Чацвер, 01 Сакавік 2018 15:46

20 лютага 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Рыгоравіча Цялічкі (1923–2014), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, педагога, паэта

Мікалай Рыгоравіч Цялічка нарадзіўся 20 лютага 1923 года на хутары Аляксееўшчына Казялецкага раёна Чарнігаўскай вобласці. У 1933 годзе сям’я пераехала ў Ленінград. Бацьку, ваеннага ўрача, пераводзілі па службе з горада ў горад, таму Мікалай вучыўся ў розных школах (Ленінград, Сталінград, Махачкала). Паэзіяй захапіўся рана, першыя яго вершы былі надрукаваны ў сталінградскай абласной піянерскай газеце ў 1938 годзе.

 

Вялікую Айчынную вайну сям’я сустрэла ў г. Броды Львоўскай вобласці, адступалі з воінскай часткай бацькі, разам вырваліся з акружэння пад Кіевам. Нарэшце з маці трапіў у г. Есентукі. Мікалай Цялічка знаходзіўся на абарончых работах, затым быў прызваны ў Чырвоную армію. У 1942 годзе скончыў ваеннае вучылішча ў Краснадары, назначаны камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на многіх франтах, у тым ліку на 2-м і 3-м Беларускіх. Франтавыя шляхі праляглі па Каўказе, Паўднёвай Украіне, Крыму, Віцебскай вобласці Беларусі, Латвіі, Літве, Усходняй Прусіі, Польшчы і Паўночнай Памераніі. У складзе 263-й стралковай Сівашскай дывізіі штурмаваў фашысцкія крэпасці Цільзіт, Кёнігсберг, Пілау, Данцыг. Быў двойчы паранены, кантужаны, мае чатыры баявыя ўзнагароды. Вайну скончыў камандзірам роты ў званні капітана.

З 1947 года жыў на Брэстчыне, настаўнічаў у Кобрыне, дзе ў той час служыў бацька, выкладаў рускую мову і літаратуру. Завочна скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, працаваў загадчыкам раённага аддзела народнай адукацыі Кобрынскага раёна. У 1953–1966 гадах быў дырэктарам Кобрынскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху, завочна атрымаў спецыяльнасць лагапеда на факультэце дэфекталогіі Маскоўскага педагагічнага інстытута. Затым пераехаў у Брэст, працаваў лагапедам у СШ № 16 г. Брэста. Выдатнік народнай адукацыі БССР.

Мікалай Рыгоравіч прымаў удзел у літаратурным жыцці Брэста, якім кіраваў літаратуразнавец, выкладчык педінстытута Уладзімір Андрэевіч Калеснік. Сябраваў з Міколай Засімам, Алесем Гараем, Яраславам Пархутай, Зіновіем Вагерам, Міхасём Рудкоўскім. У час працы ў 16-й школе запрашаў пісьменнікаў на сустрэчы з вучнямі, клапаціўся аб першых літаратурных вопытах вучняў школы, сярод якіх быў Леанід Валасюк, будучы мастак i паэт.

Вершы Мікалая Цялічкі пра вайну, пра цяжкія салдацкія будні, выпрабаванні, пра сяброў-афіцэраў, франтавікоў. У шэрагу твораў раскрываюцца гераічныя старонкі абароны Брэсцкай крэпасці, службы пагранічнікаў. Прысутнічаюць у яго і лірычныя матывы. Лірычны герой лепшых вершаў Мікалая Цялічкі цікавы сваёю адкрытай грамадзянскасцю, строгасцю маральных прынцыпаў і правіл, у яго натуры ёсць шмат ад характару самога аўтара.

М. Р. Цялічка пісаў на рускай мове, а з 1990-х гадоў — і па-ўкраінску. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх газетах, у альманасе «Советская Отчизна», часопісах «Нёман», «Кубань», «Уральский следопыт», «Советский воин», «Пограничник», зборніках «Дзень паэзіі».

Аўтар паэтычных кніг на рускай мове «Добрый ливень» (1963), «Дерево в бору» (1971), «Вещий свет» (1980), «Соль на касках» (1994), «Следы времён» (1994), «Рубежи сорок первого» (2002), «Стихи из полевой сумки» (2003), «Что написано пером» (2011), а таксама зборнікаў на украінскай мове «Вогник свiчi» (2004), «Вогонь вічності» (2009), «Поклик часу» (2009), «Дивокрай» (2011), «Ключі до земного раю» (2014).

За цыкл вершаў «Рубежи» атрымаў прэмію часопіса «Нёман» (1977). У маі 2008 года прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

У 1990-я гады пераехаў да дачкі ў Кіеў, штогод прыязджаў у Брэст на Дзень Перамогі. Мікалай Рыгоравіч Цялічка памёр 19 красавiка 2014 года, пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы М. Р. Цялічкі

  1. Ключі до земного раю : вірші / Микола Теличко. – Київ : Просвіта, 2014. – 191 с.

  2. Что написано пером : стихи / Николай Теличко. – Брест : Брестская типография, 2011. – 63 с. : ил.

  3. Дивокрай : вірші / Микола Теличко. – Брест : Брестська друкарня, 2011. – 62 с.

  4. Поклик часу : вірші / Микола Теличко. – Брест : Альтернатива, 2009. – 147 с.

  5. Вогонь вічності : [вірші. Дружині Олександрі. Посвята] / Микола Теличко. – Київ : Укр. центр духов. культури, 2009. – 79 с.

  6. Солдатське серце ; Стежина додому : вірші / Микола Теличко. – Киев : Укр. центр духов. культури, 2005. – 147 с.

  7. Вогник свiчi : вiршi / Микола Теличко– 2-е выд. – Брест : Брестская типография, 2004. – 27 с.

