Аўторак, 06 Сакавік 2018 13:58

26 лютага 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава (1918–1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, Героя Савецкага Саюза (1944), Героя Сацыялістычнай Працы (1978)

Пётр Міронавіч Машэраў з 1954 года з’яўляўся другім сакратаром Мінскага абласнога камітэта КПБ. На VII пленуме Брэсцкага абкама КПБ 1 жніўня 1955 года ён быў абраны першым сакратаром і членам бюро Брэсцкага абкама. Старшынёй выканкама Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў тады быў Раман Навумавіч Мачульскі (1903–1990), Герой Савецкага Саюза (1944).

 

Сваю работу ў Брэсцкай вобласці Пётр Міронавіч пачаў са знаёмства з людзьмі і іх праблемамі, наведаў усе раёны, якіх было тады 28, многія прадпрыемствы і калгасы. Да пачатку новага навучальнага года з Мiнска пераехала сям’я. Жонка, Паліна Андрэеўна, урач-стаматолаг, уладкавалася на працу па спецыяльнасці ў амбулаторыю; дочкі, Наташа і Лена, пайшлі вучыцца ў СШ № 2 г. Брэста. Горад ім вельмі спадабаўся, жылі на вул. Карла Маркса, 20.

На VІІ абласной партыйнай канферэнцыі (19–20 снежня 1955 г.) П. М. Машэраў зрабіў даклад, у якім прааналізаваў стан спраў, вызначыў задачы і шляхі іх рэалізацыі. На канферэнцыі прысутнічалі 473 делегаты з рашаючым голасам, якія прадстаўлялі 14 091 членаў і 1 647 кандыдатаў у члены партыі. Канферэнцыя абрала П. М. Машэрава першым сакратаром абкама, другім сакратаром — О. С. Громаву, сакратарамі  Васілія Канстанцінавіча Луцкіна (1914–1981), П. М. Брэнча.

Пры ўдзеле і садзейнічанні П. М. Машэрава фарміраваўся патэнцыял сучаснай Брэсцкай вобласці. Быў уведзены ў строй шэраг буйных прадпрыемстваў, распрацаваны комплексныя праграмы прамысловага развіцця гарадоў. У 1958 годзе запрацаваў Брэсцкі завод газавай апаратуры. Прызнаючы асаблівае становішча Брэста як прыгранічнага горада, П. М. Машэраў надаваў асаблівую ўвагу развіццю прамысловасці і добраўпарадкаванню абласнога цэнтра, жыллёваму будаўніцтву. У 1956 годзе на аднаго жыхара Брэста прыходзілася 3,7 м2 жылой плошчы. Колькасць насельніцтва горада хутка расла, за 1955–1959 гады — на 10 тысяч (15,7 %).

П. М. Машэраў прыкладваў шмат намаганняў для падняцця эфектыўнасці калгаснай вытворчасці. У 1958 годзе ў калгасах вобласці працавалі 5 260 трактароў, 1 420 камбайнаў, 2 700 грузавых аўтамашын. Вытворчасць мяса складала 10,8 ц на 100 га сельгасугоддзяў, малака  — 57 ц на 100 га. 18 студзеня 1958 года за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Брэсцкай вобласці П. М. Машэраў быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

ХХ з’езд КПСС (1956) аказаў вялікі ўплыў на грамадскае жыццё краіны. Былі рэабілітаваны былыя члены КПЗБ, адноўлены іх партыйны стаж. Пётр Міронавіч шмат увагі надаваў ушанаванню ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і памяці аб подзвігу савецкага народа. Падтрымаў дзейнасць пісьменніка С. С. Смірнова па раскрыцці подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці. У лістападзе 1956 года музей абароны Брэсцкай крэпасці адкрыў свае залы для наведвальнікаў. У 1960-я гады ўжо на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэраў падтрымаў будаўніцтва мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», які адкрыты з яго ўдзелам у 1971 годзе.

У другой палове 1950-х гадоў у Брэсцкай вобласці дынамічна развіваліся сфера адукацыі і культуры. Летам 1957 года праз Брэст праязджалі дэлегацыі ўдзельнікаў Сусветнага фестывалю моладзі ў Маскве. Для жыхароў горада сустрэча моладзі розных краін была значнай падзеяй, а на фестываль у Маскву адправілася дэлегацыя вобласці ў колькасці каля 100 чалавек.

