Серада, 21 Сакавік 2018 15:51

22 мая 2018 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Федзюковіча (1943–1997), паэта, перакладчыка

Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч нарадзіўся 22 мая 1943 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Іванавіч Федзюковіч, загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну, маці, Ксенія Пракопаўна, працавала ў калгасе.

 

Пасля заканчэння ў 1960 годзе Гутаўскай сярэдняй школы Мікола Федзюковіч працаваў у калгасе, затым быў літсупрацоўнікам драгічынскай раённай газеты «Чырвоная зорка», фотакарэспандэнтам лунінецкай міжраённай газеты «Ленінскі шлях». У 1962–1965 гадах служыў у Савецкай арміі. У 1970 годзе скончыў аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага ў Маскве. Жыў у Мінску, працаваў у выдавецтве «Народная асвета», у 1971–1973 гадах — у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», у 1975–1976 гадах — рэдактарам у рэдакцыі часопіса «Служба быту Беларусі», у 1979–1983 гадах — зноў у «Чырвонай змене». З 1993 года з’яўляўся літаратурным кансультантам газеты «Белорусская нива», кіраваў літаб’яднаннем пры «Чырвонай змене». Маладым творцам паэт дапамагаў усё сваё нядоўгае жыццё.

Першыя вершы Міколы Федзюковіча з’явіліся ў друку ў 1960 годзе ў лунінецкай газеце «Ленінскі шлях». У рэспубліканскім друку выступаў з 1964 года. Друкаваўся ў калектыўных зборніках «Слава Арміі Савецкай», «Сэрцам загадана», «Песня любові», «Дзень паэзіі».

Мікола Федзюковіч — член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. Аўтар паэтычных зборнікаў «Зямля — магніт» (1968), «Мілавіца» (1971), «Птушыны грай» (1976), «Макаў цвет» (1979). Выдаў у 1976 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Маладая гвардыя» кнігу лірыкі «Птичье дерево». Лепшыя вершы ў яго тыя, дзе ён ідзе ад асабістых уражанняў, ад перажытага самім і прачулага. Рытмічна і інтанацыйна верш М. Федзюковіча не шаблонны. Наогул, гэта паэт высокай прафесійнай вывучкі. Чысцінёй пачуццяў, навізной успрыняцця навакольнага свету, свежасцю думкі і вобразнасцю хвалюе яго паэзія.

Мікола Федзюковіч належаў да таго пакалення паэтаў, дзяцінства якіх прыпала на ваенныя і пасляваенныя гады. Вось чаму тэма вайны не магла не хваляваць яго. Ён піша пра гора, што прынесла вайна, галоднае і халоднае дзяцінства: антываенныя матывы вызначаюць змест такіх вершаў, як «Жывыя цені», «Чужая магіла» і іншыя. У прадмове да зборніка «Птичье дерево» перакладчык вершаў паэта на рускую мову Іван Бурсаў адзначыў імклівы прафесійны рост М. Федзюковіча на пачатку яго творчага шляху. Расло яго майстэрства, пашыраўся тэматычны дыяпазон яго творчасці. Але заставаўся нязменным «зямны» пачатак яго паэзіі.

Апрача вершаў, М. Федзюковіч пісаў нарысы і артыкулы пра вёску, яе працаўнікоў. Творы паэта перакладаліся на ўкраінскую, літоўскую і рускую мовы, а ён сам перакладаў з балгарскай, грузінскай, казахскай, кіргізскай, малдаўскай, рускай, таджыкскай, татарскай, украінскай, французскай моў.

Мікола Федзюковіч заўчасна памёр 8 студзеня 1997 года. Пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска.

У апошнія гады жыцця Мікалай Мікалаевіч склаў новую кнігу вершаў пад назвай «Красадзён», але выдаць не паспеў. Пасля яго раптоўнай смерці рукапіс кнігі згубіўся. Пры ўдзеле ўдавы Алены Аляксандраўны і дзякуючы руплівасці Віктара Гардзея па застаўшыхся чарнавіках удалося аднавіць «Красадзён», — кнігу, якую выношваў у сваім сэрцы паэт. У 2009 годзе ў серыi «Беларуская паэзiя ХХ стагоддзя» выйшла кнiга вершаў і перакладаў М. Федзюковіча «Красадзён» (укладальнік В. Гардзей).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы М. Федзюковіча

  1. Красадзён : вершы, пераклады / Мікола Федзюковіч ; уклад. В. Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 319 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

  2. Макаў цвет : лірыка / Мікалай Федзюковіч. – Мiнск : Мастацкая літаратура, 1979. – 94 с.

  3. Птушыны грай : вершы / Мікалай Федзюковіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 111 с.

