Пятніца, 02 Сакавік 2018 12:22

5 лютага 2018 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Цурканава (1943), кіраўніка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Палескія зоры», Ганаровага грамадзяніна г. Пінска (2013)

Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 года ў вёсцы Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў першым танцорам на сяле, загінуў на фронце перад самым канцом вайны. Маці добра спявала. Міхаіл быў актыўным у камсамольскіх справах, з маленства любіў музыку, з першай зарплаты купіў гармонік і навучыўся іграць.

 

У 1961 годзе Міхаіл Цурканаў паступіў на гадавыя курсы пры Мінскім харэаграфічным вучылішчы. Вярнуўшыся ў родную вёску, працаваў у сельскім Доме культуры. Праз нейкі час быў запрошаны на адборачны тур па прыёме ў народны ансамбль танца «Радасць» Брэсцкага ГДК. На працягу дзесяці гадоў быў танцорам у «Радасці», але яго талент прагнуў больш шырокага самавыяўлення.

У 1973 годзе Міхаіл Цурканаў стварае ансамбль песні і танца «Брэстаўчанка» пры клубе Брэсцкага электрамеханічнага завода. Неўзабаве яго накіравалі на гадавыя курсы харэографаў у Маскве. Кіраўніцтва Пінскага будаўнічага трэста № 2 запрасіла яго на сваё прадпрыемства з мэтай стварэння ансамбля песні і танца. Міхаіл Васільевіч згаджаецца і ў 1976 годзе пераязджае ў Пінск, згуртоўвае вакол сябе моладзь будтрэста і навучальных устаноў горада, становіцца арганізатарам ансамбля «Палескія зоры».

У кіраўніка ансамбля знайшліся таленавітыя аднадумцы — хормайстар Павел Рубец і інструменталіст Іосіф Бібік. Усе яны выязджалі для збору фальклорнага матэрыялу ў Пінскі, Лунінецкі, Драгічынскі раёны. У рэпертуары «Палескіх зор» з’яўляюцца цудоўныя песні і танцы паводле мясцовага традыцыйнага мастацтва. Гарадскі калектыў актыўна выступаў з канцэртамі ў гаспадарках Піншчыны, ішла напружаная праца па павышэнні выканальніцкага майстэрства.

У 1977 годзе ансамбль «Палескія зоры» атрымаў ганаровае званне «народны калектыў», у яго складзе было 60 чалавек. У рэпертуары ансамбля апрацоўкі беларускіх (у т. л. мясцовых), рускіх і ўкраінскіх песень, беларускія (у т. л. мясцовыя), рускія і ўкраінскія танцы, вакальна-харавыя кампазіцыі, песні беларускіх і іншых кампазітараў.

Ансамбль «Палескія зоры», які стаў працаваць пры Пінскім ГДК, мае мноства ўзнагарод, неаднаразова з’яўляўся пераможцам і лаўрэатам усесаюзных, міжнародных фестываляў і конкурсаў. Геаграфія паездак — некалькі дзясяткаў краін (Украіна, Польшча, Германія, Фінляндыя, Францыя, Бельгiя і інш.). Міжнародная арганізацыя па народнай творчасці ўключыла «Палескія зоры» ў лік лепшых калектываў Еўропы. У 2005 годзе народнаму ансамблю «Палескія зоры» прысвоена ганаровае званне Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь. Па выніках творчай дзейнасці за 2007 год ансамбль песні і танца «Палескія зоры» занесены на гарадскую Дошку Гонару.

Міхаіл Васільевіч пісаў для канцэртных праграм вершы, музыку, разам з самадзейнымі артыстамі складаў кампазіцыі танцаў, шліфуючы кожны рух і танцавальны малюнак. Выдаў зборнікі песень з рэпертуару ансамбля: «Пяю цябе, мая зямля» (2002), «Мы з табой палешукi (2015), «Эх, Палясяначка!» (2015), «Спявай, душа палеская!» (2016). Яго песні таксама ўвайшлі ў зборнікi твораў самадзейных кампазітараў «Спявай, Берасцейшчына!» (2011), «Чырвоная каліна» (2012).

За шматгадовую творчую дзейнасць па прапагандзе і развіцці беларускага народнага вакальна-харэаграфічнага мастацтва і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці М. В. Цурканов быў узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». У 1999 годзебыў прызнаны «Чалавекам года» ў абласной намінацыі ў галіне культуры, у 2006 годзе «Чалавекам года» ў гарадской намінацыі ў галіне культуры.Напярэдадні 75-годдзя М. В. Цурканаў за ўклад у развіццё культуры горада ўдастоены звання «Чалавек года 2017».

