Аўторак, 16 Студзень 2018 16:29

2018 г. — 205 гадоў з часу службы ў горадзе Брэсце (1813–1816) Аляксандра Сяргеевіча Грыбаедава (1795–1829), рускага пісьменніка, дыпламата

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў нарадзіўся ў 1795 годзе ў Маскве ў забяспечанай радавітай сям’і. Пасля Маскоўскага пансіёна паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт. Збіраўся прысвяціць сваё жыццё навуцы — кандыдат славесных навук, кандыдат права, ужо без «пяці хвілін» доктар права, але пачалася Айчынная вайна 1812 года. Аляксандр Грыбаедаў добраахвотна пайшоў у войска, стаў карнетам. Пакуль яго полк фарміраваўся, а затым рушыў на Захад у складзе рэзерву, асноўныя ваенныя дзеянні ішлі ўжо на тэрыторыі Заходняй Еўропы. Потым Аляксандр захварэў і здолеў дагнаць полк толькі ў пачатку восені 1813 года.

 

Менавіта ваенныя падзеі прывялі яго ў горад Брэст-Літоўск (цяпер Брэст). У маі 1813 года ў г. Кобрын прыбыў Іркуцкі гусарскі полк, у якім служыў карнет А. С. Грыбаедаў. Штаб палка, якім камандаваў генерал Андрэй Сямёнавіч Калагрываў (1774–1825), размяшчаўся ў Кобрыне, а асобныя эскадроны знаходзіліся ў Брэст-Літоўску, Драгічыне і іншых гарадах і мястэчках. Ён стаў адным з ад’ютантаў, а неўзабаве штаб палка перадыслацыраваўся ў Брэст-Літоўск.

У вольны час Аляксандр Сяргеевіч вёў сябе не ўзорна: захапляўся азартнымі гульнямі, не быў апошнім і ў афіцэрскіх застоллях. А часам здзяйсняў учынкі зусім нядобрыя: то на балі ў дваранскім сходзе верхам на кані аб’явіўся, то ў касцёле, прысеўшы да аргана падчас літургіі, выканаў «Камарынскую».

У Брэст-Літоўску А. С. Грыбаедаў сустрэўся з чалавекам, які на ўсё жыццё застаўся яго лепшым сябрам — Сцяпанам Нікіцічам Бегічавым (1785–1859). Старэйшы сябар не толькі раздзяляў яго інтарэсы і захапленні, але і ўсяляк ухваляў першыя літаратурныя вопыты, якім да таго ж вельмі спрыяла сама атмасфера, якая панавала ў штабе кавалерыйскіх рэзерваў. Яна была сяброўская, паэтычна прыпаднятая, насычаная радасцю перамогі над ворагам. І сам камандзір корпуса А. С. Калагрываў быў чалавекам новых павеваў. «Адукаваны генерал», належаў «да новай школы гуманных начальнікаў, быў папулярны сярод маладых афіцэраў». Пры ім літаратурная творчасць заахвочвалася, і ў асяроддзі генерала тварыла цэлая плеяда невядомых вайсковых паэтаў.

Вядома, што свае першыя літаратурныя вопыты А. С. Грыбаедаў пачаў менавіта ў Брэст-Літоўску. У часопісе «Вестник Европы» з’явіліся яго публікацыі «Окавалерийских резервах» і «Опразднике, данном генералу Кологривову его офицерами». Апошняя падзея адбылася ў Брэст-Літоўску 4 ліпеня 1814 года з нагоды ўзнагароджання А. С. Калагрывава ордэнам Святога Уладзіміра 1-й ступені. Падрабязна апісваючы ўрачыстасць, будучы драматург згадвае пра тое, што «ўсё гэта адбывалася за вярсту ад Брэста, на дачы, дзе генерал мае звычайнае знаходжанне». У тым жа годзе А. С. Грыбаедаў надрукаваў у часопісе «Вестник Европы» «Письмо из Брест-Литовска к издателю», у якім пераказаў вершамі легенду пра гераічнае мінулае горада.

Таксама А. С. Грыбаедаў пазнаёміўся з камандзірам палка, тэатральным дзеячам Аляксандрам Аляксандравічам Шахоўскім (1771–1846), які дапамог пазнаць жыццё тэатра і садзейнічаў з’яўленню яго першых п’ес. У Брэст-Літоўску Аляксандр Сяргеевіч пачынае працу над п’есай «Молодые супруги», якая стала вольнай перапрацоўкай папулярнай у той час камедыі французскага драматурга Крэзэ дэ Лессы. 29 верасня 1816 года на сцэне Александрыйскага тэатра ў Пецярбургу адбылася прэм’ера гэтай п’есы.

