Аўторак, 13 Сакавік 2018 13:37

4 лютага 2018 г. — 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884), беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча

Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 4 лютага 1808 года ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні (цяпер у Валожынскім раёне Мінскай вобласці) у шляхецкай сям’і. Скончыў павятовую школу ў Бабруйску (1824), вучыўся ў Вільні. З 1827 года працаваў перакладчыкам Мінскай епархіяльнай кансісторыі, потым — крымінальнай палаты. Набыў фальварак Люцынка (Люцінка) каля Івянца (цяпер вёска ў Валожынскім раёне), дзе і жыў, часта наведваючы Мінск. У 1850-я гады пераважна жыў у Мінску.

 

Творчую дзейнасць В. Дунін-Марцінкевіч пачаў у 1840-я гады. Напісаў на польскай мове п’есу «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841) і інш. У 1846 годзе апублікаваў музычна-драматычны твор «Сялянка», скіраваны супраць франкаманіі, прасякнуты ідэяй прымірэння класаў. У 1850-я гады перайшоў да распрацоўкі новых жанравых форм — вершаванага апавядання і аповесці, балады, вытрыманых у павучальна-дыдактычным духу. У творчасці пісьменніка фарміраваўся своеасаблівы метад рамантычнага этнаграфізму, які найбольш поўна адпавядаў пачатковаму этапу развіцця нацыянальнай беларускай літаратуры ХІХ ст.

У 1840–1850-я гады існаваў аматарскі тэатр, які арганізаваў В. Дунін-Марцінкевіч — першы беларускі тэатральны калектыў. Тэатр абуджаў нацыянальную самасвядомасць у гледачоў, пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва, садзейнічаў яго станаўленню і развіццю. Іграў сам В. Дунін-Марцінкевіч, яго дочкі і сын, а таксама іншыя аматары, удзельнічаў хор з сялян, быў аркестр. У спектаклях ужывалася руская, беларуская і польская мовы. Выступаў тэатр пераважна ў фальварку Люцынка, а таксама ў Мінску, Бабруйску, Глуску і інш.

Пераломнай падзеяй у творчым лёсе В. Дуніна-Марцінкевіча з’явілася паўстанне 1863–1864 гадоў, у якім удзельнічала яго сям’я. За гэта з кастрычніка 1864 года па снежань 1865 года пісьменнік быў зняволены ў мінскую турму, потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі.

У 1866 годзе В. Дунін-Марцінкевіч напісаў камедыю (фарс-вадэвіль) «Пінская шляхта», у якой выкрываў паразітычную сутнасць царскага чыноўніцтва. Дзеянне п’есы адбываецца ў часы жорсткай рэакцыі, якая наступіла ў Беларусі і Польшчы пасля падаўлення паўстання, асноўнай рухаючай сілай якога была шляхта. Павялічыўся клас царскіх чыноўнікаў, якія рабіліся нахабнымі, сталі займацца паборамі, не баяліся адкрыта браць хабары. У п’есе многа камедыйна-бытавых сцэн, дзеянне часта суправаджаецца песнямі і танцамі. Востра высмейваецца каставая абмежаванасць шляхты. Лічыцца, што падзеі, апісанныя ў п’есе, адбываліся ў шляхецкай аколіцы Альпень Пінскага павета (цяпер вёска Альпень Столінскага раёна Брэсцкай вобласці).

П’еса «Пінская шляхта» пераклікаецца з «Рэвізорам» М. Гогаля і сатырай М. Салтыкова-Шчадрына. Апублікавана «Пінская шляхта» была ў 1918 годзе, другое выданне з’явілася ў 1923 годзе. Аўтар стылізаваў мову сваіх персанажаў пад вядомы яму пінскі дыялект. Літаратурную норму твору прыдаў на пачатку ХХ ст. Янка Купала.

Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, у выпрацоўцы новых жанрава-стылістычных форм (ідылія, вершаванае апавяданне і аповесць, балада, камедыя). Яго творчасць завяршыла рамантычна-этнаграфічны перыяд беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. і адначасова азнаменавала сабою зараджэнне ў ёй рэалістычных тэндэнцый у канцы ХІХ ст., зрабіла прыкметны ўплыў на пазнейшае фарміраванне нацыянальнай літаратуры, драматургіі, духоўнай культуры беларускага народа.