У 1958 годзе ў вобласці было 660 школ, 16 сярэдніх спецыяльных устаноў і педагагічны інстытут. Дзейнічалі 940 культасветустаноў і каля 400 кінаўстановак. У калектывах мастацкай самадзейнасці ўдзельнічалі каля 20 тысяч чалавек. Расла колькасць бібліятэк і іх кніжнага фонду, на аднаго жыхара вобласці прыходзілася 2,5 бібліятэчныя кнігі. Актыўна працаваў Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя ЛКСМБ, у якім з вялікім поспехам ішоў спектакль «Брестская крепость». Адкрыты помнік У. І. Леніну ў Брэсце. У снежні 1958 года выдадзены літаратурна-мастацкі альманах «Брэст».

7–8 лютага 1958 года адбылася VІІІ абласная партыйная канферэнцыя, на якой П. М. Машэраў зноў быў абраны першым сакратаром. Другім сакратаром абраны В. К. Луцкін, сакратарамі — М. І. Зайцаў, П. М. Брэнч.

ІХ пазачарговая абласная партыйная канферэнцыя прайшла 9 студзеня 1959 года. Задачы на ёй ставіліся маштабныя: значна павялічыць аб’ём прамысловай прадукцыі, стварыць новыя для вобласці галіны: электрапрыборабудаванне, хімічную, цукровую, дывановую, прадугледжана будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС, пракладка газаправода. Намячалася стварэнне Брэсцкага завода электравымяральных прыбораў, Баранавіцкага баваўнянага камбіната, Брэсцкага дывановага камбіната, шэрага прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў, рэканструкцыя чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту. На канферэнцыі абраны дэлегаты на ХХІ з’езд КПСС і ХХІІІ з’езд КПБ. П. М. Машэраў абраны дэлегатам на абодва з’езды.

На ХIV пленуме ЦК КП Беларусі 9 красавіка 1959 года П. М. Машэраў абраны сакратаром і членам бюро ЦК. У сувязі з новай адказнай пасадай пакінуў Брэсцкую вобласць, пераехаў у сталіцу.

У Брэсце ў 1998 годзе на былым будынку абкама КПБ (вул. Леніна, 13), дзе працаваў П. М. Машэраў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імем названы праспект (частка вул. Маскоўскай). 5 мая 2005 года яго імя прысвоена Брэсцкаму абласному агульнаадукацыйнаму ліцэю. 9 мая 2006 года на доме, дзе ён жыў (вул. К. Маркса, 20), устаноўлена мемарыяльная дошка. 13 лютага 2018 года на будынку ліцэя імя П. М. Машэрава адкрыта мемарыяльная дошка; на вул. Леніна, 13 прайшоў мітынг памяці; у музеі абароны крэпасці адкрыта выстава «Жыццё — служэнне народу».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Башчук, А. В. Чалавек, які аб’яднаў нацыю : [П. М. Машэраў] / А. В. Башчук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 636–637.

  2. Томашевич, Г. С. Брестские уроки Машерова / Георгий Степанович Томашевич. – Минск : Знание, 1998. – 79 с., [7] л. ил., портр.

  3. Курков, И. Брест Машерова : [о деятельности П. М. Машерова на посту первого секретаря Брестского обкома КПБ (1955–1959)] // Брестчина : легенды, события, люди / Илья Курков. Минск, 2005. С. 249–254.

  4. Очерки истории Брестской областной партийной организации / Я. Я. Алексейчик [и др.]. – Минск : Беларусь, 1989. – 448 с., [12] л. ил. – Из содерж.: Партийное руководство восстановлением народного хозяйства. Дальнейшие социалистические преобразования (май 1945–1965 гг.). С. 173–287.

  5. Проспект Машерова // Улицы Бреста рассказывают… / авт. ст.: Л. Д. Илларионова [и др.]. Брест, 2007. С. 7477.

  6. Машэраў, П. Слаўныя здабыткі, шырокія гарызонты : [аб поспехах працоўных Брэсцкай вобласці] / П. Машэраў ; фота С. Чырэшкiна // Беларусь. 1958. № 8. С. 2–3.

  7. Павловский, Б. Мемориальная доска в честь Петра Машерова открылась в областном лицее / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2018. 16 февраля (№ 7). С. 4.

  8. Цапков, В. Память о Машерове хранят в Бресте : [в т. ч. об открытии мемориальной доски П. М. Машерову на здании областного лицея] / Валерий Цапков ; фото Алексея Ганчука // Брестский вестник. 2018. 15 февраля (№ 7). С. 13.

