Чацвер, 01 Сакавік 2018 15:26

29 кастрычніка 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Кузьміча Луконіна (1918–1976), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэта, лаўрэата Сталінскай (1949) і Дзяржаўнай прэмій СССР (1973)

Міхаіл Кузьміч Луконін нарадзіўся 29 кастрычніка 1918 года ў сяле Кілінчы Астраханскай губерні ў сям’і паштовага служачага. Дзяцінства прайшло ў сяле Быкавы Хутары на Волзе (цяпер на гэтым месцы Валгаградскае вадасховішча). З 1926 года жыў у Сталінградзе, вучыўся ў фабрычна-завадской школе, працаваў на Сталінградскім трактарным заводзе. Друкавацца пачаў з 1934 года. У 1937 годзе скончыў Сталінградскі настаўніцкі інстытут, паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1941 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939–1940), быў стралком лыжнага батальёна.

 

У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года Міхаіл Луконін служыў ваенным карэспандэнтам газет «Сын Родины», «На штурм». У 1941–1942 гадах вучыўся на курсах удасканалення газетных работнікаў пры Іванаўскім ваенна-палітычным вучылішчы. Франтавыя дарогі праляглі ад Сталінграда да Прусіі, быў удзельнікам вызвалення Беларусі. Узнагароджаны медалямі «За боевые заслуги» (1942), «За оборону Москвы», «За победу над Германией» (1945).

Пасля заканчэння вайны яго армію перакінулі з-пад Берліна ў Брэст. З 1945 года некаторы час старшы лейтэнант М. К. Луконiн служыў у Брэсцкім гарнізоне. Гуртаваў літаратурныя таленты Брэста, удзельнічаў у рабоце літаб’яднання пры абласной газеце «Заря», друкаваўся на яе старонках і ва ўсесаюзных выданнях. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1946 года.

У кнізе «Товарищ поэзия» (1963) Міхаіл Кузьміч расказвае пра свой творчы шлях, піша пра вызваленне Мінска, які пасля наведваў шмат разоў, пра Брэст у першы пасляваенны год, пра Аркадзя Куляшова, яго заслугі перад савецкай паэзіяй, паэму «Сцяг брыгады». Асобныя творы М. К. Луконіна прасякнуты беларускімі матывамі. Брэсту прысвяціў верш «В Бресте» («Я на окраине страны — / и нет войны. / Я Брест перехожу один, / крест-накрест. / Кленовые там отлетают листья, / стоят треножники геодезистов, / и горизонт уже закатист…»), Мінску — «Обелиск». На беларускую мову яго творы перакладалі А. Куляшоў, А. Вялюгін, Ю. Свірка.

У цэнтры ўвагі пісьменніка — тэмы вайны, працы, барацьбы за мір. Выдаў зборнікі паэзіі «Сердцебиение» (1947), «Дни свиданий» (1947), «Сталинградская книга» (1949), «Лирика» (1950), «Стихи дальнего следования» (1956), «Годы» (1958), «Клятва» (1962), «Пять книг» (1974), аповесць у вершах «Признание в любви» (1959) і інш. Усяго ў М. К. Луконіна выйшла 50 кніг. За паэму «Трудовой день» (1948) удастоены Сталінскай прэміі СССР ІІ ступені (1949). Дзяржаўную прэмію СССР (1973) атрымаў за зборнік вершаў і паэм «Необходимость» (1969).

Пісьменнік актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. На V з’ездзе Саюза пісьменнікаў СССР (29 чэрвеня – 2 ліпеня 1971 года) М. К. Луконін абраны сакратаром Праўлення СП СССР. У 1946 годзе абраны першым сакратаром Маскоўскай пісьменніцкай арганізацыі. За заслугі ў развіцці савецкай літаратуры ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), за грамадскую дзейнасць — медалём «Борцу за мир».

М. К. Луконін заўчасна памёр 4 жніўня 1976 года. Пахаваны на Навадзвявочых могілках у Маскве (участак 9). Яго імем названы вуліцы ў Астрахані, Валгаградзе, марское грузавое судна Дальнеўсходняга параходства. У сяле Кілінчы Прыволжскага раёна Астраханскай вобласці ў 1976 годзе створаны дом-музей М. К. Луконіна. У 1978 годзе ў Валгаградзе адкрыты музей-кватэра паэта (вул. Чуйкова, 31). У Маскве на доме, дзе ў 1972–1976 гадах жыў паэт (вул. Новы Арбат, 23), устаноўлена мемарыяльная дошка. У 1999 годзе ў Астрахані ўстаноўлена літаратурная прэмія імя М. К. Луконіна, уручаецца штогод у дзень нараджэння паэта ў рамках «Луконінскіх чытанняў». У Быкаўскім раёне Валгаградскай вобласці 2018 год аб’яўлены Годам Міхаіла Луконіна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

 

Творы М. К. Луконіна

  1. В этом зареве ветровом : [стихи] / Михаил Луконин.  Москва : Советский писатель, 1990. – 253 с. : ил.