  4. Птичье дерево : стихи / Микола Федюкович ; пер. с белорус. Ивана Бурсова. – Москва : Молодая гвардия, 1976. – 32 с. – (Молодые голоса).

  5. Мілавіца : лірыка / Мікалай Федзюковіч. – Мiнск : Беларусь, 1971. – 56 с.

  6. Зямля — магніт : вершы / Мікалай Федзюковіч. – Мінск : Беларусь, 1968. – 64 с. – (Першая кніга паэта).

  7. «Перепутаны все календарные даты...» ; «Когда опустится вечерний сумрак летний...» ; «И шелк волос твоих — как сон глубокий...» : стихи / Микола Федюкович ; пер. с белорус. Елизаветы Полеес // Нёман. 2012. № 4. С. 7374.

  8. «Земле на верность присягали» ; «О, как бы ни жил терпеливо» : [стихи] / Микола Федюкович // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. В. Гришковца. Минск, 2010. С. 41.

  9. Вёска Гутава : [верш] / Мікола Федзюковіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 182–183.

  10. Вершы / Мікола Федзюковіч // Маладосць. 2006. № 11. С. 65–70.

  11. Балада пра бусла : [верш] / Мікола Федзюковіч // Дыялог на мяжы стагоддзяў / уклад. М. Панасюк. Мiнск, 2000. С. 281–282.

  12. Красадзён : старонкі з кнігі : [вершы] / Мікола Федзюковіч ; уступ. слова: Віктар Шніп ; публікацыя Алены Федзюковіч // ЛіМ. 1997. 21 лютага (№ 8). С. 14–15.

  13. «У нашым лесе дрэў нямала» ; «Прачыналася рэчка Ясельда» ; «Неўпрыкмет заблудзіць сярод вуліц» ; «Жанчына» ; «Каравай» : [вершы] / Мікола Федзюковіч // Анталогія беларускай паэзіі : у 5 т. Мiнск, 1993. Т. 3 : Вершы і паэмы. С. 363–366.

 

Аб жыцці і творчасці М. Федзюковіча

  1. Федзюковіч Мікалай // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2003. Т. 16. С. 345.

  2. Федюкович Микола (Николай Николаевич) // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 433.

  3. Федюкович Микола (Николай Николаевич) // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 356.

  4. Федзюковіч Мікола / Г. М. Урупіна // Беларускiя пiсьменнiкi : бiябiблiяграфiчны слоўнiк : у 6 т. Мiнск, 1994. Т. 6. С. 143–148.

  5. Мікола Федзюковіч// Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 553–554.

  6. Мікола Федзюковіч// Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст, 2008. С. 181–183.

  7. Федзюковіч, М. Красадзён : вершы, пераклады / Мікола Федзюковіч ; уклад. В. Гардзей. – Мінск, 2009. – 319 с. – Са зместу: Біяграфічная даведка. С. 313.

  8. Аляксейчык, Я. Я. Мікола Федзюковіч / Я. Я. Аляксейчык // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 439–441.

  9. Ляшук, В. Я. Федзюковіч Мікалай // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 7.

  10. Мікола Федзюковіч : [біяграфічная даведка] // Ясельда : юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання. Іванава, 2006. С. 65–67.

  11. Панасюк, М. Таленты зямлі Берасцейскай. Красуе май тваім радком : да 70-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Міколы Федзюковіча, нашага земляка / Мікола Панасюк. [Б. м. : б. в., 2009]. 1 л. (склад. у 2 разы).

  12. Смаль, В. М. Эвалюцыя творчай індывідуальнасці М. Федзюковіча ў кантэксце нацыянальных мастацкіх традыцый / В. М. Смаль // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2016. № 1. С. 68–74.

  13. Канцавая, Г. Дыялектныя элементы роднай гаворкі ў творах М. Федзюковіча / Г. Канцавая // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. / Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна. Брэст, 2011. Ч. 1. С. 126–131.

  14. Паэтычныя галасы Брэстчыны : у дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры / склад.: А. А. Майсейчык, М. Я. Крашаніннікава. – Брэст : БрДПІ, 1991. – 55 с.– Са зместу: М. Федзюковіч. С. 22–24.

  15. Сліва, М. На ўспамін пра настаўніка : [пра М. Федзюковіча] / Міхась Сліва // ЛіМ. 2015. 2 ліпеня (№ 26). С. 15

  16. Бярозкін і Федзюковіч: выпадак прыхаванай палемікі : [публікацыя кароткай перапіскі Рыгора Бярозкіна з Міколам Федзюковічам] / уступнае слова Ціхана Чарнякевіча // Маладосць. 2014. № 11. С. 107–110.

