Пятніца, 26 Студзень 2018 09:37

26 лютага 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава (1918–1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, Героя Савецкага Саюза (1944), Героя Сацыялістычнай працы (1978)

Пётр Міронавіч Машэраў нарадзіўся 26 лютага 1918 года ў вёсцы Шыркі Сенненскага павета (цяпер Сенненскага раёна Віцебскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і, у якой было пяцёра дзяцей. У школе Пётр любіў матэматыку, у 1935 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1937 годзе быў беспадстаўна арыштаваны яго бацька, Мірон Васільевіч, які загінуў у лагеры. Пасля заканчэння інстытута ў 1939 годзе Пётр Машэраў працаваў настаўнікам у Расонскай СШ Віцебскай вобласці.

 

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Расонах фарміруецца знішчальны батальён, куды запісваецца і Пётр Машэраў. Разам з часцямі Чырвонай арміі адыходзіць на ўсход, трапляе ў акружэнне, затым у палон. Здолеўшы ўцячы ад немцаў, вяртаецца ў Расоны, дзе арганізоўвае камсамольска-маладзёжнае падполле. Пазней фарміруе і партызанскі атрад імя Шчорса, прымае ўдзел у шматлікіх баявых аперацыях, двойчы быў паранены. У верасні 1942 года нацысты за сувязь з партызанамі арыштавалі яго маці, Дар’ю Пятроўну, і пасля катавання расстралялі. З сакавіка 1943 года — камісар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. 15 жніўня 1944 года ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны П. М. Машэраў працаваў у камсамоле. З 1947 года — першы сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі. У 1950 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, а ў 1952 годзе ўдзельнічаў у рабоце XIX з’езда ВКП(б).

1 жніўня 1955 года П. М. Машэраў узначаліў Брэсцкі абкам КПБ. Пры яго ўдзеле і садзейнічанні фарміраваўся патэнцыял сучаснай Брэсцкай вобласці. Быў уведзены ў строй шэраг буйных прадпрыемстваў, распрацаваны комплексныя праграмы прамысловага развіцця гарадоў. Прызнаючы асаблівае становішча Брэста як прыгранічнага горада П. М. Машэраў надаваў асаблівую ўвагу развіццю прамысловасці і добраўпарадкаванню абласнога цэнтра, жыллёваму будаўніцтву. Распарадзіўся аформіць музей абароны Брэсцкай крэпасці, які 6 лістапада 1956 года адкрыў свае залы для наведвальнікаў.

Прыкладваў шмат намаганняў для развіцця прамысловасці і падняцця эфектыўнасці калгаснай вытворчасці пасля праведзенай калектывізацыі. 18 студзеня 1958 года за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Брэсцкай вобласці П. М. Машэраў быў адзначаны ордэнам Леніна.

Праз чатыры гады Пётр Міронавіч пакінуў Брэст. 9 красавіка 1959 года яго выбралі сакратаром, а 18 снежня 1962 года — другім сакратаром ЦК КПБ. 30 сакавіка 1965 года П. М. Машэраў узначаліў кампартыю Беларусі. У 1966 стаў кандыдатам у члены Палітбюро ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Як кіраўнік Пётр Міронавіч вызначаўся інтэлігентнасцю, высокай культурай, нязменнай павагай да людзей любога рангу. Прыроджаны аратар, часта выступаў экспромтам. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік СССР.

Вялікую ўвагу П. М. Машэраў надаваў патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. У 1969–1971 гадах разгарнулася работа па стварэнні мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», які быў адкрыты 25 верасня 1971 года. У цэнтры яго ўвагі была дзейнасць творчых калектываў па стварэнні велiчнага помніка «Курган Славы» (1969), мемарыяльных комплексаў «Хатынь» (1969) і«Прарыў» (1974).

У 1970-я гады надаваў асаблівую ўвагу развіццю вышэйшай школы, навукі і ўсёй інфраструктуры навукова-тэхнічнага прагрэсу. Пастаянным яго клопатам з’яўлялася сельская гаспадарка, меліярацыя Палесся. Нягледзячы на напружаную працу, Пётр Міронавіч выступаў і ў друку. Надзвычай настойліва змагаўся за прысваенне Мінску звання горада-героя, якое і было прысвоена 26 чэрвеня 1974 года. Шмат намаганняў прыкладваў да будаўніцтва метрапалітэна ў Мінску, якое пачата ў 1977 годзе. 10 лютага 1978 года П. М. Машэраву прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Падчас рабочых паездак на машыне П. М. Машэраў часта ездзіў без суправаджэння ДАІ, як гэта было і 4 кастрычніка 1980 года. Аўтамабільная аварыя на шашы Масква – Мінск трагічна абарвала жыццё сапраўднага героя савецкай эпохі. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Складаны жыццёвы шлях прайшоў Пётр Міронавіч Машэраў. Настаўнік, партызан, разам з беларускім народам абараняў Бацькаўшчыну ад нацысцкай навалы, а затым падымаў яе з руін. Камсамольскі работнік вырас у буйнога дзяржаўнага дзеяча. З’яўляючыся прадстаўніком панаваўшай сістэмы, сваёй адметнасцю П. М. Машэраў складаў выключэнне. Ён выдатна ведаў людзей, шмат зрабіў для развіцця эканамічна-культурнага комплексу рэспублікі.

