Аўторак, 30 Студзень 2018 12:20

8 лютага 2018 г. — 50 гадоў з часу ўвядзення ў строй Баранавіцкага камбіната жалезабетонных канструкцый (сёння — ААТ; 1968)

Камбінат жалезабетонных канструкцый у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці створаны адпаведна загаду Міністэрства будаўніцтва БССР № 59 ад 10 лютага 1965 года. Уведзены ў дзеянне 8 лютага 1968 года. Першым яго дырэктарам у 1968–1979 гады быў Павел Іосіфавіч Панамарэнка (1917–1985). Асноўная прадукцыя — зборны жалезабетон для грамадскага і прамысловага будаўніцтва.

 

За першы год работы камбіната было выраблена 35 422 кубаметры пліт перакрыццяў і пліт пустотнага насцілу. Рэкордны выпуск 1968 года — 190 кубаметраў жалезабетону ў суткі. Першая прадукцыя пайшла на патрэбы калгасаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Прадукцыя камбіната пастаўлялася не толькі па ўсіх будаўнічых трэстах Беларусі, але і ў розныя гарады Савецкага Саюза. У 1976 годзе пліты пакрыцця экспартаваліся ў Манголію.

У 1975 годзе камбінату было прысвоена званне ўзорна-паказальнага прадпрыемства Мінпрамбуда СССР. У студзені 1976 года сфармаваны першы мільённы кубаметр зборнага жалезабетону, які выдала брыгада Аляксандра Вікенцьевіча Якубовіча. У канцы 1970-х на камбінаце меліся бібліятэка, пункт аховы здароўя, прафілакторый, яслі-сад.

Брыгада фармоўшчыкаў трохмільённага кубаметра на чале з Іванам Рыгоравічам Дзёмухай была занесена ў Кнігу Гонару будаўнікоў Брэсцкай вобласці. У 1986 і 1987 гадах камбінат стаў пераможцам Усесаюзнага спаборніцтва. Калектыў прадпрыемства стаў уладальнікам пераходнага сцяга ЦК КПСС, УЦСПС і ЦК УЛКСМ, быў занесены на Усесаюзную дошку гонару ВДНГ СССР. За вопытам работы на камбінат прыязджалі з усёй краіны і зарубежных дзяржаў. Камбінат дасягнуў максімальнай магутнасці — 200 тысяч кубаметраў жалезабетону ў год. Чацвёрты мільённы кубаметр быў сфармаваны 8 мая 1992 года.

Шмат гадоў аддаў прадпрыемству Міхаіл Уладзіміравіч Саўко (1937–2007). Выпускнік Беларускага лесатэхнічнага ўніверсітэта прыехаў у Баранавічы ў 1960 годзе. Працаваў на заводзе жалезабетонных вырабаў будтрэста № 25, з 1969 года быў яго дырэктарам. Калектыў камбіната ЖБК узначаліў у 1979 годзе. Пад яго кіраўніцтвам калектыў станавіўся неаднаразовым пераможцам рэспубліканскага і ўсесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва. М. У. Саўко быў узнагароджаны ордэнам «Знак Почёта». У няпростыя 1990-я, дзякуючы смеласці, упартасці дырэктара вырас цэлы пасёлак індывідуальных дамоў для работнікаў камбіната. У памяць М. У. Саўко вуліца Лясная перайменавана ў яго гонар, а на яе пачатку 8 жніўня 2013 года ўрачыста адкрыты памятны знак.

31 мая 2000 года камбінат атрымаў назву — Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Баранавіцкі КЖБК». З 2000 года ўзначальваў камбінат Юрый Анатольевіч Грамакоўскi. Былі новыя перамогі, прайшла мадэрнізацыя вытворчасці, выдадзены пяты і шосты мільённыя кубаметры. Ю. А. Грамакоўскі ўдастоены званняў «Чалавек года» горада і вобласці, прызнаны лепшым кіраўніком прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі краін СНД.

