Пятніца, 12 Студзень 2018 16:19

2 студзеня 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ільіча Белага (1953), паэта

Аляксей Ільіч Белы нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У роднай вёсцы атрымаў пачатковую адукацыю, а затым вучыўся ў Івацэвічах — у сярэднiх школах № 1 і № 2.

 

Бацькі, Ілья Мікалаевіч і Любоў Рыгораўна, не чакалі, што іх шаснаццацігадовы сын паедзе на Поўнач, паступіць там у ПТВ, будзе працаваць матросам. Краявіды Карэліі, Салавецкіх астравоў, белыя ночы Запаляр’я, рыбацкія пасёлкі на ўсё жыццё засталіся ў памяці Аляксея. Там жа ён адважыўся вынесці на суд чытачоў свае першыя вершы — дэбютная публікацыя з’явілася ў 1971 годзе ў газеце «Вперёд» (г. Мядзведзягорск).

Пасля тэрміновай службы ў войску Аляксей Белы вярнуўся на радзіму, у Беларусь, уладкаваўся на працу памочнікам капітана цеплахода, пяць гадоў вазіў руду па рэках і каналах да Брэста. З 1977 года звязаў свой лёс з Баранавічамі. Быў і слесарам, і майстрам, і карэспандэнтам, рэдактарам газеты «Текстильщик», намеснiкам галоўнага рэдактара ТАА «Выдавецкi дом Iнтэкс-прэс». Праца ў газетах наблізіла яго да тых, хто мае дачыненне да літаратурнай творчасці. Вучыўся не толькі ў класікаў — Сяргея Ясеніна, Мікалая Рубцова, Дануты Бічэль, а таксама ў баранавіцкіх паэтаў — Валерыя Ігнаценкі, Венанцы Бутрыма, Юрыя Мацюшкі.

Жыццё Аляксея Ільіча — гэта няўтольная прага, неадольная цяга да ведаў. Ён скончыў суднамеханiчнае аддзяленне Гомельскага палітэхнікума, фiлалагiчны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аддзяленне журналiстыкi Кіеўскага інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання. У Гродне Аляксей Белы пазнаёміўся з цікавым чалавекам і таленавітым паэтам Юркам Голубам, які шмат што даў яму ў працы над вершамі.

У 1993 годзе Аляксей Белы стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу аднаго твора на гiстарычную тэму. На той час аўтар прадстаўленага на конкурс верша «Крашын», прысвечанага Паўлюку Багрыму, яшчэ не меў асобных паэтычных зборнікаў, але часта выступаў у друку і быў добра вядомы сярод літаратараў краю.

Перамога ў рэспублiканскiм конкурсе акрыліла яго, і ў наступным, 1994 годзе, убачыў свет першы зборнік А. Белага «Тридцать второе августа». У кнігу таксама ўвайшла нізка вершаў на беларускай мове (кнiга ў кнiзе) пад назвай «Валошкавы вецер». Затым выйшлi зборнiкi лiрыкi «Невольничьи песни» (1997), «Каляровыя сны» (1999), «Боскі вецер правінцыі» (2003), «Кветкi ў стагах» (2010). Творы паэта друкавалiся ў альманахах «Святлiца» (1997, 2000) i «Жырандоля», у зборнiках «Берасцейскiя каранi» (1993), «Верш на свабоду», «Агледзiны» (1998), «Дзядзiнец» (1999), у часопiсах «Крынiца», «Дыялог», «Абажур» i iншых выданнях.

А. Белы — член Саюза беларускiх пiсьменнiкаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтра. На нялёгкай жыццёвай дарозе Аляксей Iльiч заўсёды знаходзіць час для мастацкай творчасці, піша вершы, эсэ, артыкулы. Асобныя творы перакладзены на рускую i ўкраінскую мовы, да некаторых напісана музыка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў студзені 2018 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Вазнішчык Вольга Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы А. І. Белага

  1. Кветкі ў стагах : лiрыка / Аляксей Белы. – Баранавічы : [б. в.], 2010. – 32 с. – (Планета М ; 2010, № 2).

  2. Боскі вецер правінцыі : вершы / Аляксей Белы ; мастакі: Аляксей Белы, Галіна Ярашэвіч. – Брэст : [б. в.], 2002. – 64 с. : іл.

  3. Каляровыя сны : лiрыка / Аляксей Белы ; мастак Алена Фалей. – Брэст : Вежа, 1999. – 70 с. : іл.