В. Дунін-Марцінкевіч памёр 29 снежня 1884 года. Імя пісьменніка прысвоена Магілёўскаму абласному тэатру драмы і камедыі ў Бабруйску. У Мінску яго імем названа вуліца, устаноўлена мемарыяльная дошка.

«Пінская шляхта» ставілася на сцэнах розных тэатраў Беларусі. У 2008 годзе п’еса была пастаўлена ў Палескім драматычным тэатры (Пінск) рэжысёрам Іванам Базаном, у 2015 годзе спектакль адноўлены рэжысёрам Віталем Баркоўскім. Спектакль «Пінская шляхта» стаў візітоўкай пінскага тэатра. У чэрвені 2012 года ў Пінску праведзены абласны пленэр разьбяроў драўлянай скульптуры, прысвечаны п’есе «Пінская шляхта». У лістападзе 2016 года з нагоды 150-годдзя з часу напісання п’есы спектакль «Пінская шляхта» Палескага драмтэатра быў паказаны паблізу Альпеня — у Веляміцкім СДК Столінскага раёна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

Творы В. Дуніна-Марцінкевіча

  1. Пінская шляхта = Pińskaszlachta : «палескі» аўтэнтык, беларуская, ангельская, нямецкая, польская, расейская мовы, а таксама вершаваныя куплеты Уладзіміра Магера (Някляева) да тэатральнай пастаноўкі рэжысёра Міколы Пінігіна / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ; [уклад. Я. Янушкевіч]. – Люцінка : Ракаў : [б. в.], 2016. – 144 с.

  2. Пінская шляхта / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Роднай старонцы : збор твораў канца XVIII – пачатку XX ст. / уклад. Т. Ф. Рослік. Мінск, 2012. С. 101–124.

  3. Пінская шляхта : п’есы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 132, [2] с. – (Школьная бібліятэка).

  4. Збор твораў. У 2 т. Т. 2 / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 598 с., [8] л. ил.

  5. Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 494 с., [8] л. ил.

  6. Класіка / уклад. Я. Янушкевіч. – Мінск : Віктар Хурсік, 2008. – 238 с. – (Літаратура XXI стагоддзя). – На тыт. л.: Да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. – Змест: Пінская шляхта / В. І. Дунін-Марцінкевіч ; Тарас на Парнасе / К. Вераніцын.

  7. Драматычныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2006. – 125 с.

  8. Вечерницы : стихотворные повести и фарс-водевиль : [для сред. и ст. шк. возраста] / Винцент Дунин-Марцинкевич. – Москва : Детская литература, 1991. – 158, [2] с.

  9. Творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ; уклад., прадм. і камент. Я. Янушкевіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 527 с.

  10. Пінская шляхта : фарс-вадэвіль у 1 дзеi / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ; паслясл. С. Александровіча. – Мiнск : Беларусь, 1968. – 42 с. – (Бібліятэчка беларускай драматургii).

 

Аб жыцці і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча

  1. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт / Г. В. Кісялёў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 2. С. 407–415.

  2. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт / М. М. Грынчык // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 379–381.

  3. Марцінкевіч герба Лебедзь : дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 472 с. : іл.

  4. Вiнцэнт Якуб Дунiн-Марцiнкевiч : жыццё i творчасць / аўт.-склад. У. I. Содаль. – Мінск : Народная асвета, 1997. – 104 с. : іл.

  5. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту Ф. А. Ястраб ; навук. рэд. і аўт. подпісаў да іл. Я. Я. Янушкевіч. – Мінск : Беларусь, 2008. – 126 с. : іл.

  6. Навуменка, І. Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч / І. Я. Навуменка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 214, [2] с. : партр.

  7. Янушкевіч, Я. Я. Беларускі Дудар : праблемы славянскіх традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча / Я. Я. Янушкевіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 143 с.

  8. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч : апавяданне ў малюнках : для мал. шк. узросту / маст. У. Сулкоўскі ; аўт. тэксту А. Міраславіч. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 25 с. : іл. – (Славутыя iмёны).

  9. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 200-годдзю В. Дуніна-Марцінкевіча, Мінск, 5–6 лютага 2008 г. / НАН Беларусi, Iн-т мовы i лiтаратуры. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 295 с.