  2. Стихотворения и поэмы / Михаил Луконин ; сост., подгот. текста и примеч. Н. Г. Захаренко ; вступ. ст. Л. А. Аннинского. – Ленинград : Советский писатель, 1985. – 543 с. – (Библиотека поэта).

  3. Стихотворения. Поэмы / Михаил Луконин. – Москва : Художественная литература, 1984. – 335 с., [1] л. портр.

  4. Собрание сочинений : в 3 т. / Михаил Луконин. Москва : Художественная литература, 1978–1979. – 3 т. – Из содерж.: В Бресте : стихи. Т. 1. С. 104.

  5. Вздох облегчения / Михаил Луконин. – Москва : Современник, 1978. – 232 с. – (Библиотека поэзии «Россия»).

  6. Лирика / Михаил Луконин. – Москва : Советский писатель, 1978. – 223 с.

  7. Необходимость : стихи и поэма / Михаил Луконин. – Москва : Советский писатель, 1976. – 152 с. – (Библиотека произведений, удостоенных Государственной премии СССР).

  8. Фронтовые стихи / Михаил Луконин. – Москва : Советская Россия, 1974. – 224 с. – (Подвиг). – Из содерж.: Обелиск : стихи о Минске. С. 108–110.

  9. Пять книг : стихи / Михаил Луконин. – Москва : Молодая гвардия, 1974. – 303 с.

  10. Признание в любви : поэма / Михаил Луконин. – Москва : Современник, 1972. – 184 с.

  11. Необходимость : стихи и поэма / Михаил Луконин. – Москва : Советский писатель, 1969. – 87 с.

  12. Лирика / Михаил Луконин. – Москва : Молодая гвардия, 1969. – 176 с., [1] л. портр.

  13. Избранные произведения : в 2 т. / Михаил Луконин. – Москва : Художественная литература, 1973. – 2 т.

  14. Товарищ поэзия : [статьи] / Михаил Луконин.  Москва : Советский писатель, 1972.  272 с.

  15. Избранная лирика / Михаил Луконин. – Москва : Молодая гвардия, 1965. – 31 с. – (Библиотечка избранной лирики).

  16. Товарищ поэзия : [воспоминания, размышления о поэзии] / Михаил Луконин.  Москва : Советский писатель, 1963.  328 с. – Из содерж.: Брест. С. 105–109.

  17. Годы : лирика / Михаил Луконин. – Москва : Молодая гвардия, 1958. – 182 с.

  18. Поэт белорусского народа : [о поэме А. Кулешова «Знамя бригады»] / М. Луконин // Заря. 1946. 1 марта.

  19. Мы победили : [проза] / М. Луконин // Заря. 1945. 6 сентября.

 

Аб жыцці і творчасці М. К. Луконіна

 

  1. Луконін Міхаіл Кузьміч / В. С. Семенякоў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 366.

  2. Михаил Кузьмич Луконин (1918–1976) // Русские советские писатели. Поэты : биобиблиографический указатель. Москва, 1989. Т. 12. С. 460–514.

  3. Луконін Міхаіл Кузьміч / В. С. Семенякоў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 302.

  4. Луконін Міхаіл Кузьміч / А. Р. Жакаў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 6. С. 436.

  5. Луконин Михаил Кузьмич / Л. М. Вольпе // Краткая литературная энциклопедия : [в 9 т.]. Москва, 1967. Т. 4. С. 446–447.

  6. Мукасеева, В. А. Стих М. К. Луконина в контексте поэзии военных лет : автореф. дис. … канд. филол. Наук : 10.01.01 / Валентина Александровна Мукасеева. – Оренбург, 2012. – 21 с.

  7. Воспоминания о Михаиле Луконине : сборник / [П. Антокольский и др. ; сост. М. Луговская]. – Москва : Советский писатель, 1982. – 240 с., [8] л. ил.

  8. Аннинский, Л.А. Михаил Луконин / Л. А. Аннинский. – Москва : Современник, 1982. – 142 с., [8] л. ил.

  9. Киреева, А. Б. Так ли живу? : очерк о творчестве М. Луконина / Алла Борисовна Киреева. – Москва : Советский писатель, 1980. – 135 с.

  10. Денисова, И. В. Михаил Луконин. Преодоление / И. В. Денисова. – Москва : Советская Россия, 1968. – 78 с. – (Писатели Советской России).

  11. Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і уклад. Анатоль Крэйдзіч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. – 568 с. – Са зместу: М. Луконін. С. 18.

  12. Литературная жизнь : [упоминается М. Луконин] // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 49–52.

  13. Трейман, Г. Горизонты «Даляглядов» : [о переводе А. Кулешовым стихов М. Луконина на белорусский язык] / Г. Трейман, К. Хадеев // Дружба народов. 1978. № 4. С. 266.

  14. Черняев, Н. «Рабочий день» : [о поэме М. Луконина] / Н. Черняев // Заря. 1949. 23 апреля.

  15. М. П.«Дни свиданий» : [о сборнике поэзии М. Луконина] / М. П. // Заря. 1948. 29 июня.

  16. Хорьков, П. Стихи Михаила Луконина / П. Хорьков // Заря. 1947. 13 апреля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1327 разоў Апошняя змена Пятніца, 11 Снежань 2020 10:04