Пятніца, 30 Сакавік 2018 15:54

16 лютага 2018 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Сямёна Андрэевіча Дубовіка (1888–1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

Сямён Андрэевіч Дубовік нарадзіўся 16 лютага 1888 года ў вёсцы Нароўшчына Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Рэчыцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1909 годзе ў пошуках лепшай долі эмігрыраваў у ЗША, але там час быў не лепшы — эканамічны крызіс. Эмігранты з Расіі пачалі аб’ядноўвацца ў прафсаюзы, змагацца за свае правы. Малады рабочы за грамадскую дзейнасць быў высланы з ЗША, у канцы 1911 года ў ліку 300 рускіх параходам дастаўлены ва Уладзівасток.

 

У пачатку 1912 года С. А. Дубовік працаваў на капальнях золата на рацэ Лена. Удзельнічаў у выступленнях рабочых капальняў. Пасля жорсткага падаўлення скрываўся, перабраўся ў Маскву, дзе ў 1912 годзе ўступіў у партыю бальшавікоў. За рэвалюцыйную дзейнасць быў двойчы (1914, 1917) арыштаваны і сасланы ў Екацярынбургскую губерню. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі працаваў у Петраградзе і Маскве, служыў добраахвотнікам у 171-м запасным палку, потым стаў яго камісарам.

У Грамадзянскую вайну — начальнік аддзела забеспячэння 2-й Украінскай брыгады, камісар палка. Пазней вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя Свярдлова, потым адкамандзіраваны на польскі фронт для стварэння партызанскіх атрадаў.

На пачатку 1921 года С. А. Дубовік накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад акупацыяй Польшчы. Перайшоў нелегальна праз мяжу і перш-наперш наведаў родную вёску. Сваякі даўно не мелі пра яго вестак, таму ўжо лічылі загінуўшым.

С. А. Дубовік устанавіў сувязь з ЦК Камуністычнай партыі рабочых Польшчы. Стварыў разгалінаваную сетку партыйных арганізацый Палескага ваяводства, узначаліў Брэсцкі акруговы камітэт КПРП. Меў партыйныя псеўданімы «Балюк», «Андрэй», «Стары». У 1922 годзе ячэйкі партыі дзейнічалі ў Брэсцкім, Кобрынскім, Пружанскім паветах. Пад уплывам камуністаў знаходзіліся многія прафсаюзы ў Брэсце-над-Бугам і Пінску, адбыліся забастоўкі рабочых чыгуначных майстэрняў і іншых прадпрыемстваў.

У 1923 годзе быў дэлегатам ІІ з’езда КПРП, уваходзіў у склад прэзідыума і арганізацыйнай камісіі, выступаў з справаздачай. У тым жа годзе С. А. Дубовік абраны дэлегатам на І кангрэс Сялянскага інтэрнацыянала ў Маскве, быў членам камісіі па выпрацоўцы праграмы. У кастрычніку 1923 года ўдзельнічаў у І канферэнцыі КПЗБ у Вільні. У сувязі з стварэннем КПЗБ Брэсцкі акружкам КПРП рэарганізаваны ў акружкам КПЗБ. На першай Брэсцкай акруговай канферэнцыі КПЗБ абраны сакратаром акруговага камітэта.

13 ліпеня 1924 года С. А. Дубовік арыштаваны ў Лунінцы і 19 студзеня 1926 года прыгавораны да чатырох гадоў зняволення. Знаходзіўся ў пружанскай і гродзенскай турмах. Вызвалены 22 ліпеня 1928 года. 29 верасня 1929 года зноў быў абраны сакратаром Брэсцкага акругкама КПЗБ. У канцы 1929 года рашэннем ЦК КПЗБ накіраваны ў БССР, працаваў у апараце ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б.

У другой палове 1930 года С. А. Дубовік пакінуў Беларусь, выехаў у г. Бійск Алтайскага краю. У 1932 годзе высланы ў сяло Южоўка Троіцкага раёна Алтайскага краю, працаваў у калгасе. 21 жніўня 1937 года арыштаваны органамі НКУС, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы і 12 кастрычніка 1937 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 28 кастрычніка 1937 года.

Браты Сямёна Андрэевіча, Клім, Міхаіл і Лукаш, таксама вялі актыўную грамадзянска-патрыятычную дзейнасць, праследаваліся польскай дэфензівай, арыштоўваліся, знаходзіліся ў турмах. Міхаіл Андрэевіч Дубовiк за антыфашысцкую дзейнасць быў расстраляны гітлераўцамі ў 1942 годзе.

