Серада, 21 Сакавік 2018 15:46

15 сакавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Малажай (1938–2005), беларускага мовазнаўцы, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь

Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Іван Сцяпанавіч Васілеўскі, меў салідную адукацыю — у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі. Маці, Надзея Лукінічна Ігнацюк, вучылася ў гімназіі, але не скончыла яе.

 

Пасля заканчэння сямі класаў Астрамечаўскай школы Галіна вучылася ў сярэдняй школе № 1 г. Брэста. Паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя. А. С. Пушкіна, які скончыла ў 1960 годзе. Па накіраванні два гады настаўнічала ў Павіцьеўскай сярэдняй школе, затым у Корчыцкай сямігодцы Кобрынскага раёна.

З 1963 года Галіна Малажай пачала працаваць выкладчыкам Брэсцкага педінстытута. З 1965 года — старшы выкладчык. У 1971 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Перыфразы ў беларускай літаратурнай мове (структурна-семантычная і стылістычная характарыстыка)» у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. У 1975 годзе атрымала вучонае званне дацэнта.

З 1981 года 26 гадоў займала пасаду загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта, з 1988 года — прафесар. Была членам Вучонай рады Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998). Падрыхтавала двух кандыдатаў навук. На кафедры сфармавалася навуковая школа прафесара Г. М. Малажай, якая займаецца вывучэннем актуальных праблем беларускага мовазнаўства і выкладання роднай мовы ў ВНУ і школе.

Г. М. Малажай даследавала праблемы беларускай фразеалогіі і дыялекталогіі, мову мастацкай літаратуры, праблемы выкладання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму. Аўтар больш за 300 навуковых прац. Яе імя на вокладках шматлікіх кніг: манаграфій, дапаможнікаў для студэнтаў, на падручніках па беларускай мове для 5–8 класаў школ з рускай мовай навучання, на зборніках тэкстаў для дыктовак, пераказаў і водгукаў, матэрыялаў для алімпіяд, для цэнтралізаванага тэсціравання.

Галіна Мікалаеўна вяла актыўную грамадскую дзейнасць. Абіралася дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў 15-га і 16-га скліканняў. Атрымала ганаровыя званні «Выдатнік народнай асветы» (1983), «Ветэран працы» (1984). Узнагароджана знакам «За успехи в научно-исследовательской работе студентов» (1986), медалём «За трудовое отличие» (1986), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1988).

Галіна Мікалаеўна Малажай памерла 14 мая 2005 года. На філалагічным факультэце БрДУ імя А. С. Пушкіна ў чэрвені 2006 года створана «Аўдыторыя імя прафесара Г. М. Малажай». 20–21 сакавіка 2008 года ў БрДУ адбылася рэспубіканская навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Г. М. Малажай. 15 сакавіка 2013 года прайшла наступная канферэнцыя, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння мовазнаўца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Таццяна Іванаўна Васілюк, бібліёграф

 

Працы Г. М. Малажай

  1. «Мова наша ёсць такая ж людская і панская…» : [аб зб. вершаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская»] / Г. М. Малажай // Асоба і творчасць Францішка Багушэвіча ў прасторы і часе : зб. навук. арт. да 170-годдзя з дня нараджэння Ф. Багушэвіча / БрДУ. Брэст, 2010. С. 63–66.

  2. Беларуская мова : дапам. для падрыхт. да абавязк. цэнтраліз. тэсціравання / Г. М. Малажай. – 5-е выд. – Мінск : Аверсэв, 2007. – 368 с. – (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).

  3. Актуальныя праблемы мовазнаўства i лiнгвадыдактыкi : зб. навук. арт. / пад. рэд. Г. М. Малажай. – Брэст : Академия, 2005. – 139 с.

  4. Беларуская мова ў 7 класе : вучэб.-метадычны дапам. для настаўнікаў устаноў адукацыі з рус. мовай навучання / Г. М. Малажай. – Мінск : Нацыянальны iнстытут адукацыi, 2004. – 191с.

  5. Слова i фразеалагiзм у лiтаратурным i дыялектным кантэксце : манаграфiя / Г. М. Малажай [iiнш.]. – Брэст : [б. в.], 2004. – 123 с.

