганны Віктараўны Шыкалай (1932), майстра народнага мастацкага ткацтва

Ганна Віктараўна Шыкалай нарадзілася 23 студзеня 1932 года ў мястэчку Моталь Драгiчынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе бабуля і маці займаліся ткацтвам, ад іх Ганна і пераняла майстэрства.

 

Дзяцінства Ганны Шыкалай прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны. Моталь моцна пацярпеў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Былі расстраляны каля 2 000 жыхароў, спалены 400 дамоў, многія маталяне змагаліся ў партызанскіх атрадах, на фронце загінулі 185 чалавек.

З 1967 года працавала ткачыхай-надомніцай Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў — 25 гадоў аддала фабрыцы. Шмат жанчын Моталя займаліся гэтай работай, у 1972 годзе надомніцамі фабрыкі былі каля 70 мотальскіх ткачых. У 1977 годзе ў Моталі быў створаны ткацкі цэх Пінскай фабрыкі, дзе ў сярэдзіне 1980-х працавалі каля 260 ткачых. Мотальскія ручнікі экcпанаваліся на выставах і кірмашах у Маскве, Ленінградзе, а таксама за мяжой: у Бельгіі, ГДР, Фінляндыі, Францыі, Турцыі, Югаславіі, экспартаваліся ў Польшчу, Італію, Францыю, Бельгію. У 1984 годзе ў музеі народнага мастацтва Беларусі ў Раўбічах (Мінскі раён) была аформлена экспазіцыя «Адзенне і ткацтва вёскі Моталь».

Ганна Віктараўна стварала ручнікі і абрусы ў традыцыях узорыстага пераборнага ткацтва Іванаўшчыны. Распрацоўвала ўзоры ручнікоў, абрусаў па матывах традыцыйнага арнаменту Іванаўшчыны і выконвала іх у тэхніках пераборнага ткацтва. Да ўсяго, паспявала займацца хатняй гаспадаркай (карова, свінні, куры), выгадавала трох дзяцей.

Удзельніца мастацкіх выставак з 1966 года Г. В. Шыкалай з’яўляецца лаўрэатам I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977), узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР. Творы Г. В. Шыкалай захоўваюцца ў Мотальскім музеі народнай творчасці, музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Шыкалай Ганна Віктараўна : [фота ручнікоў Г. Шыкалай] / Д. С. Трызна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 604.

  2. Мотальскія ручнікі / М. П. Жабінская // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1989. С. 324–325.

  3. Мотальскія ручнікі : [узгадваецца Г. Шыкалай; фота ручніка Г. Шыкалай на каляровай уклейцы паміж с. 480–481] / М. П. Жабінская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 670.

  4. Мотальскія ручнікі : [узгадваецца Г. Шыкалай; фота ручнiка Г. Шыкалай] / М. П. Жабінская // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 4. С. 375.

  5. Мотальскія ручнікі : [узгадваецца Г. Шыкалай] / М. П. Жабінская // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 294–295.

  6. Лабачэўская, В. Повязь часоў — беларусі ручнік : альбом / Вольга Лабачэўская. – Мінск : Беларусь, 2009. – 298 с. : іл. – Са зместу: Іванаўскі ручнік. С. 43–45.

  7. Лабачэўская, В. Повязь часоў — беларускі ручнік : альбом / Вольга Лабачэўская. – Мінск : Беларусь, 2002. – 232 с. : іл. – Са зместу: Іванаўскі ручнік. С. 30–32.

  8. Фадзеева, В. Беларускі ручнік / Вольга Фадзеева ; афарм. І. А. Дзямкоўскага. – Мінск : Полымя, 1994. – 327 с. : іл. – Са зместу: Моталь. С. 202, 224, 226 ; Iванаўскія ручнікі. С. 222–224.

  9. Іванаўскія ручнікі / друкуецца па кнізе: Фадзеева, В. Беларускі ручнік. Мінск, 1994. С. 222–223.Мотальскія ручнікі / М. П. Жабінская, Вольга Мацукевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 541–544.

  10. Стасевіч, П. С. Вёска над Ясельдай : гістарычна-краязнаўчы нарыс : [пра Моталь] / П. С. Стасевіч. – Мінск : Полымя, 1991. – 101 с. : іл. – Са зместу: «І тчэ, забыўшыся, рука…». С. 33–35 ; Ручнікі. С. 90–91 ; Г. В. Шыкалай. С. 91.

  11. Музей беларускага народнага мастацтва : [альбом] / аўтар уступ. арт. і склад. І. М. Паньшына. – Мінск : Беларусь, 1983. – 191 с. : іл. – Са зместу: Г. В. Шыкалай.Ручнік. 1977 : два фота. С. 90–91.

  12. Беларускі сувенір : [альбом] / [склад. У. С. Басалыга ; фота Л. А. Ліпеня ; аўт. уступ. арт. І. М. Паньшына. – Мінск : Беларусь, 1976. – 93 с. : іл. – Са зместу: Ручнік, посцілка Г. Шыкалай. Іл. 90, 101.

  13. Старых, М. Білыха : [пра Г. В. Шыкалай] / Маргарыта Старых ; фота Сяргея Грыца // Народная газета. 1991. 1 мая. С. 2.

  14. Сусиков, П. Пригодилось прабабкино ремесло : [о производственном участке ткачества Пинской фабрики художественных изделий в Мотоле] / П. Сусиков // Заря. 1989. 18 марта.

  15. Раманюк, М. Мотальскі ручнік : у альбом калекцыянера : [узгадваецца Г. Шыкалай] / Міхась Раманюк // Мастацтва Беларусі. 1987. № 3. С. 47–48.

  16. Козлович, Н. Всё о деревне мастеров : [о выставке «Одежда и ткачество деревни Мотоль» в музее народного искусства Беларуси в Раубичах] / Н. Козлович // Заря. 1984. 22 июня.

  17. Майстра гордае імя : [фота Яўгена Сахуты майстроў народнага мастацтва з розных раёнаў Беларусі, у т. л. Ганны Шыкалай з Моталя] // ЛіМ. 1983. 26 жніўня (№ 34). С. 11.

  18. Козлович, Н. Под говор кросен : [о ткачихе П. К. Новик; упомянута А. Шиколай] / Н. Козлович // Советская Белоруссия. 1982. 27 августа. С. 4.

  19. Красичкова, Е. Как солнечная радуга : [о ткачихе Пинской фабрики художественных изделий Анне Викторовне Шиколай из Мотоля] / Е. Красичкова // Сельская газета. 1977. 20 марта.

  20. Красічкава, А. Лён, мой лён : [аб ручніках з вёсак Няглюбка, Збляны, Моталь; узгадваецца Г. Шыкалай] / А. Красічкава // Родная прырода. 1975. № 1. С. 30–31.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1283 разоў Апошняя змена Панядзелак, 16 Лістапад 2020 15:47