У час жыцця ў 1813–1816 гадах у Кобрыне і Брэст-Літоўску Аляксандр Грыбаедаў меў магчымасць пазнаёміцца бліжэй з гэтым краем. Некаторая частка вольнага часу аддавалася літаратурнай працы, іншая, несумненна, чытанню. Па ўсёй верагоднасці менавіта тут ён знайшоў рысы сваіх будучых літаратурных герояў. Свае назіранні Аляксандр Сяргеевіч выкарыстаў пры напісанні камедыі «Горе от ума». У вобразе Рэпяцілава можна было пазнаць аднаго з таварышаў па службе ў палку — М. А. Шацілава, карцёжніка, пляткара і лавеласа, у вобразе Горыча — І. І. Агарава.

Чулы і назіральны, А. С. Грыбаедаў уважліва ўзіраўся таксама ў народнае жыццё Беларусі, чытаў польскіх паэтаў, прыслухоўваўся да нацыянальнай музыкі і любаваўся відамі Буга. Некаторыя з гэтых уражанняў пасля знайшлі сваё адлюстраванне ў п’есе «Кто брат, кто сестра». Напісаная проза «польскага» вадэвіля кажа пра яго добрае знаёмства з бытам жыхароў Заходняй Беларусі. Разам з тым знаходжанне ў Брэст-Літоўску спрыяла ўзмацненню цікавасці А. С. Грыбаедава да польскай культуры. Не выпадковы яго сяброўскія адносіны з высланымі ў 1820-я гады з Варшавы і Вільні палякамі, членамі патрыятычных арганізацый; быў знаёмы з Адамам Міцкевічам.

Вядомы яшчэ адзін «брэсцкі» твор А. С. Грыбаедава — у часопісе «Сын Отечества» быў надрукаваны палемічны верш «От Аполлона», напісаны ў лістападзе 1815 года. У Брэст-Літоўску Аляксандр Сяргеевіч задумаў напісаць драму аб вайне 1812 года, сабраў каштоўны матэрыял, але яна засталася незавершанай, ва ўрыўках.

У канцы 1815 года А. С. Грыбаедаў атрымаў водпуск і паехаў у Санкт-Пецярбург, там ён падаў прашэнне аб звальненні з ваеннай службы. 17 сакавіка 1816 года атрымаў дазвол на адстаўку і неўзабаве пакінуў Брэст-Літоўск назаўжды.

Да пачатку 1960-х гадоў у Брэсце стаяў дом, дзе кватараваў пісьменнік. Драўляны дом знаходзіўся на вуглу вуліц К. Маркса і Маякоўскага, меў велічны выгляд, яго цэнтральны фасад упрыгожвалі чатыры невялікія калоны, памятная дошка. Потым на гэтым месцы была пабудавана шматпавярхоўка. Пры новым будаўніцтве дом не быў знішчаны, а «пераехаў» у вёску Старое Сяло Брэсцкага раёна. Сёння ў ім размяшчаецца аддзел дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкага раёна». У Кобрыне і Брэсце ёсць вуліцы, названыя ў гонар А. С. Грыбаедава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

 

 

  1. Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч / І. І. Разанаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 469.

  2. Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч / І. І. Разанаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 215.

  3. Іх шляхі пралягалі праз Брэст : Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў. «Есть в Буге остров одинокий…» : [стихи] / А. С. Грибоедов ; падрыхтавала да друку В. Р. Купцова // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 166.

  4. Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – 568 с. – Са зместу: А. С. Грыбаедаў. С. 8–10.

  5. Курков, И. Старт классика : [литературный дебют А. Грибоедова в период службы в Бресте] // Брестчина: легенды, события, люди / Илья Курков. Минск, 2005. С. 104.

  6. Ляшук, В. Краеведческие материалы на уроках в школах Брестчины : [о пребывании русских писателей А. Грибоедова, А. Блока и М. Горького на Брестчине] / Вера Ляшук // Литература в школе. 1993. № 3. С. 65–66.

  7. Имена и времена [Изоматериал] : часть первая / автор идеи: Николай Александров ; дизайн: Дмитрий Гронский. – [Брест] : БТ, [2015?]. – 1 обложка (50 отдельных л.). – Из содерж.: А. С. Грибоедов.

  8. Букчин, С. В. Два брестских года Грибоедова // …Народ издревле нам родной : русские писатели и Белоруссия : очерки / Семен Владимирович Букчин. Минск, 1984. С. 47–63.

  9. Бас, І. Пачатак : [А. С. Грыбаедаў на Брэстчыне] // Падарожжа ў літаратурнае мінулае : літаратурна-крытычныя артыкулы / Ісідар Бас. Мінск, 1971. С. 8–18.

  10. Мещеряков, В. П. Жизнь и деяния Александра Грибоедова / В. П. Мещеряков. – Москва : Современник, 1989. – 477 c. : ил.

  11. А. С. Грибоедов в воспоминаниях современников / под ред. В. Э. Вацуро. – Москва : Художественная литература, 1980. – 447 c. – (Серия литературных мемуаров).

  12. Рубашевский, Ю. Дом Грибоедова в Бресте — спасибо, что «живой» / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2016. 17 августа. С. 7.