  6. Беларуская мова : падруч. для 5 кл. агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / Г. М. Малажай [і інш.]. – Мінск : Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнігі i сродкаў навучання, 2002. – 382 с.

  7. Беларуская мова ў 5 класе : вучэб.-метадычны дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / Г. М. Малажай. – Мiнск : НІА, 2002. – 264 с.

  8. Беларуская мова : матэрыялы да экзамену : дапам. для школ, ліцэяў, гімназій / Г. М. Малажай. – Мінск : Аверсэв, 2001. – 287 с. – (Экзамены).

  9. Беларуская мова. 7 клас : падруч. для агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / Г. М. Малажай. – Мінск : НМЦэнтр, 2001. – 271 с.

  10. Зборнiк дыктантаў i пераказаў : дапам. для падрыхт. аддзялення / Г. М. Малажай, В. Я. Ляшук, С. Р. Рачэўскi. – Брэст : БрДУ, 2001. – 86 с.

  11. Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове : вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. – Мiнск : Універсітэцкае, 2001. – 320 с.

  12. Алiмпiяды па беларускай мове : дапам. для навучэнцаў агульнаадукац. школ, гiмназiй, лiцэяў / Г. М. Малажай, В. П. Красней. – Мінск : Аверсэв, 2000. – 237 с. – (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).

  13. Беларуская мова : дапам. для школ, лiцэяў, гiмназiй / Г. М. Малажай. Мінск : Аверсэв, 1999. – 287 с. – (Школьнiкам, абiтурыентам, навучэнцам).

  14. Вывучэнне беларускай мовы ў 7 класе : вучэб.-метадычны дапам. для настаўнікаў / Г. М. Малажай, Н. М. Чалюк. – Мінск : НМЦэнтр, 1999. – 143 с.

  15. Вывучэнне беларускай мовы ў 6 класе школ з рускай мовай навучання : вучэб.-метадычны дапам. для настаўнікаў / Г. М. Малажай. – Мінск : Народная асвета, 1999. – 175 с.

  16. Лабараторныя працы па сучаснай беларускай мове : вучэб. дапам. для студэнтаў ВНУ/ Г. М. Малажай. – Мінск : Вышэйшая школа, 1999. – 300 с.

  17. Беларуская мова : падруч. для 6 кл. шк. з рус. мовай навучання / Г. М. Малажай, З. М. Кавалевіч, С. Р. Рачэўскі. – Мiнск : Народная асвета, 1998. – 238 с.

  18. Беларуская мова : падруч. для 7-га кл. шк. з рус. мовай навучання / Г. М. Малажай, З. М. Заіка, Н. М. Чалюк. – Мiнск : НМЦэнтр, 1997. – 271 с.

  19. Практыкум па беларускай мове : вучэб. дапам. для нефiлал. фак. ВНУ / пад агул. рэд. Г. М. Малажай. – Мінск : Вышэйшая школа, 1993. – 329 с.

  20. Ляшук, В. Я. Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры / В. Я. Ляшук, Г. М. Малажай. – Мiнск : Народная асвета, 1992. – 126 с. – (Бiблiятэка настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры).

  21. Даведнік для абітурыентаў па беларускай мове. Ч. 1 / Г. М. Малажай. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 1992. – 89 с.

  22. Даведнік для абітурыентаў па беларускай мове. Ч. 2 / Г. М. Малажай. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 1992. – 97с.

  23. Пазакласная праца па беларускай мове : вучэб. дапам. для пед. ін-таў па спецыяльнасці 02.19 «Беларуская мова і літаратура» / Г. М. Малажай, С. Р. Рачэўскі. – Мiнск : Вышэйшая школа, 1990. – 254 с.

  24. Беларуская перыфраза : кароткі слоўнік / Г. М. Малажай ; рэд. Ф. М. Янкоўскі. – Мiнск : Вышэйшая школа, 1974. – 159 с.

  25. Перифразы в белорусском литературном языке: автореферат диссертации … кандидатафилологическихнаук / Галина Николаевна Моложай. – Минск, 1971. 20с.

 

Аб жыцці і дзейнасці Г. М. Малажай

  1. Малажай Галіна Мікалаеўна // Беларуская энцыкладпедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 557.