  9. Ярмошук, Н.«Родине с достоинством служа…» : в Бресте открыли мемориальную доску Петру Машерову : [на здании областного лицея] / Николай Ярмошук ; фото Валерия Короля // Заря. 2018. 15 февраля. С. 2.

  10. Антонович, С. «Молодость моя, Белоруссия…» : [воспоминания о П. М. Машерове] / Славомир Антонович // Заря. 2018. 10 февраля. С. 6.

  11. Гарай, А. «Куда от родины уедешь?» : 13 февраля Петру Мироновичу Машерову исполнилось бы 95 лет / Анатолий Гарай // Заря. 2013. 12 февраля. С. 4.

  12. Гармель, Е. Вспоминая Машерова : в Бресте состоялся памятный митинг, посвященный 90-летию П. М. Машерова / Елена Гармель // Заря. 2008. 16 февраля. С. 1.

  13. Тамашэвіч, Г. На мове душы : [П. М. Машэраву на гэтым тыдні споўнілася б 90 годоў] / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 2008. 16 лютага. С. 2.

  14. Цветы Машерову : [13 февраля 2008 г. в Бресте на ул. Ленина состоялся митинг, посвящённый 90-летию со дня рождения П. М. Машерова] // Вечерний Брест. 2008. 15 февраля. С. 1.

  15. Рубашевский, Ю. Наш Машеров : [рассказы брестчан о встречах с П. М. Машеровым: В. П. Самович; М. А. Клундук; Е. В. Харичкова; А. М. Бляхер] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 13 февраля. С. 1, 5.

  16. Литвинчук, В. Патриот, труженик, творец… : [воспоминания бывшего председателя Лунинецкого райисполкома (1974–1984) о посещениях П. М. Машеровым района] / Василий Литвинчук // Заря. 2008. 12 февраля. С. 1,4.

  17. Иринич, И. Память Машерова увековечили : в Бресте открыта мемориальная доска Петру Мироновичу Машерову / И. Иринич // Обозреватель. 2006. 19 мая. С. 9.

  18. Борщевский, Н. Памяти великого сына и страны : [в Бресте открыли мемориальную доску П. М. Машерову] / Николай Борщевский // Вечерний Брест. 2006. 12 мая. С. 2.

  19. Лосич, П. Здесь жил Машеров : [в Бресте на доме по ул. К. Маркса, 20 открыли мемориальную доску П. М. Машерову] / Павел Лосич // Заря. 2006. 11 мая. С. 2.

  20. Дмитриева, Л. Отблеск упавшей звезды : [9 мая в Бресте открыли мемориальную доску П. М. Машерову] / Лариса Дмитриева // Брестский вестник. 2006. 11 мая (№ 17). С. 3.

  21. Глущенко, Т. Прописка со знаком вечности : [о мемориальной доске П. М. Машерову на доме, где он жил в 1955–1959 гг.] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2006. 28 апреля. С. 2.

  22. В 65 шагах от П. М. Машерова : [о музее, посвящённом П. М. Машерову, в Крытышинском СДК Ивановского района] // Чырвоная звязда. Iванава, 2005. 29 красавiка.

  23. Томашевич, Г. Машеровские уроки / Георгий Томашевич // Заря. 2005. 12 февраля. С. 2.

  24. Патолятов, Д. Компромат на Машерова : в номенклатурной обойме он был чужаком / Дмитрий Патолятов // Брестский курьер. 2003. 13 февраля (№ 7). С. 8.

  25. Николаев, А. В честь Петра Машерова : [об открытии бюста П. М. Машерова в д. Крытышин Ивановского района] / А. Николаев // Заря. 2000. 16 мая.

  26. Фралова, Л. У. Машэраву прысвячаецца : [ст. навуковы супрацоўнiк МК «Брэсцкая крэпасць-герой» пра перасоўную фотавыставу, прысвечаную П. М. Машэраву] / Л. У. Фралова ; гутарку запiсаў Р. Бензярук // Сельская праўда. Жабiнка, 1998. 13 мая.

  27. Томашевич, Г. Брестские уроки Машерова / Георгий Томашевич // Беларуская думка. 1998. № 3. С. 178–182.

  28. Глебаў, М. Застаўся жыць у сэрцах... : [пра адкрыццё мемарыяльнай дошкi П. М. Машэраву ў Брэсце (вул. Ленiна, 13)] / М. Глебаў // Народная трыбуна. 1998. 21 лютага.