  17. Гардзей, В. За лясамі, там — вясна... : [пра творчасць паэта М. Федзюковіча] / Віктар Гардзей // Полымя. 2013. № 5. С. 170–178.

  18. Панасюк, М. Усе трывогі, боль і хваляванне : [пра святкаванне 70-годдзя з дня нараджэння паэта М. Федзюковіча ў Драгічынскім раёне] / Мікалай Панасюк // Народная трыбуна. 2013. 31 мая (№ 21). С. 4.

  19. Трафімчук, М. Сабрат па вясёлай справе : да 70-годдзя з дня нараджэння Міколы Федзюковіча / Мікола Трафімчук // Драгiчынскi веснiк. 2013. 25 мая. С. 4.

  20. Баравікова, Р. Блаславёная вёска Гутава : [пра Алу Кабаковіч і Міколу Федзюковіча, ураджэнцаў Драгічынскага раёна] / Раіса Баравікова // Маладосць. 2011. № 8. С. 120–122.

  21. Корнейчик, И. [Рецензия] / Игорь Корнейчик // Нёман. 2009. № 7. С. 191. – Рец. на кн.: Красадзён / Мікола Федзюковіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. 

  22. Гардзей, В. Палёт над вогнішчам : [пра Міколу Федзюковіча і яго пасмяротную кнігу «Красадзён»] / Віктар Гардзей // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 19 чэрвеня. С. 6.

  23. Марціновіч, А. Вагон, з якога бачны макаў цвет : [пра творчасць паэта М. Федзюковіча; да 65-годдзя з дня нараджэння] / Алесь Марціновіч // ЛіМ. 2008. 1 жніўня (№ 31). С. 14.

  24. Грышкевіч, Т. Магла б хацінка стаць музеем : [пра М. Федзюковіча i яго радзiму — вёску Гутава] / Таццяна Грышкевiч // Белорусская нива. 2005. 16 февраля. С. 4.

  25. Гардзей, В. …Паклікаў жураўліны вырай : [да 60-годдзя з дня нараджэння М. Федзюковіча] / Вiктар Гардзей // ЛІМ. 2003. 30 мая (№ 22). С. 14–15.

  26. Трафiмчук, М. Фэст на радзiме паэта : [пра М. Федзюковiча] / Мiкола Трафiмчук // ЛiМ. 2003. 30 мая (№ 22). С. 15.

  27. Гальпяровіч, Н. Мікола Федзюковіч : [штрыхі да партрэта М. Федзюковіча] / Навум Гальпяровіч // Роднае слова. 2003. № 5. С. 99.

  28. Малец, Я. Непрыручаныя птахi : [пра Яўгенiю Янішчыц і Міколу Федзюковіча] / Янусь Малец // Маладосць. 2000. № 3. C. 231–236.

  29. Панасюк, М. Да скону ў Радзіму ўлюбёны : [пра М. Федзюковіча] / Мікола Панасюк // Драгічынскі веснік. 1998. № 98. С. 2.

  30. Панасюк, М. Свята паэзіі ў Гутаве : аднавяскоўцы М. Федзюковіча шануюць яго імя : [пра свята да 55-годдзя з дня нараджэння М. Федзюковіча ў Гутаўскім СДК] / Мiкола Панасюк // Драгічынскі веснік. 1998. 6 чэрвеня.

  31. Алесiн, П. На радзiме паэта : [пра лiтаратурнае свята да 55-годдзя з дня нараджэння М. Федзюковiча ў в. Гутава Драгiчынскага раёна] / П. Алесін // Чырвоная звязда. Iванава, 1998. 2 чэрвеня.

  32. Трафімчук, М. Мілавіца над Гутавам : [да 55-годдзя з дня нараджэння М. Федзюковіча] / Мікола Трафімчук // Драгічынскі веснік. 1998. 23 мая.

  33. Галіцкі, Р. Водар нерасцвіўшагася красадзёна : [да 55-годдзя з дня нараджэння М. Федзюковіча] / Рыгор Галіцкі // Драгічынскі веснік. 1998. 20 мая. С. 3 ; Акно. 1998. № 1. С. 62–67.

  34. Гардзей, В. I два радкі гаркотай на губах : [пра М. Федзюковіча] / Вiктар Гардзей // Чырвоная змена. 1998. 26 сакавіка. С. 3.

  35. Панасюк, М. Як зямное прычасце : [памяці М. Федзюковіча] / Мікола Панасюк // Драгічынскі веснік. 1998. 14 студзеня. С. 3.

  36. Малец, Я. Я выпадкова сеў не ў той вагон… : слова пра Міколу Федзюковіча / Янусь Малец // ЛіМ. 1997. 30 мая (№ 22). С. 16.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3301 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 11:18