  2. Моложай Галина Николаевна // Регионы Беларуси : энциклопедия: в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 102.

  3. Малажай Галіна Мікалаеўна // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 654.

  4. Галіна Малажай (1938–2005) : з аўтабіяграфіі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 49–51.

  5. Малажай Галіна Мікалаеўна / І. У. Саламевіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 329–330.

  6. Малажай Галіна Мікалаеўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 413.

  7. Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі : матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі да 75-годдзя з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай, Брэст, 15 сак. 2013 г. / [рэдкал.: М. І. Новік і інш.]. – Брэст : Альтернатива, 2013. – 185 с.

  8. Святло сакавіцкага слова : да 60-х угодкаў прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай / навук. рэд. М. М. Аляхновіч. – Брэст : БрДУ, 1998. – 277 с. : партр.

  9. Новік, М. І. «Што сяльцо, то слаўцо...» : даследаванне мовы Берасцейска-Пінскага Палесся ў працах Г. М. Малажай / М. I. Новiк // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 15–16 крас. 2008 г. Мiнск, 2008. С. 183–188.

  10. Каляда, А. Галіна Мікалаеўна Малажай : (1938–2005, Брэсцкі раён); мовазнаўца, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі адукацыі РБ / Алена Каляда, Таццяна Васілюк // Астрамечаўскі рукапіс. Брэст, 2016. № 2. С. 68–70.

  11. Хоміч, І. Была. Ёсць. Будзе : Галіна Малажай на філфаку : [у БрДУ імя А. С. Пушкіна прайшла рэсп. навук. канф. да 75-годдзя з дня нараджэння прафесара Г. М. Малажай] / Іна Хоміч // Брестский курьер. 2013. 21 марта (№ 12). С. 21.

  12. Новік, М. Шчыраверная слову : да 75-годдзя з дня нараджэння Галіны Малажай / Марыя Новік // Роднае слова. 2013. № 3. С. 21–22.

  13. Аляхновіч, М. М. Наканаванасць роду : да 75-годдзя прафесара Г. М. Малажай / М. М. Аляхновіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2013. № 1 . С. 192.

  14. Варонiк, С. З родным словам па жыцці (да 70-годдзя з дня нараджэння прафесара Г. М. Малажай) / С. Варонік // Веснiк Брэсцкага ўнiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2008. № 1. С. 152–153.

  15. Чтобы помнили: профессор Галина Моложай (19382005) // Брестская газета. 2008. 14 марта. С.3.

  16. Метрыка літаратурная : [70 гадоў таму ў в. Кустын Брэсцкага раёна нарадзілася Г. М. Малажай] // Полымя. 2008. № 3. С. 204–205.

  17. Новік, М. Несла святло роднага слова : да юбілею Галіны Малажай / Марыя Новік, Тамара Кананенка // Роднае слова. 2008. № 3. С. 37–38.

  18. Рачевский, С. Все остается людям : [о Г. Н. Моложай] / С. Рачевский // Брестская газета. 2008. 28 марта. С. 3.

  19. Дрык, Н. Настаўнікі не паміраюць : [пра ўрачыстасць у памяць Г. М. Малажай у БрДУ імя А. С. Пушкіна] / Н. Дрык // ЛiМ. 2006. 11 жніўня. С. 13.

  20. Рубашэўскi, Ю. Святло яе ўсмешкі : [у БрДУ імя А. С. Пушкіна адбылося адкрыццё «Аўдыторыі імя прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай»] / Юрый Рубашэўскі ; фота У. Чаберкуса // Вечерний Брест. 2006. 23 июня. С. 7.

  21. Мельнiкава, З. З-пад крыла Калесніка : [аб вучнях У. А. Калесніка, у т. л. пра Г. М. Малажай] / Зоя Мельнікава // Заря. 2005. 3 сентября.

  22. Новiк, М. I. Святло творчага шчыравання : штрыхі да партрэта Галіны Мікалаеўны Малажай / М. І. Новік // Веснiк Брэсцкага ўнiверсiтэта. 2005. № 3. С. 64–71.

  23. Чарняк, М. Да суседзяў у госці / М. Чарняк // Народная трыбуна. 2001. 29 снежня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1103 разоў Апошняя змена Серада, 25 Сакавік 2020 10:03