  4. Невольничьи песни : стихи / Алексей Белый. – Барановичи : [б. и.], 1997. – 51 с. : ил.

  5. Тридцать второе августа : стихи / Алексей Белый ; худож. М. А. Толкач. – Барановичи : [б. и.], 1994. – 56 с. : ил.

  6. У цягніку ; Старая Варшава : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля. Мінск, 2015. № 6. С. 3–4.

  7. «Мы раслі ў сваіх вёсках... » ; «На сэрца шмат нацерушыла пылу...» ; У цягніку ; На Поўнач ; Лес, вясна ; «Я не сумую, я не хварэю...» ; Узгадка пра дзяцінства ; «Кіпіць ля хаты груша да краёў...» ; Выпрабаванне язмінам : [вершы] / Аляксей Белы // Заря. 2015. 25 июня. С. 8.

  8. Кветкі ў стагах ; Паром : [вершы] / Аляксей Белы // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 165.

  9. Сплаў ; Ветэранам ; Люты. Сапраўдны. На вуліцах спешка ; Вяртанне на Поўнач да сяброў ; А ў снегу кароткі век ; Памеры ; У шпітале ; У адпачынку ; Вандроўка : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2013. № 5. С. 125–130.

  10. Летавызначэнне ад 1959-га ; «Нам верасень дорыць усё разам — самоту і гульбы…» ; Крым ; «Напэўна, гэта нам таксама трэба…» : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2012. № 4. С. 52–54.

  11. «З нас кожны чымсцi хоча даражыць…» ; «Нам верасень дорыць усё разам — самоту i гульбы…» ; Вандроўка па жыццi ; Крым ; «Рэчачка, выспа, барок…» ; «Напэўна, гэта нам таксама трэба…» : [вершы] / Аляксей Белы // Заря. 2012. 19 апреля. С. 18.

  12. Радкі, што ідуць ад сэрца : [верш] / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2012. № 4. С. 3–6.

  13. «Здесь душа купается в вине…» ; В детдоме : стихи / Алексей Белый // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і мастацтва, 2010. С. 103–104.

  14. «Ад выспаў мы далёка адграблі» ; «Замежны пазайздросціў бы мастак…» ; «Якое ўсё-ткі рознае жыццё…» ; «Жнiвеньскiя страты…» : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2010. № 3. С. 73–75.

  15. «А летняй парою так спіцца, так сніцца...» ; «Штрыхі то ўпоперак, то ўздоўж» ; «Над зямлёю кружыўся снег...» : [вершы] / Аляксей Белы // Заря. 2009. 5 мая. C. 12.

  16. «І каму на свеце ты патрэбен…» ; Усюды і заўсёды ; Мары ля мора : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Мінск, 2009. № 2. С. 55–56.

  17. Радзiма ; Крашын : Паўлюку Багрыму ; Лясная : [вершы] / Аляксей Белы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 272–273.

  18. Правiнцыя ; На могілках у Міхнавічах ; Поўдзень ; «Знак вяртання — лёгкі сум і асалода…» ; Наiў ; «Пад засенню хваёвых шат…» : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Мiнск, 2008. № 1. С. 52–57.

  19. Правінцыйныя фантазіі : успаміны пра Міколу Купрэева / Аляксей Белы // ЛiМ. 2006. 7 красавiка. С. 13.

  20. Горы і людзі : эсэ / Аляксей Белы // Газета для вас. Iвацэвiчы, 2002.
    2–8 жнiўня. С. 8.

  21. Вяртанне да тэмы : [верш] / Аляксей Белы // Газета для вас. Iвацэвiчы, 2002. 3–9 мая. С. 7.

  22. «Ах, як між ялін расцудоўна…» ; «І птушкі — кругамі, і думкі — кругамі…» ; Саёнара ; Дома ; «Нібыта ў чароўную казку…» : [вершы] / Аляксей Белы // Intex-press. Барановичи, 2002. 14марта. С. 10.

  23. У нас: Аляксей Белы. Вершы / Аляксей Белы // Крыніца. 2002. № 2. С. 89–94.

  24. «Чаго тут яшчэ, падкажы…» ; Манкуртызацыя ; «Прыўстаўшы над сусветам…» : [вершы] / Аляксей Белы // Газета для вас. Iвацэвiчы, 2002. 4–10 студзеня. С. 5.