У Брэсце на будынку адміністрацыі, дзе працаваў (вул. Леніна, 13), і на доме, дзе жыў (вул. К. Маркса, 20), устаноўлены мемарыяльныя дошкі (адпаведна ў 1998 і 2006 гг.). У 2005 годзе яго імем названы Брэсцкі абласны агульнаадукацыйны ліцэй і праспект у г. Брэсце.



Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела



 

  1. Машэраў Пётр Міронавіч / Ю. П. Смірноў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 240–241.

  2. Машеров Петр Миронович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 82–83.

  3. Машеров Петр Миронович // Республика Беларусь : энциклопедия : в7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 681–682.

  4. Машэраў Пётр Міронавіч / Юрый Смірноў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 102.

  5. Машэраў Пётр Міронавіч : [біяграфія; творы] // Беларуская ССР : карот. энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 417–418.

  6. Башчук, А. В. Чалавек, які аб’яднаў нацыю / А. В. Башчук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 636–637.

  7. Машеров, П. М. Избранные речи и статьи / П. М. Машеров. – Минск : Беларусь, 1982. – 606 с.

  8. Сын белорусского народа Петр Машеров : к 95-летию со дня рождения / [авт. идеи и сост. Н. И. Чехлов ; отв. ред. С. Л. Кандыбович, О. В. Солопова]. – Москва, 2013. – 461 с., [24] л. ил.

  9. Это стране моей знак уважения. Сын Земли Петр Миронович Машеров / [сост. Г. К. Кулябо ; пер. с бел. Ю. Кулябо]. – Минск : Полиграфкомбинат им. Я. Коласа, 2005. – 46, [1] с.

  10. Антонович, С. Петр Машеров : жизнь, судьба, память… : [докум. повесть] / Славомир Антонович. – Минск : Юнацтва, 1998. – 351 с.

  11. Томашевич, Г. С. Брестские уроки Машерова / Георгий Степанович Томашевич. – Минск : Знание, 1998. – 79 с., [7] л. ил., портр.

  12. Якутов, В. Д. Петр Машеров : худож.-докум. Повесть / Владимир Якутов. – Минск : Белая Русь, 1992. – 272 с., [8] л. ил.

  13. Курков, И. Брест Машерова : [о деятельности П. М. Машерова на посту первого секретаря Брестского обкома КПБ (1955–1959)] // Брестчина: легенды, события, люди / Илья Курков. Минск, 2005. С. 249–254.

  14. Мяснікаў, А. Петр Машэраў (1918–1980): пераемнік папярэднікаў // Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікаў. Мінск, 2008. С. 283–286.

  15. Иоффе, Э.Г. Петр Миронович Машеров // От Мясникова до Малофеева. Кто руководил БССР / Э. Г. Иоффе. Минск, 2008. С. 131–143.

  16. Проспект Машерова // Улицы Бреста рассказывают… / авт. ст.: Л. Д. Илларионова [и др.]. Брест, 2007. С. 7477.

  17. Никитенко, П. Г. Судьба лидера в зеркале реформы : из воспоминаний об эпизодах совместной работы со знаменитым земляком П. М. Машеровым / Петр Никитенко // Беларуская думка. 2014. № 2. С. 34–35.

  18. Лазуткин, А. Спрос на героев : [к 95-летию со дня рождения П. М. Машерова] / Андрей Лазуткин // Беларуская думка. 2013. № 1. С. 63–68.

  19. Іофе, Э. Настаўнік на чале ЦК : 26 лютага споўніцца 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава / Э. Іофе // Настаўніцкая газета. 2013. 7 лютага. С. 1415.

  20. Гарай, А. «Куда от родины уедешь?» : 13 февраля Петру Мироновичу Машерову исполнилось бы 95 лет / Анатолий Гарай // Заря. 2013. 12 февраля. С. 4.

  21. Величко, В. Светлая любовь : издана уникальная книга воспоминаний о Петре Машерове / Владимир Величко // Рэспубліка. 2013. 26 лютага. С. 5.

  22. Стрелец, М. Юбилей яркой личности / Михаил Стрелец. В биографию города вписан : [о митинге памяти] / Владимир Миневич // Брестский вестник. 2008. 21 февраля (№ 8). С. 3.

  23. Селеменев, В. Докладная в Кремль : [архивный документ открывает неизвестные страницы биографии П. М. Машерова] / Вячеслав Селеменев, Людмила Селицкая // Беларуская думка. 2008. № 2. С. 62–64.

  24. Борщевский, Н. Памяти великого сына и страны : [в Бресте открыли мемориальную доску П. М. Машерову] / Николай Борщевский // Вечерний Брест. 2006. 12 мая.