С. А. Дубовік рэабілітаваны 25 кастрычніка 1957 года. У вёсцы Рэчыца Камянецкага раёна 3 снежня 1978 года ўрачыста адкрыты помнік-мемарыял землякам, у цэнтры якога пастаўлены бюст С. А. Дубовіка. Над помнікам-мемарыялам працавалі: галоўны архітэктар раёна Г. В. Хілабокаў, скульптары брэсцкіх мастацкіх майстэрняў В. А. Кліменка, І. В. Хоміч, С. К. Мядзведзеў. На мітынгу выступіў супрацоўнік музея абароны Брэсцкай крэпасці Васіль Пятровіч Ласковіч, які сабраў пра дзейнасць Сямёна Андрэевіча шмат дакументаў і матэрялаў. 14 снежня 1978 года імем С. А. Дубовіка названа вуліца (былая Лясная) у Камянцы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

 

  1. Дубовік Сямён Андрэевіч / В. П. Ласковіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 244.

  2. Дубовик Семён Андреевич // Беларусь: созвездие политических имен : историко-биогр. справочник / Э. А. Корнилович. Минск : ФАУинформ, 2009. С. 110.

  3. Дубовик Семён Андреевич / В. П. Ласкович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 356–357.

  4. Дубовик Семён Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 456.

  5. Сямён Андрэевіч Дубовік // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 253–254.

  6. Дубовік Сямён Андрэевіч / Васіль Ласковіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 306.

  7. Дубовик Семён Андреевич // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 200–201.

  8. Дубовік Сямён Андрэевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 212–213.

  9. Дубовік Сямён Андрэевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 302.

  10. Ласковіч, В. Пазыўныябессмяротнасці : [пра лёс С. А. Дубовіка] / В. Ласковіч // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 169–171.

  11. Братская могила советских воинов, памятник землякам : [бюст С. А. Дубовика в д. Речица Каменецкого района] / Т. А. Слесарук, М. Н. Козловская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 236–237.

  12. Очерки истории Брестской областной партийной организации. – Минск : Беларусь, 1989. – 448 с., [12] л. ил. – Из содерж.: С. А. Дубовик. С. 50.

  13. Ласкович, В. П. Подвиг Коммунистической партии Западной Белоруссии (КПЗБ), 1919–1939 гг. : ист. очерк / В. П. Ласкович, В. В. Ласкович (Желанова). – Брест : Брестская типография, 2002. – 404 с. : ил. – Из содерж.: С. Дубовик. С. 21, 32, 36, 39, 106, 170, 368.

  14. Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя : [узгадваецца С. А. Дубовік] / І. Ф. Дзяшко // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 399–400.

  15. Заходняя Беларусь : [узгадваецца С. А. Дубовік] / Іосіф Хайратовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 421–425.

  16. Першая канферэнцыя КПЗБ : [узгадваецца С. А. Дубовік] / Уладзімір Ладысеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 471–472.

  17. Цэнтральны камітэт КПЗБ : [узгадваецца С. А. Дубовік] / Уладзімір Ладысеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 122–123.

  18. Брестский окружком КПЗБ // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 139.

  19. Брестская окружная организация коммунистической рабочей партии Польши. Брестская окружная организация КПЗБ // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 121–124.

  20. Вуліцы С. А. Дубовіка, К. К. Кузько і Я. Р. Пякарскага ў Камянцы : рашэнне выканкама пасялковага Савета народных дэпутатаў // Ленінец. Камянец, 1978. 16 снежня.

  21. Валодзін, Я. Рэвалюцыйная, баявая і працоўная слава : адкрыццё помніка-мемарыяла ў Рэчыцы : [з бюстам С. А. Дубовіка] / Я. Валодзін ; фота В. Замулкі // Ленінец. Камянец, 1978. 7 снежня.

  22. Героі не паміраюць : сейбіт свабоды і шчасця наш зямляк з Нароўшчыны Рэчыцкага сельсавета Сямён Андрэевіч Дубовік // Ленінец. Камянец, 1978. 18 мая.

  23. Гарагляд, Н. Помнік-мемарыял у Рэчыцы : [аб ходзе будаўніцтва] / Н. Гарагляд // Ленінец. Камянец, 1978. 9 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 817 разоў Апошняя змена Панядзелак, 09 Красавік 2018 16:00