Сёння гэта вядучае прадпрыемства будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь. Выпускае шырокі асартымент зборнага жалезабетону для прамысловага і жыллёвага будаўніцтва, бетонныя вырабы, таварны бетон і растворы, таварную арматуру і інш. Прадукцыя камбіната шырока выкарыстоўваецца на многіх будоўлях Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі. У 2009 годзе сістэма якасці прадпрыемства была сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням стандарту «СТБ ИСО9001-2009». Для павелічэння продажаў сваёй прадукцыі камбінат прымае актыўны ўдзел у міжнародных спецыялізаваных выстаўках, размяшчае інфармацыю аб прадукцыі на інтэрнэт-пляцоўках і мае асабісты сайт.

Новым дырэктарам прадпрыемства ў 2013 года стаў Віктар Іванавіч Дзiчкоўскi. Цяпер на прадпрыемстве заняты 390 чалавек. У канцы 2017 года ў выніку рэарганізацыі камбінат быў далучаны да ААТ «Крычаўцэментнашыфер».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Дрэкоўская Ірына Паўлаўна, гал. бібліятэкар залы галіновай літаратуры (краязнаўства), Серафімовіч Ірына Сяргееўна, бібліятэкар I кат. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

 

  1. Барановичский комбинат железобетонных конструкций // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 195.

  2. Барановичский комбинат железобетонных конструкций / Ю. А. Громаковский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 44.

  3. Барановичский комбинат железобетонных конструкций // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 58.

  4. Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1979. Т. 2. С. 94.

  5. Панамарэнка Павел Іосіфавіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 602.

  6. Саўко Міхаіл Уладзіміравіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 602.

  7. Производственное республиканское унитарное предприятие «Барановичский комбинат железобетонных конструкций», 1968–2008 : 40 лет :[рекламный буклет] / Министерство архитектуры и строительства Республики Беларусь. Минск : Климов А. А., 2007. 16 с.

  8. Алешко, В. А. Барановичи : историко-экономический очерк / В. А. Алешко, М. И. Потемкин. – Минск : [б. и.], 1991. – 125 с. : ил. – (Города Белоруссии). – Из содерж.: Барановичский комбинат железобетонных конструкций. С. 74–75.

  9. Гиль, С. Барановичские «виноградники» ждут садоводы Калининграда : [об экспорте продукции комбината ЖБК в Россию] / Светлана Гиль ; фото Бориса Новограна // Наш край. Барановичи, 2017. 31 марта. С. 12.

  10. Гиль, С. Комбинат ЖБК — экспортёр года / Светлана Гил  // Наш край. Барановичи, 2016. 27 апреля. С. 5.

  11. Гиль, С. Лучшие строительные продукты — и в Барановичах : [победители республиканского конкурса «Лучший строительный продукт-2015»: Барановичский комбинат железобетонных конструкций и ОДО «Промметизизделия»(торговая марка «СтальНик»] / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2015. 16 сентября. С. 5.

  12. Гиль, С. Взгляд не со стороны : [улучшение условий работы и охраны труда работников ЖБК] / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2015. 20 мая. С. 2.

  13. Гиль, С. На пути к 7-миллионному : [музей трудовой славы комбината ЖБК] / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2014. 17 сентября. С. 3.

  14. Герцев, В. Бригадир Александр Якубович : [о бывшем бригадире, ветеране ЖБК] / Виталий Герцев // Наш край. Барановичи, 2014. 29 августа. С. 3.

  15. Стецко, Л. Кадровая рокировка : [директором ЖБК назначен В. Дичковский] / Людмила Стецко // Intex-press. Барановичи, 2013. 13 ноября. С. 9.

  16. Некрашевич, Т. Плиты у нас хороши : [дорожные плиты Барановичского комбината ЖБК лучший строительный продукт года] / Татьяна Некрашевич ; фото Александра Трипутько // Intex-press. Барановичи, 2013. 18 сентября. С. 2.