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Пінска» Міхаілу Васільевічу прысвоена ў 2013 годзе за асабісты ўклад у развіццё і прапаганду мастацкай самадзейнасці ў горадзе, шматгадовую добрасумленную працу па захаванні нацыянальных традыцый беларускага народа сродкамі вакальна-харэаграфічнага мастацтва, высокі прафесіяналізм у працы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

 

  1. Цурканов Михаил Васильевич // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах Пинщины / [авт.-сост. И. А. Кибак]. Минск, 2004. С. 145–146.

  2. Пинский заслуженный любительский ансамбль песни и танца«Палескія зоры» / В. М. Красовский, В. В. Сенькина // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 219.

  3. Ансамбль песні і танца «Палескія зоры» // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 527.

  4. Пінскі народны ансамбль песні і танца «Палескія зоры» / Г. П. Фурсевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 290.

  5. Цурканаў, М. В. Эх, Палясяначка! : песеннік / [словы і музыка] Міхась Цурканаў ; [прадмова ад аўтара]. – Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2015. – 64, [2] с.

  6. Цурканаў, М. В. Мы з табой палешукі : песеннік / Міхась Цурканаў ; прадмова А. Шушко. – Пінск : [б. в.], 2015. – 72 с.

  7. Крывашэй, Д. А. Культурна-асветныя ўстановы : [у т. л. пра ансамбль песні і танца «Палескія зоры«] / Крывашэй Д. А. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск, 2012. С. 625.

  8. Фядзечка, С. А. Культурнае жыццё : [у т. л. пра ансамбль песні і танца «Палескія зоры»] / Фядзечка С. А., Яленская І. Э. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск, 2012. С. 667–678.

  9. Ансамбль народнай песні «Рабіначкі» Стытычаўскага Дома культуры : [аснову рэпертуару складаюць песні на словы і музыку М. Цурканава] // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 553.

  10. Ильенков, В. Рожденный под созвездием культуры : [Почётный гражданин Пинска, основатель народного ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. В. Цурканов отметил 75-летие] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2018. 23 лютага. С. 3.

  11. Гришковец, В. В кругу друзей : [Почётный гражданин Пинска, основатель народного ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. В. Цурканов отметил 75-летие] / Валерий Гришковец ; фото Вячеслава Ильенкова // Заря. 2018. 17 февраля. С. 8.

  12. Дзенісовіч, І. Спявай і танцуй, Палессе! : [заслужаны ансамбль песні і танца «Палескія зоры»] / Ірына Дзенісовіч // Пінскі веснік. 2017. 2 чэрвеня. С. 12.

  13. Ісаева, І. Найвышэйшая адзнака — «Палескім зорам» : [ансамбль песні і танца «Палескія зоры» прызнаны лепшым на фестывалі ў Польшчы] / Ірына Ісаева // Полесская правда. Пинск, 2016. 13 августа. С. 11.

  14. Гришковец, В. Ф. «Полесские зори» зажигают! : [заслуженный ансамбль песни и танца «Полесские зори» отметил 40-летие] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 4 июня. С. 7.

  15. [Заслуженный ансамбль песни и танца «Полесские зори» отметил 40-летие] : информ-портал // Полесская правда. Пинск, 2016. 8 июня. С. 1.

  16. Ильенков, В. Л. Немеркнущие «Зори...» : [40-летие отметил заслуженный ансамбль песни и танца «Полесские зори»] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2016. 24 мая. С. 6.

  17. Гришковец, В. Ф. Когда поет душа... : [М. Цурканов издал три сборника песен] / Валерий Гришковец ; фото Вячеслава Ильенкова // Заря. 2016. 21 января. С. 20.

  18. Жук, А. Новы подых хора палескай песні : [заслужаны ансамбль песні і танца «Палескія зоры» прызнаны лепшым на фестывалі ў Польшчы] / Алена Жук ; фота з архіва хору // Пінскі веснік. 2015. 21 жніўня. С. 12.

  19. Ісаева, І. Ззянне «Палескіх зор» : [заслужаны ансамбль песні і танца «Палескія зоры» прызнаны лепшым на фестывалі ў Польшчы] / Ірына Ісаева // Народная трыбуна. 2015. 14 жніўня (№ 33). С. 4.

  20. Гришковец, В. «Полесские зори» загорелись ярче : [заслуженный ансамбль песни и танца «Полесские зори» признан лучшим на фестивале в Польше] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 11 августа. С. 2.