  25. Лосич, П. Здесь жил Машеров : [в Бресте на доме по ул. К. Маркса, 20 открыли мемориальную доску П. М. Машерову] / Павел Лосич // Заря. 2006. 11 мая. С. 2.

  26. Дмитриева, Л. Отблеск упавшей звезды : [9 мая в Бресте открыли мемориальную доску П. М. Машерову] / Лариса Дмитриева // Брестский вестник. 2006. 11 мая (№ 17). С. 3.

  27. Ольгердов, В. Феномен Машерова / Владимир Ольгердов // Беларуская думка. 2008. № 2. С. 56–61.

  28. Навіцкі, У. Жыццё, аддадзеннае Беларусі : да 90-годдзя з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава / Уладзімір Навіцкі // Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 2. С. 4048.

  29. Гармель, Е. Вспоминая Машерова : в Бресте состоялся памятный митинг, посвященный 90-летию П. М. Машерова / Елена Гармель // Заря. 2008. 16 февраля. С. 1.

  30. Тамашэвіч, Г. На мове душы : [П. М. Машэраву на гэтым тыдні споўнілася б 90 годоў] / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 2008. 16 лютага. С. 2.

  31. Рубашевский, Ю. Наш Машеров / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 13 февраля. С. 1, 5.

  32. Литвинчук, В. Патриот, труженик, творец… : [воспоминания бывшего председателя Лунинецкого райисполкома (1974–1984) о посещениях П. М. Машеровым района] / Василий Литвинчук // Заря. 2008. 12 февраля. С. 1, 4.

  33. Томашевич, Г. Машеровские уроки / Георгий Томашевич // Заря. 2005. 12 февраля. С. 2.

  34. Патолятов, Д. Компромат на Машерова : в номенклатурной обойме он был чужаком / Дмитрий Патолятов // Брестский курьер. 2003. 13 февраля (№ 7). С. 8.

  35. Ломсадзе, Л. Под сводами души высокой : [к 85-летию со дня рождения П. М. Машерова] / Л. Ломсадзе // Беларуская думка. 2003. № 2. С. 16–23.

  36. Егорова, О. Вспомним, поклонимся : к 85-летию со дня рождения Петра Мировича Машерова / Ольга Егорова // Белорусская нива. 2003. 25 февраля.

  37. Захаренко, О. Под знаком учителя : Петр Машеров выбрал профессию преподавателя и стал учителем по жизни / О. Захаренко // Беларусь. 2001. № 2. С. 20–21.

  38. Томашевич, Г. Брестские уроки Машерова / Георгий Томашевич // Беларуская думка. 1998. № 3. С. 178–182.

  39. Машерова, П. Любовь сильнее времени : [о П. М. Машерове] / П. Машерова, Г. Булыка // Беларуская думка. 1998. № 2. С. 22–30.

  40. Величко, В. Слава и гордость народа : [П. Машеров] / В. Величко // Беларуская думка. 1998. № 2. С. 18–21.

  41. Кобяк, Э. Он действительно был лидером : к 80-летию П. М. Машерова / Э. Кобяк // Заря. 1998. 10 февраля.

  42. Супрунюк. О. В Бресте появился проспект Машерова / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 1998. № 4. С. 17.

  43. Раинчик, М. Образ народного героя : [о фильме «Призвание», посвящённом П. М. Машерову] / Моисей Раинчик // Народная трыбуна. 1998. 31 студзеня (№ 5). С. 3.

  44. Просмыцкий, Н. Машеровская улыбка / Николай Просмыцкий // Народная трыбуна. 1998. 24 студзеня (№ 4). С. 2.

  45. Тамашэвіч, Г. Слова пра Машэрава / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 1997. 29 лістапада.

  46. Томашевич, Г. Брестские уроки Машерова / Георгий Томашевич // Заря. 1997. 25 ноября.

  47. Паўлаў, С.Я. Школьны бунт Машэрава / С. Я. Паўлаў // Народная асвета. 1996. № 7. С. 134–142 ; № 9. С. 126–134.

  48. Рыбчинский, Ю. Реквием : посвящается П. М. Машерову / Ю. Рыбчинский // Беларуская думка. 1993. № 4. С. 86–87.

  49. Смирнов, Ю. Жизнь и слава Петра Мироновича Машерова : к 75-летию со дня рождения / Ю. Смирнов // Беларуская думка. 1993. № 2. С. 76–79.

  50. Величко, В. Чтобы у каждого поколения был свой Машеров / В. Величко // Беларуская думка. 1993. № 12. С. 60–64.

  51. Аслезов, С. А Не надо искать ведьм там, где их нет, или Сплетни под копирку : к дорожно-транспортному происшествию с П. М. Машеровым / С. А. Аслезов // Вираж. 1992. № 4. С. 40–42 ; № 5. С. 42–45.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3605 разоў Апошняя змена Серада, 23 Снежань 2020 11:26