  10. Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiчi працэс мiжславянскiх лiтаратурных узаемасувязяў : матэрыялы V Мiжнар. Ракаўскiх чытанняў (в. Пяршаi Валожынскага р-на, 20 чэрв. 2004 г.) / БДУ. – Мінск : Права i эканомiка, 2005. – 90 с.

  11. Кісялёў, Г. В. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча : спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў / Г. В. Кісялёў. – Мінск : Універсітэцкае, 1988. – 160 с. – (Са скарбніцы беларускай культуры).

  12. Лук’янская, К. «Жыве між намі дудар беларускі...» : сцэнарый вуснага часопіса да 210-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / К. Лук’янская // Бібліятэка прапануе. 2018. № 2. С. 8–11.

  13. Шведава-Юніцкая, В. В. Выкрыццё чыноўніцтва ў п’есе В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» : (урок у 9-м класе) / В. В. Шведава-Юніцкая // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». 2017. № 12. С. 23–27.

  14. Ильенков, В. На телеэкранах — «Пинская шляхта» : [телевидение записало спектакль по пьесе В. Дунина-Марцинкевича Полесского драм. театра] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2017. 24 сакавіка. С. 12.

  15. Субат, У. «Пінская шляхта» вярнулася дамоў : [аб пастаноўцы п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» Палескага драм. тэатра у в. Альпень Столінскага раёна] / Уладзімір Субат ; фота аўтара // Сельская газета. 2016. 1 декабря. С. 10.

  16. Гришковец, В. У «Пинской шляхты» — юбилей : [о вечере к 150-летию пьесы В. Дунина-Марцинкевича в Велемичском СДК Столинского района] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 19 ноября. С. 2.

  17. Куницкий, П. Шляхта из Ольпеня : «Пинская шляхта» отметила 150-летие водевиля на его родине / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2016. 16 ноября. С. 16.

  18. Саўчанка, Н. Класік з патрыятычнай пазіцыяй / Надзея Саўчанка // Культура. 2016. 30 ліпеня (№ 31).С. 1, 15 : фат.

  19. Орлова, Т. Шекспировские эмоции полесской деревни : [о спектакле по пьесе В. Дунина-Марцинкевича «Пинская шляхта» в Полесском драм. театре] / Татьяна Орлова // Рэспубліка. 2015. 24 лістапада. С. 13.

  20. Саверчанка, І. Жыве паміж намі дудар наш... : [аб творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча] / Іван Саверчанка // Полымя. 2015. № 8. С. 141–148.

  21. Славин, Л. На встречу с Мельпоменой : [о спектакле по пьесе В. Дунина-Марцинкевича «Пинская шляхта» в Полесском драм. театре, режиссёр Виталий Барковский] / Леонид Славин // Пінскі веснік. 2015. 27 сакавіка. С. 12.

  22. Гришковец, В. Вторая молодость «Пінскай шляхты» : [о работе над новой постановкой пьесы В. Дунина-Марцинкевича в Полесском драм. театре, режиссёр Виталий Барковский] / Валерий Гришковец ; фото Вячеслава Ильенкова // Заря. 2015. 17 января. С. 7.

  23. Карпук, Н.А. Жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча. Гісторыя камедыі «Пінская шляхта» : (IX клас) / Н. А. Карпук // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». 2013. № 1. С. 3034.

  24. Куницкий, П. Фотосессия для шляхты : [о Х обл. пленэре резчиков по дереву, посвящённом пьесе «Пинская шляхта» В. Дунина-Марцинкевича, в Пинске] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2012. 20 июня. С. 13.

  25. Кабржыцкая, Т. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Украіна / Таццяна Кабржыцкая // Полымя. 2011. № 8. С. 151–157.

  26. Рагаўцоў, В. І. Вербальныя сродкі стварэння камічнага ў п’есе «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча / В. І. Рагаўцоў // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2011. № 1. С. 21–26.

  27. Стрельников, А. «Шляхта» на экспорт : [«Пинская шляхта» в постановке варшавского театра «Рампа», режиссёр Николай Пинигин] / Алексей Стрельников // БелГазета. 2010. 11 октября (№ 40). С. 28.

  28. Команава, Т. «Чумадрыха» з варшаўскай прапіскай : [30 верасня на сцэне варшаўскага тэатра «Рампа» адбылася прэм’ера спектакля «Пінская шляхта» ў рэжысуры Мікалая Пінігіна] / Таццяна Команава // Культура. 2010. 9 кастрычніка (№ 41). С. 9.