  29. Кулеш, Н. Жыццё ў фотаздымках : [пра фотавыставу Ганцавiцкага раённага краязнаўчага музея, прысвечаную П. М. Машэраву] / Н. Кулеш // Савецкае Палессе. Ганцавiчы, 1998. 21 лютага.

  30. Коўка, А. Кiнапрызнанне : [пра кiналекторый, прысвечаны памяцi П. М. Машэрава, якi праведзены для школьнiкаў г. Лунiнца] / А. Коўка // Лунiнецкiя навiны. 1998. 19 лютага.

  31. Тарасевич, И. Таким мы его помним : [о вечере, посвящённом 80-летию со дня рождения П. М. Машерова, в Ивацевичах] / И. Тарасевич // Iвацэвiцкi веснiк. 1998. 18 лютага.

  32. Светова, Я. В честь Петра Машерова : [об открытии мемориальной доски на здании, где он работал] / Я. Светова // Заря. 1998. 19 февраля.

  33. На Брэстчыне Машэрава помняць : [пра вечар-партрэт П. М. Машэрава ў Брэсцкiм тэатры драмы i музыкii выстаўку ў абласным краязнаўчым музеi] // Чырвоная змена. 1998. 17 лютага.

  34. Викторов, В. Петр Миронович. Портрет в брестском интерьере : [о вечере-портрете П. М. Машерова в Брестском театре драмы и музыки] / В. Викторов // Народная газета. 1998. 14 лютага. С. 2.

  35. Охремук, Л. «Обо всем у него болела душа» : [о книжной выставке, посвящённой П. М. Машерову, в Брестской ЦГБ им. А. С. Пушкина] / Лариса Охремук // Заря. 1998. 14 февраля.

  36. Панасюк, П. В памяти народной : [о выставке, посвящённой П. М. Машерову, в музее обороны Брестской крепости] / П. Панасюк // Заря. 1998. 14 февраля.

  37. Шаблiнская, С. Арлiнага племенi сын : [пра адкрыццё у абласным краязнаўчым музеi выставы «Чалавек i яго час», прысвечанай памяцi П. М. Машэрава] / С. Шаблiнская // Народная трыбуна. 1998. 14 лютага.

  38. Светова, Я. Добро посеявшему : [об открытии выставки в областном краеведческом музее и торжественном вечере в театре драмы и музыки, посвящённых 80-летию со дня рождения П. М. Машерова] / Я. Светова // Заря. 1998. 12 февраля.

  39. Кобяк, Э. Он действительно был лидером : к 80-летию П. М. Машерова / Эдуард Кобяк // Заря. 1998. 10 февраля.

  40. Супрунюк. О. В Бресте появился проспект Машерова / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 1998. № 4. С. 17.

  41. Раинчик, М. Образ народного героя : [о фильме «Призвание», посвящённом П. М. Машерову] / Моисей Раинчик // Народная трыбуна. 1998. 31 студзеня (№ 5). С. 3.

  42. Просмыцкий, Н. Машеровская улыбка / Николай Просмыцкий // Народная трыбуна. 1998. 24 студзеня (№ 4). С. 2.

  43. Тамашэвіч, Г. Слова пра Машэрава / Георгій Тамашэвіч // Народная трыбуна. 1997. 29 лістапада.

  44. Томашевич, Г. Брестские уроки Машерова / Георгий Томашевич // Заря. 1997. 25 ноября.

  45. IХ областная партийная конференция // Заря. 1959. 10 января.

  46. VIII областная партконференция // Заря. 1958. 9 февраля.

  47. По-боевому выполним решения VII областной партконференции. Прения по отчетным докладам обкома КПБ и ревизионной комиссии // Заря. 1955. 22 декабря.

  48. VII областная партийная конференция. Прения по отчетным докладам обкома КПБ и ревизионной комиссии // Заря. 1955. 21 декабря.

  49. Машеров, П. М. Отчет областного комитета КП Белоруссии : доклад секретаря обкома КПБ тов. П. М. Машерова / П. М. Машеров // Заря. 1955. 20 декабря.

  50. Информационное сообщение : [об избрании П. М. Машерова первым секретарём Брестского обкома КПБ] // Заря. 1955. 2 августа.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1723 разоў Апошняя змена Серада, 03 Чэрвень 2020 10:54