  25. Калыханка для каханай : [вершы] / Аляксей Белы // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны : літаратурна-мастацкае выданне. Брэст, 1999. С. 172–177. Са зместу: Тэатр ; Купальскія кветкі ; «Як абрыдла ісці напралом…» ; «Стаміцца ад доўгіх разваг…» ; Калыханка для каханай ; Курортны раман ; У сіроцкім доме ; Лёс ; Куточак жыцця ; Восень ; «Тут душа купаецца ў віне…».

  26. Дзяцінства : [верш] / Аляксей Белы // Агледзіны / склад. А. Бакач. Мінск, 1998. С. 26–27.

 

Аб жыцці і творчасці А. Белага

 

  1. Аляксей Белы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 271–272.

  2. Валасюк, Л. Кветкі ў стагах Аляксея Белага : паэтычная творчасць // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 164.

  3. З лістоў Міколы Купрэева да Аляксея (Леаніда) Філатава // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2013. № 5. С. 27–28.

  4. Сырыца, В. Шлях ад Грыўды да Гандвіка : [аб новай кнізе вершаў «Ад Грыўды да Гандвіка» баранавіцкага паэта Аляксея Белага] / Віктар Сырыца // Наша слова. 2015. 29 красавiка (№ 17). С. 8.

  5. Белы, А. Чалавек нашай эры / Аляксей Белы ; запісаў Алесь Гізун // Intex-press. Барановичи, 2012. 19 снежня. С. 12.

  6. Жылко, В. Шчыра і нязмушана : [у Лунінцы прайшла творчая сустрэча з баранавіцкімі літаратарамі А. Белым, І. Лагвіновічам, А. Корневым; фота] / Вадзiм Жылко // Информ-прогулка. Лунинец, 2010. 15 апреля (№ 15). С. 11.

  7. Ад лета да восенi : [творчасць i бiяграфiя баранавiцкага паэта Аляксея Белага] // Планета М. 2009. № 2 (72). С. 1–2.

  8. Белы, А. У чаканні добрых вятроў… / Аляксей Белы ; гутарыў Алесь Гізун // Intex-press. Барановичи, 2007. 20 декабря. С. 12.

  9. Белы, А. У чаканні добрых вятроў… / Аляксей Белы ; гутарыў Алесь Гізун // Ганцавіцкі час. 2007. 21 снежня. С. 5.

  10. Трафімчык, А. У нас не глыбінка. У нас — глыбіня! : [рэцэнзія на кнігу А. Белага «Боскі вецер правінцыі»] / А. Трафiмчык // ЛiМ. 2004. 19 сакавiка. С. 7.

  11. Горбач, А. «Прызнаюся ў каханні табе і аднойчы, і двойчы, і тройчы» : Аляксею Беламу — паэту, празаіку — 50 гадоў / А. Горбач // Газета для вас. Iвацэвiчы, 2003. 27 снежня. С. 6.

  12. Маліноўскі, М. «Боскі вецер правінцыі» : [аб зборніку вершаў А. Белага] / Мiхась Маліноўскі // Культура. 2002. 2–8 лiстапада. С. 12.

  13. Маліноўскі, М. «…І знічка на комін прысядзе часцінкай Сусвету…» : [аб творчасці паэта Аляксея Белага] / Міхась Маліноўскі // Івацэвіцкі веснік. 2001. 9 чэрвеня.

  14. Бухаров, И. «Гармония» открывает двери : [о встрече с поэтом А. Белым в клубе «Гармония» при Барановичской ЦГБ им. В. Тавлая / И. Бухаров // Intex-press. Барановичи, 2001. 22 марта. С. 2.

  15. Мальцев, Н. Это — хорошая поэзия : [о сборнике стихов А. Белого «Невольничьи песни»] / Н. Мальцев // Наш край. Барановичи, 1997. 12 сентября. С. 3.

  16. Маліноўскі, М. Сэрцам з паэзіяй : [пра кнігу паэзіі А. Белага «Тридцать второе августа»] / Міхась Малiноўскi // Народная трыбуна. 1994. 4 чэрвеня. С. 4.

  17. Маліноўскі, М. Сэрцам з паэзіяй : [пра кнігу паэзіі А. Белага «Тридцать второе августа»] / Міхась Малiноўскi // Белая Русь. 1994. 14 октября. С. 3.

  18. Малиновский, М.«И звезды, что летят неслышно с неба…» : [о книге А. Белого «Тридцать второе августа»] / М. Малиновский // Заря. 1994. 24 декабря. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1850 разоў Апошняя змена Аўторак, 31 Сакавік 2020 11:14