  29. Янушкевіч, Я. Былі ў Вінцэнта два зяці / Язэп Янушкевiч // Роднае слова. 2009. № 3. С. 9–11.

  30. Ільін, А. Яшчэ раз пра аўтарства «Пінскай шляхты» / Аляксандр Iльін // Краязнаўчая газета. 2009. № 4, студзень. С. 7 ; № 5, люты. С. 7.

  31. Янушкевіч, Я. «О, якое ж ты пекла, наш дзевятнаццаты век...» : Уладзіслаў Сыракомля і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч / Язэп Янушкевіч // Роднае слова. 2008. № 9. С. 13–17.

  32. Максімовіч, В. Мастацкі поліфанізм творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча / Валерый Максімовіч. Кансалідацыйная сіла гуманізму / Васіль Жураўлёў. Дунін-Марцінкевіч і філасофска-эстэтычнае ўзбагачэнне беларускага літаратурнага працэсу / Зоя Мельнікава // Полымя. 2008. № 6. С. 138–153.

  33. Ждановіч, В. Класічны сюжэт : у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы сыгралі спектакль «Пінская шляхта» : [рэжысёр Мікалай Пінігін] / В. Ждановiч // Беларусь. 2008. № 6. C. 46–47.

  34. Рагойша, В. Класік № 1 : [аўтар п’есы «Пінская шляхта» В. Дунін-Марцінкевіч] / В. Рагойша // Краязнаўчая газета. 2008. № 20, май. С. 5.

  35. Ляшкевіч, А. Дзе і кім напісана «Пінская шляхта» : даследаванні і здагадкі / А. Ляшкевіч // Краязнаўчая газета. 2008. № 17, май. С. 5 ; № 18, май. С. 5.

  36. Даль, М. Пинчуки для пинчуков про пинчуков : [о спектакле «Пинская шляхта» Полесского драм. театра, режиссёр Иван Базан] / Марита Даль // Полесская правда. Пинск, 2008. 29 марта. С. 4.

  37. Лягун, А. Вяртанне «Пiнскай шляхты» : [пра спектакль Палескага драм. тэатра паводле твора В. Дунiна-Марцiнкевiча] / Алена Лягун // Пiнскi веснiк. 2008. 11 сакавіка. С. 1, 5.

  38. Ступинский, В. В Гомеле — «Пинская шляхта» : [о спектакле Гомельского обл. драм. театра, режиссёр М. Ковальчик] / Владимир Ступинский // Гомельская праўда. 2008. 30 красавiка. С. 8.

  39. Мальдис, А. Загадки и отгадки Винцента Дунина-Марцинкевича / Адам Мальдис // Советская Белоруссия. 2008. 15 февраля. С. 12.

  40. Содаль, У. Празорца нацыі : [В. Дунiн-Марцiнкевiч] / Уладзімір Содаль // ЛіМ. 2008. 8 лютага. С. 13.

  41. Падпорынава, Л. Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч / Любоў Падпорынава // Роднае слова. 2008. № 1. С. 86–87.

  42. Янушкевіч, Я. Патрыярх Беларушчыны : [В. Дунiн-Марцiнкевiч] / Язэп Янушкевiч // Краязнаўчая газета. 2008. № 3, студзень. С. 5 ; № 4, студзень. С. 5 ; № 6, люты. С. 5 ; № 9, сакавiк. С. 5 ; № 10, сакавiк. С. 5.

  43. Кавальчук, М. Ад рамантызму да рэалізму : [В. Дунін-Марцінкевіч і яго п’еса «Пінская шляхта»] / Марыя Кавальчук // Роднае слова. 2006. № 8. С. 7981.

  44. Янушкевіч, Я. Люцінка : [нататкі пра в. Люцінка Валожынскага раёна — пенаты В. Дуніна-Марцінкевіча] / Язэп Янушкевіч // Роднае слова. 2005. № 11. С. 101–102.

  45. Липский, В. Дунин-Марцинкевич и его пинская шляхта / В. Липский // Нёман. 1998. № 4. C. 221–254.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3378 разоў Апошняя змена Аўторак, 24 Сакавік 2020 12:47