  21. Ісаева, І. Палеская феерыя ў Ольштыне : [заслужаны ансамбль песні і танца «Палескія зоры» прызнаны лепшым на фестывалі ў Польшчы] / Ірына Ісаева // Полесская правда. Пинск, 2015. 8 августа. С. 2.

  22. Почетные граждане Пинска : Цурканов Михаил Васильевич // Варяг-пресс. Пинск, 2015. 6 марта (№ 10). С. 4.

  23. Ильенков, В. Виват, волшебник танца! : [70-летие М. В. Цурканова и решение о присвоении ему звания «Почётный гражданин Пинска»] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2013. 1 кастрычніка. С. 1.

  24. Яскевіч, С.«Як не танцаваць пра Палессе?!» : кіраўнік ансамбля «Палескія зоры» Міхаіл Цурканаў адзначае паўвекавы юбілей на сцэне / Святлана Яскевіч ; фота Марыны Бегунковай // Звязда. 2013. 28 верасня. С. 4.

  25. Гришковец, В. Почетному полку прибыло : [руководитель ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. Цурканов удостоен звания «Почётный гражданин Пинска»] / Валерий Гришковец // Заря. 2013. 3 сентября. С. 2.

  26. Гришковец, В. «Полесские зори» Михаила Цурканова : [трудовая биография руководителя ансамбля песни и танца «Полесские зори»] / Валерий Гришковец ; [фото] Вячеслава Ильенкова // Заря. 2013. 16 февраля. С. 8.

  27. Ильенков, В. Кто «Зори...» зажигает? / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2013. 12 лютага. С. 1–2.

  28. Куницкий, П. Зори как вехи : [к 70-летию М. В. Цурканова/ Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2013. 8 февраля. С. 5.

  29. Гришковец, В. Яркий свет «Полесских зорь» / Валерий Гришковец // Заря. 2007. 14 июня. С. 8.

  30. Надеждин, Т. Юбилей «Полесских зорь» : [о заслуженном ансамбле песни и танца «Полесские зори» Пинского ГДК к его 30-летию] / Тимофей Надеждин // Мясцовы час. Пiнск, 2007. 18 января. С. 8.

  31. Бярней, Л. Самародак зямлі палескай : [пра М. В. Цурканава] / Людміла Бярней // Культура. 2007. 13–19 студзеня (№ 2). С. 12.

  32. Цурканов, М. В.Удивительный свет «Полесских зорь» / Михаил Васильевич Цурканов ; беседовала Светлана Побединская / Пінскі веснік. 2005. 7 кастрычніка. С. 4.

  33. Андреева, Н. «Зори» становятся все ярче : [о народном ансамбле песни и танца «Полесские зори»] / Надежда Андреева // Мясцовы час. Пiнск, 2005. 30 чэрвеня. С. 6.

  34. Шестакова, Н.«Полесские зори» вновь покоряют Европу : [народный ансамбль песни и танца] / Наталья Шестакова // Полесская правда. Пинск, 2003. 26 ноября. С. 1.

  35. Ильенков, В. Маэстро : [худ. руководителю ансамбля песни и танца «Полесские зори» М. В. Цурканову исполняется 60 лет] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2003. 7 лютага. С. 1.

  36. Шестакова, Н. Звездная россыпь : [народный ансамбль песни и танца «Полесские зори»] / Наталья Шестакова // Полесская правда. Пинск, 2001. 8 декабря. С. 1.

  37. Вакуленчык, Ж. Песня, танец — сэрца дар! : [пра народны ансамбль песні і танца «Палескія зоры» да яго 25-годдзя] / Ж. Вакуленчык // Пінскі веснік. 2001. 7 снежня. С. 2.

  38. Листопад, Н. «Полесские зори» ждут в Париже : [о предстоящей поездке народного ансамбля песни и танца Пинского ГДК во Францию] / Н. Листопад // Заря. 2001. 9 августа.

  39. Слепчук, Л. «Полесские зори» засияли в Судетах / Л. Слепчук // Пінскі веснік. 1998. 19 чэрвеня. С. 6.

  40. Шапиро, С. «Полесские зори» взошли над Пиренеями / С. Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1994. 10 сентября.

  41. Козляковская, М. А «Зори» горят / М. Козляковская // Полесская правда. Пинск, 1992. 13 июня.

  42. Шапиро, С. Яркий свет «Полесских зорь» / С. Шапиро // Заря. 1981. 23 декабря.

  43. Олехнович, М. Полесские родники / М. Олехнович // Полесская правда. Пинск, 1979. 17 ноября.

  44. Завадский, И. Чистый родник таланта / И. Завадский // Заря. 1978. 1 марта.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1024 разоў