  17. Гиль, С. Он служил людям : [открытие памятного знака бывшему директору Барановичского комбината железобетонных конструкций М. В. Савко] / Светлана Гиль ; фото Михаила Кашко // Наш край. Барановичи, 2013. 10 августа. С. 3.

  18. Юркевич, Е. Улица имени строителя : время называет лучших : [в честь М. В. Савко названа улица и установлен камень с памятной доской] / Елена Юркевич // Заря. 2013. 10 августа. С. 2.

  19. Юркевич, Е. Юбилейный кубометр! : [открытие новой линии по производству опор линий электропередачи и формовка юбилейного 6-миллионного кубометра железобетона] / Елена Юркевич // Заря. 2013. 19 марта. С. 3.

  20. Гиль, С. Есть 6 000 000-й куб железобетона! : [сформирован шестимиллионный кубометр железобетонной конструкции на новой модернизированной линии ЖБК] / Светлана Гиль ; фото Михаила Кашко // Наш край. Барановичи, 2013. 16 марта. С. 1.

  21. Громаковский, Ю. Двукратное ускорение : как барановичский производитель продукции из сборного железобетона вышел на лидирующие позиции на внутреннем и внешнем рынках : [беседа с директором комбината ЖБК] / Юрий Громаковский ; беседовала Светлана Гиль ; фото Михаила Кашко // Наш край. Барановичи, 2013. 14 марта.
    С. 1, 5.

  22. Тоболич, А. ОАО «Барановичский комбинат ЖБК»: время называет лучших :[к 45-летию предприятия] / Адам Тоболич ; фото Валерия Короля // Заря. 2013. 25 апреля. С. 8.

  23. Гости из Эквадора : [визит делегации Республики Эквадор на комбинат ЖБК] // Наш край. Барановичи, 2012. 3 ноября. С. 1.

  24. Баранавіцкі камбінат ЖБК: цаніць чалавека, ганарыцца прадпрыемствам, любіць сваю Радзіму! // Звязда. 2012. 11 жніўня. С. 7.

  25. Заградский, В. Европейская высота : ОАО «Барановичский комбинат железобетонных конструкций» открывает новую страницу своей деятельности / В. Заградский // Народная газета. 2011. 25 мая. C. 6, 11.

  26. Громаковский, Ю. Золотое правило : [беседа с директором ЖБК о работе предприятия] / Юрий Громаковский ; беседовала Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2010. 23 декабря. C. 3.

  27. Громаковский, Ю. Стройплощадка — вся страна : продукция ОАО «Барановичский комбинат железобетонных конструкций» востребована строительным комплексом Республики Беларусь : [беседа с директором ЖБК Ю. Громаковским] / Юрий Громаковский ; [беседовал] Ян Загорский ; фото Максима Прупаса // Наш край. Барановичи, 2010. 23 декабря. C. 3.

  28. Пилипчук, П. Комбинат, с которым строят будущее : [о Барановичском комбинате ЖБК] / П. Пилипчук // Заря. 2010. 4 февраля. C. 5.

  29. Гиль, С. Женский взгляд на мужскую работу : [о работе Барановичского комбината ЖБК/ Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2008. 7 февраля. С. 1, 4.

  30. Прослужит века : продукция Барановичского комбината ЖБК // Народная газета. 2008. 19 марта. С. 8.

  31. Котягина, А. Прошу вернуть былую славу! : в этот день 35 лет назад приказом Минстроя БССР в Барановичах было создано новое промышленное предприятие — комбинат железобетонных конструкций // Наш край. Барановичи, 2003. 8 февраля. С. 1.

  32. Савко, М. В. Зарплату каждый зарабатывает себе сам : [беседа с директором Барановичского комбината ЖБК] / Михаил Владимирович Савко ; [беседовала] Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 1999. 27 апреля. С. 2.

  33. Затоковенко, С. Рабочие руки всегда в цене : [к 25-летию Барановичского комбината ЖБК] // Наш край. Барановичи, 1993. 20 февраля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1611 разоў Апошняя змена Панядзелак, 16 Лістапад 2020 16:09