  13. Лопатникова, Я. История любви ожила на встрече в краеведческом музее : [о вечере памяти А. С. Грибоедова, проведённом Русским обществом в областном краеведческом музее; фото] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2015. 22 января (№ 4). С. 10.

  14. Тимошук, Е. Брестское наследие Грибоедова : [о вечере памяти А. С. Грибоедова в Музее истории Бреста] / Елена Тимошук // Брестский вестник. 2015. 22 января (№ 4). С. 7.

  15. Александров, Н. Письма из Брест-Литовска как часть летописи нашего города : [тексты писем А. С. Грибоедова, генерала А. С. Кологривова; фото] / Николай Александров // Брестский курьер. 2014. 24 апреля (№ 17). С. 21.

  16. Павлова, Л. Про век нынешний и минувший говорили участники литературного вечера : [в Брестской городской библиотеке им. А. С. Пушкина прошел вечер, посвящённый творчеству А. С. Грибоедова] / Любовь Павлова ; фото Людмилы Молодовой // Брестский курьер. 2014. 23 января (№ 4). С. 32.

  17. Павлова, Л. В честь автора «Горе от ума» названа новая улица в Бресте / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. 24 мая. (№ 21). С. 7.

  18. Рубашевский, Ю. Грибоедовская улица моя… : в Бресте появится улица имени знаменитого писателя и новые документы о его жизни : [о передаче документов о жизни А. С. Грибоедова Музею истории Бреста] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2012. 23 мая. С. 6.

  19. Буйко, Ю. Грибоедову посвящается... : [о празднике ко дню рождения А. С. Грибоедова в Музее истории Бреста] / Юлия Буйко // Заря. 2012. 19 января. С. 7.

  20. Павлова, Л. «Праздник, в коем участвует сердце» : [о празднике ко дню рождения А. С. Грибоедова в Музее истории Бреста/ Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. 19 января (№ 3). С. 3.

  21. Калинкович, Н. Белорусские дороги Александра Грибоедова / Николай Калинкович // Рэспублiка. 2008. 23 кастрычнiка. С. 3.

  22. Адамянц-Подъяков, В. В гусарском ментике на службе в Бресте : 195 лет назад, 27 сентября 1813 года, корнет А. С. Грибоедов прибыл в Брест-Литовск для прохождения воинской службы в кавалерийских резервах русской армии, формируемых на Брестчине / Валерий Адамянц-Подъяков // Заря. 2008. 27 сентября. С. 7.

  23. Вовченко, В. Брест и творец Чацкого : [о пребывании А. Грибоедова в Бресте] / Василий Вовченко // Брестский вестник. 2007. 25 октября. С. 16.

  24. Адамянц-Подъяков, В. Гусар, поэт и драматург : исполнилось 190 лет со дня приезда в Брест-Литовск Александра Сергеевича Грибоедова / Валерий Адамянц-Подъяков // Заря. 2003. 6 ноября.

  25. Гурда, В. А. С. Грибоедов на Брестчине / Владимир Гурда // Народная трыбуна. 1998. 7 сакавiка.

  26. Рубашевский, Ю. Корнет, очаровательный корнет : [о службе Александра Грибоедова в гусарском полку в Бресте] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 1996. 6 декабря. С. 4.

  27. Воробьев, В. История любит точность : [отзывы о книге Н. Калинковича «Корнет Александр Грибоедов»] / В. Воробьев // Заря. 1989. 23 августа.

  28. Калинкович, Н. Корнет Александр Грибоедов : [отрывки из книги] / Николай Калинкович ; рисунки Александра Пастухова // Заря. 1989. 2 августа ; 3 августа ; 4 августа ; 8 августа ; 9 августа ; 10 августа.

  29. Калинкович, Н. Исчезнувшие дали: [о пребывании А. С. Грибоедова в Бресте] / Николай Калинкович // Заря. 1987. 14 января ; 15 января ; 16 января ; 20 января ; 21 января ; 23 января.

  30. Малашевский, В. По причине неприятельского нашествия : [первый литературный опыт А. С. Грибоедова во время службы в Бресте] / В. Малашевский // Заря. 1982. 13 июля.

  31. Малашевский, В. «По причине неприятельского нашествия…» : [А. С. Грибоедов в Бресте] / В. Малашевский // Знамя юности. 1980. 28 августа.

  32. Лиокумович, Т. «Ум и дела твои бессмертны…» : [о А. С. Грибоедове] / Т. Лиокумович // Заря. 1979. 10 февраля.

  33. Яцевич, А. Грибоедов на Брестчине : [к 175-летию со дня рождения А. С. Грибоедова] / А. Яцевич // Заря. 1970. 15 января.

  34. Бас, І. Грыбаедаў у Беларусі / Ісідар Бас // ЛіМ. 1959. 14 сакавіка.

  35. Красоўскі, М. Грыбаедаў у Брэсце (1813–1816) / Мікола Красоўскі // Полымя. 1947. № 4. С. 114–121.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1596 разоў Апошняя змена Чацвер, 22 Красавік 2021 11:33