  8. Стихи из полевой сумки : [сборник стихов] / Николай Теличко. – Брест : Брестская типография, 2003. – 127 с.

  9. Рубеж сорок первого : [сборник стихов] / Николай Теличко. – Брест : Брестская типография, 2002. – 59 с.

  10. Соль на касках : книга окопника : [стихи] / Николай Теличко. – Могилёв : Областная типография, 1994. – 62 с.

  11. Следы времен : стихотворения / Николай Теличко. – Брест : Упр. информ. облисполкома, 1994. – 34 с.

  12. Вещий свет : стихи / Николай Теличко. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1980. – 63 с.

  13. Дерево в бору : стихи / Николай Теличко. – Минск : Беларусь, 1971. – 31 с.

  14. Добрый ливень : стихи / Николай Теличко. – Минск : Госиздат БССР, 1963. – 52 с.

  15. «Мне не тесно в моем государстве…» ; Вход в Брестскую крепость : [стихи] / Николай Теличко // Заря. 2018. 22 февраля. С. 18.

  16. Серед людей ; Портрет невідімоі ; Вершники ; «Ти приходь, любима і едина...» : [вершы; біягр. звесткі] / Мыкола Тэлычко // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 6. С. 117–119.

  17. Слушая иволгу : [стихи] / Мікола Цялічка // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 153.

  18. «Батальоны окрылённые маршируют на войну...» : [стихи поэта фронтовика; фото] / Николай Теличко // Брестский курьер. 2013. 9 мая (№ 19). С. 10. Содерж.: Победа ; Дума о далёкой войне ; Дублёнки ; Домой с войны ; «По лесам...».

  19. Война на киноэкране : [стихи] / Николай Теличко // Дзень паэзіі, 1991. Мінск, 1991. С. 174.

  20. Смелость ; «Пусть обойдут меня те лица» : [стихи] / Николай Теличко // Дзень паэзіі, 1989. Мінск, 1991. С. 184–185.

  21. Рубежи : [стихи] / Николай Теличко // Нёман. 1976. № 10. С. 52–55.

 

Аб жыцці і творчасці М. Р. Цялічкі

 

  1. Цялічка Мікалай Рыгоравіч // Памяць. Брэст : гіст-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 655–656.

  2. Валасюк, Л. Прарочае святло // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 152–153.

  3. Валасюк, Л. Сляды мінулых часоў : [да 95-годдзя з дня нараджэння М. Р. Цялічкі] / Леанід Валасюк // Заря. 2018. 22 февраля. С. 18.

  4. «Вырывал нас из строя бой...» : памяти поэта-фронтовика Николая Теличко : [краткая биография; его стихи; фото] // Брестский курьер. 2014. 24 апреля (№ 17). С. 10. Из содерж.: Теличко Н. Восьмое мая ; Строки родства.

  5. Александров, Н. Территория души : к 90-летию поэта-фронтовика Николая Теличко / Николай Александров // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2013. № 5. С. 133.

  6. Валасюк, Л. Вешчае Святло : вядомаму берасцейскаму паэту-франтавіку М. Цялічку — 85 гадоў / Леанід Валасюк // Народная трыбуна. 2008. 23 лютага. С. 11.

  7. Філатаў, А. Дарогі і скарб Міколы Цялічкі / А. Філатаў // Заря. 2008. 23 февраля. С. 2.

  8. Гарай, А. Мятежный Арион : брестскому поэту Николаю Теличко — 85 лет / А. Гарай // Брестский курьер. 2008. 21 февраля. С. 10.

  9. У Саюзе беларускіх пісьменнікаў — папаўненне : [сярод прынятых Мікола Цялічка] // Новы час. 2008. 30 мая. С. 12.

  10. «Народная трыбуна» ў Херсоне : [пра выставу твораў паэта М. Цялічкі ў Херсонскім абласным краязнаўчым музеі] // Народная трыбуна. 2004. 21 жніўня.

  11. Панасюк, М. Пошук вернасці : [80 год М. Цялічку] / Мiкола Панасюк // Народная трыбуна. 2003. 22 лютага.

  12. И в восемьдесят верен чести : [к 80-летию Н. Теличко] // Брестский курьер. 2002. 20 февраля. С. 22.

  13. Александров, Н. Где в окнах яркий свет… : брестскому поэту Н. Г. Теличко 20 февраля исполнится 75 лет / Николай Александров // Брестский курьер. 1998. 19 февраля. С. 17.

  14. Кахманюк, Ф. І павіншавалі юбіляра… : [70 год М. Цялічку] / Ф. Кахманюк // Народная трыбуна. 1993. 20 лютага.

  15. Філатаў, А. З глыбіні сэрца : Мікалаю Цялічку — 70 год / А. Філатаў // Заря над Бугом. Брест, 1993. 20 февраля.

  16. Теличко, Н. Судьбою выверенные строки : Николаю Теличко — 70 лет / Николай Теличко ; с юбиляром беседовал Алесь Каско // Заря. 1993. 18 февраля.

  17. Теличко, Н. Стихи из полевой сумки : [автор рассказывает о своём военном пути; фото военных лет; стихи] / Николай Теличко // Заря над Бугом. Брест, 1991. 28 февраля.

  18. Колесник, В. Древо его стиха : [о поэзии Н. Теличко] / В. Колесник // Заря. 1983. 19 февраля.

  19. Колесник, В. Из поэтической тетради : [о поэзии Н. Теличко] / Владимир Колесник // Советская Белоруссия. 1978. 30 марта.

  20. Сергіевіч, М. Настаўнік з Брэста : [пра М. Цялічку] / М. Сергіевіч ; фота В. Германа // Народная асвета. 1971. № 5. С. 21–23.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2001 разоў Апошняя змена Аўторак, 31 Сакавік 2020 11:40